Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Факты і падзеі (1–10 студзеня 2005 г.) Валеры Буйвал Публіка ў зале шалела, падымаючы над сабой шалікі з надпісам “СССР”. Хворы на галаву (ці то індывідум, ці то соцыюм) мае права на свае выбрыкі. Маючы дыягназ, лягчэй працаваць лекарам. Вось у новым годзе народы і працягнуць курацыю хворай імпэрыі. Усё ж немагчыма, каб у сёньняшняй Нямеччыне па тэлевізіі сьпявалі: “СС, СД і гестапа – это моя страна. Гітлер, Гімлер і Гебэльс – это моя страна”. Там існуюць законы, якія рэгулююць забарону на такія праявы “нацыянальнай настальгіі”. І трэба прызнаць, што ў адрозьненьне ад расейскага охласу, большая частка немцаў сароміцца свайго фашыстоўскага мінулага. Беларусы ўжо даўно скемілі, што БТ створана дзеля таго, каб яго не глядзелі. Самазамілаваныя тэлебездары (сярод якіх этнічных беларусаў лічаныя адзінкі) разгарнулі вырабленую па ступені антыбеларускага маразму навагоднюю праграму пад назвай “Белоруссия и Россия – новый год вместе”. Уся безгалосая эстрадка РБ галёкала пад хвойнымі дрэвамі па-маскальску (на городском языке). Нават сярод архіўных тэлездымкаў “Песьняроў” выбралі толькі расейскія сьпевы. Паводле знаёмага прынцыпу пад елкі час ад часу выбягалі падкрэсьлена пацешныя фальклёрныя групкі і толькі ім дазвалялася “ізабразіць” нешта “на деревенском наречіі”. Абуваньне беларусаў у лапці, падзел нацыі па жывому “на городскіх і колхозных” паводле мовы – знаёмы зьнішчальны мэтад расейскіх акупантаў. Але ў народнай аптэцы знойдуцца лекі і на гэтых хворых. З першых дзён новага году беларусам стала ясна, што, праваліўшыся на Ўкраіне, маскалі ўшчыльную ўзяліся за нас. Іхная тэлевізія не пакідае без увагі абедзьве тэмы. Вядучыя ёрнічаюць з украінцаў, іхніх гастранамічных звычак і ўсё шукаюць нешта сьмешнае ў сцэнах нацыянальнага супраціву мінулых лістапада-сьнежня (атрымліваецца, аднак, зусім ня сьмешна). Што тычыцца нас, то тут усё сур’ёзна. Спачатку паказалі зьверападобны твар з міністэрства культуры РБ, які па-расейску расказваў “пра рэформу музычнага рэпэртуару ў РБ”. Маскоўскі вядучы патлумачыў, што цяпер “на 10 песьняў толькі дзьве могуць быць замежнымі”, а ўсё астатняе абавязкава мусіць быць “отечественным”. І патлумачыў яшчэ ясьней, што “отечественное”, гэта значыць: Хіль (ленінградзкі фін), Кабзон (днепрапятроўскі габрэй) і Маша Распуціна (пра нацыянальнасьць ня згадваем, прозьвішча сьведчыць пра асноўную прафэсію). Цяпер будзем слухаць толькі “своё, московское”. Усё з навагоднім рэпэртурам стала зразумела. Наступным сэжэтам НТВ паказала расейскіх жаўнераў, што сьпявалі ў шыхце: “Мы прінялі прісягу на дальніх рубежах…” Маецца на ўвазе база маскоўскіх акупантаў пад Баранавічамі, з якой назіраюць за ўсім сьветам, чакаючы ракетнага ўдару. НТВ паказала й афіцэраў (у савецкай арміі мы іх называлі “свиньи с большими звёздами”). Паёрнічала, што яны “атрымліваюць менш, чым беларускі прапаршчык”. Паказала таксама, як афіцэрша ў шапіку аддае акупанцкім пакупнікам тавары ў растэрміноўку, занатоўваючы іхныя прозьвіўшчы ў кнігу пазыкаў. Адным словам, прыбядняліся няшчасныя акупанты. Забыліся толькі паведаміць, наколькі забойчым ёсьць жорсткае выпраменьваньне для ўсяго жывога на агромністай тэрыторыі. Што беларускі народ утрымлівае гэтага монстра за свае грошы. А таксама як такую ж станцыю зьнішчылі ў латвійскім мястэчку Скрундэ пасьля набыцьця незалежнасьці ад імпэрыі. Тады тыя ж самыя афіцэры прасіліся ў латвійскіх журналістаў: “Латвійскія таварышы, дазвольце нам застацца ў вас, мы ня хочам ехаць у Расею. Мы будзем служыць вам верна…” Цяпер яны атабарыліся ў нас, ходзяць па нашых вуліцах у сваёй акупанцкай уніформе і робяць выгляд, што нічога не баяцца ды што застануцца тут назаўжды. А вось наступны сюжэт быў з Чачэніі (тамака, як казаў нядаўна ў Нямеччыне тав. Пуцін – “усё спакойна і мір…”). НТВ паказала, як штодня бронекалёна нетаропка праяжджае па дарозе ад Грознага да мяжы. Побач з браневікамі асьцярожна крочаць расейскія юнакі з мінашукальнікамі. Ведаеце, які яны маюць загад начальства? – Страляць па цукерках, паперках і шматах, што ляжаць на дарозе. Такі вось мір, калі пасьля цукеркі застаецца даволі глыбокая варонка. А потым НТВ паказала адыгейскі горад Майкоп, дзе ўрачыста адзначалі дзесяцігоддзе штурму Грознага ў навагоднюю ноч з 1994 на 95 год. Іграла музыка, выступалі пузатыя генэралы і пузатыя бацюшкі РПЦ. Першыя напіралі на “за нашу советскую родіну”, другія на “протів неверных, за православіе і народность”. А тэлевізійшчыкі паказалі архіўныя здымкі той ночы. Бой ў раёне чыгуначнага вакзала, кучы забітых і параненых расейскіх агрэсараў. Прагучаў цікавы запіс радыёперамоваў расейскіх камандзёраў. Яны крычалі пра неабходнасьць адыходзіць і забіраць параненых. Раптам у іхнія істэрычныя крыкі ўклініўся вясёлы голас чачэнскага байца. Цытуем: “Ребята, забирайте ваших раненых и уходите отсюда. Идите подобру-поздорову. Тогда мы сможем ещё увидеться в будущем, выпьем, закусим…” Баец не баяўся сьмерці, таму што бараніў Айчыну ад акупанцкай мярзоты. Яму было весела, бо ён ведаў, што маскалі й праз дзесяць гадоў будуць баяцца кожнай паперкі на чачэнскіх дарогах. Ужо 2 студзеня надарыўся першы юбілей з расейскай гісторыі – 100-годдзе здачы японцам крэпасьці Порт-Артур у 1905 г. Мікалай Другі (у народзе — Міколка-Крывавы, а ў РПЦ – сьвяты) так і заявіў на Дзяржсавеце: “Нам патрэбная маленькая пераможная вайна”. І аддаў загад лезьці на японцаў. Расейцы зганьбіліся тады перад усім сьветам. Уся Азія з гонарам назірала, як японцы бьюць маскалёў. Патапілі ім цэлы флёт у Цусімскай пратоцы. Разграмілі агромністую армію ў трохдзённым баі пад Мукдэнам. Расейскія генэралы выставілі тады палкі ў стылі 1812 г. проста ў полі, без акопаў, без земляных умацаваньняў для артылерыі. Усі ў белых мундзірах (адмыслова для японскіх снайпэраў). Іх так штабелямі і клалі потым у брацкія магілы. Генэральскі ідыятызм, штабная карупцыя ды інтэнданцкі крадзёж у расейскіх частках дасягнулі легендарных маштабаў нават у параўнаньні з абдзіраньнем уласнага войска падчас Крымскай (1853-56) і Турэцкай (1877-78) войнаў. У 1905 г. параза сярэднявечнай Расеі выклікала першую рэвалюцыю ў імпэрыі. Праз сто гадоў імпэрыя зноў жа вядзе каляніяльную вайну. Толькі ніхто з расейцаў не пратэстуе. Перад Новым годам на рыжскай аўтастрадзе адбылася катастрофа расейскага турысцкага аўтобуса, загінула 9 асобаў, шмат паранена. НТВ паказала інтэрвію з ахвярамі. Яны расказалі пра высокую арганізаванасьць латвійскіх выратавальных службаў, пра прыязнасьць мэдпэрсанала і мясцовага насельніцтва, якія апекаваліся пацярпелымі. А вось пра маскоўскія турысцкія і страхавыя фірмы яны казалі зь нянавісьцю: тыя або ня хочуць размаўляць і кідаюць слухаўку або раюць зьвярнуцца да іх пасьля сьвятаў, г. зн. пасьля 13 студзеня (!). 3 студзеня НТВ паказала другі сюжэт з Рыгі. Сталічны суд адмовіў задаволіць патрабаваньне сямьі Слівенка на пражываньне і працу ў Латвіі. Расейскае ТБ неяк неясна паведаміла, што дзьве асобы – гэта сямья “военнослужашчего”. Не датлумачылі, кім быў гэты расейскі акупант, якога званьня (хаця ў прынцыпе, якая розьніца?). Акупанцкія нахабнікі з дапамогай маскоўскіх адвакатаў дапяліся нават да суда ў Стразбурзе, які шчодра (бо не сваё) загадаў латвійскім уладам задаволіць акупантаў ды яшчэ выплаціць ім кампэнсацыю. Але латышская юстыцыя ўрэшце навучылася паказваць эўрапейскім “гуманістам” адэкватную “дулюс” і пазбавіла сваю тэрыторыю ад асаднікаў. Два сюжэты НТВ належаць адной тэме: латышы, эстонцы, беларусы і г.д. умеюць шанаваць і вітаць гасьцей з любой краіны, але гоняць сьвіньню, якая “і ногі на стол”, назад у расейскі сьвінарнік. 31 сьнежня Лукашэнка ўрачыста інаўгураваў новы дзіцячы кардыялягічны цэнтар у Менску. БТ проста забамбіла гледачоў сцэнамі ягонага цалаваньня зь дзецьмі ды сьпічам на ўсе магчымыя тэмы ўнутранай і зьнешняй палітыкі. А на самой справе рэжым наладзіў чарговае шоў-туфту. Мэдыкі расказалі пацыентам, што цэнтар ня можа прымаць хворых, бо не пасьпелі да тэрміну падвесьці ў палаты трубы для падачы кіслароду. А каб не рызыкаваць, на цырымонію падвезьлі падстаўных дзяцей (!!!), бо хворым на сэрца небясьпечна знаходзіцца ў недаробленым цэнтры. Атрымалася чарговая манумэнтальная фальшыўка, пасьля якой будаўнікі зноў вярнуліся ў тыя ж інтэр’еры і пачалі ламаць ды дабудоўваць. Перад самым Новым годам расейская Дума падарыла рускаму народу калядныя вакацыі працягласьцю ў 10 дзён. Беларусы, якія ведаюць “тямнічую расейскую душу”, засьмяяліся. Толькі заходнікі ў захапленьні камэнтавалі ў сваіх СМІ: вось цяпер расейцы могуць даць больш увагі дзецям, могуць паехаць на сваім аўтамабіле (!) на калядны адпачынак, пачытаць кнігу… Рацыю мелі беларусы. Расейскія рабы прапілі апошнія грошы ўжо на трэці дзень “вакацыяў”. Брыгады хуткай дапамогі працавалі, як пасьля цунамі, падбіраючы замёрзлых на вуліцах, траўмаваных і атручаных грамадзянаў. Лекары і палісмэны прызнаваліся ў тэлекамэру, што такой буйнамаштабнай сацыяльнай катастрофы яны за сваё жыцьцё ня бачылі. Гісторыкі прызналіся, што падобнае назіралася ў 1917-18 гг., калі народ граміў вінныя склады. Але самае драматычнае пачалося на чацьверты дзень “вакацыяў”. Мільёны пахмельшчыкаў выйшлі на вуліцы і завылі воўкам. Усе грошы ўжо прапітыя, заняцца няма чым, дзяцей на ярмарку ня возьмеш, бо падарункаў патрабуюць. Трэба чакаць рэзкай успышкі злачыннасьці і суіцыдаў. Імпэрыя ад Смаленска да возера Хасан закалацілася ў посталькагольным сіндроме. У.У. Пуцін, як вядома, праваслаўны гэбіст. Уноч на 7 студзеня яго бачылі ў царкве мястэчка Гарадня Цьверскай вобласьці (мяркуючы па беларускай назьве, мястэчка належала да ВКЛ у часы, калі на гэтым напрамку мяжа паміж княствамі праходзіла па Волзе). Тэлевізія паказала чыста падмецены царкоўны падворак, у інтэр’еры ўсё зьзяла сусальным золатам. Пуцін актыўна жагнаўся, побач у кадры знаходзіліся дзеці і жанчыны. Тэлевізійшчыкі ўхітрыліся не паказаць аніводнай ахоўнай фізіяноміі, і ўсё выглядала аж надта “благопрістойно”. Мясцовых мужчынаў на імшу не заганялі. Тыя або сьпіўшыся не надаюцца на тэлекамэру, або з той жа прычыны даўно памерлі. Вядома, што Каляды – сямейнае сьвята. Пуцін мусіў бы зьявіцца ў правінцыйнай царкве з Пуцініхай і дочкамі, ды павадзіць з мясцовымі дзецьмі карагоды. Але пасьля Беслану (хаця Гарадня – не Асэція, дзе людзі маюць да яго свой рахунак) яму страшна. Вось і атрымалася крывадушная партыйна-калядная эклектыка. Амэрыканскі Фонд Спадчыны апублікаваў штогадовы даклад з аналізам узроўню эканамічнай свабоды ў сьвеце. Са 155 згаданых краінаў Беларусь займае ў сьпісе “у асноўным несвабодных краінаў” 143-е меца перад Нігерыяй і Таджыкістанам. Сьпіс замыкаюць Куба, Лаос, Туркмэнія, Зімбабвэ, Бірма і Паўночная Карэя. Па сьпісе бачна, што “шляхетная кампанія” прадстаўляе таксама ўзровень непараўнальнай народнай галечы. Вядома, што “прэзыдэнт” любіць хакей. Набудаваў па Беларусі зімовых палацаў, якія абслугоўваюць некалькі сотняў кліентаў, а большасьць часу стаяць пустыя ды паціху разбураюцца. А што з хакеям? А вось што. 3 студзеня зборная РБ прайграла ў шосты раз з сямі гульняў маладзёвага чэмпіянату сьвету, заняла апошняе месца ў табліцы і паехала дадому. Затое з 6 па 9 студзеня ў Менску адбудзецца хакейны рэванш на “калядным міжнародным турніры аматараў хакею на прыз імя А. Лукашэнкі”. Мы ім пакажам! І паказалі… Рабочых з прадпрыемстваў і моладзь зганялі ў сталічны зімовы палац і на пляцоўку перад ім паводле сьпісаў. Трэба было “ізабражаць” захапленьне хакеям і галоўным хакеістым краіны. Калі Лукашэнка ехаў на браму, усе кідаліся ўрассыпную і на лёд. Забіў ажно чатыры шайбы і атрымаў прыз свайго ж імя. Так нядоўга і раздваіцца. Моладзь, якая сыходзіла пасьля фанфараў, лаялася і ўсё пыталася, адкуль у краіне грошы на такія пацешныя мерапрыемствы. 9 студзеня споўнілася роўна 100 год спэцапэрацыі царскага войска супраць уласнага народу, якая атрымала ў гісторыі назву “Крывававая нядзеля”. У той дзень 1905 году сотні тысячаў рабочых з дзецьмі, партрэтамі цара і абразамі накіраваліся з рабочых прадмесьцяў да Зімовага палаца ў Пецярбурзе. Гэта была абсалютна мірная дэманстрацыя. Народ ішоў на сустрэчу з царом-бацюшкам, каб расказаць пра свае крыўды і папрасіць зьміласьцівіцца. Рэжым мабілізаваў на сустрэчу з народам армейскія палкі, паліцыю, жандармэрыю і казацкія карніцкія часткі. Яны сустрэлі калёны далёка ад цэнтру, спачатку далі некалькі залпаў па людзях, а потым наляцелі казакі, тапталі людзей коньмі і секлі шашкамі. Бальшавікі пасьля 1917 г. раскручвалі карцінку расстрэлу дэманстрацыі на Дварцовай плошчы насупраць царскага палацу. А карцінка была яшчэ страшней. Дэманстрацыя да гэтай плошчы не дайшла. Але некалькі тысячаў разявакаў чакалі яе, сабраўшыся каля плошчы. Вось па іх, па цікаўных, войскі і далі некалькі забойчых залпаў без усялякага папярэджаньня. На працягу дня было забіта больш за тысячу асобаў, паранена больш за тры тысячы, сярод ахвяраў большасьць былі дзеці, жанчыны і старыя. Начальнікі давалі цару бравыя рапарты: “Патронов не жалели, Ваше Величество. В войсках потерь нет…” Цар (якога тады не было ў сталіцы), не правёў ніякага рассьледваньня падзеяў і ані словам не папікнуў генэралаў-катаў. Ён запрапанаваў семьям ахвяраў грашовую кампэнсацыю, але рабочыя грэбліва адмовіліся ад падачкі (!). Дзяржаўнае злачынства ўразіла тады ўвесь цывілізаваны сьвет, у многіх краінах адбыліся мітынгі пратэсту. Грамадзтва расейскай імпэрыі адказала на рэпрэсіі такзванай Першай рэвалюцыяй. Многія, хто цешыў сябе ілюзіямі, убачыў сапраўднае мурло расейскага царскага рэжыму. Цікава было паглядзець расейскія тэлеканалы 9 студзеня сёлета. Мы не заўважылі аніводнай згадкі пра юбілей злачынства. У нармальнай краіне кіраўнікі дзяржавы разам з рабочымі наведалі б могілкі, дзе пахаваныя ахвяры расстрэлу, зрабілі б адмысловыя заявы. Такое немагчымае ў сучаснай Расеі. Мікалай ІІ тут глядзіць з кожнага іканастасу, ён, як вядома, сьвяты РПЦ. А пасьля 1905 г. самадзяржаўе, чырвоныя і белыя арганізавалі столькі масавых расстрэлаў, што даўні эпізод выглядае сапраўды шэраговым злачынствам. Цяперашні імпэрскі рэжым з гонарам працягвае антычалавечыя традыцыі сваех папярэднікаў. 10 студзеня антыбеларускі рэжым зрабіў заяву, паводле якой вайсковы парад у Менску 3 ліпеня адмяняецца, а будзе праводзіцца 8 траўня. Прычым, наперадзе будуць ехаць музэйныя танкі, палутаркі, маршыраваць стылізаваныя пад 1941-45 гг. вайсковаслужбоўцы. Мабыць, прыедзе Пуцін з камандай, будзе расказваць, як яны нас ад фашызму вызвалялі. Нейкае ўсё знаёмае… Ага, тое самае было ў Кіеве: танкі, палутаркі, мора чырвоных сьцягоў, вызваліцелі з Масквы начале з Пуціным… А праз два тыдні пачаўся арганізаваны нацыянальны супраціў украінскага народу. Наглядзеўшыся на маскоўскіх баяраў, украінцы пачалі валіць крамлёўскага халуя Кучму разам з падстаўным Януковічам. Цікавая тэндэнцыя, падобна, што маскалі нічому не навучыліся. 12/1/2005 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |