Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (1 – 10 сьнежня 2004 г.)

Валеры Буйвал
Тэрарыстычныя акты ў Маскве становяцца зручнымі нагодамі для вырашэньня сямейных канфліктаў. А таксама для сюррэальных сцэнаў (іх так шмат у цяперашняй Расеі).
Пэрсанал раённых могілак г. Масквы прызнаецца, што за доўгія гады працы ўпершыню рэгулярна сустракаецца і вядзе перамовы з “кліентам” – гэта значыць, з нябожчыкам (!!!). І гэта не жарт. Вячаславу Гальчанку нават паказалі ягоную магілку ў калюмбарыі, потым дасталі адтуль урну зь ягоным прахам. На пахавальнай шыльдзе ўсё, як трэба: імя і прозьвішча, даты нараджэньня і сьмерці. А арганізавала пахаваньне (і адпаведнае афармленьне дакумантаў) былая жонка Гальчанкі. Яна “наладзіла” уключэньне Гальчанкі ў сьпісы ахвяраў выбуху, зьдзейсьненага ФСБ на станцыі мэтро ў Маскве ў жніўні сёлета. Гэта яшчэ адно сьведчаньне ўсемагутнасьці хабару і нетыповай статыстыкі спэцслужбаў у Расеі (успомнім, што каля 200 асобаў з ліку закладнікаў у бесланскай школе дагэтуль ня знойдзеныя, невядома, дзе яны – жывыя ці мёртвыя). Прычым псэўданябожчык не які-небудзь бомж. Ён пасьпяхова займаўся бізнэсам, вазіў жонку і дзяцей па Эўропе і Амэрыцы. А цяпер былая жонка выпісала яго, “нябожчыка”, з кватэры і прыватызавала ягоную маёмасьць. Калі ў прысутнасьці міліцыі Гальчанка зьявіўся перад ёй, масквічка бадзёра заявіла: “Гэты чалавек падобны на майго былога мужа, але гэта не ён”. Гальчанка ходзіць па судах, яму не дазваляюць нават сустрэцца з сынам… Беларусы, заклікаю вас глядзець расейскія тэленавіны, такога нідзе больш ня ўбачыце!

2 сьнежня сёлета сьвята ў студэнтаў Маскоўскага ўнівэрсітэту ўсіх пакаленьняў – яны зьбіраюцца на банкет у гонар 250-годдзя сваёй alma mater. Пра юбілей радасна гукае афіцыёзная прапаганда – во, якая салідная дата. Хаця асабліва маглі б і не надрывацца. Успомнім, што пакуль “святая русь” (як любілі называць сябе маскоўцы) хадзіла ў лапцях і выкарыстоўвала названы абутак дзеля сёрбаньня шчэй, у Эўропе даўно існавалі ўнівэрсітэты: у Валенсіі (з 1209 г.), у Парыжы (з 1257 г.), у Празе (з 1348г.), у нашай Вільне (з 1579 г.) etc. Ня кажучы ўжо пра старажытныя мусульманскія ўнівэрсітэты-мадрэсэ і габрэйскія яшывы на Усходзе. Але справа ня ў тым, няхай сабе маскоўцы парадуюцца. Толькі пасьля сканчэньня расейскіх ВНУ моладзь імкнецца хутчэй вырвацца па-за межы імпэрыі: ад галечы, вайны, гэбоўскага нагляду,– як мага далей. “Мазгі” актыўна пакідаюць “самую начытаную краіну ў сьвеце” (як усё жыцьцё называла сябе саўдэпія). Каб “мазгам” было весялей, мэр Лужкоў паміж правакацыйнымі візытамі на Украіну і на Каўказ будуе новую ўнівэрсітэтскую бібліятэку ў сваёй Маскве. Яно можа гучыць і ня кепска – “новая бібліятэка”… Але мы заўважаем нешта знаёмае… Сапраўды, антыбеларускі рэжым рэгулярна зрывае мэтадам дзяржаўнага рэкету даніну з кожнай фірмы, з кожнага грамадзяніна РБ на пабудову бібліятэчнага монстра на ўскраіне Менску. І гэта на фоне заняпаду культурных установаў і культурнага жыцьця па ўсёй нашай краіне, жабрацкіх заробкаў бібліятэкараў, настаўнікаў і навукоўцаў. У Маскве наладжваецца такая ж “бібліятэчная туфта” у дзевяць паверхаў, з хуткаснымі ліфтамі, шклянымі купаламі, мармурамі і гранітамі. У гэты ж час у навінах паведамляецца пра тысячы людзей, што пацярпелі ад землятрусу на Алтаі 14 месяцаў таму. Яны дагэтуль не атрымалі новага жыльля і жывуць у хлявах разам з авецкамі. Тэлевізія паказала таксама, як крыгі паламалі масты ў Кіраўскай вобласьці. Вёскі і мястэчкі адрэзаныя ад зьнешняга сьвету. У крамах канчаецца хлеб (дарэчы, паўсюль выстаўлены лёзунг “Хлеб в долг не даём” – катастрофа тут зьява пэрманэнтная). Затое будзе чым пудрыць мазгі заходнім турыстам у Маскве, паказваючы архітэктурныя дасягненьні.

У гэты ж дзень адбыўся выбух на Краснаўральскім ваенным заводзе (Сьвярдлоўская вобласьць). Нікога, аднак, не забіла, муры не заваліліся. Гэта быў сацыяльны выбух народнага пратэсту. Рабочым (абсалютная большасьць зь іх жанчыны) не плацілі заробкі на працягу 11 апошніх месяцаў. 27 зь іх ужо другі тыдзень працягваюць галадоўку пратэсту. Астатнія падтрымалі іх з плякатамі ў руках і нянавісьцю ў вачах. Аказалася, што нядаўна быў урэшце арыштаваны гендырэктар прадпрыемства. Ён рэгулярна выплочваў сваім высокапастаўленым калегам прэміі з фонду зарплаты. А як жа цэлы год жылі людзі, чым жывіліся яны і іхнія семьі? Савецкі чалавек ведае, што з фэрмы работнікі выносяць мяса і яйкі, з канвэера – шрубкі і гайкі, нават з бюро можна сьцягнуць пачак паперы. Існавала і існуе дагэтуль фармулёўка: “як вы нам плоціце, так мы і працуем”. Толькі ўласьцівасьць краснаўральскага фінансавага канфлікту ў тым, што завод вырабляе для арміі выбуховыя рэчывы. Разумееце лёгіку? Што ж потым зьдзіўляцца, што па ўсёй Расеі і па-за яе межамі гуляе зброя і амуніцыя, прымяненьне якой не зьяўляецца сур’ёзнай праблемай. Проста рабочым трэба выжыць. Плюс да таго звычайны расейскі бардак і распярэзанасьць. Маскоўская тэлевізія паказала пару гадоў таму, як брыгада журналістаў свабодна ўехала на тэрыторыю “супэрсакрэтнага” склада пад Мурманскам, дзе захоўваліся радыёактыўныя рэчывы. Пастарункавы матрос, нічога не пытаючыся, падняў шлягбаўм. Можна было вывезьці нават атамную бомбу. Расея – тэрыторыя небясьпечная для ўсяго чалавецтва, цывілізаваныя краіны павінны паклапаціцца аб тым, каб гэтая пагроза не існавала.

2 сьнежня зрабіў афіцыйную заяву па Украіне прэзыдэнт ЗША Буш. Ён папярэдзіў цяперашняе кіраўніцтва краіны аб недапушчальнасьці прымяненьня сілы супраць апазыцыі, якая выступае супраць фальсіфікацыі выбараў. У выпадку неабходнасьці ЗША могуць прымяніць супраць кіеўскага эстэблішмэнту сур’ёзныя санкцыі. Падобныя заявы рабіў і Эўразьвяз. А Кучма (народ не называе яго інакш, як Ку-Чмо), які па інэрцыі лічыцца яшчэ прэзыдэнтам Украіны, ужо паляцеў у Маскву. Перад сваім сапраўдным паханом дробны кіеўскі жулік скардзіўся на апазыцыю ды апраўдваўся за правал пляну здачы украінскага народу і дзяржавы ў расейскі палон. Пуцін, якога не дапусьцілі да ўдзелу ў цырымоніях перамоваў паміж канфліктнымі бакамі ў Кіеве, седзячы са сваёй марыянэткай у холе маскоўскага аэрапорта, надзьмуваўся і пагражаў сваімі санкцыямі. Пару дзён таму Б. Грызлоў, старшыня Дзярждумы, заяўляў: “У Украіны цяпер толькі два шляхі – грамадзянская вайна і раскол дзяржавы”. Ах, як бы ім у Крамлі хацелася вайны на Украіне! Не дачакаюцца, крывавыя піяўкі. Уся Эўропа ўбачыла за апошнія лістападаўскія дні, якое брыдкае маскоўскае мурло. Мільёнам людзей у розных краінах стала ясна, што вынікі выбараў на Украіне – фармальны момант. Што сапраўды ўкраінскі народ падняўся на абарону сваёй незалежнай дзяржавы, сваёй культуры і мовы супраць мясцовых халуёў і іхніх гаспадароў – супраць расейскай імпэрыі.

3 сьнежня Вярхоўны суд Украніны ўрэшце вынес свой вэрдыкт: з прычыны маштабных парушэньняў выбары прызнаюцца несапраўднымі і будзе перагаласаваньне 26 сьнежня. Рана, надта рана прыслалі крымінальніку Януковічу свае віншавальныя тэлеграмкі Пуцін з Лукашэнкам. Украінскі народ устаў сьцяной і дамогся сваёй праўды. Расейскае ТБ адразу пачало адсоўваць навіны з Кіева на апошнія радкі камунікатаў. На першым радку цяпер візыт Пуціна ў Індыю, дзе ён зноў “ізабражае” і важнічае. РТБ нават паказала прадаўцоў на дэлійскім базары, якія нецярпліва чакаюць зьяўленьня каля іхніх шапікаў Пуцініхі. Летась прэзыдэнтша атаварылася ў іх на многія тысячы доляраў. Вось і цяпер нэгацыянты падрыхтавалі для яе залатыя кольцы і ўпрыгожваньні абсыпаныя дыямэнтамі (гэта на фоне голаду і заняпаду ў Расеі). А на тэлеканалах усяго сьвету ў першым радку навінаў – мільёны людзей на плошчах Украіны, радасныя, прасьветленыя твары, вобраз народнага адзінства і перамогі над Злом. Ясна, што наперадзе ў украінцаў сур’ёзная праца і барацьба, але адназначна – народ адчуў сваю моц, пасьля апошніх падзеяў Украіна ніколі ўжо ня вернецца ў былы стан постсавецкай тэрыторыі. Там адбыліся такія грамадзкія працэсы, пасьля якіх Расея будзе атрымліваць дыхту пры кожнай спробе правакацыі.

4 сьнежня ў падмаскоўным пасёлку Пярхушкава адбылася трагедыя з чалавечымі ахвярамі – зноў загінулі бяспраўныя замежныя рабы. На мясцовай мэблявай фабрыцы ўспыхнуў моцны пажар. Прычым, калі да будынка пад’ехалі пажарныя машыны, то яны залівалі вадой толькі адзін край будынку. На другі край, дзе таксама лютавала полымя, іх не пускала ахова і адміністрацыя (?!). Загінула 9 рабочых, цяжкія апёкі атрымалі яшчэ 7. Рабоў называюць “таджыкамі”, але магчыма сярод ахвяраў ёсьць і беларусы. Што хавала адміністрацыя ў крыле будынку фабрыкі, чаму загінулі рабочыя? Гэтыя пытаньні застануцца хутчэй за ўсё без адказу. Прадстаўнікі мясцовага насельніцтва прызнаваліся ў тэлекамэру, што ніхто з маскоўскіх аўтахтонаў ня йшоў на працу на фабрыку. А наогул, працуюць і гінуць на працы або пасьля атрыманьня заробку “гастарбайтэры” з постсавецкіх краінаў. Колькі яшчэ гэта будзе працягвацца?

“Самы гуманны ў сьвеце” Эўрапейскі суд у Стразбурзе зноў вынес манструальны па цынізму і несправядлівасьці прысуд: Латвія абавязаная выплаціць пэнсіянэру НКВД Фарбтуху шэсьць тысячаў эўра. Па прысудзе латвійскага суду акупант сядзеў два гады ў турме за зьверствы, зьдзейсьненыя ім у 1940-я гады. Ён арыштоўваў і адпраўляў у Сібір латышскія семьі (суд даказаў злачынства ў адносінах да 30 семьяў). Знайшліся хваткія адвакаты, якія падказалі расейскаму эсэсаўцу спосаб і той напісаў пратэст у Стразбург – маўляў, невыносныя ўмовы заключэньня, тэрор супраць пэнсіянэра і г.д. Там доўга ня думалі і вынесьлі “гуманны” вэрдыкт. Афіцыйная Эўропа — гэта сур’ёзна хворы арганізм. Успомнім нядаўні скандал, наладжаны супраць італьянскага кандыдата на міністэрскую пасаду ў Эўрапарляманце. На пытаньне сацыялістаў пра сэксменшасьці, нармальны католік кандыдат Рока Буцільёнэ адказаў, што сэксуальныя адхіленьні ёсьць грэх. Сацыялісты ўшчалі вэрхал за “правы чалавека” і прагаласавалі за іншага кандыдата – вугорца, які зрабіў кар’еру ў камуністычнай намэнклятуры ў часы саўдэпаўскага панаваньня. Глядзіш, скора брусэльска-стразбурскай Эўропай будуць камандаваць кагэбісты ды бальшавіцкія намэнклятуршчыкі. Вось такія “правы чалавека”.

2 сьнежня галоўны нарколяг мінаховы здароўя РБ Уладзімер Максімчук паведаміў журналістам, што ў Беларусі лічба падлеткаў, якія знаходзяцца на ўліку і пад даглядам ягонай службы, дасягнула 17 тысячаў. У наркалягічных дыспансэрах знаходзіцца цяпер 6800 наркаманаў. Але сапраўдная іх колькасьць дасягнула 55 – 60 тысячаў асобаў. Нягледзячы на рост колькасьці хворых на наркаманію, у краіне ёсьць толькі два адмысловых аддзяленьні для іх стацыянарнага лячэньня – на 40 і на 20 месцаў. Максімчук шчыра паскардзіўся на востры недахоп дзяржаўнага фінансаваньня (ну, дзе ж там – рэжым будуе “бібліятэку” у сталіцы ды раскапаў прорву на Плошчы Незалежнасьці, якую народ ужо абазваў “яма імені Леніна”). Чыноўнік не казаў пра гэта, але мы ведаем, што самая высокая статыстыка падлеткавай наркаманіі і злачыннасьці назіраецца ў такзваных ваенных гарадках, дзе атабарыліся тысячы і тысячы адстаўных савецкіх афіцэраў (якія ня маюць ніякіх адносінаў да Беларусі, нашай культуры, мовы і народу). Гэтая публіка выконвала акупацыйныя функцыі на захопленых тэрыторыях большую частку жыцьця. Цяпер яна і ейныя сынкі выконваюць ролю “пятай калёны”, заўсёды гатовай ударыць у плечы Беларускай дзяржаве. Менавіта з гэтага асяродку фармуюцца фашыстоўскія расейскія арганізацыі, якія беспакарана дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі. Зьвярыная агрэсіўнасьць цудоўна ўжываецца ў іх са схільнасьцю да наркотыкаў.

Маскоўскі хан працягнуў свой ваяж па Ўсходу. 5 сьнежня ў выступе перад парлямантам Індыі ён кідаў маланкі ў бок Амэрыкі. Шумеў пра тое, як “недапушчальна дзейнічаюць акупацыйныя войскі ў Іраку (гэта ён так абзывае заходнюю кааліцыю, якая імкнецца ўсталяваць у няшчаснай краіне дэмакратыю і нармальнае жыцьцё) супраць руху супраціву (гэта ён так пра замежных тэрарыстаў, якія забіваюць мірнае насельніцтва і вайскоўцаў кааліцыі)”. Шумеў таксама пра “недапушчальнасьць аднапалярнасьці сьвету”, намякаючы на недаацэненую ролю сваёй імпэрыі. У Амэрыцы і Эўропе яшчэ раз уважлівей углядзеліся ў гэбіста зь ягонай непаўторнай “дэмакратыяй”. Буш, адказваючы на пуцінскія філіпікі, ужо не называў таго “дынамічным лідэрам вялікай краіны”. На Захадзе ўсё становіцца з кожным месяцам ясьней. Потым Пуціна завезьлі ў горад Бангалор – сіліконавую даліну Індыі (у нас, праўда, Бангалор асацыюецца з сабачнікам на менскай ускраіне, куды любяць вадзіць “аб’яднаную апазыцыю” вінцучкі-хадыкі). Расейскія тэлежурналісты не пасаромеліся паказаць побач з раскошнымі офісамі і вітрынамі жудасную галечу мясцовага простага люду. Паказалі, як гэты голы па пояс люд за тры рупіі ў дзень стварае “сіліконавы цуд”. Пуціну ўсё надта спадабалася, ён пасьвятлеў і казаў усьмешліва: “Мы з вамі будзем спаборнічаць…” Ёсьць толькі адна важная розьніца: “цуды” у Індыі ствараюць усё ж мясцовыя работнікі. А вось Расея зьбіраецца будаваць свой “цуд” за тры рупіі рукамі беларускіх рабоў, якіх мяркуецца выпхнуць у РФ з разбуранай і прыніжанай Бацькаўшчыны. Свае работнікі або пасьпіваліся і памерлі, або запісаліся ў банды, якія адбіраюць у беларускіх гастарбайдэраў заробленыя крывавым мазалём рупіі. Падзеі на Украіне паказалі, аднак, што рабства цэлага народу – ня вечнае!

Пуцін зьбіраецца з Індыі ляцець у Турцыю. Таму даў інтэрвію турэцкаму журналісту прама ў Бангалоры. Каб у Канстанцінопалі не закідалі гнілымі таматамі, трэба сказаць нейкі камплімэнцік. Ён і сказаў: “Аднойчы мы плавалі ў моры на турэцкім турыстычным кацеры. Мяне так зьдзівіла, якія прыязныя былі простыя людзі,– матросы, рыбакі, гандляры… Так склалася нашае станоўчае ўражаньне пра Турцыю і яе народ”. Што праўда, тое праўда. Пасьля ўнівэрсальнага расейскага хамства на ўсіх сацыяльных узроўнях нармальнасьць чалавечых адносінаў сапраўды магла ўразіць крамлёўскага начальніка.

А 6 сьнежня тэлевізія паказала чарговыя кіеўскія перамовы Грызлова з расейскай Думы і Кучмы з расхістанага прэзыдэнцкага трону. Яны размаўлялі пра надвор’е (!). Сапраўды, няма пра што размаўляць двум візірам, якім любы султан ужо даўно прыслаў бы шоўкавы шнурок на карак. (А дарэчы, куды гэта падзеўся башыбузук Чарнамырдзін, ганаровы атаман днепрапятроўскіх і луганскіх казакоў, а па сумяшчальніцтву пасол РФ у Кіеве? Даўно ўжо нідзе не дэманстравалі ягоную непаўторную фізіяномію і лексіку, якая ўпрыгожыла б любога пітэкантрапа. Відаць, дыпляматычны правальшчык інтарэсаў Расеі скора вернецца ў Маскву. Няхай бы да нас прыехаў, можа б і тут што праваліў). Расейскае ТБ паспрабавала зрабіць рэпартаж з Кіева на фоне шматтысячных пікетаў, што зноў блякуюць кучмаўскія дзяржканторы. Але людзі заглушылі таропкі камэнтар маскоўскага рэпарцёра магутным крыкам “Кучму гэть!” Названы чыноўнік, які спрабуе прыкінуцца мэтэрэолягам, нягледзячы на народныя патрабаваньні, не пасылае ў адстаўку данецкага шулера Януковіча, бо баіцца , што наступным будзе ён сам. Слушна баіцца.

У той жа дзень імпэрская палітыка трыюмфавала (ну, урэшце!) у субтропіках Абхазіі. Раніца пачалася з пяці рытуальных выбухаў на пляжы. Потым шмат людзей з аўтаматамі сабралося перад дачай Сталіна-Бэрыі (цяпер там, здаецца, “парлямант” Абхазіі, што крывава адрываецца ад Грузіі і імкнецца ў РФ). Два нядаўнія кандыдаты на прамаскоўскае “прэзыдэнцтва” паціскалі адзін аднаму рукі і абдымаліся. Куртуазнай сцэнай камандаваў карпулентны Калесьнікаў, нам. генпракурора Расеі. Журналісты не забыліся, што ён мясцовага паходжаньня з мястэчка Гудаута. Землячок з расейскім пашпартам эфэктна дэманстраваў, “хто тут гаспадар”. Дзікія па сваёй экзатычнасьці сюжэты!

А Пуцін хадзіў па музэях у Анкары. Потым ашчэрыў перад журналістамі свае крысіныя зубы і зарычэў (нешта ён часта нэрвуецца апошнім часам): “Мы не дазволім, каб на постсавецкай прасторы зьмены ў канстытуцыі рабіліся такім чынам… Мы не дапусьцім!” (Гэта ён пра народную рэвалюцыю на Украіне). Беларускія падлеткі ў гэтым выпадку кажуць такому партнэру па дыскусіі: не твая сабачая справа! А калі па-даросламу, то крамлёўскі начальнік падобна быў няўважлівы ў турэцкіх музэях. А то б ён даведаўся, як Асманская імпэрыя стагоддзямі навязьліва лезла ў справы вугорцаў, румынаў, грэкаў, італьянцаў, украінцаў, сэрбаў. Як эўрапейскае рыцарства начале з беларускімі ваярамі гнала ў 1683 г. турэцкіх агрэсараў ад муроў Вены. Як потым Турцыю абвесьцілі “хворым чалавекам Эўропы” і яе выратаваў талковы палітык Ата Цюрк, які здагадаўся ў 1918 г., што лепш пазбавіцца ад калёніяў і навесьці парадак на сваёй кампактнай этнічнай тэрыторыі.

Не так даўно туркі сьвяткавалі 450-годдзе захопу Канстанцінопаля (1453 г.). Былі наладжаныя яркія тэтральныя пастаноўкі ў стылі рэтра, з нацыянальнай музыкай, конскімі гонкамі і г.д. У рэчаіснасьці палітычна-вайсковая рэжысура Асманскай імпэрыі мела сваю жалезную лёгіку. У склад арміі і флёту Бліскучай Порты (як называлі сваю дзяржаву асманы) уваходзілі па-за ўласна туркамі шэраг нацыянальных аддзелаў і злучэньняў, што складаліся з этнічных славянаў і хрысьціянаў. Найбольш знакаміты сярод іх гвардзейскі корпус янычараў. За сваю службу гэтыя ваяры і іхнія этнасы мелі шэраг эканамічных прывілеяў, рэлігійную свабоду і вельмі шырокую палітычную аўтаномію. Таму так доўга праіснавала гэтая імпэрыя. Мабыць, сьвіта Пуціна натхнілася асманскім рэжысэрскім прыкладам. Ледзь вярнуўшыся з Анкары, Уладзімер Уладзімеравіч паехаў 7 сьнежня на падмаскоўны вайсковы палігон, усеўся на трыбуне побач з генэраламі і ветэранамі і махнуў белай хустачкай. Пачаліся гладыятарскія гульні пад назвай “Разгром немцаў пад Масквой у 1941 г.” Па сьнезе езьдзілі музэйныя танкі, пехацінцы бегалі з крыкамі ўра, усё гарэла і выбухала. Публіцы на трыбуне гэта падабалася. Хаця можна было іх спытаць: “Навошта ўся гэтая тэатральна-цыркавая мішура. Якраз сёньня раніцай чачэнскія героі падпалілі агромністы расейскі склад амуніцыі ў 30 км ад Грознага. Там дым і агонь пад самае неба, пяхота таксама (толькі больш натуральна і без ура) разьбягаецца ва ўсі бакі. Узялі б ды зьлёталі тудой – во дзе відовішча!” Заадно трэба б нагадаць крамлёўскім аматарам гладыятаршчыны, што Масква ў 41-м не была занята немцамі толькі таму, што яе баранілі на нямецкім шляху ад самай мяжы мільёны грузінаў, украінцаў, беларусаў, якутаў і г.д. Мы цяпер ведаем, як Масква адудзячыла жаўнераў, якія змагаліся супраць фашызма (не Сталіна ж з кодлай яны баранілі). Адудзячыла ГУЛАГам, расстрэламі, голадам, зьнішчэньнем эліты, русіфікацыяй і гвалтам над нацыянальнымі культурамі і мовамі, дзесяцігоддзямі вялікадзяржаўнага сатанізму. Больш народы ня будуць бараніць Маскву – прастол Сатаны.

7 сьнежня ў Растове-на-Доне завершыўся нештодзённы па сваёй лексіцы працэс. Судзілі дзьвюх паненак (14 і 18 гадоў), якія забілі 32-гадовую жанчыну-інваліда ў ейнай кватэры. Працэс быў арыгінальны, таму што хітры адвакат пашушукаўся з забойцамі і тыя заявілі, што “зьдзейсьнілі акт эўтаназіі”. Іхная ахвяра пасьля перажытай аўтакатастрофы згубіла здольнасьць рухацца і вельмі пакутвала. Яны спрабавалі спачатку ўвесьці ёй паветра ў вену, а потым задушылі вяроўкай – аблегчылі пакуты… Праўда, не засталося ніякіх пісьмовых ці відэа-просьбаў ад ахвяры наконт такой сьмерці. Ейны муж і ўся сямья абураныя і патрабавалі пакараньня забойцаў. А тыя ў выглядзе ганарара за паслугу вынесьлі з хаты ахвяры ейныя залатыя прадметы і прадалі іх на суму 5 тысячаў рублёў (столькі каштуе эўтаназія па-руску). Жорсткія злачынствы здараюцца па ўсім сьвеце. Толькі ў большасьці выпадкаў злачынства кваліфікуецца як злачынства, пакараньне як пакараньне. А ў Расеі, як у творах Орвэла, “свабода – гэта рабства”, “мір – гэта вайна” і г.д. Масква загнала сотні тысячаў юнакоў (у тым ліку і беларускіх) у Аўганістан на выкананьне “інтэрнацыянальнай місіі”, а яны нават, як пісаў паэт, “ня ведалі слова “Іслам”. На працягу ўжо дзесяці гадоў Масква вядзе зьнішчальную вайну супраць чачэнскага народу, а называе гэта “аднаўленьнем канстытуцыйнага парадку”. Зусім нядаўна, у нас на вачах Захад урэшце перастаў “трапацца” пра тое, што “Расея – гэта вялікая дэмакратыя і трэба зь яе браць прыклад…” Шызафрэнічнае жыцьцё ў стылі “усё наадварот” дэфармавала ўсё расейскае грамадзтва. Інтэрнэт, замежныя ваяжы і курорты, адсутнасьць бальшавіцкага кантролю ніякім чынам не паспрыялі гуманізацыі расейцаў. Яны засталіся ў сваёй масе такімі ж носьбітамі агрэсіўнай неталерантнасьці, цынізму ў адносінах паміж сабой і з іншымі, варварскай імпэрскай пыхі. Адбылася, аднак, “мадэрнізацыя” і ўзмацненьне гэтых псіхічных рысаў. Цяпер забойства там называюць замежным словам “эўтаназія”, русіфікацыю — “восстановлением утраченных ценностей”, Украінскую рэвалюцыю — “парушэньнем правоў чалавека”. Аднак, не ўдаецца прыкрыць вычварэнскай гульнёй словаў сапраўдныя жудасныя працэсы, якія адбываюцца ў Расеі і пад яе ўплывамі.

8 сьнежня прэм’ер-міністар Грэцыі Караманліс уручыў у Маскве ордэн “Залатой пальмавай галіны” асэцінскаму юнаку. Пасьмяротная ўзнагарода прадназначалася 74-гадоваму Канідзісу, этнічнаму грэку, які жыў і загінуў у Беслане. Стары чалавек, настаўнік быў да канца са сваімі вучнямі ў страшны дзень расейскага штурму школкі. У адрозьненьні ад італьянцаў (якія паказалі сабе дурачкамі, арганізаваўшы нядаўна ў італьянскім градзе Таранта “футбольны матч у гонар Беслана”, дзе па полю бегалі маскоўскія думцы начале з Б. Грызловым) грэкі вырашылі не аддаваць грошы і гуманітарную дапамогу маскоўскім мафіёзам, а запрасіць на адпачынак да сябе дзьве тысячы бесланскіх дзяцей. І ордэн уручылі ўнуку забітага настаўніка, а не расейскім эсэсаўцам, якія “вызвалялі” закладнікаў з дапамогай танкавых гарматаў і агнемётаў. Дзяржаўныя дзеячы і дыпляматы не робяць громкіх заяваў, але ўжо разумеюць, што адбылося ў асэцінскай школцы. Крамлёўскія начальнікі ў той жа дзень спрабавалі сарваць на форуме АБСЭ прыняцьце адмысловай дэклярацыі, якая асуджае выбарчае махлярства на Украіне і падтрымлівае сапраўдны выбар украінскага народу. Маскоўская дэлегацыя паводзіла сябе, як кодла распярэзаных піякаў у таннай півярне: яны гарланілі, пагражалі, пырскалі сьлінай. Хто са зьдзіўленьнем, хто з разуменьнем іхнага стану глядзеў на іхныя фізіяноміі. У кодлы сарвалася ўкраінская афёра, у якую яны ўклалі масу грошай і ўвесь свой аўтарытэт. Кодла проста паўтарае грымасы свайго крамлёўскага пахана. У Маскве тая ж публіка прыняла ў Дзярждуме бюджэт РФ на наступны год, дзе ільвіная доля сродкаў аддаецца на армію, ваенную прамысловасьць і спэцслужбы. Эўропа, рыхтуйся да абароны антычных каштоўнасьцяў ад усходніх варвараў!

Часам нават хочацца адпачыць ад расейскіх тэлежахаў, думаючы: ну, можа там хоць нешта нястрашнае адбываецца. Урэшце расейская тэлевізія паказала аптымістычную мізансцэну. Весела сьпяваюць і прытанцоўваюць казакі і іншыя фальклёрныя фігуры, мясцовае начальства кланяецца і падносіць Пуціну шаблю, выкаваную ў знакамітым Златаусьце (Чалябінская вобласьць). Аказалася, гэта даўнія архіўныя здымкі. А днямі быў арыштаваны гендырэктар завода “Булат” У. Вальтэр (той самы, з шабэлькай). Рабочым не плацілі заробкі ўжо шмат месяцаў, завод давялося спыняць і зачыняць. Пракуратура разнюхала, што на грошы з фонду зарплаты дырэктар купляў дарагія заходнія аўтамашыны для сябе і набліжаных. Каб выплаціць хаця б частку заробкаў, адміністрацыя зьбіраецца распрадаваць экспанаты заводзкага музэя халоднай зброі. Падобна, што скора Златауст (як і большая частка Расеі) будзе стаяць без штаноў, але з шабляй у руцэ.

Навязьлівае “двуязычіе” – адзін з пастулатаў сёньняшняй квазіідэялёгіі РБ. Амаль усе дзіцячыя кнігі выдаюцца цяпер з тэкстамі, дзе пераблытаныя беларуская мова з расейскімі ўстаўкамі. Рэдкае беларускае выданьне губляецца сярод кучаў завезенай з Расеі макулатуры. Літаратурны пераклад на нашую мову спыніў сваё разьвіцьцё. Радыё РБ займела рубрыку: іграе рамантычная музычка і голас гукае з эфіру – “Бэстсэлер! Шэдэўры сусьветнай літаратуры!” Слухач садзіцца каля рэпрадуктара, каб паслухаць радыёінсцэніроўку. А на хвалях артыстычна зачытваюць раман Джэка Лёндана “Марцін Ідэн” – канешне ж па-расейску! Ня кажучы пра заходне-эўрапейскія народы, нават нашыя суседзі даўно маюць пераклад гэтага выдатнага твору: палякі зрабілі пераклад яшчэ ў 1920-х, літувісы ў 1930-х, нават украінцы ў 1950-х. Легендарны Ін’яз у Менску – выключна русіфікатарская кантора. Многія маладыя беларусы, што патрапілі туды, ледзь вытрымліваюць атмасфэру жлобства, стукацтва, цынічнага антыбеларускага нігілізму, нізкі інтэлектуальны ўзровень прафэсуркі. Лінгвістычная фабрыка, якая існуе на грошы нашага народу ўжо 50 гадоў, выпусьціла тысячы псэўдалінгвістаў, няздольных ня тое што перакладаць на беларушчыну, але нават дзвюх словаў зьвязаць на нашай мове. У іх былі і ёсьць больш важныя функцыі: забясьпечваць КГБ і путанскія зондэркаманды ў інтэргатэлях “спэцамі”. Беларуская дзяржава, безумоўна, адкарэктуе гэтыя працэсы. Беларускую лінгвістычную школу прыйдзецца ствараць нанова. Будуць у нас свае арабістыка, скандынавістыка, кітаістыка, япаністыка, раманістыка і г.д. Будзе разьбіты шызоідны, навязаны ворагамі стэрэатып, што іншыя мовы і літаратуры не паддаюцца перакладу на беларушчыну.

10 сьнежня ў Расеі сьвяткуюць сусьветны дзень правоў чалавека. Сьвяткаваньні прайшлі сярод іншага ў Калінінградзе (былі Каралявец ва Ўсходняй Прусіі). Расейскае ТБ паказала маладзёнаў В. Палаўчэню і А. Фясенку, якія колькі гадоў таму вярнуліся з расейскага войска інвалідамі. Першы займеў сухоты, а да таго ж стаў інвалідам падчас нясеньня службы на пастарунку. Другі наводзіў “канстытуцыйны парадак” у Чачэніі і носіць у назе некалькі асколкаў. Мінабароны неяк не зафіксаваў іхныя траўмы ў дэмабілізацыйных дакумэнтах і адмаўляецца плаціць калекам вайсковую пэнсію. Маці расказалі, як яны прадаюць прадметы з хаты, каб купіць ежы і лекаў для сыноў. Паводле прозьвішчаў ясна, што ахвяры расейскай ваеншчыны – этнічныя беларусы, якіх некалькі сотняў тысячаў жыве ў акупаванай і занядбанай расейцамі чужой прускай правінцыі. Няўдзячная гэта справа – быць падданым азіяцкай імпэрыі.

11/12/2004 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2004
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024