Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
У Курапатах cёньня прыбіралі сьляды вандалізму Cёньня ва ўрочышчы Курапаты сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ прыбіралі сьляды вандалаў – змывалі чырвоную свастыку і сатанінскія знакі з памятных знакаў і рамантавалі крыжы. Сябры Партыі БНФ вырашылі не чакаць, пакуль улады пачнуць прыбіраць з памятных курапацкіх знакаў фашыстоўскую свастыку і надпісы, і самі наладзілі ва ўрочышчы талаку. Спадар Анатоль пачаў скрэбці нажом свастыку з курапацкага каменя. (Анатоль: ) “Хто гэта робіць? Расейскія фашысты вось што робяць у Беларусі”. Намесьнік старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Юрась Беленькі прынёс у Курапаты адмысловыя хімічныя рэчывы, каб прыбраць свастыку з курапацкіх знакаў. Спадар Беленькі лічыць, што ўлады не прымаюць неабходных захадаў, каб прадухіліць факты вандаліму ў Курапатах. Як стала вядома Радыё Свабода, менавіта сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ адрамантавалі крыжы і памятныя знакі і паставілі на месца “лаву Клінтана” пасьля першага апаганьваньня ўрочышчы напачатку мінулага тыдня. Аднак пазьней былі ўчыненыя новыя акты вандалізму – нанесеная свастыка на курапацкі камень, мэмарыяльны знак памяці расстраляных габрэяў і мусульманаў, капліцу-абраз “Маці Божай Курапацкай усіх нявінна расстраляных”, амэрыканскі знак “Народу Беларусі ад народу ЗША дзеля памяці” быў заліты чырвонай фарбай. А 6 сьнежня ў Менскім райадзеле міліцыі была заведзеная крымінальнай справа па факце апаганьваньня памятных знакаў ва ўрочышчы. Сёньня ва ўрочышча прыехала і навуковая кіраўніца курапацкага мэмарыялу Мая Кляшторная, чый бацька беларускі паэт Тодар Кляшторны быў расстраляны, праўдападобна, ў Курапатах. Далей гутару з удзельнікамі талакі Кастусём Кашэлям і Уладзімерам Юхо. У выніку талакі, наладжанай актывістамі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ, з большага сьляды вандалізму былі змытыя, канчаткова ўсё будзе прыбранае падчас наступнай талакі. Паводле Радыё Свабода 10/12/2005 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |