Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Ойвін Бульстад “Наймацнейшы”

Мінаў першы тыдзень пасьля дня “Д” (1). Па ўсёй Нарвэгіі немцы разгарнулі стратэгічную папераджальную акцыю з узброенымі да зубоў патрулямі, ператрусамі ў аўтобусах і цягніках, начным аблавамі у раёнах, дзе, на іхную думку, трэба было зрабіць калі не рашучы ўдар, то прынамсьці надзвычайныя захады. Далей...

10/11/2004 › Цікавая літаратура

 


Зянон Пазьняк: “Буш і ягоная адміністрацыя абмяжоўваюць і не даюць пашырацца лібэральным працэсам маральнай дэградацыі грамадзтва”

Вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША камэнтуе Старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк.

(Зянон Пазьняк: ) “Пераабраньне Буша нам, беларусам, трэба вітаць, таму што палітыка прэзыдэнта Буша спрыяе абароне свабоды і Незалежнасьці Беларусі. Гэта для нас – галоўнае. Другі аспэкт ягонага пераадбраньня мае цывілізацыйнае значэньне і палягае ў тым, што Буш і ягоная адміністрацыя абмяжоўваюць і не даюць пашырацца лібэральным працэсам маральнай дэградацыі грамадзтва, якая, як зараза, пашыраюцца ў сьвеце найперш зь лібэральных колаў Амэрыкі. Духоўны рэгрэс грамадства ўзаконіў прэзыдэнт Клінтан, які ўпершыню ў гісторыі легалізаваў маральны бруд.

Небывалая колькасьць выбаршчыкаў, якая прыйшла на галасаваньне, сьведчыць пра тое, што на выбары пайшла сярэдняя кляса. Яна не жадае паўтору таго, што зрабіў Клінтан, і не жадае, каб лёс Амэрыкі вызначалі тыя, хто прызвычаіўся больш ад Амэрыкі браць, чым аддаваць”.

Запісаў Сяргей Навумчык, Нью-Ёрк

10/11/2004 › Навіны

 


1918 год – Вясна Народаў

Валеры Буйвал
11 лістапада па ўсёй Эўропе і ў многіх краінах сьвету ўрачыста адзначаюцца ўгодкі заканчэньня Першай сусьветнай вайны 1914-18 гг. Беларускі народ быў удзельнікам і ахвярай гэтай драмы, наша зямля стала яе сцэнай. Падзеі 18-га году распачалі новы пэрыяд у гісторыі нашага кантынэнта, наступствы пасьляваенных здарэньняў надоўга вызначылі гістарычны шлях многіх народаў і дзяржаваў. Далей...

9/11/2004 › Старонкі гісторыі

 


Смута

Валеры Буйвал
Вялізарны быў гэты ідал, у незвычайным бляску стаяў ён перад табою, і страшны быў выгляд у яго.
(Кніга прарока Данііла. 2:39)

7 лістапада па ўсёй Расеі маршыравалі калёны пад чырвона-крывавымі бальшавіцкімі сьцягамі. Рэжым пуцінскай “дэмакратыі” крывадушна пераназваў бальшавіцкія скокі з гадавіны кастрычніцкай рэвалюцыі ў “день примирения и согласия”. Але нават цяперашнім крамлёўскім бонзам няёмка з гэтай датай. Моладзь сьмяецца і ідзе на дыскатэку ды піць піва. Пад чырвоныя сьцягі становяцца ў асноўным лядашчыя маразматыкі. Рэжым ліхаманкава шукае новую кропку адліку савецкай гісторыі, каб зусім не згубіць ініцыятыву. Дапамаглі бацюшкі з РПЦ, якія нядаўна выступілі з ініцыятывай перанесьці “день примирения и согласия” на 4 кастрычніка, бо на пачатку 17 стагоддзя, маўляў, у гэты дзень скончыўся смутны час у Расеі. Як на беларускія назіраньні, то смута не спынялася ў Расеі, а ў апошнія гады адбываецца яе моцны клімакс. Зазірнем у глыбіню стагоддзяў, каб зірнуць на падзеі, што зацікавілі бадзёрых бацюшак з афіцэрскай выпраўкай… Далей...

7/11/2004 › Старонкі гісторыі

 


Шэсьце і мітынг у Лошыцкім яры

6 лістапада сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ арганізавалі традыцыйныя мэмарыяльныя шэсьце і мітынг на ўскраіне Менску – у Лошыцкім Яры, дзе ў 1930-я – 40-я гг. расейскія каты НКВД расстралялі тысячы беларусаў. Людзі прайшлі пад Бел-Чырвона-Белымі сьцягамі па ходніках ад вул. Маякоўскага да Лошыцкага Крыжа, усталяванага нашымі партыйцамі ў 1990-я гг. на месцы трагедыі. Людзі несьлі таксама транспарант “Абаронім Беларусь ад расейскага імпэрыялізму!”, кветкі і сьвечкі. Каля Крыжа адбыўся жалобны мітынг, распачаты сьпяваньнем духоўнага гімну “Магутны Божа”. Далей...

6/11/2004 › Навіны



Дзяды пад сьцягамі праўды

Дарагія сябры, паважаныя беларусы!

Працягваюцца дні трагічнай памяці нашага народа. Крочаць дзяды. Мне ўяўляецца, што я тут, на мітынгу, з Вамі ў Лошыцы. Зірніце перад сабой на гаражы, на заасфальтаваны роўны пляц. Некалі тут быў шырокі і глыбокі яр, дзе ў 1937 годзе савецкія энкавэдзісты расстралялі тысячы беларусаў. Далей...

6/11/2004 › Курапаты



Прэзыдэнту Злучаных Штатаў Амэрыкі Джорджу Бушу

Глыбокапаважаны Прэзыдэнт Джордж Буш!

Прыміце шчырыя віншаваньні ў сувязі з Вашым правыбраньнем на пасаду Прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі. Выказваем падтрымку Вашай палітыцы абароны свабоды, справядлівасьці і нармальнасьці чалавечага жыцьця.

Беларускі дэмакратычны Нацыянальна-Вызвольны Рух змагаецца з дыктатурай, бачыць будучую вольную Беларусь у дружалюбных дачыненьнях з Амэрыкай.

Зянон Пазьняк, Нью-Ёрк

4/11/2004 › Навіны

 


President of the United States of America Mr. George W. Bush

Dear Mr. President George W. Bush!

I express my sincere congratulations in connection with your election to the Presidency of the United States of America.

We express our support of your policy in order to defend the freedom, justice and the normality of the human life.

The Belarusan democratic National and Liberation Movement is struggling against the dictatorship and we see future and free Belarus which will be in friendly relations with the United States.

Zianon Pazniak
Chairman of the Belarusan Popular Front “Adradzennie” and the Conservative Christian Party - BPF
New York

4/11/2004 › English

Камэнтаваць


Джані Радары

1. Крышталёвы Джакома
2. Уцёкі Пульчынэлы
3. Калодзеж у Кашына П’яна
4. Блакітны светлафор
5. Карусель у Чэзенатыка Далей...

4/11/2004 › Цікавая літаратура

 


Беларускія Фэрмапілы

Валеры Буйвал
Хроніка Слуцкага Збройнага Чыну. Далей...

3/11/2004 › Старонкі гісторыі

 


У памяць пра ахвяры ў Лошыцкім яры

Запрашаем на мерапрыемствы па ўшанаваньні бязвінных ахвяраў камуністычнага тэрору 30-40-х гадоў у Лошыцкім яры.
6 лістапада 2004 года а 12 гадзіне людзі зьбяруцца на пляцы каля Палацу Культуры тэкстыльшчыкаў (вул. Маякоўскага 129) і рушаць да Крыжа Памяці ў Лошыцкім яры, дзе адбудзецца мітынг. У Лошыцкім яры, як і ў Курапатах, НКВД чыніла злачынную нялюдскую справу.
Мерапрыемствы ладзіць Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ.

3/11/2004 › Навіны



Стэн Стэнсэн Бліхэр “Дзяўчына з Радоса”

(сапраўдны выпадак)
У порце Марселя як ніколі віравала жыццё: на прычале было поўна народу; усе караблі ўзнялі сцягі; усе гарматы грукаталі. У мора выходзіў адзін з галіёнаў радоскіх рыцараў (1), выдатна узброены і з моцнай камандай. Але што найбольш выклікала цікаўнасць і захапленне натоўпу, дык гэта бліскучы шыхт французскіх юнакоў, якія толькі нядаўна прынялі крыж, а цяпер выпраўляліся ў паход, каб выпрабаваць мячы Багародзіцы на турэцкіх турбанах. Ніхто з маладых рыцараў не прывабліваў столькі жаночых вачэй, колькі Франсуа дэ Сэн Прэвіль. Далей...

3/11/2004 › Цікавая літаратура

 


Марыя Жудзітэ дэ Карвальё “Навэлы”

1. Армінда
2. Жыццё і мара Далей...

3/11/2004 › Цікавая літаратура

 


Вісэнтэ Бласка Ібан’ес “Марскія ваўкі”

Спісаны на бераг ад “справы” пасля сарака год плавання, поўных рызыкоўных прыгод, капітан Лёвэт стаў найпрыкладнейшым жыхаром Кабаньяла, вёскі з белымі дамамі ў адзін паверх, вузкімі, прамымі і абпаленымі сонцам вулічкамі, што была падобна на невялічкае амерыканскае мястэчка. Далей...

3/11/2004 › Цікавая літаратура

 


Ардрэ Маруа “Навэлы”

1. Сабор
2. Нараджэнне мэтра Далей...

3/11/2004 › Цікавая літаратура

 


П’ер Паола Пазаліні “Хаос”

1. В’етнам выйшаў з моды?
2. Наркотыкі і культура
3. Новая свабода, якая забівае
4. Перадгістарычныя сляды
5. На мосце ў 43-м Далей...

3/11/2004 › Цікавая літаратура

 


Факты і падзеі месяца (кастрычнік 2004 г.)

Валеры Буйвал
1 кастрычніка ў Расеі “голяць ілбы” – пачалася штогадовая мабілізацыя ў войска і на флёт. На фоне бравых рэпартажоў вылазяць, аднак, правальныя аспэкты ваеннай стратэгіі імпэрыі. Моладзь ня хоча запісвацца ў пьянае і дурное расейскае войска. Ня хоча паміраць і калечыцца на каляніяльнай вайне. Палкоўнікі разводзяць рукамі і кажуць, што сёлета ўдалося злавіць і паставіць пад ружжо толькі 10% прызыўной моладзі. Адну траціну з агульнай колькасьці маладых людзей імпэрыі ня возьмуць у войска ніколі (!). Лекары кажуць пра надзвычайнае пашырэньне псіхічных хваробаў і прафэсійнай, невылечнай наркаманіі. Астатнія хто як мог забясьпечыліся бранёй (у Расеі існуюць адмысловыя грашовыя стаўкі, паводле якіх вас зробяць “інвалідам”, “сіратой” альбо “шматдзетнай маці”). Тысячы юнакоў паўцякалі на Захад. Як кажуць, няма дурных… Далей...

1/11/2004 › Актуаліі

 


  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2004
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024