Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Прывід Пуціна без галавы на мінулым тыдні бачылі ў Беларусі. Сяргей Папкоў На мінулым тыдні 21 сьнежня прывід Пуціна без галавы заляцеў у Менск. Прывід зьявіўся ў выглядзе зграі маскоўскіх інтэгратараў начале з прэмьерам Фрадковым. Пад пакрыўкай “саюзнай дзяржавы” Фрадкоў праводзіў паседжаньне так званага “саўміну”. Нягоднікі, як з аднаго боку, так і з другога, вялі свой гандаль. 26/12/2004 › Навіны Прывід Пуціна без галавы бадзяецца па постсавецкай прасторы. New York Times запальвае. Учора New York Times апублікавала артыкул Нікаласа Крыстофа «Атрутны пазл». У артыкуле Уладзімер Пуцін названы прывідам без галавы, што шастае па постсавецкай прасторы, пагражаючы незалежным дзяржавам ад Грузіі да «такой маленькай прыгожай прыбалтскай краіны як Латвія» і распальваючы жахі халоднай вайны. 26/12/2004 › Актуаліі Ці можна быць патрыётам рэжыму нягоднікаў? Аляксей Багаслоўскі Калі мы разважаем пра парадоксаы сучаснага часу, дыскутуем аб палітыцы, эканоміцы і заняпадзе маральнасьці, мы ўвесь час адчуваем дзіўнае неразуменне. Накшталт, усе гавораць аб адным і тым жа, але погляды адрозьніваюцца, або дыскутуем, але прыходзім да аднолькавых меркаваньняў, і аказваецца, што мы невядома навошта спрачаліся. Ёсьць вызначаныя рэчы, якія людзі прымаюць або не прымаюць па змаўчаньні, як штосьці само сабой зразумелае. Дадзенай акалічнасьцю карыстаюцца шматлікія жулікі ад палітыкі. Яны спрытна імітуюць згоду па пытаньнях, якія прымаюцца па змаўчаньні, а потым пачынаюць даказваць неабходнасьць рэчаў, якія адмаўляюць базавыя паняцьці. 26/12/2004 › Актуаліі А. Калінін Быўшы абывацелем (чытачам ari.ru, зразумела, ведама, што быць расеяньськім абывацелем - занятак не толькі шматцяжкі, але да таго ж бяз рэшты спажываючый ўвесь час абывацеля), даўно нічога не пісаў, паколькі не знаходзіў чыньнікаў досыць важкіх для таго, каб адкласьці абывацельскія справы і падзяліцца з іншымі расеяньськімі небаракамі меркаваньнямі з нагоды нашага журботнага быцьця. 26/12/2004 › Актуаліі
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |