Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Крывое люстра

Валеры Буйвал
Правінцыйнасьць ёсьць галоўнай прыкметай сучаснай мясцовай журналістыкі (не паварочваецца язык назваць яе беларускай). У нас практычна не існуе прафэсійнай аналітыкі, няма майстэрства рэпартажу. Міжнароднай беларускай журналістыкі няма, проста не існуе ў прыродзе: журналісты ня ведаюць моваў, не арыентуюцца ў культурных і палітычных працэсах у іншых краінах. Такое ўражаньне, што яны пасканчалі аддзяленьне для раёнак на журфаку (было там такое; ці ёсьць цяпер – ня ведаю). Ну вось, напрыклад, трапляе менскі журналіст з “Беларускай маладзёжнай” у Парыж, шпацыруе, рапартуе чытачу на радзіму пра свой шпацыр. Чытаем эфэктную канцоўку (канешне ж, напісана па-расейску): “А на триумфальной арке Наполеона написано – Бородино. Имя подмосковной деревеньки взволновало и перенесло на мгновение домой…” Я даўно забыўся прозьвішча аўтара, але дагэтуль нашу ў памяці гэты няўклюдна зьлеплены сюжэцік як хрыстаматыйны прыклад збачэнскай духоўнай арыентацыі і прафэсійнай сьлепаты. На трыюмфальнай арцы ў Парыжы сярод тапонімаў і гідронімаў, якія ўславіліся перамогамі і трагедыямі напалеёнаўскіх войнаў, золатам накрэсьленыя беларускія імёны – Новы Сьвержань, Полацк, Бярэзіна…

А ў менскага рэпарцёра засьціла вочы, ён хвалюецца з іншае нагоды. Нельга сябе ўявіць, каб такое ў Парыжы здарылася, скажам, з польскім журналістам. Той адразу пабяжыць паведамляць чытачам пра стан помніка Адаму Міцкевічу працы знакамітага французкага плястыка Бурдэля.

Пераважная частка журналістаў вызначаецца вузкасьцю погляду на сучаснасьць. На агульным сумным фоне прыемным выняткам з правіла глядзіцца Аляксандр Старыкевіч. “Нелюбімыя” мной журналісты таксама, бывае, часам даюць нечакана добрыя матар’ялы. Алесь Сіліч у “Народнай Волі”, напрыклад, надрукаваў нядаўна яркую нізку рэпартажоў з Бэльгіі. Так, выключэньні ёсьць, але ўсё ж пануе агульная шэрасьць. Мне ёсьць з чым параўноўваць. У далёкім юнацтве, калі вучыўся ў Пецярбургу, даводзілася сябраваць з творчай моладдзю, што прыехала ў імпэрскую паўночную сталіцу з усіх абшараў на журфак унівэрсітэта. Якая была арыгінальнасьць думкі, імклівасьць рэакцыі, уменьне рызыкаваць. Пасьля вяртаньня ў родную Беларусь мяне ўразіла савецкая правінцыйнасьць бээсэсэраўскай журналістыкі, проста невылечная правінцыйнасьць, абмежаванасьць у хаўрусе з самазамілаваньнем і пыхай. Думаў, так будзе вечна. І вось грымнула наша рэвалюцыя. Журналісты былі побач з намі на акцыях, спазналі рэпрэсіі, мы пабачылі іхнія акрываўленыя галовы пад паліцэйскімі палкамі. Газэтнае жыцьцё напружана пульсавала, публіка зачытвалася. Аднак, недзе з 1996 года ў беларускай журналістыцы адбываюцца амаральныя працэсы. “Майстры” пяра груба парушаюць прафэсійны кодэкс гонару. Звычайнымі сталіся ганебныя справы: дэзінфармацыя, замоўчваньне падзеяў. Так званыя “незалежныя” выданьні ствараюць дыстортную, скрыўленую, неадэкватную карціну рэчаіснасьці. Фактычна груба ашукваюць ня толькі беларускае грамадзтва, але таксама й замежны сьвет. Яны актыўна ўдзельнічалі і ўдзельнічаюць цяпер у подлых апэрацыях, якія вядуць антыбеларускія сілы ў рамках інфармацыйнай вайны супраць Беларускага Нацыянальна-Вызвольнага Руху, супраць Беларусі. Дастаткова ўспомніць, як яны актыўна ляпілі гарбушку з “адзіным кандыдатам” на прэзыдэнцкіх выбарах 2001 г. Як разгарнулі гераічны іканастас з асобаў, якія ўславіліся выключна як верныя лёкаі Лукашэнкі, што актыўна ўдзельнічалі ў стварэньні і функцыянаваньні антынароднага рэжыму, а вытураныя гаспадаром, сталіся “аб’яднанай апазыцыяй”: Чыгір, Лябедзька, Домаш… Найбольш яркае самараскрыцьцё прадажнай і хлусьлівай журналістыкі мы назіраем у адлюстраваньні тэмы Курапатаў. Створаны міф пра “маладых валанцёраў”, якія нібыта абаранілі сьвятыню, міф пра “камітэт абароны”, якіт вызначыўся перш за ўсё пратэстамі супраць крыжаўздзьвіжаньня ў Курапатах і супрацоўніцтвам з арганізацыямі-крэатурамі КГБ. Дзейнасьць сяброў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, якія засланілі сабой Курапацкую сьвятыню, церпяць ад рэпрэсіяў, ствараюць Народны мэмарыял, падзьвяргаюцца шальмаваньню, у лепшым выпадку проста замоўчваецца. Ганьба!

У чым жа прычына такога прыкрага рэгрэсу цэлага падвіду творчай інтэлігенцыі нашай краіны? Адказ адназначны – у звычайнай карупцыі, прадажнасьці. Проста зьдзіўляе аднагалосіца, наладжаная зрэжысіраванасьць трактоўкі палітычных працэсаў у Беларусі на балёнках прэсы, падпарадкаванай расейскім і нямецкім сілам, якія дыктуюць сваю антыбеларускую ролю. “Наша Свабода” на вачах пераўтварылася ў карыкатуру на тое, што было пры стваральніку газэты сьветлай памяці Ігару Гермянчуку. Дзіўныя публікацыі зьяўляюцца ў “Народнай Волі”. “Белорусская газета” і “БДГ” – адкрыта антыбеларускія выданьні. Бачна, як “з адной бочкі” разьліваецца дэза па іхніх балёнках. Грамадзтва дэзарыентаванае, заблытанае. Пустышкі ў выглядзе “ланцугоў неабыякавых людзей”, “зуброў” ды дранчукоў з шчукінымі засланяюць сабой страшныя працэсы здачы нашай дзяржавы ў маскоўскі палон (пра гэта або ані слова або з антыбеларускіх пазыцый). Нездарма сумнавядомы Ганс Вік утварыў на тэрыторыі свайго нямецкага цэнтру ў Менску “журналісцкі клюб”, раздаваў грашовыя прэміі, па колькі разоў арганізоўваў для паслухмяных стажыроўкі ў Нямеччыне. Ідуць гранцікі, уліваньні праз фонды. Журналісты становяцца цацкамі ў руках тых, хто дае грошы. Расейскія грошы таксама здаўна актыўна ўліваюцца ў мясцовыя СМІ (быў нават такі фонд “Восток-Запад”). Гледзячы на гэты шабас збоку, цяжка нават часам разабрацца, дзе канчаецца дзейнасьць спэцслужбаў і пачынаюцца СМІ.

У недалёкай будучыні адкрыюцца таямніцы інфармацыйнай вайны супраць Беларусі. Стануць вядомыя імёны і цёмныя справы яе арганізатараў і выканаўцаў. Баюся, што такую зьяву, як беларуская журналістыка, давядзецца ствараць нанова.

30/11/2004 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2004
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024