Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Рэжым рыхтуе чарговы этап зьнішчэньня крыжоў на магілах у Курапатах
14 траўня нам стала вядома, што рэжым пачаў падрыхтоўку да наступнага этапа зьнішчэньня крыжоў на магілах пакутнікаў у Курапатах. На тэрыторыі Народнага мэмарыялу ўжо некалькі дзён працуюць работнікі Бараўлянскага лясгасу. Яны пакасілі траву каля Крыжовай алеі і каля агароджы, а таксама засыпалі ямкі, якія яшчэ з мінулага года былі падрыхтаваны грамадзтвам для ўстаноўкі новых крыжоў каля Крыжовай алеі. Зразумела, што пад выглядам “добраўпарадкаваньня тэрыторыі” праводзяцца дзеяньні з мэтай не дапусьціць устаноўкі новых крыжоў у Курапатах. Мы ўжо заявілі прысутным работнікам лясгасу, што такія дзеяньні недапушчальныя і злачынныя. Паводле хрысьціянскай традыцыі, пакуль крыж стаіць на магіле, ніхто ня мае права зьнішчаць яго, каб не дапусьціцца блюзьнерства. Сапраўдная мэта рэжыму зразумелая – паэтапнае зьнішчэньне крыжоў, пасьля чаго рэжымныя вандалы пачнуць зьнішчэньне магіл пакутнікаў. Мы заклікаем грамадзтва далучыцца да абароны крыжоў і магіл у Курапатах, не дапусьціць ліквідацыі Народнага мэмарыяла. Ня выключана, што рэжымная “ачыстка ад крыжоў” пачнецца не 16 траўня, а на дзень раней або пазьней. У сувязі з гэтым ужо з 15 траўня і ў наступныя дні на тэрыторыі Народнага мэмарыяла павінны знаходзіцца людзі, якія будуць сачыць за сітуацыяй і змогуць даць сігнал аб тым, што вандальскія дзеяньні пачаліся. Пасьля такога сігналу неабходна будзе падымаць грамадзтва на абарону крыжоў. Дзяжурствы дабраахвотнікаў павінны быць арганізаваны на працягу ўсяго дня. Збор у Курапатах. Рэжым, які пабудаваў у ахоўнай зоне забаўляльны рэстаран і арганізоўвае там скокі на касьцях, які перасьледуе людзей, што ставяць крыжы на магілах пакутнікаў, які ламае крыжы ў Курапатах - такі рэжым ня мае права вызначаць “стары” крыж або “не стары”, ня мае права зьнішчаць хрысьціянскія сымвалы на магілах пакутнікаў Беларусі. Усе на абарону Народнага Мэмарыяла ў Курапаты!
15 траўня 2019 г. 15/5/2019 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |