Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Прывід Пуціна без галавы на мінулым тыдні бачылі ў Беларусі. Сяргей Папкоў На мінулым тыдні 21 сьнежня прывід Пуціна без галавы заляцеў у Менск. Прывід зьявіўся ў выглядзе зграі маскоўскіх інтэгратараў начале з прэмьерам Фрадковым. Пад пакрыўкай “саюзнай дзяржавы” Фрадкоў праводзіў паседжаньне так званага “саўміну”. Нягоднікі, як з аднаго боку, так і з другога, вялі свой гандаль. Па іншаму, як нягоднікі, гэтых людзей не назавеш. Ці ж могуць нармальныя людзі (тым больш тыя, каму народы давяраюць уладу) парушаць законы сваіх краінаў? Штучнае ўтварэньне “саюзная дзяржава” супярэчыць Канстытуцыі Беларусі і яе законам. Дагавор ад 8 сьнежня 1999 года аб стварэньні “саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі” ёсьць жульніцтва і крымінал. Уладныя жулікі і нягоднікі, выхаванцы лубянскай канторы, імкнуцца прывучыць беларусаў да думкі, што іхная доля існаваць у абдымках “старэйшага маскоўскага брата” ёсьць непазьбежнасьць. І гэта ў той час, калі трашчыць і рвецца на шматкі рэшта расейскай імпэрыі. У той час, калі беларусам трэба мацаваць сваю дзяржаву і гуртаваць нацыю, каб не патануць у расейскім гнойніку. Аднак, мяняецца і пакуль для нас ня ў лепшы бок. Хто ехаў апошнім часам праз беларуска-польскую мяжу, той адчуў гэта на сабе. Адчуў, што пераход праз гэтую мяжу ператварыўся ў турэмны праход, канешне, з беларускага боку. Мытнікі робяць татальны ператрус асабістых рэчаў, пераглядаюць кожную паперку, пераважваюць тавар. У мытную дэклярацыю патрабуюць запісваць асабістыя рэчы да сподніх. Відно, як агідна пачуваюць сябе і мытнікі (кажуць, што зробіш, мы на службе), і грамадзяне. У рэчышчы навядзеньня турэмных парадкаў і прапанова палатнікуў паставіць пад дзяржаўны кантроль доступ у інфармацыйнае сеціва (інтэрнэт). Не для нашага дабрабыту праводзіцца напампоўваньне расейскай зброяй нашай тэрыторыі, а таксама стварэньне штучнага беспрацоўя дзеля выцісканьня кваліфікаванай рабочай сілы ў Расею ( у жулікаў ад уладаў гэта падаецца пад лёзунгам “стварэньня роўных умоваў міграцыі рабочай сілы”). Усяго гэтага як бы не існуе для “незалежных” СМІ. Каб зрабіць больш дакладны аналіз сытуацыі, лепш карыстацца СМІ нягоднікаў. Прывяду красамоўныя выказваньні некаторых асобаў, якія зьмешчаныя ў дадатку “Союз” да газэты “Советская Белоруссия” за 23 сьнежня 2004 г. : Як бачым, праект нягоднікаў і жулікаў па стварэньні “саюзнай дзяржавы” ажыцьцяўляецца. Як беларусам неабходна дзейнічаць супраць нягоднікаў і жулікаў дэманструе ўкраінскі народ. 26/12/2004 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |