Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Мілітарысцкі псіхоз або ціхае вар’яцтва?

Аляксей Багаслоўскі
Давайце перш успомнім, што такое псіхоз. Гэта форма псіхічнага захворваньня. Каб зразумець хворага, зусім ня варта кіравацца яго прамовамі, шукаць у іх глыбокі сэнс, дыскутаваць, спрабаваць наставіць. Хвораму дрэнна, яму неабходны супакой, лёгкая працатэрапія, шпацыры, душ, якасная ежа і, абавязкова, пабольш простых, народных сродкаў - валер’янка, гарачае малако зь мёдам, лазьня па суботах, і, божа вас уратуй, дапушчаць хворага да адказных рашэньняў і дазваляць яму кіраваць людзьмі. А што такое калектыўны псіхоз, ды яшчэ ў грамадзтве, якое заяўляе, што ворагаў у яго няма, адныя сябры, жыцьцё выдатнае, посьпехі выклікаюць усеагульнае захапленьне, дастатак б’е праз верх? Ці не падаецца вам, што калі кіраўніцтва, так разважаючае, раптам імкнецца ўзброіцца, абкласьціся з ўсіх бакоў, перастрахавацца і ад ворагаў зьнешніх, і ад ворагаў унутраных, і ад выбараў, і ад бандытаў, і ад міжнародных ліхадзеяў, гаворка ідзе аб адмысловым стане душы.
Сапраўды, самыя гнюсныя ліхадзеі, якія страшацца зьнешняй пагрозы, заўсёды апелявалі да народа. Гітлер і Саддам, Сталін і Троцкі, Напалеон і Чынгіз-хан не проста ўтрымоўвалі велізарныя войскі. Яны прама заклікалі народ мацаваць абарону, тыкаючы пальцам за мяжу, паказвалі на чужыя войскі, выкрывалі рэальныя або міфічныя пляны акупацыі сваіх краінаў, клікалі народ у стралковыя кружкі, спартовыя сэкцыі, некаторыя, накшталт Гітлера, Саддама і Чынгіз-хана, падумаць страшна, заклікалі народ мець у хаце зброю. Дарэчы, як паказвае практыка, там, дзе насельніцтва ўзброенае сур’езна і яму не перашкаджаюць абараняць сябе, тэрарыстам рабіць няма чаго. Разнастайныя дыктатары, якія ненавідзелі і страшыліся свайго народа, таксама былі заўсёды адкрытыя. Кожная лацінаамерыканская хунта ад Піначэта да Самосы крычала на кожным куту аб гнюснай пагрозе зьнізу, аб няўдзячных народных масах, зласьлівых рэвалюцыянерах і бандах спачуваючых. Але хіба гэта пра нас?

Уключыце тэлевізар і ўпэўніцеся, што ў нас ворагаў унутраных няма. У краіне кіруе цудоўны, усімі любы прэзыдэнт, абраны пераважнай колькасьцю насельніцтва, горача любіць народ і які купаецца ў промнях сусьветнай славы. Дума адзіная ў сваёй падтрымцы ўрада і прэзыдэнта. Насельніцтва жыве з кожным днём усё лепш. Барацьба са злачыннасьцю ператварылася ў суцэльны трыўмф. Толькі нейкая сотня тэрарыстаў пляце свае злачынныя пляны, а так - лепш няма куды. І на гэтую кьвітнеючую краіну даводзіцца амаль два мільёны паліцыянтаў. У разліку на душу насельніцтва гэта разы ў чатыры больш, чым у ЗША або Верхняй Вольце. Выбірайце параўнаньне на свой густ, мне больш да душы параўнаньне з ЗША - такая багатая краіна, а мы яе за пояс затыкнулі разам са ўсёй Эўропай. Але і гэта не мяжа. У 2005 годдзе фінансаваньне МУС павялічыцца больш, чым на 50%, асабісты склад перавысіць па колькасьці ўсё Войска ЗША зь яе флотам і авіяцыяй. Адным словам, наша міліцыя і раней, улічваючы вагу вушанак, усю моц Амерыкі магла аднымі шапкамі закідаць, а зараз мы і ўвесь Кітай адным кідком на калены паставім. Усё нічога, але ці не цягне гэтакая любоў да сілавых структураў на манію велічы, за якой хаваецца неадступны страх за ўласнае становішча? Больш таго, за маніяй велічы, у большасьці выпадкаў, хаваецца моцная манія перасьледу. Хворы інстыктыўна падазрае нязгоду навакольных зь яго веліччу і бачыць у іх нежаданьні захапляцца і падаць ніцма ўтоеную пагрозу. Яго дзеяньні пачынаюць прымаць характар вечнай самаабароны супраць пустэчы. У нашым выпадку ўсё сходзіцца. Нізкая раскрывальнасьць злачынстваў у аператыўнікаў - павялічыць колькасьць амапаўцаў. Расьце злачыннасьць - абараніць міліцыю, даць лінейным супрацоўнікам пабольш дружыньнікаў са свісткамі. Напалі тэрарысты - даеш новыя генеральскія пасады. Купка лімонаўцаў учыніла чарговы выступ - павялічыць колькасьць суддзяў, даць нягоднікам па пяці гадоў турмы, прыраўняць будаўнічыя пісталеты да гранатамётаў і кулямётаў басаеўцаў і адчуць радасьць перамогі над лютым ворагам. Нікога не хвалюе, што лімонаўцаў удалося затрымаць без стратаў забітымі і параненымі, што кульгае праца аператыўнікаў з-за нягоднай арганізацыі зьверху, і амапам справу не паправіш. Нікога не хвалюе, што мноствам дружыньнікаў сацыяльныя праблемы не лечацца, а вечнае стаяньне міліцэйскіх патрулёў на кожным куце не рэшыць пытаньні карупцыі. Меры прынятыя, народ мабілізаваны, усе пры справе, дакладней, пры імітацыі справы. Веліч улады зацьверджаная, застаўся толькі маленькі, падсьвядомы жах. Раптам хтосьці ўсумніцца ў велічы, небясьпека з’явіцца літаральна зь ніадкуль, ці не пара яшчэ павялічыць сілавыя структуры, яшчэ засьцерагчыся, падстрахавацца, стоіцца, разгарнуцца, паказаць рашучасьць…

Ланцужок страху непазьбежна цягнецца далей. Фармальна ў краіны няма ворагаў. Буш - лепшы сябра, НАТА - прыязная арганізацыя, з Кітаем выдатныя адносіны. Самы час заняцца спакойнай працай, мадэрнізаваць сілы, праводзіць вучэньні. Нават наяўнае войска дзяржава нармалёва не ўтрымоўвае. Які сэнс разьдзімаць узброеныя сілы, калі авіяцыя ня лётае, касьмічных спадарожнікаў бракуе, звычайныя ўзбраеньні не мадэрнізуюцца? Бясталентны канец Саддама Хусейна прадэманстраваў усяму свету, што адбываецца з краінамі, няздольнымі нармалёва ўзброіць свае войскі і забясьпечыць адпаведную баявую падрыхтоўку. Цалкам ясна, што войска, якое спадзяецца на жывую сілу з аўтаматамі Калашнікава, ня будзе ні перамагаць, ні ваяваць. Яно здасца ў палон і правільна паступіць. Тут ёсьць маленькі момант - усякае войска здольнае несьці цяжкія страты і ваяваць толькі ў тым выпадку, калі генералы здольныя выжыць. Інакш генералы губляюцца на полі бою як у 41-ым. Ды і дзве чачэнскія войны паказалі нізкую якасьць камандаваньня. А як нашы генералы будуць ратавацца ў выпадку вайны з Амерыкай? Нягодная авіяцыя ад высокадакладнай зброі не выратуе, прыйдзецца хаваць камандны пункт у бліжэйшай бабкі ў склепе. Зараз прадстаўце, што можа адбыцца, калі хітрыя амерыканцы гарантуюць бабцы поўнае сьпісаньне запазычанасьці па камунальных платах самой бабцы і яе сваякам у горадзе. Я асабіста ні за адну нашу бабку пасля 15 гадоў рэформаў і суцэльных перамогаў не ручаюся, затое ведаю, што не адна слабая краіна не можа быць упэўненай у сваёй частковай бясьпецы, калі не абапіраецца на прыхільнасьць і падтрымку народа. Нажаль, гэтая ваенная дактрына даўно адкідваецца як непрымальная. Страх мацней логікі, ураду трэба тэрмінова павялічыць набор прызыўнікоў.

Войска ў нас даўно ператварылася ў школу нянавісьці да грамады, да яго сістэмы кіраваньня. Ёсьць добрыя афіцэры, ёсьць нягодныя афіцэры, а ёсьць сістэма і ёсьць праўда жыцьця, якую ніякімі справаздачамі не схаваеш. У адной маёй сяброўкі брат павесіўся ў войску, у прыяцеля за паўгода службы ў ракетных войсках два калегі пакончылі з сабою. Ніхто пакараньні не панёс. Скажыце, навошта мне афіцыйныя справаздачы? У нас кожны пра войска можа столькі распавесьці, што ўсім камітэтам салдацкіх маці і Страсбурскім судам працы на сто гадоў хопіць. Але не, трэба тэрмінова войска папоўняць бясплатным салдацкім мясам, абвясьціць камітэты салдацкіх маці здраднікамі, выпадкі самастрэлаў і дзедаўшчыны замоўчваць, а працаўнікам абаронных заводаў, як у Ўльянаўску, месяцамі зарплату не плаціць. Лёгікі ў плянах абавязаць усіх студэнтаў служыць поўны тэрмін і рэзка паслабіць патрабаваньні да здароўя прызыўнікоў няма ніякай. Ёсьць толькі прынцып - перш адчытацца ў чарговай пераможнай ініцыятыве, затым расхлёбваць наступствы. Хто пайдзе на ваенную кафедру, хто будзе лейтэнантам запасу? Хто захоча заставацца ў краіне або не дабраславіць сваіх дзяцей на эміграцыю ў Канаду? Сёньня рост колькасьці войска адказвае толькі адному патрабаваньню - патрабаваньню мець падставу надарыць генеральскімі пагонамі чарговую порцыю вайскоўцаў. Заўтра моладзь пабяжыць з краіны, спусцеюць ваенныя кафедры, зваліцца дысцыпліна ў войсках, узрасьце незадаволенасьць насельніцтва. За падобнымі рашэньнямі хаваецца выключна смага рэфлекторных, неўсвядомленых дзеяньняў у горшых матывах па Фрэйду.

Зразумела, што дыскутаваць з уладай дарэмна - нельга дыскутаваць з несьвядомымі страхамі, якія іх носьбіт сам адмаўляе. Затое насельніцтву краіны сьледавала б паспрабаваць адказаць на пытаньні маленькага тэсту:

1. Калі ў краіны афіцыйна няма ворагаў, якія патрабуюць моцнага войску (тэрарысты не ў лік, зь імі абавязаны ваяваць спэцназ), то ці ня сьведчыць смага росту колькасьці войску аб страхах, у якіх урад баіцца сабе прызнацца?

2. Калі ўзмацненьне ваеннай моцы патрабуе ў першую чаргу пераабсталяваньня войску, а не тупы рост колькасьці, то ці ня сьведчыць гэта аб падаўленьні разумовай дзейнасьці мозгу сяброў урада разнастайнымі фобіямі?

3. Калі нам дзесяць гадоў пудрылі мазгі гутаркамі аб ваеннай рэформе, а скончылі зваротам на «кругі свая», то ці не сведчыць гэта аб парушэньні сувязі маўленчых функцый з разумовымі працэсамі?

4. Калі ў краіне лішак грошай, якія дзяваць няма куды, а кантрактнік у войска ня ідзе, то ці ня сьведчыць гэта аб дзіўнай блакоўцы сьвядомасьці нашага істэблішмэнту пры найменшай думцы, што за працу трэба плаціць?

5. Калі ў краіне лішак здаровых каўказцаў, а войска трэба папаўняць зь ліку хворых рускіх, то ці не сьведчыць гэта, што рускі чалавек валодае некаторымі карыснымі якасьцямі, за якія трэба паважаць і плаціць?

6. Калі ў краіне можна неадкладна падняць амапаўцам у два разы заробак, а іншым пластам насельніцтва нельга - вырасьце інфляцыя, то чаму?

7. Навошта рост колькасьці прызыўнікоў, калі з тэрарыстамі павінны ваяваць спэцназ і амап, а іх колькасьць даўно пераўзыходзіць усе тэарэтычныя патрэбнасьці?

8. Чаму з кожным прыростам колькасьці сілавых ведамстваў асабістая бясьпека грамадзянаў не павялічваецца?

9. Чаму з кожным прыростам колькасьці сілавых ведамстваў не расьце асабістая бясьпека самых прадстаўнікоў гэтых ведамстваў?

10. Супраць каго абавязаныя выступіць у крытычны момант гэтыя ведамствы, калі па ўзбройваньні мы адстаем ад усіх патэнцыйных праціўнікаў, затое супраць уласнага народа ў нас даўно празмернасьць міліцэйскіх частак, аўтаматаў, дубінак, старых танкаў і гукаўзмацняльнікаў?

Расшыфроўка тэсту - калі на першыя пяць пытаньняў вы змаглі знайсьці хоць нейкія рацыянальныя адказы, але не змаглі адказаць на наступныя пяць пытаньняў, у вас з псіхікай усё ў парадку. Калі вы не задумваючыся адказалі і на апошнюю групу пытаньняў - вы ў зоне рызыкі.

www.ari.ru, 28.12.2004

Пераклад з рускай С.Папкова.

29/12/2004 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2004
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024