Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: “Рамантызацыя гэбоўскага тэрору – адлюстраваньне сутнасьці ўлады, якая кіруе цяпер у Расеі і ўплывае на Беларусь”

(Прага, Радыё “Свабода”, 3 студзеня 2005)

Сяргей Навумчык: - Днямі сьпікер Дзяржаўнай думы Расеі Барыс Грызлоў назваў Іосіфа Сталіна “выбітнай” асобай, у якога, праўда, “былі недахопы”. Даволі значная частка беларускага грамадзтва, паводле сацыёлягаў, бачыць у Сталіне ідэал палітыка.
Што імпануе людзям у вобразе Сталіна – пасьля публікацыі мільённымі накладамі “Архіпэлягу ГУЛАГ” і адкрыцьця Курапатаў – на постсавецкай прасторы? Як такія сымпатыі характарызуюць грамадзтва? На гэтае пытаньне адказвае палітык і гісторык Зянон Пазьняк.

Зянон Пазьняк: “Ёсьць дзьве асноўныя прычыны, чаму цяпер у Беларусі і ў Расеі пачалі хваліць Сталіна.

Першая прычына – у гэтых краінах усталяваная ўлада КГБ. На Беларусі гэта адбылося шляхам прывядзеньня да ўлады маскоўскага стаўленіка КГБ, і потым – шляхам унутранай акупацыі ўлады расейскімі спэцслужбамі. У Расеі КГБ заняў уладу шляхам выкарыстаньня палітычных тэхналёгіяў. Ад пачатку 2004 года – значыць, ад сфармаваньня “гэбоўскай” Думы – улада КГБ у Расеі набыла абсалютны кшталт. У расейскай ідэалёгіі, у СМІ, у літаратуры, у мастацтве адбываецца зараз гераізацыя дзеяньняў ЧК-КГБ.

Рамантызацыя гэбоўскага тэрору, гэбоўскіх разьведчыкаў, шпіёнаў, дывэрсантаў, гэбоўскага “спэцназу”, і гэтак далей. Адным словам, гераізуецца дух сталіншчыны. Усё гэта ёсьць адлюстраваньне сутнасьці ўлады, якая кіруе цяпер у Расеі і ўплывае на Беларусь. “Сталин – наша слава боевая”, як некалі сьпявалі ў савецкай песьні.

Такім чынам, прычына ў тым, што вярнулася сталінская ўлада.

Другая прычына – агульнаграмадзкая і больш глыбокая. Сталіна хочуць там, дзе людзі адчуваюць, што ў грамадзтве няма сацыяльнай справядлівасьці, што законы ня дзейнічаюць, і што чалавек ня можа дамагчыся праўды.

Адначасна гэты чалавек бачыць, што цэлыя групы людзей на беззаконьні й несправядлівасьці беспакарана будуюць свой дабрабыт. У бясьсільнага чалавека ўзьнікае тады эгалітарная рэакцыя справядлівасьці, гэта значыць, жаданьне хутка дасягнуць справядлівасьці праз пакараньне лепшых і непадобных на яго. Ці вінаватых, па ягонай ацэнцы. Такім чынам ён спадзяецца адразу аднавіць справядлівасьць, нічым не рызыкуючы. Бо зрабіць гэта мог бы Сталін, альбо нехта іншы, падобны да Сталіна, які б стаў караць і расстрэльваць вінаватых.

Пра ГУЛАГ, тэрор, рэпрэсіі такі прыхільнік Сталіна ведае, ён чуў пра гэта, але думае, што яго гэта абміне, бо ён – за Сталіна. Такі чалавек, дарэчы, потым, перад расстрэлам, стоячы на краі расстрэльнай ямы крычаў “Да здравствует Сталин!”, альбо няўцямна пытаўся – “За что?”, як у Курапатах.

На пачуцьці эгалітарнай справядлівасьці абапіраліся ўсе дыктатары ва Ўсходняй Эўропе, ад Сталіна да Лукашэнкі. Гэта галоўная сацыяльна – псыхалягічная матывацыя ў людзей, якія жадаюць новага Сталіна, Гітлера, Чаўшэску, і ўвогуле караючага дыктатара. Яна ў аснове ўсіх аргумэнтацыяў жаданьня Сталіна.

Зьвярніце ўвагу, што ў краінах, дзе дзейнічаюць і паважаюцца справядлівыя законы, дзе чалавек не паніжаны, – там дыктатара-каральшчыка не жадаюць. Там увогуле не характэрная эгалітарная сьвядомасьць. Людзі імкнуцца раўняцца па лепшым, па вышыні, а не па нізе”.

4/1/2005 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2005
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024