Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Эўрабюракратыя шкадуе Саддама Хусэйна Саддама Хусэйна засудзілі на сьмерць. Кожны разумее, што злачынцы супраць чалавецтва заслугоўваюць сьмерці. Праўда ёсьць людзі з паталягічным комплексам, які называецца “любоў да падонкаў”, такія вычварэнцы рэспэктуюць гвалтаўнікоў і абараняюць паскудзтва. Цяперашні ненармальны парадак ў Эўропе дае магчымасьць такім людзям хавацца за шырму лібэральнай дэмакратыі. Вы толькі паглядзіце на гэтую публічку. Супроць прысуду Хусэйна на сьмерць выступілі так званыя арганізацыі “правоў чалавека”, “міжнародная амністыя”, кіраўніцтва Францыі і ўсяго Эўразьвязу, бо яны, бачыце раней заявілі, што выступаюць супроць сьмяротнага пакараньня. Больш таго, Эўразьвяз заклікаў улады Іраку, каб не выконвалі прыгавору. А як жа незалежны суд? А законы? А прававая дзяржава? Вось вам і дэмакратыя па-брусэльску. Што Чачэнія, што Ірак, што Беларусь – у іх усё адно. Зусім заблыталіся чэмбэрлены. Ну хіба не маразм? Пры гэтым трэба ўлічыць, што больш за 70 адсоткаў насельніцтва краінаў Эўразьвязу выступаюць (як гэта прадугледжвае Біблія і Хрысьціянства) за сьмяротнае пакараньне забойцаў. Абарона зла назіраецца толькі ў сфэры шырока разбуялай цяпер эўрабюракратыі, (а таксама ў асяроддзі лібэральнай багемы і аматараў “правоў чалавека”). Але гэтыя сфэры яшчэ ня ёсьць дэмакратыя. Бюракратычная каста, існуе пры любых рэжымах. Гэтая каста, захапіла цяпер уладу ў Эўропе. Нічога зь ім ня станецца, а калі што і зьвіхнецца, то “правы чалавека” яго падтрымаюць а Эўразьвяз яго пашкадуе. Зянон Пазьняк 9/11/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |