Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
14 лістапада сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Байкот – гэта мэханізм барацьбы” (публікуецца). З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі. Людзі Беларусі з большага не зьвяртаюць увагі на дзеяньні арганізатараў выбарчага фарсу, не цікавяцца імі – як рэжымнымі, так і псэўдаапазыцыйнымі арганізатарамі фальшывых выбараў. Рэжым і яго псэўдаапазыцыю вельмі трывожыць і нэрвуе пазыцыя нашых грамадзянаў, якія ня хочуць быць аб’ектам шулерскіх маніпуляцый і арганізаванага падману грамадзтва. Усе чакаюць не “выбараў”, а таго, што адбудзецца пасьля “выбараў”. Катастрафічны стан эканомікі і фінансаў краіны сьведчыць аб тым, што пасьля выбарчага фарсу адбудзецца рэзкае абвастрэньне крызіса, якое адаб’ецца на кожнай беларускай сям’і. Ёсьць таксама ўскосныя сьведчаньні панікі, якая перад канчатковым эканамічным правалам ахапіла прадстаўнікоў рэжыму і колы, блізкія да рэжыму. У заходніх краінах у апошнія месяцы зьявілася шмат асобаў з вялікімі грашыма, якія скупляюць на чужыне маёмасьць і падобна што рыхтуюць для сябе шляхі адыхода з Беларусі, даведзенай імі да катастрофы. Валюта зьнікла з абменных пунктаў па ўсёй краіне. Па логіцы можна зразумець, што валюту набываюць, выкрадаюць і вывозяць якраз згаданыя асобы з рэжымных і калярэжымных колаў. Грошы, атрыманыя па замежных крэдытах на рэструктурызацыю эканомікі і рэформы, раскрадаюцца або выкарыстоўваюцца для запаўненьня эканамічна-фінансавых “дзірак”. У той жа час нядаўна была зацьверджана “дзяржаўная праграма па разьвіцьці зімовых відаў спорту”, галоўным пунктам якой зьяўляецца заплянаваная пабудова 26 новых “лядовых спартыўных палацаў” па ўсёй Беларусі, у вялікіх і малых гарадах. У Менску рэжым заплянаваў пабудову новага каласальнага стадыёна ў Шчамысьліцах і рэстаўрацыю стадыёна “Дынама”. Такім чынам, вялікія грашовыя сумы рэжым выдаткоўвае і будзе выдаткоўваць не на разьвіцьцё эканомікі, грамадзкага транспарту, сістэмы аховы здароўя, не на адукацыю і культуру, а на нікому непатрэбныя “лядовыя гіганты”. Гэта пры тым, што сам Лукашэнка публічна скардзіўся на тое, што “лядовыя палацы пустуюць і не прыносяць прыбытку”. Разгадкай гэтых “дзіўных” дзеяньняў улады ёсьць меркаваньне аб тым, што пабудова такіх аб’ектаў адкрывае шырокую дарогу для карупцыі і раскраданьня бюджэтных грошаў. Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны паведамілі пра агульны стан нашага грамадзтва – беларусы зацята маўчаць і ня хочуць удзельнічаць у выбарчым фарсе. Пры чым, гэта не абыякавасьць нашых людзей. Гэта ёсьць сьведама абраная пазыцыя, пазыцыя абароны ўласнага гонару, нежаданьня забясьпечыць “элегантную перамогу” ненавіснаму дыктатару і антынароднаму рэжыму. Людзі адвярнуліся ад рэжыму і ад яго псэўдаапазыцыі, яны ня вераць электаральнай хлусьне. У сувязі з гэтым фронтаўскім структурам трэба інтэнсіфікаваць давядзеньне інфармацыі да грамадзянаў аб неабходнасьці салідарнага Народнага Байкоту выбарчага фарсу. Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 15/11/2010 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |