Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: Рэпліка да пытаньня аб нешанавальніках дзяржавы Рэспублікі Беларусь

—————————————
Што б ім ні казалі, што б ні пісалі, што б ім ні тлумачылі, якая б ні была рэчаіснасьць, але ненавісьнікі дзяржавы паўтараюць толькі бясконца сваё: “Санкцыі! Эканамічныя санкцыі на ўсё! Спыніць чыгуначны рух, спыніць перавозкі, заблакаваць неба, чыгунку і дарогі! Абваліць Лукашэнку разам з эканомікай! (Разумей – разам зь Беларусяй!). Бамбаваць Мазырскі МПЗ і беларускія заводы — заклікаюць Украіну і ўвесь сьвет ярыя “дэмакраты” і ненавісьнікі беларускай дзяржавы.

Тлумачу ўсім простай мовай. Гэта ёсьць элемэнтарны прыём расейскага ФСБ па зьнішчэньні Беларусі рукамі і языкамі сваіх “дэмакратычных” агентаў уплыву (і ня толькі ўплыву). Дэкляруецца пэрсаніфікаваная нянавісьць да Лукашэнкі і да рэжыму (хто ж супраць), але пад гэтую пазыцыю “барацьбы” супраць здрайцы Лукашэнкі падводзяцца шкода для народа і дзяржавы Беларусі. Б’юць рытарычна нібыта па Лукашэнку і па рэжыму Лукашэнкі, але ў сапраўднасьці па эканоміцы і па нацыянальных інтарэсах дзяржавы, каб нішчыць Беларусь. Гэтым тлумачыцца поўная глухата палітычнай агентуры на довады права і на рэчаіснасьць і бесканечныя заклікі да шкодных санкцыяў і да зьнішчэньня эканомікі дзяржавы. (Галасы агітатараў за разбурэньне Беларусі не сьціхаюць, яны вяшчаюць кожны дзень, ужо вушы абабілі сваёй гамэрняй.)

Зь іншага боку такая прапаганда пераключае ўвагу людзей ад галоўнага ворага Беларусі — ад расейскага мордара, ад Масквы і Пуціна на расейскага халуя Лукашэнку і робіць зь яго галоўную прычыну антыбеларускай палітыкі, што нібыта можна вызваліць Беларусь, ліквідаваўшы ўладу прамаскоўскага сатрапа. Але ж мордар застанецца з усёй сваёй агрэсіяй і палітыкай. Дык зразумела на які палітычны ўзровень разьлічана крывая прапаганда.

Практычна, тут працуюць цэлыя квазі-структуры якабы антылукашысцкай апазыцыі і разносяць гэтую самазабойчую палітычную атруту па ўсім сьвеце, не вылазячы зь Юцюба і замежных сталіц. Самае шкоднае тое, што гэтае зло, маючы СМІ і уплыў на СМІ, забясьпечвае сабе аўдыторыю, як некалі (пры падтрымцы Масквы) такое ж самае зло забясьпечвала тое Лукашэнку. Парадыгма паўтараецца, але сітуацыя іншая.

Ідзе вайна. Там, на франтах Украіны, вырашаецца будучыня Усходняй Эўропы. Але не ў гаварыльні «юцюбаў», не ў заклапочанасьці палітычных «інтэрв“юці».

Усе на дапамогу Украіне! Усё дзеля перамогі Украіны! Усё на дапамогу палку Каліноўскага і беларускім збройным фармаваньням!

Ніжэй я даю вытрымкі з інтэрнэт-партала Свабода, якія адлюстроўваюць бачаньне сітуацыі ўкраінцамі, сітуацыі, якая вымоўна паказвае шкодную нікчэмнасьць дыверсіі арганізаваных “капальнікаў” нібыта супраць Лукашэнкі, але з заклікам біць па Беларусі.

Цытата: “Дарадца кіраўніка офісу прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк патлумачыў пазыцыю Кіева адносна магчымасьці наносіць удары па беларускіх аб’ектах на тэрыторыі Беларусі.

Падаляк: — Яшчэ раз падкрэсьліваю, міжнароднае права адназначна тлумачыць, што Ўкраіна можа зьнішчаць усю інфраструктуру забесьпячэньня вайны як такой. Прычым ня толькі на акупаваных тэрыторыях, але і ўнутры самой Расеі. Мы лічым, нафтаперапрацоўка Расейскай Фэдэрацыі наўпрост удзельнічае ў забесьпячэньні войска агрэсара.
Што тычыцца краін, якія прадаюць і дазваляюць Расеі атрымліваць штосьці, яны ўсё ж такі наўпрост юрыдычна ня ўдзельнічаюць у вайне. Давайце будзем абʼектыўныя. Яны так ці інакш дазваляюць Расеі абыходзіць санкцыі. Некаторыя гандлююць непадсанкцыйнымі прадуктамі. У рамках міжнароднага права разглядаць гэта як забесьпячэньне вайны як такой немагчыма, таму давайце падзелім. У гэтым выпадку той жа Беларусі хутчэй можна даваць маральна-этычную адзнаку.

Мы не наносім удараў па іншых краінах. Мы наносім удары толькі па расейскай акупацыйнай групоўцы на акупаваных тэрыторыях і па абʼектах забесьпячэньня, якія забясьпечваюць гэтую акупацыйную групоўку і забясьпечваюць яе магчымасьць праводзіць агрэсіўныя дзеяньні на тэрыторыі Ўкраіны. Усё гэта датычыцца Расеі.” (https://www.svaboda.org/a/32912927.html).

Растлумачана проста, як было таксама намі растлумачана ня раз. Нарэшце, спыніцеся драні і нешанавальнікі Беларусі. Нічога ў вас не атрымаецца. Беларусь была і будзе вольнай харошай краінай. Мы зьберажэм яе і разам з Украінай пераможам маскоўскае зло.

23 красавік 2024 г.
Зянон Пазьняк

24/4/2024 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2024
П А С Ч П С Н
« Сак    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024