Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Па прапанове Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ Зянона Пазьняка прыводзім дадзеныя з бюджэту на 2005 год. Лічбы яскрава дэманструюць, як беларусаў адлучаюць ад цывілізаванага сьвету, заганяюць у рэзэрвацыю і рабства, выкарыстоўваючы заробленыя імі сродкі. Так на сістэму агульнай адукацыі, дзе налічваецца 4 286 школаў у якіх працуе 145,9 тысячаў настаўнікаў і вучыцца 1 мільён 303,4 тысячаў дзяцей, выдаткавана з дзяржаўнага бюджэту у паўтары разы меней чым на структуру, якая ахоўвае аднаго чалавека. Каб упэўніцца ў варожасьці пануючага рэжыму зайдзіце ў нашу школу. Вы ўбачыце, як завуч школы ўручную выпісвае з клясных нататнікаў ў справаздачныя фармуляры шматлікія дадзеныя дзеля адпраўкі “наверх”. Спытайце ў яе (яго) , колькі настаўнікаў карыстаюцца ў сваёй працы кампутарам, колькі школьнікаў маюць у хаце кампутары. Яна (ён) сарамліва адкажа, што ня ведае. Іншае і ня можа быць, калі на праграму інфарматызацыі сістэмы адукацыі ў пераліку на адну школу выдзелена ў бюджэце 103 даляры. Параўнайце толькі з адной пазыцыяй бюджэту, з $ 99 149 591, якія забірае з бюджэту адна кіруючая асоба для бескантольнага карыстаньня (апетыт вырас, падчас першай кадэнцыі браў у сярэднім 30 мільёнаў даляраў). Мы адмыслова друкуем кнігу Біла Гейтса “Дарога ў будучыню” на нашай старонцы, каб можна было бачыць на кантрасце накірункі разьвіцьця цывілізаванага грамадства і злачыннай палітыкі акупацыйнага рэжыму. І СЛУЖБА БЕЗОПАСНОСТИ ПРЕЗИДЕНТА Резервный фонд Президента УПРАВЛЕНИЕ ДЕЛАМИ ПРЕЗИДЕНТА АДМИНИСТРАЦИЯ ПРЕЗИДЕНТА, Отчисления в бюджет ИНТЕГРАЦИОННЫЙ 3. Специальные программы 23 Указы Президента ¦Национальная оборона 24 Постановление ¦Прочие расходы 25 Указ Президента ¦Прочие расходы 26 Указ Президента ¦Прочие расходы МЕЖГОСУДАРСТВЕННАЯ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ ¦РЕСПУБЛИКАНСКОЕ 11 Республиканская программа Образование $ 328 676 235 Дошкольное образование Учебно-воспитательные учреждения Культура и искусство, кинематография ІІІ Национальная оборона $248 664 504 Функционирование органов Республиканский фонд Прочие расходы, не отнесенные к 21/1/2005 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |