Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі месяца (лістапад 2004 г.)

Валеры Буйвал
2 лістапада расейскі генэрал-маёр Канстанцін Дзяменц’еў вяртаўся з Бабруйска (дзе наведваў сваякоў) у сваю Маскву (дзе ён рабіў кар’еру разам з касманаўтам Клімуком, парашутыстам Шпаком ды шэрагам іншых выхадцаў з Беларусі). На тэрыторыі Смаленшчыны ягоную машыну абагнала іншае аўто і адтуль пачалі паліць з аўтаматаў. Далей...

30/11/2004 › Актуаліі

 


Баляслаў Прус “Легенда старажытнага Егіпта”

Глядзіце, якія марныя надзеі чалавечыя у параўнанні з ладам свету; глядзіце, якія яны марныя перад прысудамі, што напісаў вогненнымі знакамі на небе Спрадвечны!..
Стогадовы Рамзэс, магутны гаспадар Егіпта, дагараў. На грудзі ўладара, ад голасу якога на працягу паловы стагоддзя трымцелі мільёны, навалілася змрочная здань і душыла, піла яму кроў з сэрца, сілу з ягоных рук, а часам нават прытомнасць з мазгоў. Вялікі фараон ляжаў, як павалены кедр, на скуры індыйскага тыгра, з нагамі, накрытымі трыюмфальным плашчом цара эфіопаў. Далей...

30/11/2004 › Цікавая літаратура

 


Віліс Лацыс “Краіна турмаў”

Ягоная эксцэленцыя міністар юстыцыі і ўнутраных справаў Тарабумбіі Бурбуліс (1) сядзеў у сваім службовым кабінэце і паглыбляўся ў справаздачы ведамстваў. Усё было ў парадку, выдаткі да цэнта сходзіліся з прыбыткамі, апошняя драбніца адпавядала нормам бюджэту. Далей...

30/11/2004 › Цікавая літаратура

 


Крывое люстра

Валеры Буйвал
Правінцыйнасьць ёсьць галоўнай прыкметай сучаснай мясцовай журналістыкі (не паварочваецца язык назваць яе беларускай). У нас практычна не існуе прафэсійнай аналітыкі, няма майстэрства рэпартажу. Міжнароднай беларускай журналістыкі няма, проста не існуе ў прыродзе: журналісты ня ведаюць моваў, не арыентуюцца ў культурных і палітычных працэсах у іншых краінах. Такое ўражаньне, што яны пасканчалі аддзяленьне для раёнак на журфаку (было там такое; ці ёсьць цяпер – ня ведаю). Ну вось, напрыклад, трапляе менскі журналіст з “Беларускай маладзёжнай” у Парыж, шпацыруе, рапартуе чытачу на радзіму пра свой шпацыр. Чытаем эфэктную канцоўку (канешне ж, напісана па-расейску): “А на триумфальной арке Наполеона написано – Бородино. Имя подмосковной деревеньки взволновало и перенесло на мгновение домой…” Я даўно забыўся прозьвішча аўтара, але дагэтуль нашу ў памяці гэты няўклюдна зьлеплены сюжэцік як хрыстаматыйны прыклад збачэнскай духоўнай арыентацыі і прафэсійнай сьлепаты. На трыюмфальнай арцы ў Парыжы сярод тапонімаў і гідронімаў, якія ўславіліся перамогамі і трагедыямі напалеёнаўскіх войнаў, золатам накрэсьленыя беларускія імёны – Новы Сьвержань, Полацк, Бярэзіна… Далей...

30/11/2004 › Актуаліі



Пэтэр Энглунд “Каралева Крысьціна”

Распавядалі, што хто бачыў яе на кані,– яна выдатна скакала, фехтавала і страляла,– той не мог паверыць, што гэтая спрытная маладзіца з незачэсанымі валасамі і ў вопратцы з радна ёсць на самой справе будучай уладаркай Швецыі. Яна была жанчынай, але вызначалася якасцямі, якія традыцыйна прыпісваюцца мужчынам. Далей...

30/11/2004 › Цікавая літаратура

 


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2004
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024