Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (1 – 10 сьнежня 2004 г.)

Валеры Буйвал
Тэрарыстычныя акты ў Маскве становяцца зручнымі нагодамі для вырашэньня сямейных канфліктаў. А таксама для сюррэальных сцэнаў (іх так шмат у цяперашняй Расеі). Далей...

11/12/2004 › Актуаліі

 


На запрашэньне “Беларускай ініцыятывы” ў Варшаве выступіць гурт “Крама”

У Варшаве створаная новая арганізацыя “Беларуская ініцыятыва”, якая ў гэтыя выходныя ладзіць сваю першую значную акцыю ў польскай сталіцы – канцэрт гурту “Крама”. Канцэрт адбудзецца ў суботу ўвечары ў адным з варшаўскіх клюбаў. Далей...

10/12/2004 › Навіны



Цытатнік сьведамага ўкраінца

Штораз, гледзячы тэлерэпартажы з Кіева і Львова, мы бачым , як над галовамі тысячаў украінскіх патрыётаў лунаюць таксама й беларускія Бел-Чырвона-Белыя сьцягі. Нашы тамака, разам з украінскім народам! Вось дзе ўнівэрсітэт барацьбы за Волю і Незалежнасьць. Далей...

10/12/2004 › Навіны



Бэртольд Брэхт “Цэзар”

Ад пачатку сакавіка дыктатар ведаў, што дыктатуры засталіся лічаныя дні. Далей...

9/12/2004 › Цікавая літаратура

 


Парсіваль

Няма на сьвеце шчасьлівейшых людзей, як шукальнікі прыгодаў, якія за нішто маюць сваё жыцьцё, усё здабытае радасна аддаюць і ў вечнай зьмене ўчынкаў і прыемнасьцяў шукаюць сабе задавальненьня. Далей...

8/12/2004 › Цікавая літаратура

 


Трохсотгоддзе паўночнай трагедыі

Валеры Буйвал
У сьвецкай размове інтэлігентнага швэда з інтэлігентным беларусам першы заўсёды закране тэму Вялікай Паўночнай вайны пачатку ХVIII стагоддзя: “Ага, мы памятаем, што натварыў наш Карл у вашай Расеі”. І заўсёды зьдзіўляецца, калі другі адказвае з усьмешкай, што, па-першае, Расея не наша, а па-другое, Карл і ягонае войска на тэрыторыі Расеі ніколі не былі. Далей...

7/12/2004 › Старонкі гісторыі



Вісвалдзіс Лацыс “Лёс ваеннапалонных”

Ужо ў 1899 і 1907 гадах дэлегаты розных краін зьбіраліся на канфэрэнцыі ў Гаазе, дзе спрабавалі распрацаваць і прыняць міжнародныя прававыя нормы, якія ў часе ваенных дзеяньняў рэгулявалі б стаўленьне дзяржаваў да ваеннапалонных. На абедзьвюх канфэрэнцыях, асабліва на заключнай канфэрэнцыі 1907 года былі прынятыя нормы, якія вызначалі гуманнае абыходжаньне з ваеннапалоннымі. Нельга было адбіраць у ваеннапалонных асабістыя рэчы, не зьвязаныя з ваеннымі дзеяньнямі, напрыклад, гадзіньнікі. Палонных дазвалялася трымаць у турме толькі ў выпадках, зьвязаных з патрабаваньнямі бясьпекі. Палонных можна было выкарыстоўваць як працоўную сілу толькі ў адпаведнасьці з іхнімі фізічнымі і духоўнымі сіламі пры выкананьні пэўнай працы. Далей...

5/12/2004 › Старонкі гісторыі

 


Зянон Станіслававіч Пазьняк

Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Вядзе актыўную палітычную дзейнасьць, скіраваную на дасягненьне незалежнасьці Беларусі ад неакаляніяльнага ўціску з боку расейскай імпэрыі. Пасьлядоўны прыхільнік ідэі беларускага нацыянальнага Адраджэньня, сфармуляванай ў пачатку ХХ стагоддзя дзеячамі беларускага нацыянальна-вызвольнага руху. Вядзе актыўную дзейнасьць па ўкараненьні ідэі нацыянальнага Адраджэньня ў сучасным беларускім грамадзтве і па стварэньні моцнай вольнай дэмакратычнай Беларускай дзяржавы. Прытрымліваецца маральных прынцыпаў у палітыцы. Стаіць на пазыцыях прыярытэту хрысьціянскіх каштоўнасьцяў, прыярытэту свабоды нацыі, свабоды сумленьня, павазе правоў асобы і індывідуальнага выбару веры. У эканоміцы прытрымліваецца рынкавай мадэлі са свабодай самаарганізацыі суб’ектаў гаспадараньня, угрунтаванай на прыярытэце прыватнай уласнасьці. Далей...

3/12/2004 › Autary

 


Абвестка

Да ўвагі наведвальнікаў старонкі - пачала працаваць рассылка.

1/12/2004 › Навіны



  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2004
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024