Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Сьнежаньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 12 сьнежня сёлета адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ,:
З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі. Яны ахарактарызавалі актуальную палітычную сітуацыю і разгледзелі арганізацыйныя пытаньні. Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра моцны ўплыў падзеяў на Украіне на сьведамасьць беларусаў, якія зноў атрымалі ўпэўненасьць у магчымасьці дзяржаўных пераўтварэньняў і нармальнага нацыянальнага разьвіцьця ў Беларусі. Для гэтага беларусам трэба злучыцца, быць салідарнымі ў барацьбе супраць расейскай імпэрскай акупацыі і яе марыянэткавых паслугачоў. Сябры падкрэсьлілі, што людзі па ўсёй краіне канчаткова згубілі давер да “аб’яднанай” псэўдаапазыцыі (“пяцёрка плюс” ды інш.), якая подла ашукала народ, заклікаючы разам з рэжымам ісьці на рэжымны “рэфэрэндум” і “выбары” 17 кастрычніка. Сойм разгледзеў і прыняў Плятформу народнага яднаньня “Беларуская Салідарнасьць”, прыняў Пастанову “Аб вылучэньні Зянона Пазьняка, лідэра Беларускага Нацыянальнага Адраджэньня, кандыдатам на выбары Прэзыдэнта Беларусі і аб падрыхтоўцы да выбарчай прэзыдэнцкай кампаніі”, а таксама ухвалу “Народ абараніў Украіну ад расейскай імпэрыі КГБ”. Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 12 сьнежня 2004 г., Менск ============= Пастанова 1. Сойм пацьвярджае ініцыятыву па вылучэньні Зянона Пазьняка, лідэра Беларускага Нацыянальнага Адраджэньня, кандыдатам на выбары Прэзыдэнта Беларусі як асабовую альтэрнатыву ад беларускай народнай плятформы. 12 сьнежня 2004 г. ==================== НАРОД АБАРАНІЎ УКРАІНУ Украінская рэвалюцыя засьведчыла ўсяму сьвету, што ўкраінскі народ больш не дазволіць зьдзеку над сабой. Народная салідарнасьць і высокая палітычная культура абаронцаў Украіны супрацьстаялі цёмным сілам рэакцыі, зброяй якіх ёсьць падман і гвалт. Сьведамыя беларусы з хваляваньнем сачылі за драматычным разьвіцьцём падзеяў у Кіеве і іншых рэгіёнах Украіны. Мы бачым, што, апракідваючы нахабную выбарчую фальсіфікацыю, украінскія патрыёты змагаюцца за Бацькаўшчыну, за незалежную Дзяржаву, за родную мову і культуру, за будучыню сваіх дзяцей. Змаганьне ідзе супраць расейскага імпэрыялізму, супраць дыктатуры ФСБ-КГБ. Правалам скончылася агрэсіўная спроба Масквы прывесьці да ўлады на Украіне калябарацыйныя структуры на чале з данецкім крымінальнікам і пракласьці шлях да новай імпэрскай акупацыі Украінскай Дзяржавы. Для ўсёй цывілізаванай Эўропы прыкладам ёсьць патрыятызм мільёнаў украінцаў і высокі маральны дух барацьбітоў. Цяпер перад Украінай адкрываецца пэрспэктыва стваральнай працы на карысьць нацыянальных інтарэсаў, пэрспэктыва вяртаньня ў сямью народаў эўрапейскай хрысьціянскай цывілізацыі. Для беларускага народу подзьвіг мільёнаў украінцаў ёсьць крыніцай натхненьня і ўзорам агульнага клопату аб сваім жыцьці і дяржаўных справах. Няма вечных імпэрыяў, няма вечных дыктатураў. Сёньня Украіна – заўтра Беларусь! Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 12 сьнежня 2004 г. Менск 13/12/2004 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |