Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Памяншэньне рускага

А. Калінін

Быўшы абывацелем (чытачам ari.ru, зразумела, ведама, што быць расеяньськім абывацелем - занятак не толькі шматцяжкі, але да таго ж бяз рэшты спажываючый ўвесь час абывацеля), даўно нічога не пісаў, паколькі не знаходзіў чыньнікаў досыць важкіх для таго, каб адкласьці абывацельскія справы і падзяліцца з іншымі расеяньськімі небаракамі меркаваньнямі з нагоды нашага журботнага быцьця.

А што, на самой справе, адбылося за апошнія два з паловай месяцы? Чытач з тых, у каго кіпіць розум абураны, распачне пералічваць, загінаючы пальцы,
- візыты Пуціна,
- яго ж душашчыпальныя душаратавальныя сустрэчы з капітанамі расеянскага бізнэсу, судзейскімі чынамі і іншымі прыстойнымі людзьмі;
- выбары там і сям;
- гераічны пратэст камуністаў і саюзных ім правых сілаў супраць выбараў пазамінулага году;
- кангрэсы і зьезды;
- зьмяненьне парадку пасьвячэньня ў губэрнатары;
- канчатковае задушваньне лепшай расеянскай кампаніі ЮКАС і выцісканьне лепшых людзей Юкаса за межы богасьцеражонай Бацькаўшчыны;
- падатковыя прэтэнзіі да іншых ня меней лепшых расеяньськіх кампаніяў,
- адмену адных і прызначэньне іншых расеяньськіх сьвятаў;
- сьцьвярджэньне найдакладнейшага бюджэту і іншыя свінцовыя брыдоты абывацельства.

На гэты нудотны пералік я адкажу: “Ну і што, сынку, дапамаглі табе твае праваахоўнікі і праваабаронцы, светачы юрыдычнай і палітычнай думкі, правыя і левыя палітыкі, якія не прыхіліліся да цэнтрыстаў, і самі цэнтрысты, якія ні да каго не прыхіліліся, але высока ўзнёсшыя лілейна-нявінную харугву дзяржаўнасьці, цуд-эканамісты і проста дужыя гаспадарнікі? Што зьмянілася, родны, у тваім жыцьці? У жыцьці тваіх родных, блізкіх, сяброў? У жыцьці твайго горада, раёна, вёскі? Ці праўда, што жыць стала лепш, жыць стала весялей? Ці славутае святло ў канцы таго тунэлю, у каторы ты, сам таго не зычачы і без адмысловых разважанняў, гойснуў гадоў гэтак 15 назад і які больш заслугоўвае іншай прасьцейшай назвы (і значна грубейшай)? Добра, я ведаю, што ты, голуб мой, патрыёт, і самаму сябе не шкада, жыла б краіна родная, а таму задаю апошняе пытаньне: ці стала жыць лепш краіна, якая і мне не чужая?”

Чытач, які за апошнія два з паловай месяцы набыў сабе, нарэшце, штаны і шкарпэткі (машыну, кватэру, пуцёўку на Канары, усё раней пералічанае разам і адразу), які атрымаў хоць нейкі дадатак да заробку (выдравшы запазычанасьць па ім, або які выйграў у латарэю ў добрых чачэнцаў), пасьпяхова і без адмыслова цяжкіх наступстваў “схадзіўшый налева” (заўсёды дзіваваўся шматстатнасьці чалавечага шчасьця), адкажа, што жыцьцё пераламалася да лепшага. Ды яшчэ як! І прывядзе ў доказ гэтага тэзіса які-небудзь ашаламляльны паказчык накшталт вар’ятскай колькасьці мільярдаў даляраў, засьціртаваных родным дзяржаўствам у Стабілізацыйным фондзе, або курсу распуснага даляра.

Павіншаваўшы чытача, які дамогся несумнеўных посьпехаў у асабістым жыцьці зь бясспрэчнымі дасягненьнямі, зазначу, што, ні гэтыя выключна прывытныя дасягненьні, ні ашаламляльныя паказчыкі, нічагусенькі не даказваюць. Прыватныя дасягненьні нярэдка ўзьнікаюць за кошт іншых, меней шустрых суграмадзянаў (у “смутныя поры” так яно звычайна і бывае), а ашаламляльна аптымістычныя паказчыкі пераважваюцца іншымі, не гэтак ашаламляльнымі, але цалкам ацьвераджальнымі паказчыкамі. Не залічыце наступнае апавяшчэньне рэклямай, але ў надыходзячым годзе ў адным з маскоўскіх выдавецтваў выйдзе кішэнны даведнік “Сьвет у лічбах. 2005 год”, складзены адмыслоўцамі часопіса The Economist. Купіўшы гэтае выданьне за ня вельмі вялікія грошы, дапытлівы чытач зможа пазнаць, як выглядаюць посьпехі нашай Радзімы з боку (гавораць, вялікае бачыцца на адлегласьці).

Не зацікаўленым чытачам, якія жывуць у рэжыме разумнай эканоміі і нічога лішняга не купляючым, адразу скажу, што паказчыкі нашай Радзімы выглядаюць не вельмі, асабліва ў шэрагу паказчыкаў іншых краінаў, розных там Індый, Гішаній, Славеній, Ірландый-Ісландый, Кітаев, Эстоній, Бразілій і Ўкраінаў.

Чытачам, якім менш шанцуе, паведамлю добрую вестку: вам, таварышы па няшчасьці, падвезла роўна ў тую меру шанца, якая выпала Расеі. І наогул нядоўга вам мучыцца. А пасьля вас, савкі няшчасныя, будзе толькі горш. Так што не варта тужыць з нагоды свайго няўхільна надыходзячага скону, бо глядзець на тое, што рушыць услед, людзям, памятаючым 60-я - пачатак 70-х гадоў XX стагоддзя, ніякай мажлівасьці ня будзе.

Чытач скажа: “Не крумкай. Расея паўстане і зазьзяе ў стагоддзях, агаряне жа, супроць яе злозадумляючыя, рассеюцца і зьгінуць”.

З нагоды “не крумкай” пагутарым пазьней. А покуль скажу, што я, як і ўсе, вядома, жыву надзеяй на лепшае, але разумею ірацыянальнасьць і безгрунтоўнасьць гэтай надзеі. Чытаю выконваемыя самымі салодкагучнымі галасамі самых прыстойных людзей песьні аб неабходнасьці рэфармаваньня расеянскай адукацыі - і разумею, што ўсё, каюк, не адрадзіцца Расеі пры ўсеагульнай платнасьці адукацыі, якая зьнішчыць у нашай краіне рэшткі таго, што заходнія эканамісты завуць “чалавечым капіталам”.

“Нам” ніякага гэтага чалавечага капіталу не патрэбна. “Нам” патрэбна мець больш тупых, моцных (каб кайлом працавалі і трубы на хрыбце па багне валаклі), з тэрмінам поўнай амартызацыі 20-25 гадоў. Разам, з аплочанымі выключна бацькамі дзяцінствам, малалецтвам і юнацкасьцю, гадоў 45 жыцьця, аддадзенага безусыпному і нястомнаму стварэньню дададзенай вартасьці для калектыўнага Абрамовіча. Калі-небудзь паспрабую напісаць аб гэтым (не аб любасным, абаяльным Абрамовічу, а аб чалавечым капітале) падрабязьней.

Зараз пра “карканьне”. Усякі раз, калі нешта пішу, адчуваю няёмкасьць, амаль сорам за тое, што даводзіцца пісаць. Нельга нячыстым пальцам калупаць у крывацякучых ранах нацыянальнай самасвядомасьці (як можа існаваць самасьвядомасьць ў неіснуючай нацыі, мне незразумела, але ў гэтым выпадку калупаньне пальцам у самасвядомасьці неіснуючай нацыі і зусім становіцца непрыстойным збачэнствам). Але альтэрнатыва гэтаму агіднаму і шкоднаму занятку - глухое маўчаньне. Нават не маўчанне (маўчанне - справа добраахвотная, жадаеш гаворыш, жадаеш не гаворыш), а бязслоўнасьць. Бязслоўнасьць - якасьць цалкам быдлячая. Быдла не толькі пазбаўлены мовы, але і ніякай волі мець не павінен, а павінен слухацца начальства, тым, што аддаюць загады і наказы, і выконваць наказы паганятых. Неадкладна. Як мага лепш. Без рэфлексіі.
Рэфлексія – гэта для сапраўдных (звыш)чалавекаў, тых, што сходзяцца ў “бар’ераў” і п’юць апельсінавы сок у г-на Салаўёва, тлумачаць у гг. Познера і Сванідзе, падвяргаюцца скурпулёзным роспытам А. Смірновай і Т. Талстой, пакрываюць усе пляцы ўсіх газетаў, часопісаў, таблоідаў і амаль увесь інтэрнэт, мужна ідуць праз бруд выбараў. Гэтыя крумкачы адрозніваюцца асаблівым, “канструктыўным” складам мысьленьня і неадольным жаданьнем спяваць не сваім, а салаўіным голасам, што ўжо зусім недарэчна і дзіка, але ў пляне піару - самае яно…
Варта адзначыць, што так называемая “канструктыўнасьць” мысьленьня і ўменьне выконваць салаўіныя пошчакі вароньнімі галасамі ў наш час шануюцца, і кошт на гэтыя здольнасьці ўвесь час расьце. Тыя, што валодаюць падобнымі талентамі ня толькі ніколі ня знікнуць, але і заўсёды будуць хадзіць у звышчалавеках. Што б ні нарабілі, як бы гнюсна не праваліліся - ім усё роўна будуць пляскаць. За прыкладамі далёка хадзіць ня трэба. Паглядзіце на Г. О. Паўловскага (яго так часта прад’яўлялі расеянцам пасьля ўхвальных выбараў на Ўкраіне, што шматлікім ён ужо сьніцца, зразумела, у вобразах Калчака, гэтакага Жазэфа дэ Мэстра, віконта дэ Бональда, Э. Бэрка, Н. Бярдзяева і нават графа д’Антрэга). Паслухайце і пачытайце выбітнага мысьляра сучаснасьці Паўловскага. Паспрабуйце аддзяліць сутнасьць ад эмоцый (гэта няцяжка).
Гнятуць убоства і плоскасьць думак адметнага мысьляра сучаснасьці. Паміж іншым, гэтыя думкі сілкуюць Крэмль. Таму звышчалавекі літаральна віскочуць ад захапленьня, славяць і вытанцоўваюць Г. О. Паўловскага, ставяць яго ў адзін шэраг з Платонам, Райс (Кандалізай), Шпэнглерам, Арыстоцелем, Дэлезам і Чаадаевым.

Зрэшты, інакш і быць ня можа, бо звышчалавекі, пры ўсіх іх прэтэнзіях на генэтычныя адрозьненьні ад быдла, ніякая не вышэйшая раса, а проста зачыненая прывілеяваная карпарацыя з неабмежаванай безадказнасьцю - як карпарацыя ў цэлым, так і ўсе яе славутыя сябры па асобку.
Ура! І хай не гавораць нядобразычліўцы Бацькаўшчыны, што ў нас не шануюць, не паважаюць і ня любяць інтэлект. Іншых расеяньськіх інтэлектуалаў у іншых краінах, якія ганарацца сваімі дэмакратычнымі традыцыямі, даўно б разлупілі на шматкі, а ў нас іх шануюць і песьцяць. Ды яшчэ і пакланяюцца ім. Таму як паважаюць пароду. Адчуваюць, што павінен і сын стаць міністрам, калі бацька - міністр.

Ці ж можаце ўявіць, каб у Расеі прыцягнулі да судовай адказнасьці нават не былога выратавальніка нацыі (за тое, што ратуючы нацыю, трошкі на смерць затаптаў Х тысячаў гадаў), але атожылка якога-небудзь з выратавальнікаў нацыі? Ня можаце. Калі такое калі-не-калі і здараецца, гадоў праз 30-40 пасьля такога злачынства пачынаюцца галашэньні над бязьвінна закатаванымі (колькі раз то адзін, то іншы тэлевізійны канал замаўляў нас павініцца за забойства Васіля Сталіна?).

Правільна, не даходзіць немудрагелістая ідэя аб тым, што перад законам усе роўныя, у нашую багатую самаправасьвядомасьць, у нашую незвычайную ментальнасьць і ў нашую ўнікальную духовнасьць. А што ў сьвеце дзеецца? Заслужанага дзядулю Піначэта па судах цягаюць, нібы ён не выратавальнік Заходняга паўшар’я ад язвы марксізму, а зладзюжка нейкі. Або сына М. Тэтчер ловяць і судзіць жадаюць, забыўшы пра аказаныя чалавецтву яго маці-баронессой…

Сурова бровы нахмурыўшы, мы гаворым пра бездухоўнасьць сьвету: “Нам гэтага не патрэбна. Бо мы - краіна глыбока феадальная, якая ні да чаго, акрамя дасканалага феадалізму, не імкнецца”.
Закасьцянелая феадальнасьць Расеі не выклікае сумненьняў і прыносіць адпаведны плён. Усё той жа варожы нам і нашаму феадальнаму прагрэсу часопіс The Economist нядаўна разрадзіўся чарговым пасквільным рэйтынгам краінаў па ўзроўню жыцьця, у якім Расеянія была - нахабна і безгрунтоўна! - пастаўленая на 105-е з 111 месцаў, г.з. далёка ззаду такіх адсталых у духоўным сэнсе дзяржаваў, як Барбадос (33-е месца), Балівія (82-е месца), Сірыя (96-е месца), Украіна, Малдавія і Беларусь (98, 99 і 100 месцы адпаведна), бушменская дзяржава Ботсвана (104-е месца), але трошкі вышэй Таджыкістана, Нігерыі, Гаіці і Зімбабвэ, якая ганарліва замкнула рэйтынг. Жадаючыя азнаёміцца з гэтым хлусьлівым рэйтынгам могуць зрабіць гэта, зайдучы на сайт rbc.ru (http://rating.rbc.ru/graphs/full.shtml?2004/11/30/859910). Карысна таксама праглядзець камэнтар, якім упрыгожылі рэйтынг працаўнікі сайта rbc.ru (http://rating.rbc.ru/aricle.shml?2004/11/30/859911).

Гэта - да адказу на пастаўленыя вышэй пытаньні: “Ці стала жыць лепш краіна Расея? Ці стала жыцьцё насельніцтва гэтай краіны лепш і весялей?”

Добра, хай лепш не стала, але затое стала пацешней. Вона, адныя сьвяты адмянілі, іншыя абвясьцілі і гэтым зноўку прадэманстравалі нашу маральную перавагу над французамі і амерыканцамі, чорт ведае што сьвяткуючых у ліпені месяцы.

Са стрыманым задавальненьнем прымаю адмену сьвяткаваньня прыняцьця цяпер дзеючай канстытуцыі Расеі (тут ганарыцца, сапраўды, няма чым, хоць адмена гэтага “сьвятога” дня збольшага дэлегітымізуе існуючы рэжым, які прызнае, што паўстаў з форменнага бязладдзя), але цалкам не разумею замены 7 лістапада на 4-е. Таксама, калі падумаць, рэвалюцыйнае сьвята (не Міхась жа Раманаў вёў апалчэньне і нават не прызначаныя ім людзі, і не рэгулярнае ж войска вялі на Маскву, а народнае «апалчэньне», г.з.., па цяперашнім інтэлігентным разуменьні, усякую шалёную басоту, ад якой адна бяда; хто не верыць, хай успомніць падзеі ў Бяслане, дзе, па меркаваньні ўсіх дасьвечаных людзей добрай волі, менавіта апалчэньне сваёй неўраўнаважанасьцю справакавала трагічную разьвязку). Рэвалюцыі ж, як пераканаўча тлумачаць усе прыстойныя людзі, - грэх перад Богам.

Лепш бы сьвяткаваць Земскі сабор 1649 г. або прыняцьце Саборнага ўкладаньня, як сапраўды эпахальны момант другога, канчатковага і вечнага выданьня прыгоннага права, тым больш, што і дата гэтай падзеі больш пэўная, чым дата выгнаньня польска-літоўскіх захопнікаў зь сьценаў старажытнага Крамля. Зрэшты, канструктыўна думаючы галоўны адмысловец па айчыннай гісторыі паўсюль трызьніў аб пушчай важнасьці выгнаньня шляхты ў параўнаньні з нікчэмнай крывавай бальшавіцкай рэвалюцыяй.

Што ж тычыцца іншых сьвятаў, то мне ўсё роўна, колькі яны доўжацца. Мне на любыя сьвяты хапляла двух дзён. Таму, што працаваць трэба тады, калі ёсьць праца, робячы з гэтага правіла нешматлікія выключэньні. У мяне, напрыклад, чатыры сьвяточных дні ў году: Новы год, Вялікдзень, 9 траўня, Сёмуха.

На самой справе ўладам трэба было б 9 траўня адмяняць (няма чаго ганарыцца перамогай над дасьвечанай Еўропай і яе лепшымі гераічнымі прадстаўнікамі), але вертыкаль улады чамусьці не пайшла на гэты мужны крок па прывядзеньні быдла ў адпаведнасьць разумнага паняцья быдлячага стану. Нічога. Пасьпеецца. Вертыкалі ўлады, якая знаходзіцца ў стане эрэкцыі, прыналежыць уся будучыня.

А гэта азначае, што ў нас будучыні няма. Нажаль, інтарэсы рэжыму і падначаленых несумяшчальныя. Або, гаворачы інакш, цяперашні рэжым - усё той жа ліквідацыйны рэжым, які заснаваў добры дедушко Ельцын. Толькі ліквідацыйны рэжым Ельцына меркаваў, што ліквідуе савецка-камуністычную сістэму (кажу “меркаваў” таму, што варта праводзіць адрозьненьне паміж суб’ектыўнымі намерамі і аб’ектыўнымі вынікамі), а ліквідацыйны рэжым яго пераемніка ўжо нічога не мяркуе, а ліквідуе народ і ўмовы яго існаваньня невядома навошта.

Ніхто ніколі не чуў ад мяне рэзкіх словаў у адрас прэзыдэнта. Не прамаўляю іх і зараз. Верагодна, Пуцін - добры, добры і выключна дабрадзейны чалавек. Ну і што з таго пераважнай большасьці суайчыньнікаў?

Як гавораць цяпер у самых рафінаваных колах звышчалавекаў, гатовы “адказваць за кірмаш”. Прашу паглядзець “Незалежную газэту”, якая 12 лістапада г.г. на сваёй 3-й старонцы, са спасылкай на кіраўніка Мінпрыроды г-на Трутнева, надрукавала інфармацыю аб тым, што “набліжаюцца тэрміны поўнага вычарпаньня рэнтабельных эксплуатуемых запасаў асобных выкапняў” (гэта, калі верыць паклёпнікам з “НГ”, прамая прамова г-на міністра). “Па прагнозах адмыслоўцаў, - працягвала газэта, - эксплуатуемыя запасы нафты, урана, медзі, карэннага золата вычарпаюцца ўжо ў 2015 г.”
Вось гэта і завецца ліквідацыяй умоваў існаваньня народа. Дапушчальна, адмыслоўцы - панікёры, па якім даўно плачуць-смуткуюць месцы не гэтак падаленыя, і запасаў хопіць аж да 2017 або 2025 г. Але канец таму, што лічылася невычарпальным, бачны. І што потым? Можа быць, туркі з рыцарскіх падахвочваньняў вернуць Расеі газ, які Расея цяпер пампуе ў Турцыю, бядуючы адзіна аб тым, што не можа пампаваць больш? Або братэрская КНР верне нафту, якую Расея імкнецца ва ўсёўзрастаючых аб’ёмах пастаўляць вялікаму ўсходняму суседу?

Але, што нам медзь, золата, нафта. Мы і без іх вывярнемся. Дзе наша не знікала. Былі бы мазгі. Але ж і з мазгамі худа і лепш ня стане, бо ўвядзеньне платнай адукацыі (або дыферэнцыяцыя адукацыі, каб адно - для “быдла”, іншае - для “звышчалавекаў”) хутка адсячэ, раз і назаўжды, шматлікіх таленавітых маладых людзей ад навукі. Але “нам” тое і патрэбна для пабудовы «выключна» ідэальнага феадальнага грамадзтва. І хопіць гундосіць пра “адраснасьць” дапамогі таленавітым. У гэта ня вераць і самыя гундосячыя. Ужо яны ведаюць, як танчыць гэтыя вальсы.

З нудой думаю аб тым, што дэмантаваў цяперашні рэжым, так лёгка, нязмушана і радасна, пад гімнавыя гукі музыкі Г. Аляксандрава і слоў С. Міхалкова, у становішчы ўсеагульнай весялосьці. На гэтым сюррэалістычным фоне ўсе палітычныя ўдасканаленьні выглядаюць існым, ня вартым увагі глупствам.

Няўжо мне абыякавыя лёсы расеянскай дэмакратыі? Цалкам абыякавыя. Па тым простым чыньніку, што нічога такога, што заслугоўвала б назвы дэмакратыі, у Расеі не было і няма.
Адчыняю любімую газэту мільёнаў, “Маскоўскі камсамолец” за 11 сьнежня і на 2-й старонцы чытаю лямант Г. А. Зюганова: “Мінулыя выбары ў Дзярждуму былі самыя брудныя, гідкія і подлыя за ўсю гісторыю выбараў у Расеі”.

Генадзь Андрэявіч, залаты вы мой, а як жа з выбарамі 12 сьнежня 1993 г. (нагадаю, што тыя выбары былі сумешчаныя з рэфэрэндумам па прыняцьці цяпер дзеючай канстытуцыі, але вы з таварышамі па партыі на іх паперліся)? А з наступнымі выбарам? Яны былі чысцей? Спытаеце г-жу Лукьянаву, цяпер падсабляючую вам у барацьбе за ўрачыстасьць электаральнай справядлівасьці. А з выбараў 1993 г. усё яно і пашло-паехала, разьліваючыся гноем па большай частцы постсавецкай прасторы.
Добра, хто старое ўспомніць, тому вока прэч. Але калі заўтра абвесьцяць новыя выбары, пайдзеце на іх вы, беззапаветны тав. Зюганов, і ваша партыя, загадзя ведаючы, што гэтыя выбары будуць яшчэ больш бруднымі і т.д.?

Пайдзеце. Як міленькія пайдзеце. І вы, і ваша партыя пайдзе, тлумачачы гэта тым, што калі КПРФ не пайдзе на выбары, то няма каму будзе стаць на абарону “трудзяшчых” людзей.

Зрабіце літасьць, схадзіце. Каб потым, гучна чмякаючы, соплі жаваць. Вы на гэтую жованку “падселі” з 1993 г., абвыклі да яе гэтак жа, як да цяжкага, няпростага, месцамі сапраўды нялёгкага жыцьця народных выбраннікаў. Вы і вашы таварышы - невылечныя наркаманы. Тое, што вы не адныя такія нядужыя, ні аднога знака ў вашым асабістым дыягназе не мяняе. Народу ад вашых патугаў ня горача, ня зімна. Што вам атрымалася прадухіліць? Выправіць? Памякчыць? Пра “пераламіць” і не пытаю.
А, ведаю-ведаю: у вас не было і няма большасьці галасоў у Думе. Магу засьведчыць, што ў вас нічога такога ўжо ніколі і ня будзе. І у “Ябла” нічога ня будзе. Іншая справа СПС. У яго, цалкам магчыма, нешта і будзе. Таму як сацыяльна, духоўна, ментальна, інтэлектуальна блізкія, у сілу чаго К. Ремчукова хутка працаўладкавалі ў МЭРТ, а вашага лысага “доктара працоўных навук” (ці верыце, хоць яго і “раскручвалі” у СМІ як “найнебясьпечнага камуніста”, я ўжо забыў яго светлае імя) адправілі гора мыкаць.

А дасьвечаны чытач, скалынаны сваім абураным розумам, са шклянымі ад невядомага паталягічнага запалу вачамі ўсё пра дэмакратыю, палітыку, апазыцыю… Пра “памяранцавую пагрозу”… Сусьветную закулису… Сілавікоў…

Цікава пазнаць меркаваньне дасьвечанага чытача аб том, як паўплывае на дэмакратыю перамога Юшчанкі? На мой недасьвечаны погляд, яна паўплывае на дэмакратыю сапраўды гэтак жа, як паўплывае на дэмакратыю перамога Януковіча (калі такая здарыцца). І стане ўкраінская дэмакратыя рыхт-у-рыхт як дэмакратыя беларуская. Таму што раскол, які перажывае ўкраінскае грамадзтва, дэмакратычнымі мэтадамі, нажаль, не лечыцца. Любому пераможцу прыйдзецца зачышчаць эліту. Або на захадзе, або на ўсходзе Ўкраіны. Прыйдзецца проста дзеля здабыцьця мінімальнай дзеяздольнасьці.

Адгэтуль дарэчы вярнуцца да расеяньськіх палітычных блазанаў, якія апантана выступаюць за сваіх любых украінскіх кандыдатаў. Думаеце, яны не разумеюць, чым скончыцца гэтая заваруха на Ўкраіне для дэмакратыі? Разумеюць ня горш нашага. Але для гэтых апантаных дэмакратаў дэмакратыя - не галоўнае. У звышчалавекаў - свае гульні, у якіх нармалёвым людзям рабіць няма чаго, бо нармалёвыя людзі ў гэтых гульнях нічога выйграць ня могуць па вызначэньні, але чужыя пройгрышы па таму ж азначэньню абавязаныя аплаціць.

У чыстым астатку - зьмяншэньне ўсяго рускага. Думаеце, яно адбываецца толькі па злой волі небажыхароў-звышчалавекаў?

Калі б так. 8 сьнежня нейкі (падаецца, 1-ы) канал расеянскага тэлебачаньня хвілінаў сорак з нейкімі неверагоднымі падрабязнасьцямі распавядаў пра нейкую даму з Серпухова, якая наладзіла бінзэс (менавіта так!) па перапродажы састарэлых лекаў. Няшчасная не мела сувязяў у вышэйшых колах (інакш бы не ўдастоілася гонару прадстаўленьня на тэлебачаньні), так і абыходзілася супрацоўніцтвам з былымі навуковымі супрацоўнікамі і доблеснымі абаронцамі Бацькаўшчыны. Тэлебачаньне скорагаворкай нешта сказала, што шкоды ад дзейнасьці гэтай ухвальнай, простай рускай жанчыны падлічыць не атрымалася. Парушыла, небарака, расеяньськія законы і за то падвергнутая грамадзкаму ганьбаваньню.

Ці справядліва шэльмаваць у тэлеэфіры простую рускую жанчыну, якая не ад добрага жыцьця кінулася займацца атрутніцтвам і, нягледзячы на ўсе цяжкасьці, атрымала посьпех ў гэтай нялёгкай справе? Не, усімі рынкавымі фібрамі рынкавай душы маёй клічу: “Несправядліва. А Пуцін - наш бог”.
Спадзяюся, другая прапанова, якая ўсё часцей самачынам вырываецца з душы маёй па-за маёй воляй, у самых
дзіўных месцах, сумненняў не выклікае. Але шматлікія могуць усумніцца ў тым, што ганеньні на простую рускую жанчыну, якая выкруцілася ў выключна цяжкіх умовах, несправядлівыя. Яна ж шкоду прыносіла, і з гэтай шкоды здабывала выгаду, скажуць такія ахоўнікі маральнасьці.
І будуць глыбока, незваротна неправыя. Калі заняць гэтую высокамаральную пазыцыю, што ж атрымоўваецца? Атрымоўваецца наступнае: гг. Патанін, Авен, Мардашоў, Фрыдман, Алекпераў і іншыя звышчалавекі зьдзейсьнілі першапачатковае назапашваньне, а простай рускай жанчыне нельга? Гэта глыбока антырыначны, горш таго, неспартыўны падыход.

Больш таго, людзі, што асуджаюць тых, хто ў поце твару свайго першапачаткова назапашвае, труцячы расеянцаў лайновымі лекамі, тухлымі харчамі, сурагатным алкаголем, у неправаце сваёй працягваюць руку шкодным камуністычным забабонам.

Ані не ўхваляючы дзеі бальшавікоў, павінен зазначыць, што логіка гэтых дзей зразумелая. Што ж зрабілі праклятушчыя бальшавісты? Сказалі дабрадзейным сялянам-уласнікам: вы прадавайце хлеб па такому-та недарэчна нізкаму кошту, а то ў гарадах народ з голаду пухне. І хай, пра сябе адказвалі дабрадзейныя сяляне-уласнікі. Тысяч 200-300 здохне - кошт паднімецца. Хіба гэта нягодна? Па ўсім рынкавым разуменьням, гэта цудоўна. На ўсіх усё адно ня хопіць, так хай ужо паміраюць гарадзкія галётнікі і камунякі.

Усё бы і выйшла так, як павінна было скласьціся, калі б праклятыя камуністы не перавярнулі стол, на якім былі ідэальна правільна расстаўленыя шашкі. За гэта мы іх (камуністаў, вядома, а не шашкі) і ненавідзім са ўсёй уласьцівай сапраўднай (г.з. феадальнай) арыстакратыі пралетарскай бязьлітаснасьцю.

Мы-та людзі выхаваныя, амаль цывілізаваныя і нават за КПРФ галасуем выключна таму, што сьвята верым: ужо КПРФ-та стол напэўна перакульваць ня стане. Якім лайном КПРФ не аблі, атрасецца і як ня ў чым не бывала працягне канструктыўны дыялёг што з СПС, што з прэзыдэнтам, што з расеяньськім бінзэсам, што з транснацыянальнымі карпарацыямі і іх стаўленікамі. Усё роўна, зь кім, усё роўна, што ад іх добрыя спадары нос вернуць. Важна, каб канструктыўна і каб абавязкова дыялёг. Каб выключна словы, ні ў якім разе не справа.

Я вось да чаго хілю. Грамадзтва страціла не то што там паняцьце граху, але ўсякія прадстаўленьні аб дапушчальным/недапушчальным. Не праслаўленыя вярхі (Бог зь імі), не разбэшчаныя СМІ, не зоркі шоў-парна-бінзэса, не бізнэсоўцы, а грамадзтва ў цэлым. Да таго ж расеянскае грамадзтва здабыла феадальныя паняцьці і цяпер перакананае ў тым, што ўсякая праца (за выключэннем піару), усякі высілак (апроч высілкаў у фітнэс-цэнтрах) гідкія і чалавека нявартыя.

Раней, зрэдку купляючы любую газэту мільярдаў, з агіднасьцю праглядаў караценькія інфармацыйныя паведамленьні, разьмешчаныя ўнізе першай старонкі і слупочкамі на некаторых іншых старонках. Якога роду гэтыя паведамленьні, ведаеце самі. Калі хтосьці ў нявіннасьці дажыў да гэтага дня, без маляўнічых падрабязнасьцяў (якім заўсёды знойдзецца месца ў самай сьціснутай інфармацыйнай нататцы “МК”) паведамляю: там пра то, хто каго забіў, хто каго (і як) згвалтаваў, абрабаваў, абдурыў, абакраў, хто павесіўся, атруціўся і ўтоп. Больш цяжкім грахам і заганам чалавецтва (тэрарызму, карупцыі, ксэнафобіі, зьневажаньню правоў і свабод звышчалавекаў, рускаму імпэрыялізму і т.п. сумным праявам спрадвечна чалавечага) прысьвечаныя больш маштабныя матэрыялы.

Каюся: у сьлепаце сваёй думаў, што караценькія паведамленьні, якія раздражняюць мяне,- памыі. З паўгода назад зразумеў: ніякія гэта не памыі, а наша жыцьцё ва ўсёй яе поўнасьці, ва ўсёй яе разнастайнасьці. І іншага жыцьця ў нас няма і ня будзе. Нават калі ўсе звышчалавекі дзёрнуць туды, дзе скачуць і сьпяваюць, дзе чыста і сьветла, іх месца займуць сотні тысяч іншых, цьвёрда дасьведчаных, што іншага жыцьця, апроч таго, дзе пастаянна кагосьці забіваюць, рабуюць, гвалцяць і г.д., не бывае.
Пры такой грамадзкай (сама)сьвядомасьці і пры адпаведнай несьвядомасьці расеянскага грамадзка-палітычнага жыцьця, якое падобнае на спэктакль, пастаўлены вар’ятамі для яшчэ больш хворых таварышаў па няшчасьці, узнаўленьне грамадзкага лайна (і зьмяншэньне ўсяго рускага) гарантаванае і незваротнае. Які б прэзыдэнт ня быў і як бы ён не заклікаў грамадзтва падужаць карупцыю, падвоіць ВУП і т.д., грамадзтва цалкам задаволенае тым, што мае. А сытуацыя такая, што пакуль кожны не захоча іншага, ніхто іншага не атрымае.

Усёткі мы жывем у дзіўны час, калі словы ўжо страцілі былую сілу, а хутка начыста страцяць і сэнс, калі ўжо зьнікаюць жаданьні (і зьнікаюць мажлівасьці), калі ўсё, што ня ёсць, суцэльная глабалізацыя, у якую нас занесла невядомая сіла. Са ўсімі нашымі зайздроснымі слінамі, анарэксіяй і палкім жаданьнем вучыць і кіраваць усім або хоць чым-небудзь, але не хрэна не рабіць.
Не зусім ведаю, што такое глабалізацыя (фізікі гавораць, што яна і то, і сёе), але ўпэўнены, што народы, якія развучыліся жадаць, і якія нічаму талковаму не навучыліся, глабалізацыя абавязкова расцярэ ў пыл.

Пераклаў з рускай мовы С.Папкоў.
Крыніца: www.ari.ru , (17.12. 2004)

26/12/2004 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2004
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024