Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Ці можна быць патрыётам рэжыму нягоднікаў?

Аляксей Багаслоўскі

Калі мы разважаем пра парадоксаы сучаснага часу, дыскутуем аб палітыцы, эканоміцы і заняпадзе маральнасьці, мы ўвесь час адчуваем дзіўнае неразуменне. Накшталт, усе гавораць аб адным і тым жа, але погляды адрозьніваюцца, або дыскутуем, але прыходзім да аднолькавых меркаваньняў, і аказваецца, што мы невядома навошта спрачаліся. Ёсьць вызначаныя рэчы, якія людзі прымаюць або не прымаюць па змаўчаньні, як штосьці само сабой зразумелае. Дадзенай акалічнасьцю карыстаюцца шматлікія жулікі ад палітыкі. Яны спрытна імітуюць згоду па пытаньнях, якія прымаюцца па змаўчаньні, а потым пачынаюць даказваць неабходнасьць рэчаў, якія адмаўляюць базавыя паняцьці.

Цяперашняя сітуацыя на Ўкраіне, становішча ў нашай краіне, дэмаграфія, эканоміка, культура - усё патрабуе вяртаньня да разуменьня базавых ісьцінаў. Возьмем Украіну. Кожная дзяржава абавязаная весьці палітыку ў сваіх інтарэсах. Часта дзеля гэтых мэтаў даводзіцца напружваць бюджэт, мабілізоўваць грамадзкую думку, выкарыстоўваць спэцслужбы, аналітыкаў, агентаў уплыву, падцягваць войскі. Нікому не хочацца мець на мяжы чужыя войскі, жыць пад пагрозай зьвяржэньня і гэтак далей. Успомнім Карыбскі, Берлінскі і Тайваньскі крызісы, лакальныя войны, эканамічныя блякады і іншыя канфлікты. Але пры гэтым усякі раз паўстае пытаньне кошту посьпеху і мэты перамогі. Існуюць прынцыпы так званай рэальнай палітыкі - свая кашуля бліжэй да цела, дзяржава дзяржаве воўк, не падмажаш - не паедзеш, не падманеш - не прадасі. Шмат у чым сучасная гісторыя пацьвярджае гэтыя ісьціны. Танны эгаізм сьвяткуе, і ўсе развагі аб гуманізме і прагрэсе маралі аказваюцца толькі пакрыўкай палітычнага і эканамічнага эгаізму. Існуюць і больш глыбокія ісьціны, якія наша дзяржава (Расея, рэд.) не жадае засвоіць. Рэпутацыя – гэта від зброі. Інтэлектуальную эліту праціўніка піарам не перамагчы. Унутраная падтрымка важней за грошы на рахунках у Швейцарыі. Калі перамогу не можаш толкам выкарыстаць, яна ператвараецца ў паразу. Сяброўскія адносіны трэба ўмець берагчы. Маральнасьць - аснова прадказальнасьці. Прадказальнасьць - аснова стабільнасьці. Пералік можна працягнуць. Гаворка ідзе аб цалкам рэальных каштоўнасьцях, часта якія выходзяць за межы рэальнай палітыкі. Без іх веданьня любога палітыка чакае правал. Больш таго, існуюць народы са сваімі інтарэсамі, уключаючы часта вялікую зацікаўленасьць не жыць паводле прынцыпаў рэальнай палітыкі і ня марыць, як аб найвышэйшай выгодзе, аб мажлівасьці схапіць свайго суседа ў сваёй краіне ці за яе межамі за горла і ўпівацца перамогай.
Прынцып “ня жыць выключна шкурнымі пажаданьнямі” вельмі важны не толькі таму, што добрыя пажаданьні выкарыстоўваюцца дзеля ашуканства народаў спрадвеку. Амаральнымі людзьмі, народамі і палітыкамі лёгка кіраваць і весьці да катастрофы. Больш таго, разумны падонак хоць бы можа зразумець сучасную праблему краінаў, якія не з’яўляюцца звышдзяржавамі, - краіна ня досыць моцная, каб рабіць стаўку толькі на сілу і подласьць. Тупы падонак будзе ўважліва дасьледаваць палітыку ЗША і Еўропы выключна дзеля ляманту аб падвойных стандартах палітыкі. Спроба навязаць народу, як флюгер кіруемы погляд на рэчы, падладзіць масавую псіхалёгію пад ідэалы палітычнай барацьбы вядзе да паразы. Абсалютна ня важна, ці хаваецца гэтая спроба за развагамі пра дабрачыннасьць, правы чалавека, ці за рэлігійныя ідэі, за чарговым “измом” або дэмагогіяй аб народнасьці. Вечная мабілізацыя народа на хлусьлівыя мэты марнуе яго сілы. Камунізм у Расеі сам зламаў сябе бесперапыннымі мабілізацыямі на барацьбу за пашырэньне вучэньня Маркса, бесперапыннымі загадамі следаваць інтарэсам дзяржавы насуперак народным інтарэсам, пагардлівасьцю да асобы, міжведамаснымі разборкамі і танным, палітычным інтрыганствам. Па вялікім рахунку гэтую з’яву варта назваць калектыўным разбэшчаньнем кіруючага кляса. Традыцыі палітычнага калектыўнага разбэшчаньня ўласьцівыя любой краіне і любому народу. Досыць успомніць Вялікі крызіс 30-х гадоў у ЗША, выкліканы сьпекуляцыямі на біржах, Веймарскую рэспубліку, кіраваньне Напалеона Трэцяга ва Францыі, знакамітых Людовікаў, індыйскіх раджэй, кітайскіх імпэратараў, кіраваньне Мікалая Другога, Паўла, Ганны Іаанаўны ў Расеі і шмат незьлічоных рэспублікаў і імпэрый. Ідучы ў глыбіны стагоддзяў, прыйдзецца ўспомніць гісторыю Старажытнага Рыму, фараонаў у Егіпце, Старажытную Іўдзею і Вавілон. Далей, нажаль, распачне перашкаджаць адсутнасьць пісьмовых крыніцаў, але і па гэты дзень закінутыя гарады ў джунглях, спаленыя гарадзішчы і шмат іншых археалягічных знаходак нагадваюць аб безадказным дачыненьні ўладароў і жрацоў да лёсу ўласнага народу і няздольнасьці адказаць адэкватна на праблемы, якія стаялі перад грамадзтвам.

У становішчы палітычнай разбэшчанасьці адбываецца поўнае абясцэньваньне элементарных ісьцінаў. Безсэнсоўна быць патрыётам - здрадзяць, безсэнсоўна чэсна працаваць - усе аднімуць, безсэнсоўна дапамагаць суседу або спадзявацца на дапамогу ў цяжкую хвіліну, логіка элементарных чалавечых адносінаў губляе сэнс. Улада мае адну няўмольную і жахлівую ўласьцівасьць - яна дазваляе разбураць, надаваць зваротны сэнс дзеяньням падначаленых, усё абясцэніць і ўсё прадаць. Цалкам не выпадкова чалавецтва змушанае прыйсьці да неабходнасьці маралі, дэмакратыі і законнасьці. Уладу неабходна абмяжоўваць ад гвалту і разбэшчанасьці.

Да гэных высноваў людзі дашлі даўно. Таму разбэшчанасьць выступае зараз амаль заўсёды пад прыкрыцьцем. Палітычныя вучэньні, таемнасьць мэханізму прыняцьця рашэньня, сакрэтнасьць перамоваў і інфармацыі, сектанцтва, іерархічнасьць арганізацыі грамадзтва, ідэі аб дурасьці народа і ўласнай геніяльнасьці, піартэхналёгіі, запалохваньне, зомбаваньне мазгоў - усё выкарыстоўваецца ва імя прыкрыцьця разбэшчанасьці. Таму, што разбэшчанасьць нясе кіруючаму клясу прыбытак, безадказнасьць, мажлівасьць патураць сваім самым благім інстынктам, радасьці гультайства і інтрыганства, цешыць самалюбства і ўмацоўвае веру ў мажлівасьць вечна падаўжаць сваё існаваньне.
Мы ўсе выдатна разумеем сур’ёзнасць праблемаў краіны, мажлівасьць розных спосабаў рашэньня адной і той жа праблемы, карысьць плюралізму меркаваньняў і свабоды слова. Мы недакладна разумеем сутнасьць разбэшчанасьці. У большасьці выпадкаў разбэшчанасьць прынята лічыць як безадказнасьць. Рэформы Гайдара і Чубайса, палітыка Гарбачова і Ельцына, цяперашняя палітыка Крамля ёсьць безадказнасьць, што цягне самыя цяжкія наступствы для насельніцтва. Але калектыўная разбэшчанасьць першым чынам - узор тупасьці. Чалавек разбэшчаны (бэсьціла) хапляецца за першую саломінку, якая яму трапляе, спрабуючы вылезьці вышэй іншых і распачаць камандаваць. Бэсьціла выдатна мімікрыруе пад элітную асобу. У адной кішэні ў яго тэорыі рынкавай эканомікі, ліберальных свабодаў, інфармацыйных тэхналёгіяў, у іншай кішэні - тэорыі народнасьці, усеагульнай рэлігійнасьці, дакладнай іерархічнасьці і вертыкалі ўлады. У кішэньцы каля сэрца захоўваецца набор тэорыяў Кургіняна і Павлоўскага аб новай эліце, глябальных мэтах цывілізацыі і даведка аб уласнай выключнасьці, запоўненая ўласнаручна і падпісаная такімі ж разбэшчанымі людзьмі. Бэсьціла можа дысцыплінавана зьяўляцца на працу, не чмякаць за сталом, паводзіць сябе з кабетамі як праўдзівы джэнтльмэн, словам, выглядаць больш арганізаваным і адказным за чалавека, які забывае акуляры на стале, навукоўца або працоўнага, вышмараванага вугальным пылам, які стомлена выходзіць з шахты. Аднак, гэта яшчэ не прыкмета розуму і арганізаванасьці. І працоўны, і навуковец, і любы іншы нармалёвы чалавек ня возьмуцца за чужую справу і, тым больш, заўсёды паглядзяць на вынікі сваёй працы. Наш цывілізаваны бэсьціла, насупраць, бярэцца за чужую справу, завальвае яе і разважае аб чым заўгодна, толькі не аб уласнай тупасьці. Нават безадказнасьць сваю або чужую бэсьціла здольны прызнаць, але толькі не тупасць. Любы псыхоляг, назіраючы падобную карціну, змушаны будзе прызнаць, што болевая кропка, якая прыхоўваецца, і з’яўляецца ключавой. Не безадказнасьць з’яўляецца галоўнай, а тупасьць рашэньняў - вытворная ад безадказнасьці. Наадварот, тупасьць, як няздольнасьць прадумаць наступствы сваіх дзеяньняў да канца, і прымушае бэсьцілу паводзіць сябе безадказна.

Аб бэсьцілу прынята гаварыць - без цара ў галаве, гэта значыць парушаная нармалёвая арганізацыя мысьленьня. Ён і жадаў бы адказваць за свае дзеяньні, але ня можа. Сёньня адкажа за ўчынак, а заўтра зноўку памыліцца. Гэта вельмі спэцыфічная форма тупасьці - рэзкія правалы ў логіцы, замяняюцца зьнешне правільнымі развагамі і дзеяньнямі. Больш таго, гэта спэцыфічная форма агрэсіі супраць навакольных. Звычайны дурань усім прыкметны, ён змушаны доўга думаць, маўчаць, абмяжоўвацца простымі ідэямі, спрабаваць набрацца розуму ў разумнейшых людзей. Звычайны дурань можа быць сацыяльна бясьпечным, сумленным працаўніком, які спрабуе следаваць правілам маралі і нармалёвых чалавечых адносінаў. Карыстацца яго дурасьцю або труціць вечнымі нападкамі амаральна. Кожнаму Бог адпусціў розуму па індывідуальнай мерцы, і кожны мае права на волю, шчасьце і свой кавалак прыбытку ад сумленнай працы.

Наш бэсьціла ад палітыкі далёкі ад звычайнага дурня. Ён пачынае зьнешне разумна разважаць і ўласныя правалы, эгаізм, прагнасьць і тупасьць мысьленьня хавае за прыгожыя выразы. Ах, рынкавая эканоміка па Гайдару, ах, нельга ўкладваць прыбыткі ад нафты ў рэальную эканоміку, ў падвышэньне жыцьцёвага ўзроўню насельніцтва, ах, у адваротным выпадку нас ніхто не зразумее, давайце не мяняць палітыку, а выдаткуемся на стварэньне ўласнага прывабнага вобразу. Ён агрэсіўны сваім словаблудзьдзем і прагне літаральна зламаць псіхіку навакольным. Вазьміце “Маскоўскі Камсамолец” або прамовы прадстаўнікоў ураду ў Думе, праграму “Поры” Поўзнера або каментары спэцслужбаў з нагоды Бяслана, усюды знойдзеце бесперапынныя збоі ў логіцы, фактах, чыньніках і следствах.

Думаеце, галоўная мэта - навязаць пункт погляду? Не, нам навязваюць разбэшчанасьць мысьленьня. Уявіце, што вам навязалі адно, заўтра ваша перакананасьць перашкодзіць навязаць вам штосьці іншае. Учора гаварылі аб рынкавасьці, сёньня гавораць аб вертыкалі ўлады. Адно другому супярэчыць, але абавязанае ўжывацца ў сьвядомасьці абывацеля. Гэта і ёсьць тыповае мысьленьне бэсьцілы, запампоўваемае народу ў якасьці ўзору мысьленьня. Такім чынам любое тупое рашэньне падаецца як разумнае, заадно размываюцца межы маралі і крытэрыі ісьціны. У рэальнасьці бэсьціла робіць сьвядомасьць народа згодлівай, нявызначанай, непрыдатнай для прыняцьця ўласных рашэньняў. Народу навязваецца комплекс ахвярнасьці, гэта значыць ператварае яго ў панадны прадмет чужой і ўласнай агрэсіі. Сам бэсьціла заўсёды спадзяецца выжыць за кошт асабістага эгаізму, таму пастаянна чаргуе дурныя рэкамендацыі з развагамі аб спагадзе, талерантнасьці, ідэёвасьці, ахвярнасьці, дзяржаўнай выгодзе, народным дастатку, але хавае за імі выключна ўласны эгаізм. Пры гэтым бэсьціла часта выкарыстоўвае рэальныя праблемы, спрабуючы адцягнуць увагу грамадзтва ад сябе.

Возьмем Украіну. Якая належная быць палітыка Расеі, калі ўнутраная палітыка Расеі гарантуе правал любой зьнешняй палітыкі? Эканоміка разьвіваецца нягодна, чутныя толькі хвалебныя рапарты, пануюць: беспрацоўе, галеча, злачыннасьць, пагардлівасьць карэннымі інтарэсамі рускага народа. Інакш як разбэшчанай такую палітыку нельга назваць. Больш таго, і ў зьнешняй палітыцы пануе разбэшчанасьць, прычым разбэшчанасьць горшага ўзору. Нават самыя разумныя крокі, якія я, нажаль, жадаў бы бачыць, але ня бачу, накіраваныя на падтрыманьне рэжыму ўнутранай разбэшчанасьці. Смешна і злачынна спыняць Юшчанку дзеля інтарэсаў нашых манаполій і ўлады, дзеля іх мажлівасьці і далей марнатравіць народныя грошы, не рашаць уласныя праблемы ў сваёй краіне і прымаць безадказныя рашэньні. І чым добры спадар Кучма? Толькі тым, што восем гадоў не рашаў рэальныя праблемы народа, ляпіў адзіную ўкраінскую нацыю, гатовую аднагалосна падтрымаць карупцыю, галечу і благую палітыку, гэта значыць праводзіў палітыку роднай нашай сістэме разбэшчанасьці.

Чым добры “наш сябрук” Таджыкістан? Карупцыяй, злачыннасьцю, галечай і разбэшчанасьцю. Мы назіраем прымітыўную лёгіку часоў сацыялізму - падобнае абавязанае цягнуцца да падобнага. Лёгіка вельмі зручная ўсім бэсьцілам, але ў аснове яе ляжыць прынцып дэградацыі. Нічога мяняць ня трэба, нельга цягнуцца да новага, а, тым больш, пераймаць новае шкодна, хай падобнае цягнецца да падобнага, і нічога не мяняецца. З такой лёгікай Кітай нічога не пабудаваў бы. Але так заўсёды і завяршаюцца “вялікія рэформы” бэсьцілаў. Пачынаюць са слоў “так больш жыць нельга”, сутыкаюцца з уласнай нядзеяздольнасьцю, эгаізм падказвае неабходнасьць унесьці карэктывы, а разбэшчанасьць не дазваляе абмежаваць нават ня ўласны эгаізм, хоць бы ўласную тупасьць. Час пераменаў ператвараецца падчас імітацый і безадказнасьцю.

Праўдзівыя перамены становяцца магчымымі толькі тады, калі бэсьцілы губляюць прывабнасьць іхнага розуму ў вачах народа , калі народ перастае думаць, што бэсьцілы хай безадказныя, але разумныя, і замяніць іх няма кім. Пакуль існуе прывабнасьць ўлады, аўтарытэтаў, сродкаў масавай інфармацыі, разбэшчанасьць заўсёды выжыве. Знойдуцца бэсьцілы, гатовыя дэманстраваць цуды дэмагогіі, асабістай непатрабавальнасьці, знойдзецца і апазіцыя з бэсьцілаў, гатовая ўзначаліць любы пратэст. Яўлінскія, Хакамады, Хадаркоўскія будуць шмат гаварыць аб дэмакратыі і волях, забыўшы як абдымаліся з цяперашняй уладай Чубайсаў і Грэфаў. Пакуль людзі не зразумеюць, што разбэшчанасьць - узор тупасьці, якая дазваляе імітаваць розум, рашучасьць, прыстойнасьць, дысцыплінаванасьць і волю, веру і непрадузятасьць мысьленьня, любыя чалавечыя якасьці, апроч праверкі дэмагогіі практыкай і адказнасьцю за свае дзеяньні, стагоддзе бэсьцілаў не скончыцца. Таму, што разбэшчанасьць - узор верхаглядства, неабходнага дзеля апраўданьня асабістага і калектыўнага эгаізму. Апошняе настолькі яўна, што і даказваць ня хочацца.

Пераклаў з рускай мовы С.Папкоў
Крыніца: www.ari.ru (17.12.2004)

26/12/2004 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2004
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024