Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Майдан здзер маску дэмакратаў з крамлёўскіх агрэсараў Сяргей Папкоў 5 сьнежня 2004 г. Вярхоўны суд Украіны прызнаў сфальшаванымі прэзыдэнцкія выбары ў другім туры, адмяніў яго вынікі і прызначыў на 26 сьнежня перагаласаваньне. 8 сьнежня 2004 г. Вярхоўная Рада Украіны прыняла пакет законаў: “канстытуцыйную рэформу” разам з канстытуцыйным законам пра мясцовае самакіраваньне, змену складу ЦВК ды змену да Закону Украіны “Пра выбары Прэзыдэнта Украіны”. Гэтага дамогся ўкраінскі народ. «Рашэньне Вярхоўнага суда Украіны аб перагаласаваньні другога туру выбараў праявіла поўную паразу Масквы ў баю за Украіну. Тут, магчыма, ня месца разважаць пра тое, ці патрэбны быў Расеі гэты бой, аднак ва ўсякім разе параза заўсёды балючая і заўсёды непрыемная. Аднак рэакцыя расейскай улады, нават з улікам болю і непрыемнасьці паразы, вынікла зусім дзіўнай, калі не сказаць неадэкватнай.», — піша расейскі аналітык Станіслаў Кувалдзін 8 сьнежня 2004 г. на інтэрнэт-сайце Global.ru. У беларускіх СМІ немагчыма знайсьці інфармацыю, што за рэакцыя расейскіх уладаў і ў чым яе сутнасьць. А справа ідзе пра тое, што расейскія ўлады, атрымаўшы паразу ад украінскага народу, ад злабы, перад усім сьветам, скінулі дэмакратычную маску і выявілі сваё сапраўднае агрэсіўнае аблічча. 7 сьнежня 2004 г. кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў учыніў скандал у Сафіі падчас сустрэчы міністраў замежных спраў краін-удзельніц Арганізацыі па бяспецы і супрцоўніцтве ў Еўропе. У той жа час У.Пуцін (падчас наведваньня Індыі, Турцыі і сустрэчы з кіраўніком часовага ўраду Іраку) распярэзаўся, забыўся пра дыпляматычныя нормы і пачаў пагражаць ЗША і Эўразьвязу. Узорам падачы інфармацыі пра спрэчкі ў Сафіі беларускімі журналістамі зьяўляецца паведамленьне Марыны Рахлей ў газэце «Народная Воля», №232, за 9 сьнежня 2004 г. Вось гэтае паведамленьне: «Дзяржсакратар ЗША Колін Пауэл – пра Беларусь У такім жа стылі далі інфармацыю іншыя беларускія «незалежныя» СМІ, у тым ліку: «Радыё Свабода», інтэрнэт-выданьне «Хартыя-97». З інфармацыі невядома, з якой нагоды выступіў Колін Пауэл, чаму ён раптам пачаў гаварыць пра Беларусь, чыю крытыку ён каментаваў. Толькі з замежных крыніцаў можна даведацца аб сутнасьці падзеі ў Сафіі. Відаць моцна прылашчыла маскоўская «кантора» беларускіх журналістаў. Ёсьць сэнс прывесьці інфармацыю і развагі С.Кувалдзіна ў сувязі з гэтай падзеяй. «Савет Міністраў АБСЭ, які завершыўся ў Сафіі, павінен быў бы быць сумным, чарговым мерапрыемствам. Так бы яно і было, калі б не Сяргей Лаўроў. Галава расейскага МЗС, падобна, дзейнічаў выключна так, каб максімальна сапсаваць настрой усім прысутным. Лаўроў фактычна абвінаваціў АБСЭ ў дэструктыўных дзеяньнях вакол прыднестроўскага канфлікту, заявіў, што расейскі плян, які распрацаваны Козакам, ужо даўно вырашыў бы сытуацыю. Напомніў Грузіі аб узятых перад АБСЭ абавяэацельствах аб вяртаньні турак-месхецінцаў. Абвінаваціў арганізацыю ў імкненьні выкарыстаць інстытут назіраньня за выбарамі як інструмэнт умяшальніцтва ва ўнутраныя справы дзяржаваў і ў наяўнасьці падвойных стандартаў. Заўважыў, што з некаторай пары ў дзейнасьці АБСЭ «акцэнт усё больш перамяшчаецца ў бок гуманітарнага вымярэньня, ды да тагож яшчэ і сваеасабліва трактуемага як галоўным чынам маніторынг палітычнай сытуацыі ў дзяржавах, разьмешчаных на ўсходзе ад Вены». Пасьля чаго заявіў, што арганізацыі неабходна сур’ёзнае рэфармаваньне для таго, каб адпавядаць задачам сённяшняга дня, і выказаў пагрозу магчымасьці байкоту Расеяй паседжаньня, прысьвечанага зацьверджаньню бюджэта АБСЭ на 2005 год. Выслухаўшы ўсё гэта, міністры краінаў АБСЭ навідавоку атарапелі. Не разгубіўся толькі дзяржсакратар ЗША Колін Паўэлл (афіцыйна ён пакідае сваю пасаду ў пачатку наступнага году), які прысутнічаў на паседжаньні ў якасьці госьця. Ён даў рэзкі адказ расейскаму міністру, катэгарычна адкінуў абвінввачаньні ў падвойных стандартах АБСЭ, падкрэсьліў, што народ Украіны мае гонар сам вырашыць свой лёс без указаньняў дакуль бы та не было, затым чамусьці загаварыў пра неабходнасьць тэрміновага вываду расейскіх войсках з Малдовы і Грузіі і напомніў пра «недастатковую свабоду друку» у Расеі і нецярпімым палажэньні ў Беларусі… … Расея больш 10 гадоў старанна прымала ўсе прапанаваныя правілы гульні, прыслухоўвалася да рэкамэндацыяў АБСЭ, рэгулярна атрымлівала даволі балючыя тычкі ад Парляманцкай асамблеі Савета Эўропы (аб існаваньні і прызначэньні якой большасьць жыхароў эўрапейскіх краінаў нават не здагадваюцца). І ўвогуле, вяла сябе так, як гэта было «прынята». Ніякія складанасьці на эўрапейскім кірунку – ні стан рускіх ў Прыбалтыцы, ні нават праблема Калінінграда – не вызывалі ў Расеі столькі моцных і рэзкіх выклікаў. І раптам адносіны рэзка мяняюцца, і замест сумнага нудзеньня і адабрэньня – яркая, з выклікам прамова міністра. Зразумела, не «раптоўна». Прычына відавочная – Украіна. Расея пачала помсьціць крыўдзіцелям. І сёньняшняя заява Лаўрова з нагоды АБСЭ – магчыма, яркі, аднак не самы значны выступ. У Індыі Пуцін наўпрост напаў на ЗША, абвінаваціў іх у агрэсіі супраць Іраку, пасьля чаго выказаў сумненьні ў чэснасьці будучых іракскіх выбараў. А ў Турцыі напаў ужо на ўвесь Захад: «Не хачу, каб, як у Германіі, мы падзялілі Эўропу на ўсход і захад, на людзей першай і другой катэгорыі, першага і другога гатунку. Калі людзі першага гатунку маюць магчымасьць жыць па дэмакратычным стабільным законам, а другому – людзям з, гаворачы ўзорна, цёмным палітычным колерам скуры – добры, але строгі дзядзька ў пробкавым шлеме будзе ўказваць тую самую палітычную мэтазгоднасьць, па якой ён павінны жыць. А калі няўдзячны туземец будзе пярэчыць, дык яго накажуць з дапамогай бомбавай, ракетнай дубінкі, як гэта было ў Белградзе». (Пераклад з рускай тут і вышэй С.П.) Аналіз пазыцыі кіраўнікоў некаторых вядучых краінаў Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі паказвае, што кіраўніцтва Расеі мае іхную згоду на тое, што Беларусь і Украіна «падпадаюць пад сфэры ўплыву» Расеі. Адсюль такая раздражнёнасьць расейцаў і цьвёрдай пазыцыяй ЗША, краіны, якая падтрымлівае свабоду, законнасьць, дэмакратыю і выбар народу, а таксама вымушанай пазыцыяй Эўразьвязу. Як бачым, украінскі народ ня толькі перамог расейскі «дэсант Януковіча», але і прымусіў Эўразьвяз прызнаць гэтую перамогу. 11/12/2004 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |