Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ САКРАТАРЫЯТ

(Мэмарандум)

Беларускі Нацыянальны Сакратарыят створаны дзеля абароны, разьвіцьця і прадстаўніцтва Беларускай нацыі, увасабленьнем якой зьяўляецца Рэспубліка Беларусь і беларусы ва ўсім сьвеце.

Беларускі Нацыянальны Сакратарыят (БНС) грунтуецца на прынцыпах свабоды, дэмакратыі і незалежнасьці Беларусі;
— стаіць на пазыцыях ідэалёгіі Беларускага Адраджэньня;
— прызнае цягласьць беларускай дзяржаўнасьці ад Вялікага Княства Літоўскага, Беларускай Народнай Рэспублікі і акту 25-га Сакавіка 1918 года, Рэспублікі Беларусь і акту дзяржаўнай незалежнасьці 25-га жніўня 1991 года;
— кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь ад 15 Сакавіка 1994 года;
— прызнае гістарычныя нацыянальныя дзяржаўныя сімвалы Беларусі — гэрб Пагоня, Бел- Чырвона-Белы Сьцяг і гімн БНР;
— карыстаецца ў дзяржаўным будаўніцтве Беларусі праграмай “Вольная Беларусь”, абмеркаванай грамадзтвам у 2017 годзе.

Беларускі Нацыянальны Сакратарыят у сваім палітычным накірунку спрыяе стварэньню арганізацыі Беларускага Грамадзка-Палітычнага Руху “Вольная Беларусь”, яго згуртаваньняў у Беларусі і па ўсім сьвеце, бярэ на сябе ролю каардынацыйнага цэнтра ў працэсе дзейнасьці.

Непасрэднай задачай БНС зьяўляецца аналіз, ацэнка палітычнай сітуацыі ў Беларусі, паведамленьні аб варыянтах і аптымальных рашэньнях падзей, прапановы па арганізацыі і разьвіцьці руху, падтрымка прынцыпаў праўнай дзяржавы і нацыянальна-дэмакратычнага разьвіцьця краіны, дзеяньні і захады па ліквідацыі антынароднага, антыдэмакратычнага, антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі.

Беларускі Нацыянальны Сакратарыят падтрымлівае ўсе арганізацыі, асобы і рухі, якія шануюць свабоду чалавека, суверэнітэт і незалежнасьць Беларусі, дзяржаўную Беларускую мову і адраджэньне беларускай нацыянальнай культуры.

Беларускі Нацыянальны Сакратарыят складаецца з сямі асобаў-заснавальнікаў, кожная зь якіх назірае за пэўнай часткай дзяржаўнага існаваньня Беларусі.

СКЛАД:
1. Аляксандар Адамковіч (г. Вільня) — культура, гісторыя, навука, рэлігія.
2. Юры Беленькі (г. Міньнеапаліс, часова) — эканоміка, фінансы.
3. Віталь Зайка (г. Нью-Ёрк) – палітыка і культура беларускай эміграцыі і замежжа
4. Анатоль Міхнавец (г. Варшава) — нацыянальная памяць, грамадзка-палітычныя рухі.
5. Зянон Пазьняк, каардынатар (г. Нью-Ёрк) — Нацыянальная палітыка, ідэалёгія, адукацыя.
6. Павел Усаў (г. Варшава) — міжнародная палітыка, дзяржаўная адміністрацыя.
7. Юры Цехановіч (г. Нюрнбэрг ) — Сельская гаспадарка, прырода.

Склад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту можа быць павялічаны альбо зьменены, зыходзячы з патрэбаў разьвіцьця.

9 жнівень 2020 г.
Вільня, Варшава, Нью-Ёрк, Мініапаліс, Нюрнбэрг

9/8/2020 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2020
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024