Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

У Маскве сьцьвярджаюць, што Расея і Беларусь прымуць канстытутцыйны акт ужо сёлета

Расея і Беларусь прымуць канстытутцыйны акт і падпішуць саюзную дамову ўжо сёлета. Такую заяву зрабіў учора у Маскве сьпікер Дзярждумы Барыс Грызлоў падчас ягонай сустрэчы з дэлегацыяй Палаты прадстаўнікоў, якую ачольвае сьпікер Уладзімер Канаплёў і рабочы візыт якой ў Маскву завяршаецца сёньня. Такім чынам, інфармацыя пра ўзноўленую цікавасьць Расеі да канстытуцыйнага акту, якая ўпершыню прагучала ў ранішнім эфіры нашага радыё ў мінулую пятніцу са спасылкай на старшыню сталай камісіі ў міжнародных справах і нацыянальнай бясьпецы Савета Рэспублікі Мікалая Чаргінца, знаходзіць сваё пацьверджаньне.

Атрымліваецца, што спадар Чаргінец сапраўды мае апэратыўную і дакладную інфармацыю. І ня толькі таму, што ў Мікалая Чаргінца высокая пасада – кіраўніка міжнароднай камісіі вышэйшай палаты Нацыянальнага сходу. Вядома, што генэрал-лейтэнант Чаргінец – вельмі набліжаная асоба да Аляксандра Лукашэнкі. І невыпадкова менавіта ён на апошніх прэзыдэнцкіх выбарах ачольваў ініцыятыўную групу кіраўніка беларускай дзяржавы.

Ну а пра сяброўскія стасункі генэрал-маёра Барыса Грызлова і Ўладзімера Пуціна таксама добра вядома. Таму можна меркаваць так: калі такія набліжаныя да кіраўнікоў дзяржаваў асобы гавораць пра адно і тое ж, дык яны ведаюць і пра бліжэйшыя пляны Пуціна й Лукашэнкі.

Сёлета першая сустрэча двух прэзыдэнтаў мае адбыцца ў сакавіку – у рамках паседжаньня Вышэйшай дзяржаўнай рады так званай саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі. Але ў студзені група дэпутатаў так званага Парлямэнцкага сходу Беларусі і Расеі зьвярнулася да Пуціна і Лукашэнкі з просьбаю правесьці іх асабістую сустрэчу як мага раней. Сваю ініцыятыву яны зьвязваюць менавіта з канстытуцыйным актам: маўляў, без дакладных арыентыраў, якія мусяць вызначыць кіраўнікі дзьвюх краінаў, адмысловая камісія ў справе распрацоўкі канстытуцыйнага акту ня мае дакладных арыентыраў для ўзнаўленьня працы. Так што ўсё выглядае зьвязаным.

Пасьля вядомай заявы Ўладзімера Пуціна пра мухі і катлеты інтэграцыйныя размовы на пэўны час прыціхлі. Але цяпер у Крамля зноў зьявілася цікавасьць да гэтай ідэі. Што гавораць на гэты конт беларускія палітыкі: чаму ініцыятыва паскарэньня працэсу распрацоўкі канстытуцыйнага акту праявілася менавіта цяпер?

Я размаўляў на гэтую тэму з шэрагам палітыкаў. І вось, што цікава – гэта адзін зь нямногіх выпадкаў, калі кожны бачыць адну і тую ж галоўную падставу гэтай справы. Усе мае суразмоўцы зьвязваюць апошнія ініцыятывы Масквы з прэзыдэнцкімі выбарамі ва Ўкраіне. Яны гавораць пра тое, што Расея вельмі занепакоеная імкненьнем Украіны далучыцца да эўрапейскіх структураў і зьмяненьнем яе накірунку зьнешняй палітыкі. Таму, з пункту гледжаньня Расеі, узьнікае тэрміновая патрэба замацаваць тое, што ёсьць у яе ў Беларусі. Хаця нельга забывацца і пра тое, што далучэньне Беларусі было заўжды ўваходзіла ў пляны яе кіраўніцтва. І вось як гаворыць пра ўсё гэта намесьнік старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Юрась Беленькі:

(Беленькі: ) “Што тычыцца прыняцьця канстытуцыйнага акту, ніколі гэта не адмаўлялася Расеяй. Заўжды гэта выстаўлялася як прыярытэтная і важнейшая задача. І гэта ёсьць задача Расеі. Іншая справа, што прайшла кампанія на Ўкраіне. Яна з грукатам для Расеі правалілася. Але ўжо ня трэба рабіць захадаў, каб гэта адмоўна не паўплывала на ўкраінскія падзеі. Бо цынічная акупацыя Беларусі праз прыняцьце канстытуцыйнага акту, напэўна, не паспрыяла б правядзеньню расейскай крэатуры на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны. Таму гэта як было сьцішана. Цяпер у Масквы гэтая праблема адпала, і яна працягвае свае дзеяньні. Палітыка абсалютна ясная, пасьлядоўная, і ніякіх, на нашу думку, нейкіх там шараханьняў ніколі не было – ні на адзін дзень, ні на адну хвіліну”.

Паводле Радыё Свабода, Уладзімер Глод, Менск

26/1/2005 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2005
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024