Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

84-я угодкі Слуцкага Збройнага Чыну

27 лістапада, у дзень 84-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла ды старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” Зянон Пазьняк зьвяртаюцца да суайчыньнікаў са сьвяточнымі лістамі.

Івонка Сурвілла, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі:

“На ўгодкі Слуцкага Збройнага Чыну

Дарагія суродзічы.

Было іх ня больш як дзесяць тысячаў чалавек у той слаўнай Слуцкай брыгадзе БНР, якая 27 лістапада 1920 году стала на абарону Бацькаўшчыны. Сёньня беларусы на цэлым сьвеце з удзячнасьцяй адзначаюць іхную памяць. Бо тыя дзесяць тысячаў патрыётаў-герояў зразумелі, што толькі ў вольнай Беларусі зможа наш народ жыць годна й шчасьліва. І вырашылі “жыць для Беларусі, або зусім ня жыць”, як прыгожа пісала пазьней Ларыса Геніюш.

Дык вітаю Вас у гэтыя 84-я ўгодкі Слуцкага паўстаньня! Бо Слуцкім Збройным Чынам мае права ганарыцца ня толькі кожны случчак, але й кожны беларус.

Спадзяюся, што ўсе мы дачакаемся тае пары, калі беларускі Дзень Герояў станецца агульным нацыянальным сьвятам. А ў міжчасе прашу суродзічаў як на Бацькаўшчыне, гэтак і тых, хто далёка ад яе, прыпомніць сьвецкай урачыстасьцяй і малітвай 27 лістапада герояў, што 84 гады таму “ішлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына”.

Жыве Беларусь!

Зянон Пазьняк, старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ (Варшава – Слуцак):

Дарагія сябры! Дарагія фронтаўцы!

У часы нацыянальнага паніжэньня (як цяпер) і ў часы акупацыі лепшым людзям народу трэба зьвяртацца да прыкладаў гераічнай беларускай гісторыі. Яны падтрымліваюць упэўненасьць і мацуюць сілу. Такіх прыкладаў у беларусаў мноства. Да іх адносіцца найперш Слуцкі Збройны Чын – народнае супраціўленьне расейска-бальшавіцкай агрэсіі і абарона незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі восеньню 1920 года.
Барацьба слуцкага войска дае нам прыклад сапраўднага змаганьня за Бацькаўшчыну. Бо калі абараняюць Айчыну, то ня лічацца з сілай ворага! Абараняць Беларусь трэба гэтак, — як бы абараняў сваё жыцьцё.

Вось чаму мы памятаем слуцкіх герояў і кожны год адзначаем угодкі гераічных падзеяў.

Слуцкі Чын дае надзею, што ня будзе чэзлае кустоўе зарастаць навечна ў нашым полі. Ня будзе халуйскае семя навечна сьпець. Міне час і на моцных прыкладах, на вялікіх ідэях зноў падымецца, устане наш Вялікі магутны народ.

Яшчэ ўчора ў паняверцы маўчала Украіна. А сёньня б’е ў званы: прэч з маскалём! На дол бандытаў! Заслон Расеі!

Будзе гэтак і ў нас. Ня стане шайка паўманголаў над намі вечна кіраваць. Нашыя беларускія героі ўжо нарадзіліся. Яны ўжо ідуць. Яны ў дарозе. Хай жа мосьціцца і хутчэе іх сьветлы шлях!

Віншую ўсіх зь вялікай датай – 84-мі ўгодкамі Слуцкага змаганьня за Вольную Беларусь! Хай імя Яе жыве вечна ў нашых сэрцах!

27/11/2004 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2004
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024