Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Інтэрпрэтацыя ўкраінскіх выбараў.

Зараз мы сапраўды ведаем колькі ўкідваюць галасоў!
(Рэдакцыйны артыкул АРІ са скарачэньнямі, што ня тычацца выбараў)

Намі (ari.ru) была зробленая колькасная ацэнка так званага адміністрацыйнага рэсурсу ў Расеяніі, якую выбары на Ўкраіне БЛІСКУЧА ПАЦЬВЕРДЗІЛІ - мы ж знаходзімся ў адзінай так званай “постсавецкай прасторы”, дзе ўлада гуляе з народам па адным і тым жа правілам, у адны і тыя жа гульні.

Коратка яны зводзяцца да таго, што на любых выбарах улада можа ўкінуць за свайго кандыдата 25-35% галасоў - як гэта адбылося на Ўкраіне. Зараз здагадкі прыведзеныя ў строгія матэматычныя дадзеныя.

Па дадзеным ЦВК Украіны за Януковіча 21-га лістапада прагаласавалі 15 093691 выбарцаў (49,46%), за Юшчанку - 14 222 289 (46,61%). У трэцім туры, пасьля апрацоўкі 99% пратаколаў выбарчых камісіяў ЦВК Украіны высьвятліў, што за Януковіча прагаласавала 12 мільёнаў 658 тысячаў 369 чалавек (43,99%), за Юшчанку 15 мільёнаў 24 тысячы 548 чалавек (52,22%). Пры гэтым на выбарах у трэцім туры яўка склала 77,5%, гэта значыць да скрыняў дашлі 28,7 мільёнаў чалавек. Як мы ведаем, трэці тур быў амаль сумленным: сумленнасьць забясьпечвалі тысячы назіральнікаў як ад грамадзкіх арганізацыяў Захаду, так і ад супрацьборнічаючых бакоў - то апошнім дадзеным ЦВК можна верыць. Аднак у такім разе ўзнікае два цікавых пытанні.

Па-першае: куды дзеліся 2 500 000 выбарцаў спадара Януковіча, якія прагаласавалі за яго ў другім туры (скасаваным), 15 100 000 - 12 600 000 = 2 500 000? Адказаць на гэтае пытаньне прасцей, калі сфармуляваць яго па іншаму: адкуль гэтыя 2 500 000 прыхільнікаў у спадара Януковіча ўзяліся раней? Адказ просты: 2 500 000 бюлетэняў былі проста самым бессаромным чынам укінутыя, галасы дамаляваныя. У нахабную: узялі - і ўкінулі. Па-другое, адкуль у спадара Юшчанкі ў трэцім туры з’явіўся амаль мільён новых выбарцаў, новых жа яго прыхільнікаў не дадалося - хутчэй наадварот, хтосьці застаўся ў хаце, быўшы ўпэўнены ў перамозе свайго кандыдата (яўка ж у трэцім туры была меншай, чым у другім)? Або, сфармулюем гэтае пытаньне па-іншаму: дзе раней 21 лістапада былі 800 000 галасоў, аддадзеныя за спадара Юшчанку? Адказ тут, як і ў першым выпадку, просты: гэтыя галасы ў другім туры ўлада не залічыла. Гэта значыць, па вялікім рахунку, агульная сума фальсіфікацыяў у другім туры склала на ўзроўні трох з паловай мільёнаў галасоў: 2 500 000 галасоў было ўкінута за Януковіча, 800 000 - аднята ў Юшчанкі, нарэшце, яшчэ 200 000 - гэта так званыя “віртуальныя выбарцы” (як мы ведаем, перад другім турам улады Данбаса “знайшлі” дзесьці 200 000 выбарцаў, не занесеных у сьпісы для галасаваньня ў першым туры, аднак, да трэцяга тура факт існаваньня гэтых дадатковых 200 000 “новых людзей” пацьверджаны ня быў і ў сьпісы для галасаваньня яны занесеныя не былі).

Амаль тры з паловай мільёна фальсіфікаваных галасоў - гэта 10 % ад 37 мільёнаў выбарцаў Украіны. Аднак, нам ведама, што спадар Януковіч не можа пахваліцца, што ён кантраляваў усю Ўкраіну: пад яго ўладай 21 лістапада знахадзілася толькі ТРАЦІНА краіны - Усход: на Захадзе цвёрды кантроль насельніцтва і назіральнікаў не дазваляў ажыцьцявіць маштабныя фальсіфікацыі, у Цэнтры сілы Юшчанкі і Януковіча разьмеркаваліся практычна пароўну і таму выбары там былі адносна сумленнымі нават у другім туры 21 лістапада. Таму фальсіфікацыю варта пералічваць толькі на Ўсход Украіны, дзе выбарчыя камісіі былі поўнасьцю падкантрольныя Януковічу і таму фальсіфікацыя мела месца ў асноўным там. Маніпуляцыі з 3 500 000 галасоў у рэгіёне, дзе каля 12 мільёнаў выбарцаў - гэта фальсіфікацыя 30% галасоў . Ацэніце маштабы працы “пацаноў”! Тым не менш, каб нас не папракнулі ў прадузятасьці, выкажам здагадку, што спадар Януковіч кантралюе не траціну, а палову Ўкраіны, гэта значыць каля 15 000 0000 галасоў выбарцаў, якія прынялі ўдзел у другім туры. Але і ў гэтым выпадку лічба 3 500 000 галасоў жахлівая: гэта 23% сфальсіфікаваных галасоў! І гэта - толькі вяршыня айсберга, толькі засьвечаны акт фальсіфікацыі ўлады на выбарах. Апроч таго, ня будзем забываць, што ёсьць яшчэ галасаваньне ў вайсковых частках, у працоўных калектывах, у турмах - пад пільным вокам кіраўніцтва. Як у гэтых установах праходзіла перагаласаваньне 26 сьнежня на Ўсходзе Ўкраіны мы можам сабе прадставіць.

Хоць усе гэтыя лічбы будуць вельмі цікавыя ўкраінскай генеральнай пракуратуры, нам куды больш важная іх інтэрпрэтацыя на Расеянію, дзе “выбары” праходзяць па тым жа правілам і стандартам. Аднак, у адрозьненьне ад спадара Януковіча, Крэмль кантралюе не палову 37 мільёнаў выбарцаў Украіны, а ўсё 108 мільёнаў выбарцаў Расеі. Калі экстрапаліраваць на Расею дадзеныя вынікаў выбараў другога туру 21 лістапада на Ўкраіне, гэта значыць фальсіфікацыю, як мы зараз ужо сапраўды ведаем, парадку 25-35%, то маштабы фальсіфікацыі Крамля дзівяць куды больш. Прычым зазначым, што гэта толькі фальсіфікацыя “у дапушчальных рамках”, як сказалі аб выбарах на Ўкраіне расеяньськія палітыкі, чым з галавой выдалі сябе. Зараз ясна, які аб’ём фальсіфікацыяў дакладна меў месца і ў сакавіку 2004-го года на прэзыдэнцкіх, і ў сьнежні 2003-го - на “выбарах” у Думу. Як ведама, 14-го сакавіка на выбары прэзыдэнта Расеі нібы “прыйшло” 69,5 мільёнаў чалавек, з якіх 49,5 мільёнаў нібы “прагаласавалі” за Ўладзімера Ўладзімеравіча. Але калі да прыйшоўшых на “выбары” 14 сакавіка - “дапушчальна” прыпісаць 25% ад 108 мільёнаў – то гэта 27 мільёнаў. Зыходзячы з гэтай у “дапушчальных межах” арыфметыцы за Пуціна прагаласавала не 49,5 мільёнаў, а 49,5 - 27 = 22,5 мільёны чалавек. А калі ад 69,5 мільёнаў “якія прыйшлі” адняць 27 мільёнаў укінутых ліпавых бюлетэняў, то мы атрымаем яўку 42 мільёна чалавек, гэта значыць не больш за 40% ад 108 мільёнаў усіх маючых у Расеі права галасу. Менавіта такая колькасьць па меркаваньні назіральнікаў і дасьледчыкаў і прыняла ўдзел у тых выбарах. Прычым зазначым, што 25% - гэта толькі МІНІМАЛЬНАЯ ДАКАЗАНАЯ украінскімі выбарамі фальсіфікацыя, якая дакладна мела месца і ў сакавіку гэтага году і ў сьнежні мінулага - на “выбарах” у Думу. І тым ня менш, нават сьціплыя 25% падману робяць прэзыдэнцкія выбары ў Расеі сумнеўнымі ў пляне легітымнасьці. Аб якой легітымнасьці можна гаварыць, калі мінімальнай яўкі 50% на прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі не было? Больш таго, не будзем забываць, што на Ўкраіне няма Чачні, няма Тувы, няма Башкірыі, дзе за Пуціна і за “Адзіную Расею” “галасавала” па 99%, а “яўка” на некаторых участках зашкальвала за 110%! Гэта значыць, што любыя выбары ў Расеяніі пры цяперашняй сістэме выбараў НЕ З’ЯЎЛЯЮЦЦА ЛЕГІТЫМНЫМІ. Такім чынам, не з’яўляюцца легітымнымі і людзі, якія прыйшлі на гэтых “выбарах” да ўлады . Пасьля ўкраінскіх выбараў і перагаласаваньняў гэта навукова даказаны факт.

P.S.
У плыні працяглых баталіяў Крамля “за Ўкраіну” нам тут з раніцы да вечара тлумілі галовы аповядамі пра тое, што Ўкраіна дзярэцца ў НАТА, палохалі іншымі страшылкамі. Аднак, паглядзім праўдзе ў вочы: Украіна паслала сваіх салдат у Ірак - пры Кучме, калі Крэмль ганіў аперацыю ЗША. Кучма вытанцоўваў пасля 21-го лістапада, малюючы зь сябе міратворца - перад кім? Хіба перад Крамлём? Хто з пасярэднікаў меў больш вагі на вядомых перамовах улады і апазыцыі (калі было прынята рашэньне аб прызначэньні трэцяга тура выбараў) на Ўкраіне: генсак НАТА Саляна або Грызлоў? З гэтых прыкладаў, відно, што Ўкраіна - ужо даўно, па сутнасьці арыентаваная на НАТА і ЭС. І не за правы рускіх Крэмль так змагаўся з Юшчанкам: яму ж глыбока начхаць на правы нашых суайчыньнікаў у тым жа Туркменістане. Справа ў іншым, СУМЛЕННЫЯ ВЫБАРЫ на Ўкраіне павінны былі паказаць маштаб адміністрацыйнага рэсурсу на постсавецкай прасторы. І яны гэты маштаб паказалі: 25% - самая сьціплая, самая мінімальная лічба фальсіфікацыяў ад колькасьці электарата - без уліку галасаваньняў вайскоўцаў і працоўных калектываў, без уліку памерлых душаў (памерлых і якія выбылі на ПМЖ пад юрысдыкцыю іншага выбарчага ўчастку). Гэта значыць дваццаць, дваццаць пяць адсоткаў галасоў - гэта ў постсавецкіх правіцеляў звычайны “нармалёвы”, “дапушчальны” укід, у працоўным парадку, так сказаць.

Хтосьці пачынае на поўным сурьезе абмяркоўваць небывалы 70% рэйтынг спадара прэзыдэнта. Вось, спадары - глядзіце на Ўкраіну, і самі вызначайце кошт гэтага “рэйтынгу”. Аднак, апроч заблукаўшыхся журналістаў і палітолягаў Захаду ёсьць яшчэ маса нашых суайчыньнікаў, якія верылі (хоць можа ўжо і ня вераць), галовам у тэлевізары: не задумваючыся аб мэханізме “перамогаў” Уладзімера Ўладзімеравіча і яго “Адзінай Расеі”. Мы пісалі, што з прыбыцьцём у Расею Казанскага Абраза Багародзіцы, ёсць прадказаньне, што шматлікія рускія людзі празераць . Спраўджваецца ж гэта вяшчунства: зараз празерыць павінны ўсё, хто чытае газэты і нават тыя, ў каго ёьсць толькі тэлевізар, які перадае навіны з Украіны, і ў каго ёсьць вочы і вушы, каб гэтыя навіны бачыць і чуць.

www.ari.ru
28.12.2004
Пераклаў з рускай С.Папкоў

29/12/2004 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2004
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024