Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Цытатнік сьведамага ўкраінца

Штораз, гледзячы тэлерэпартажы з Кіева і Львова, мы бачым , як над галовамі тысячаў украінскіх патрыётаў лунаюць таксама й беларускія Бел-Чырвона-Белыя сьцягі. Нашы тамака, разам з украінскім народам! Вось дзе ўнівэрсітэт барацьбы за Волю і Незалежнасьць.
Беларусы вяртаюцца адтуль натхнёныя, з вераю ў сэрцы, што й наша Бацькаўшына скора скіне з сабе маскоўскую няволю. Яны прывозяць газэты, улёткі, часопісы і кнігі, што акумулявалі ў сабе цяпло чалавечай і нацыянальнай салідарнасьці, імпэт народа, які падняўся на абарону сваёй Дзяржавы і будучыні. Вось “Цытатнік”, што мае цяпер кожны абаронца Украіны. Гэта — квінтэсэнцыя нацыянальнага ўкраінскага досьведу. Чытаючы гэтыя радкі, пераконваешся, што гэта ўнівэрсальны па сваім значэньні досьвед.

“Народ заўжды мае права пратэставаць супраць прыгнёту”.
Пылып Орлык

“На д’ябла – крыж, на ворага – шабля”.
Ярослав Ярмолэнко

“”Нельга ўстрымаццца ад мяча. Лепш галаву скласьці, чымсьці вярнуцца ў няволю”.
Богдан Хмэльныцькій

“Нашыя ахвяры не загінулі дарэмна, бо з нашай крыві вырастуць тыя, хто завершыць нашую справу”.
Іван Гонта

“У сваёй хаце свая й праўда,
І сіла, і воля”.

“Змагайцеся – пераможаце,
Вам Бог памагае!
За вас праўда, за вас сіла
І воля сьвятая!”
Тарас Шэвчэнко

“Усё, што йдзе па-за рамкі нацыі, — гэта або фарысейства людзей, што інтэрнацыянальнымі ідэяламі хацелі б прыкрыць панаваньне адной нацыі над другой, або хваравіты сэнтымэнталізм фантастаў, што былі б радыя шырокімі “агульначалавечымі” фразамі прыкрыць сваё духоўнае адчужэньне ад роднай нацыі…”
Іван Франко

“Забіць можаш…
Але ў пакоры і ганьбе
Жыць не прымусіш!”
Лэся Украінка

“Адна, адзіная, непадзельная, вольная, самастойная Украіна ад Карпатаў ажно па Каўказ. І пакуль хаця б на адным кавалачку ўкраінскай зямлі будзе панаваць чужынец, датуль усе пакаленьні ўкраінцаў будуць ісьці на вайну. Мы адрадзіліся з глебы, наскрозь напоенай крывёй нашых продкаў. Нашая Нацыя ўступіла на новы шлях жыцьця. Мы заяўляем, што возьмем сілай тое, што нам належыць”.
“Галоўная прычына няшчасьця нашай нацыі – брак нацыяналізму сярод вялікіх масаў яе”.
Мыкола Міхновськый

“Сувязь з мовай, верай, звычаямі ды ідэяламі продкаў, іхнімі маральнымі, рэлігійнымі, палітычнымі, эканамічнымі і сацыяльнымі догмамі, што выпакутаваныя і выкаваныя ў агні змаганьняў і пераказаныя прадзедамі ўнукам, — гэта сувязь з фундамэнтам нацыі”.
Дмытро Донцов

“Хто ня ведае мэты – той ня зможа знайсьці дарогу”.
Покліч Сечавых стральцоў

“Украінскія мячы перакуюцца на аралы толькі тады, калі дэвіз – Незалежная Украінская Дзяржава – ператворыцца ў рэчаіснасьць і забясьпечыць гэтаму аралу магчымасьць ўзараць родную плённую зямлю, зь яе незьлічонымі багацьцямі. Не на патрэбу нейкага інтэрнацыяналу, а дзеля ўладкаваньня і ўзмацненьня ўласнага дзяржаўнага дабра ды ўзбагачваньня роднага народу”.
Сымон Пэтлюра

“Моцныя народы не сьвяткуюць свае паразы, а толькі перамогі”.
Яків Гальчэвскый

“У агні ператопліваецца жалеза ў сталь, у барацьбе ператвараецца народ у нацыю”.

“У вялікай сусьветнай драме нашых дзён мы маем выбар: быць або творцамі, або ахвярамі гісторыі”.
Евгэн Коновалэць

“Дарога да Бога ляжыць праз Бацькаўшчыну”.
Юліан Вассыян

“Усё тое ёсьць добрае, што добра для моцы і разьвіцьця маёй нацыі. Усё тое ёсьць зло, што гэтую моц і разьвіцьцё аслабляе”.
Мыкола Сціборськый

“Праз сапраўдную і глыбокую веру ў Бога, Збаўцу кожны чалавек і цэлы народ маюць магчымасьць няспынна чэрпаць з вечна жывой крыніцы столькі моцы, колькі іхная душа здольная прыняць”.
“Самастойную дзяржаву можа здабыць сабе ўкраінскі народ толькі ўласнай барацьбой і працай”.
Стэпан Бандэра

“Мяне вельмі шкада, што я магу толькі раз памерці за Ўкраіну!”
Дмытро Данылышын

“У слоўніку ўкраінскага нацыяналіста няма слова “капітуляваць”. Мацнейшы вораг можа нас у баі перамагчы, але паставіць нас перад сабой на калені – ніколі!”
Мыхайло Колодзінськый-“Гузар”

“Калі ўжо ты ўкраінец, то раней ці пазьней патрапіш у канфлікт з Масквой”.
Олэна Тэліга

“Лёс Украіны вырашаецца ў нашых душах і сэрцах”.
“Нацыянальная ідэя ёсьць грунтам, цэнтральнай ідэяй і рухавай сілай усёй гісторыі Украіны”.
Дмытро Мырон

“Нацыяналізм – значыць сьветапогляд, які ў аснову грамадзка-палітычнага мысьленьня кладзе ідэю нацыі”.
Олэг Ольжыч

“Гераічная барацьба Украінскай Паўстанцкай Арміі і вызвольна-рэвалюцыйнага падпольля, — гэта найгераічнейшы пэрыяд у гісторыі Украіны. На гераізьме УПА і вызвольна-рэвалюцыйнага падпольля будуць выхоўвацца новыя ўкраінскія пакаленьні. Змагар УПА, украінскі рэвалюцыянэр зойме месца мужнага спартанца ў гісторыі чалавецтва”.
Роман Шухэвыч

“Вольнай Украіна будзе не пасьля вызваленьня Кіева, а пасьля зьнішчэньня Масквы як сталіцы расійскай звышдзяржавы”.
Юрій Лыпа

Найвышэйшай формай жыцьця і адзіным гарантам разьвіцьця нацыі ёсьць нацыянальная дзяржава. Найвышэйшай каштоўнасьцю для ўкраінца ёсьць украінская нацыя. Адсюль зыходнай і апошняй мэтай усіх змаганьняў і кожнага дзеяньня ўкраінца мусіць быць моц, карысьць і рост украінскай нацыі”.
Ярослав Стэцько

“Сёньня нам ня трэба вынаходзіць новыя тэорыі ці філясофіі – усё гэта мы маем. Мы павінны зьвярнуцца да тых дзён, калі прагучалі апошнія стрэлы нацыянальна-вызвольнай барацьбы, падняць той сьцяг, скінутый ворагам з нашых сьвятынь…”
Зэновій Красівскый

Киів, Майдан Незалежності-2004-12-08
тэл. (044) 536-15-03, тэл/факс 536-15-14
www.tryzub.com.ua E-mail : ussd.ukr.net

10/12/2004 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2004
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024