Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

1918 год – Вясна Народаў

Валеры Буйвал
11 лістапада па ўсёй Эўропе і ў многіх краінах сьвету ўрачыста адзначаюцца ўгодкі заканчэньня Першай сусьветнай вайны 1914-18 гг. Беларускі народ быў удзельнікам і ахвярай гэтай драмы, наша зямля стала яе сцэнай. Падзеі 18-га году распачалі новы пэрыяд у гісторыі нашага кантынэнта, наступствы пасьляваенных здарэньняў надоўга вызначылі гістарычны шлях многіх народаў і дзяржаваў.

Традыцыйна ў гісторыяграфіі тэрмін “Вясна Народаў” ужываецца датычна эўрапейскіх падзеяў 1848-49 гадоў, рэвалюцыйнага ўздыму народаў, сапраўды апагэю 19 стагоддзя. Але ў прыродзе за вясной настае лета, цараваньне сонца. А Вясна Народаў 1848-49 гг. скончылася катастрофай і змрочнай рэакцыяй, паразай нацыянальна-вызваленчых рэвалюцый. Засталіся стаяць на гліняных нагах фэадальныя імпэрыі. І хаця сучасьнікі называлі менавіта Асманскую імпэрыю “хворым чалавекам Эўропы”, такога дыягназу заслугоўваў кожны з дынастычных імпэрскіх рэліктаў – Расейская, Аўстра-Угорская, Нямецкая (хаця большасьць яе калёній знаходзілася па-за Эўропай).

Вялікая вайна (так сучасьнікі называлі Першую сусьветную) 1914-18 гг. выклікала на нашым кантынэнце палітычны катаклізм, маштаб і сілу якога можна суадносіць хіба з эпохай напалеёнаўскіх войнаў. У 1918 г. і на працягу некалькіх наступных гадоў рассыпаліся і сышлі ў нябыт імпэрскія валадараньні, якія ўтвараліся і існавалі стагоддзямі. Карта Эўропы кардынальна зьмянілася, паўсталі новыя нацыянальныя і шматнацыянальныя дзяржавы, перамогай скончылася барацьба многіх пакаленьняў за свабоду і незалежнасьць. Ня будзе перабольшваньнем казаць пра эпоху Вясны Народаў. Настолькі быў спрэсаваны, поўны падзеяў гістарычны час гэтых трох гадоў. Сімвалічна прагучалі словы лідэра Ірляндзкай рэвалюцыі Майкла Колінза. Калі ў 1921 г. ён зьявіўся са сваімі генэраламі ў Дублінскім замку дзеля ўзьняцьця ірляндзкага сьцягу, што сімвалізавала канец брытанскай акупацыі, брытанцы заявілі, што, маўляў, не настаў яшчэ час распачынаць цырымонію. Колінз зірнуў на гадзіньнік і сказаў з усьмешкай: “Мы чакалі гэтага моманту васемсот гадоў, пачакаем жа восем хвілін…” Менавіта перамогай ірляндзкага народу й завершылася Вясна Народаў.

У 1918-21 гг. у Эўропе нарадзілася больш незалежных дзяржаваў, чым за ўсё папярэдняе стагоддзе. У першай палове 19 ст. заваявала незалежнасьць Грэцыя і скончылася перамогай Бэльгійская рэвалюцыя. У другой палове 19 ст. вызваліліся ад асманскага іга Баўгарыя, Румынія і Сэрбія, узьнікла Італія, дзе пачалося стварэньне адзінай нацыі ў сучасным сэнсе слова. Пасьля паразы 1848-49 гг. працэс нацыянальнага адраджэньня разьвіваўся прыкладна ў аднолькавых формах у розных этнасаў: асьветніцтва, адраджэньне літаратурнай мовы, культурнай і гістарычнай традыцыі. Да 1918 г. нават не фармуляваліся праграмы нацыянальна-дзяржаўнай незалежнасьці. Чэхі, харваты, вугорцы, фіны і г.д. бачылі сваю будучыню ў рамках аўтаноміі ў межах існуючых імпэрый. Выключэньне складалі хіба толькі палякі ды ірляндцы, а таксама нешматлікія нацыянальныя групоўкі, якія ўпарта змагаліся за поўную дзяржаўную незалежнасьць. Афіцыйная імпэрская прапаганда абзывала іх “нацыянал-радыкаламі, бандытамі, тэрарыстамі, экстрэмістамі” (знаёмая нам і сёньня лексіка, ці ня праўда?). Першым сігналам аб набліжэньні новай эпохі было нацыянальна-дзяржаўнае вызваленьне Нарвэгіі ў 1905 г. На рэфэрэндуме па пытаньні выйсьця з вуніі са Швэцыяй з паўтарамільённага насельніцтва Нарвэгіі толькі 183 асобы прагаласавалі супраць незалежнасьці (!).

Мой любімы эпізод Вясны Народаў нібыта пераказаны Гансам Крысьціянам Андэрсэнам. Пасьля паразы кайзэраўскай Нямеччыны ў сусьветнай вайне датчане вырашылі вярнуць ва ўлоньне нацыянальнай дзяржавы некалькі паўднёвых паветаў, захопленых у 19 ст. прусакамі. Дацкае войчка маршыравала сярод натоўпаў, ахопленых радасьцю вызваленьня. Дзеці падносілі кветкі каралю, які ехаў начале аддзелаў. Людзі танцавалі на вуліцах (стрыманыя, флегматычныя, ураўнаважаныя датчане!). У паведамленьнях сьведкаў і ўдзельнікаў падзеяў паўстаюць надзіва падобныя карціны моманту абвяшчэньня нацыянальнай дзяржавы ў розных гарадах, розных кутках Эўропы: на плошчах зьбіраюцца шматтысячныя натоўпы, мора нацыянальных сьцягоў; людзі, знаёмыя і незнаёмыя, абдымаюцца і віншуюць адзін аднаго, сьпяваюць нацыянальныя песьні; у храмах ідуць багаслужбы у падзяку Усявышняму за дараваную волю. Чаму народы розных традыцыяў, розных паводзінавых стэрэатыпаў так аднолькава рэагавалі на маніфэст аб дзяржаўнай незалежнасьці? А таму, што Воля і Незалежнасьць. Таму што нармальны народ менавіта так рэагуе на вызваленьне ад імпэрыі.

Аднак, поліптых эўрапейскага абнаўленьня намаляваны далёка ня толькі яркімі, сьвяточнымі фарбамі. Вясна Народаў – гэта вялікая драма. Лёс Беларускай Народнай Рэспублікі зьяўляецца адным з актаў гэтай хвалюючай драмы. Усё зьмяшалася ў эўрапейскім доме. Румыны прайшлі фарсаваным маршам і захапілі Будапэшт. Чэхаславацкія легіянэры біліся з вугорскімі жаўнерамі на вуліцах славацкіх гарадоў. Закарпацкія ўкраінцы заявілі былі свае прэтэнзіі на незалежнасьць, і іх душылі вугорскія карнікі. Легіянэры Пілсудскага раззбройвалі нямецкіх жаўнераў, а немцы высаджвалі дэсанты ў Фінляндыі і Эстоніі, каб дапамагчы нацыяналітам бараніцца супраць камуністаў і расейскай агрэсіі etc. etc. Вызначаліся новыя межы, новыя палітычныя хаўрусы і арыентацыі, маладым дзяржавам трэба было абараніцца ад “пралетарскага інтэрнацыяналізму” чырвонай Масквы.

Беларуская рэвалюцыя завяршылася гераічным Слуцкім Збройным Чынам. Камэнтатары стварылі вобраз, рамантычны і ўзьнёслы, але не адпавядаючы гістарычнай праўдзе: “Яны ішлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына…”

Душа не прымае гэтую штучную лірыку. Случакі выступілі на сцэне гісторыі не як гладыятары, яны прадэманстравалі бяспрыкладную палітычную сьпеласьць і вайсковае майстэрства. Палкамі камандавалі прафэсійныя вайскоўцы. Панаваў не адчай, а баявы дух. Яны ішлі змагацца і жыць, каб жыла Бацькаўшчына. Панарама Вясны Народаў дае прыклады ня менш, а можа яшчэ больш складаных сітуацыяў. Так, аддзелы балтыйскіх немцаў і расейцаў пад камандай авантурніка Бэрманта захапілі палову Латвіі і Рыгі. Фронт стаяў на Дзьвіне. Але латышы адбіліся і вызвалілі сваю краіну. Успомнім “цуд на Вісьле” у 1920 г., калі палякі ўжо на подступах да Варшавы разьбілі арду Тухачэўскага. Вагі гісторыі хісталіся ў тыя гады нечакана і, сапраўды, цудоўным чынам.

Тую Вясну Народаў можна параўноўваць толькі з падзеямі канца 1980-х – пачатку 1990-х гг. Калі ўвосень 1988 г. мы ўтваралі Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне”, ішлі на першыя акцыі, пачыналі ўсьведамляць сябе нацыяналістамі і адраджэнцамі, ці маглі мы ўявіць сябе, што ўжо праз год у выніку ў тым ліку і нашых дзеяньняў вызваляцца ад камуністычнай заразы і савецка-расейскай акупацыі Чэхаславаччына, Вугоршчына, Усходняя Нямеччына, Баўгарыя… Што праз два з паловай гады пачнецца развал саўдэпіі, і будзе абвешчаная незалежная Беларуская Дзяржава? Народная салідарнасьць і пасьлядоўная барацьба падпарадкавалі сабе гістарычныя тэндэнцыі. Немагчымае стала магчымым. Беларуская рэвалюцыя мае свой багаты досьвед. Наша рэвалюцыя працягваецца. І наперадзе ў нас – перамога.

9/11/2004 › Старонкі гісторыі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2004
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024