Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Віншаваньне з Калядамі і Новым годам ад Рады БНР Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла даслала калядныя і навагоднія віншаваньні. Дарагія суродзічы беларусы! Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі віншую Вас з Каляднымі сьвятамі і надыходзячым новым 2005-м годам. Прайшоў яшчэ адзін год, змарнаваны дыктарарскім рэжымам. Быў ён, магчыма, яшчэ горшым за папярэднія – бо падроблены рэфэрэндум згасіў нават у аптымістаў агеньчык надзеі на зьмену і адраджэньне. Але мы ня маем права, дарагія суродзічы, падаць духам. Тут справа ўжо ня ў выбары між рознымі поглядамі на будучыню нашай краіны, тут справа ў існаваньні ці неіснаваньні нашай дзяржавы і нашага народу. Ад Вас залежыць сёньня ня толькі Вашая будучыня, але і будучыня Вашых дзяцей і ўнукаў. І будучыня нашай Бацькаўшчыны – Беларусі! Дзякуючы змаганьню патрыётаў, якія вераць у лепшую будучыню Беларусі, шмат было зроблена і ў гэтым годзе. Некаторыя падзеі, незалежныя ад нас, дапамаглі ў гэтым змаганьні. Фальсыфікацыя выбараў ва Ўкраіне і паводзіны Пуціна падчас і пасьля іх паказалі сьвету сапраўдны твар Масквы, сапраўдныя намеры яе ў дачыненьні да сваіх славянскіх суседзяў. Між іншым, хачу падкрэсьліць тут заяву Пуціна, што, маўляў, рускамоўе украінцаў дае яму права мяшацца ў выбары гэтай суседняй краіны. Спадзяюся, што задумаюцца над гэтай заявай тыя беларусы, якія дасюль не зразумелі, чаму іх цягам дзьвюх стагодзьдзяў так жорстка русыфікавалі. Дарагія суродзічы, добразычлівы сьвет гатовы дапамагчы Беларусі стацца вольнай дэмакратычнай беларускай дзяржавай, за існаваньне якой Рада Беларускай Народнай Рэспублікі змагаецца і будзе змагацца, пакуль не дасягне гэтае мэты. Хачу сёньня прасіць Вас далучыцца да гэтага змаганьня. У гэтыя калядныя і навагоднія сьвяты гэта ёсьць маім найбольшым жаданьнем. Героям, якія ўжо далучыліся, зычу трываласьці і сілаў. Усім іншым зычу перамагчы страх, які яшчэ трымае наш народ у няволі. Разам мы пераможам усе цяжкасьці. Жыве Беларусь Івонка Сурвілла Паводле RFE/RL 25/12/2004 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |