Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Аўтастаянка на касьцях

– Как пройти в гостиницу “Беларусь”?
– Прямо через кладбище.
Эпіграф да верша З. Пазьняка “Старажоўка”*

Адно зь менскіх месцаў сталінскіх рэпрэсіяў – Лошыцкі яр, альбо як яго інакш называюць, Чорны яр – цяпер шырэй забудоўваецца пад аўтастаянку. Паводле яе гаспадароў, Мінгарвыканкам дазволіў да 2007 года арэнду тэрыторыі над могілкамі расстраляных.

Неўзабаве споўніцца 10 гадоў, як менская Сьвіслацкая Рада Беларускага народнага фронту ўсталявала мэмарыяльны знак у Лошыцы. Гэта драўляны чатырохканцовы крыж вышынёй 5 мэтраў.

Цяпер блізу адзнакі сьвятога мейсца вядзецца землярыйная праца па пашырэньні плошчы аплатнай аўтастаянкі. Бугальтарка Галіна Варановіч упэўненая ў даўгалецьці свайго гаражнага каапэратыву:

(Варановіч: ) “У нас аформленая дамова на арэнду зямлі на 5 гадоў. На мапе гораду (гэта ня наш дакумэнт) стаянка нанесеная, абазначаная чырвоным кружочкам”.

Паводле аднаго з арганізатараў традыцыйнага шэсьця на Дзяды ў Лошыцу Ўладзімера Юхо, афіцыйны Менск ня хоча мець тут яшчэ адны Курапаты.

(Юхо: ) “На жаль, не пасьпелі нашыя археолягі правесьці працу (як у Курапатах было зроблена) і ўлады, дазнаныя пра магчымы пачатак раскопак, зруйнавалі частку яра. Зараз гэтае месца можа быць зьнішчана”.

Дасьціпны дасьледчык гісторыі Лошыцы, намесьнік дырэктара тамтэйшага сядзібна-паркавага комплексу Яўген Церахаў на грунце дакумэнтальных сьведчаньняў гаворыць пра малавядомыя трагедыі Чорнага яру.

(Церахаў: ) “Гэты яр узьнік, калі людзі бралі гліну для печак. І зь цягам часу ён сфарміраваўся такім чынам, што быў закручаным па сьпіралі, быў вельмі глыбокі, парослы лесам, і таму ня чутныя былі стрэлы. З-за гэтага ён быў вельмі зручны для злачынцаў. Там расстрэльвалі ў першую усясьветную вайну, у 1918-м, у пэрыяд сталінскіх рэпрэсіяў. Гінулі тут салдаты, якія трымалі абарону Менску ў 1941-м годзе”.

Яўген Церахаў працуе цяпер над кандыдацкай дысэртацыяй аб менскай мінуўшчыне і лічыць, што праблему Лошыцкага яру можна вырашыць наступным чынам:

(Церахаў: ) “Тым ляжаць у зямлі прадстаўнікі розных канфэсіяў і прадстаўнікі самых розных палітычных партыяў. Таму, я мяркую, што ў іх ушанаваньне павінен быць пабудаваны мэмарыял прымірэньня і памяці людзей, нявінна загіблых падчас войнаў і рэпрэсіяў”.

Паводле RFE/RL
—————————————————————————————————————————-

* Стражоўка – мясьціна ў Менску ля высахлай цяпер рэчкі Пярэспы, дзе, згодна з легендаю, стаяў млын волата Мянеска, што заснаваў горад. З канца XVIII – пач. XIX ст. на Пярэсьпенскай гары існавалі праваслаўныя могілкі, дзе пахаваныя пакаленьні менчукоў і вядомыя дзеячы Беларусі. Могілкі зьнесеныя ў канцы 1940-х – пач. 1950-х гадоў. Цяпер на гэтым месцы высотная гасьцініца “Беларусь”. Пры яе будаўніцтве і пракладцы дарогі ў 1985–1986 гг. адбылося масавае рабаваньне магілаў.
(Паводле З.Пазьняка)

27/12/2004 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2004
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024