Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк Арыгінальны фокус уштукаваў пад заслону сваёй кадэнцыі амбасадар Нямеччыны ў Беларусі спадар Гэльмут Фрык. 30-га чэрвеня, разьвітваючыся зь Беларусяй, Фрык правёў акцыю “ў знак 60-годдзя вызваленьня Беларусі” (гэта значыць у сувязі з заняцьцем Менска Савецкай арміяй 3-га ліпеня 1944 г. і вяртаньнем расейскіх бальшавікоў на Беларусь). Нямецкі амбасадар усклаў вянок ля мэмарыялу Яма, створанага на месцы менскага гета, а потым паехаў … не, не ў Хатынь, дзе скрупулёзна пазначана, колькі мільёнаў мірных беларусаў забілі ў вайну нямецкія фашысты і колькі вёсак спалілі разам зь людзьмі. Фрык паехаў ускладаць вянкі ў Курапаты. Тут Фрыка можна зразумець. Генацыд беларусаў тварылі ня толькі немцы. Расейцы – таксама. Усе ахвяры генацыду годныя вечнай памяці. Але тое, што сказаў Фрык у Курапатах, высьвятляе сапраўдныя матывы ягонага “вянкаўскладаньня”. Скажу адразу: за ўсю пасьляваенную гісторыю Беларусі да такой несправядлівасьці яшчэ ніхто з замежных дзеячоў не апускаўся. Мяркуйце самы: “Мы лічым, — выступае Фрык, — што былы Савецкі саюз сваю гісторыю таксама павінен больш падрабязна прааналізаваць і зрабіць яе вядомай. І асабліва я гэта гавару тут, знаходзячыся ў Курапатах. Паколькі Беларусь была часткай Савецкага саюза, то і яна таксама нясе і частку адказнасьці за гісторыю былога Савецкага саюзу і ўсе нехарошыя бакі гісторыі. Таму я тут знаходжуся і праводжу гэтую акцыю…” (Цытата: “Белорусский рынок”, — 2004, 12-19 ліпеня) Вось гэта арыгінал, Гэльмут Фрык! Вось гэта сказаў. Аказваецца не расейскія акупанты, не расейскія бальшавікі, не расейскае НКВД, не забойцы і не арганізатары тэрору вінаватыя, а самы беларусы. Маўляў, самы сабе (відаць, ад няма чаго рабіць) наладзілі генацыд. У дадатак самы беларусы (відаць, асабліва тыя, якіх расейцы загналі ў магілу) “нясуць частку адказнасьці” “за ўсе (!) нехарошыя бакі гісторыі” СССР. Цяпер зразумела, чаму па надуманай прычыне нямецкі амбасадар абмінуў Хатынь. Па лёгіцы Фрыка, трэба было сказаць, што ня немцы, а самы беларусы вінаватыя ў спаленьні сваіх вёсак, у вынішчэньні людзей і нясуць частку адказнасьці за гісторыю гітлераўскай Нямеччыны, бо жылі пад яе акупацыяй і былі часткай нямецкай акупацыйнай сістэмы. Заява нямецкага амбасадара Гэльмута Фрыка ў Курапатах зьяўляецца спэцыяльным эксклюзіўным выказваньнем афіцыйнай асобы (ён сам гэта падкрэсьлівае) і таму (трэба разумець) выяўляе ўзгоднены пункт гледжаньня Міністэрства замежных справаў і Ўраду Нямеччыны. Тым часам, аднак, гэтая заява ёсьць кашчунства на сьвятым месцы. Ахвяры генацыду, які праводзіць чужая акупацыйная ўлада, ня могуць быць вінаватымі ў сваёй сьмерці, акупаваная краіна і паняволены народ не нясуць адказнасьці за дзеяньні акупантаў. (Гэта засьведчыў, між іншым, Нюрнбэргскі працэс і распад СССР.) Заява амбасадара Фрыка ёсьць нелягічная, паклёпніцкая на беларускі народ і зьняважлівая для пакутлівай памяці мільёнаў беларусаў. Выказваньне носіць правакацыйны характар. Можна толькі выказаць шкадаваньне, што афіцыйная асоба Нямеччыны зрабіла гэтакую безадказную заяву, тым больш у такім трагічным і сымвалічным для беларусаў месцы, як Курапаты. Прачытаўшы словы амбасадара Фрыка, у мяне закраліся сумненьні, ці так ужо шчыра раскаяліся немцы за тое, што натварылі на Беларусі іхныя гітлераўскія бацькі і дзяды. Ніякай афіцыйнай рэакцыі з боку рэжыму на Беларусі на выхадку Фрыка не было. 26/7/2004 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |