Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк Для мяне гэта ня ёсьць нечаканасьцю. Палітыка АБСЭ – гэта палітыка падвойных стандартаў. На Беларусі, гэтак жа, як у Чачэніі і Аўганістане, яна выявілася найбольш яскрава. Я асабіста і Народны Фронт, які я ўзначальваю, змагаліся і змагаемся з гэтай палітыкай ужо пяць гадоў. Мы пра гэта пісалі, казалі, выступалі, паўсюдна і ўвесь час. З 1998 года галоўная мэта Ганса-Георга Віка (тагачаснага кіраўніка Місіі АБСЭ ў Менску) была – падрыхтаваць умовы для анэксіі Беларусі Расеяй. У гэтым ён сам прызнаўся ў верасьні 2000 году ў Беластоку. Вікам былі пастаўлены дзьве задачы: 1. разбурыць Беларускі Народны Фронт і стварыць ненацыянальную апазыцыю ў Беларусі, дзе будуць змагацца за дэмакратыю без сувэрэнітэту; 2. выдаліць з палітыкі Сымона Шарэцкага. (Бо гэта адзіная кіруючая легітымная фігура ў беларускай уладзе). Фронт зьнішчыць не ўдалося, але пры дапамозе расейскай агентуры яго раскалолі. Пасьля выдаленьня Шарэцкага зь дзейнай палітыкі (да чаго Вік прыклаўся найбольш) нямецкая група АБСЭ, якую ўзначальваў Вік, пайшла ў наступ. Вік аб’явіў, што дзейнасьць Вярхоўнага Савета 13-га скліканьня скончылася. (Пра хлусьлівасьць гэтай заявы Віка была зьмешчана мая рэпліка ў друку). Я таксама пісаў пра супрацоўніцтва Віка з рэжымам Лукашэнкі. Цяпер у кантэксьце стварэньня новай палітычнай восі Парыж – Бэрлін – Масква адбылася легалізацыя гэтай падвойнай палітыкі АБСЭ. Для Беларусі гэта будзе азначаць легалізацыю расейскай анэксіі, зацьверджаньне акупацыі. Нагадаю, што пачынаючы ад 1992 года, ідзе змаганьне за Беларусь з расейскім імпэрыялізмам. Вось сутнасьць канфлікту і ўсяго, што на Беларусі адбываецца. Зьнешнія сілы імпэрыялізму, скарыстаўшы Лукашэнку, змагаюцца за падпарадкаваньне і захоп Беларусі, а беларусам прапануюць змагацца не за Беларусь, а за “дэмакратыю” (не за галаву, а за валасы на галаве). І немцы ў структурах АБСЭ тут першыя саюзьнікі расейскай захопніцкай агрэсіі. У гэтым сутнасьць падвойнай палітыкі АБСЭ на Беларусі. Што цяпер рабіць? Прынятае рашэньне – безумоўная памылка АБСЭ. Першае: мы не пагодзімся з такой палітыкай АБСЭ. Мы не пагодзімся, каб нямецкая палітычная група прыватызавала цэлую міжнародную арганізацыю АБСЭ, каб толькі немцы прадстаўлялі АБСЭ ў Беларусі, каб вікі і цапфы вырашалі беларускі лёс. Тут ня пахне ні дэмакратыяй, ні прыстойнасьцю, а толькі грубым нямецкім прагматызмам. Другое: мы павінны апэляваць да свайго грамадзтва, каб яно рыхтавалася да ўсіх формаў змаганьня за свабоду і незалежнасьць. Такая ёсьць праўда, і такая ёсьць жорсткая рэальнасьць. Трэба ўступаць у БКА, пашыраць і ствараць Камітэты Абароны. Трэцяе: мы мусім апэляваць да Злучаных Штатаў Амэрыкі і Вялікабрытаніі (краінаў-гарантаў беларускага сувэрэнітэту), каб яны рэальна падтрымалі нашу свабоду і незалежнасьць. І чацьвёртае: мы, беларусы, мусім усьвядоміць (хто яшчэ не ўсьвядоміў), што ўсім трэба злучыцца вакол Беларускай Нацыянальнай Ідэі і абараніць незалежнасьць Беларускай дзяржавы. Нельга ўвесь час жыць ілюзіямі, што Расея ці Эўропа дапамогуць Беларусі. Не дапаможа ні Расея, ні Эўропа. І на Ўсходзе, і на Захадзе ствараюцца цяпер новыя імпэрыі, і гэтым тлумачыцца ўся палітыка. Сіла – у нас самых. І мы можам рэалізаваць яе, калі толькі таго захочам. І гэта трэба рабіць. Зянон ПАЗЬНЯК 20/2/2003 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |