Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Новае Стагоддзе

“Новае стагоддзе” - гэта спэцыяльная сэрыя артыкулаў, напісаная ў асноўным (з рэдкім выключэньнем) у 2001 годзе, у першы год новага XXI-га стагоддзя.
Пры напісаньні ставілася акрэсьленая мэта: пазнаёміць чытача з пэўнымі ведамі, фактамі, праблемамі і ідэямі, якія ўзьніклі ў кантэксьце нашага беларускага нацыянальнага жыцьця на працягу апошняга стагоддзя і пераскочылі (разам з намі) у новы храналягічны час. Мяжа стагоддзяў - гэта, вядома, фармальнасьць. Але яна дае нагоду задумацца над існаваньнем.
У XX-м стагоддзі Беларусь вытрымала неверагодны разбуральны ўдар з Усходу і з Захаду. Удар бязбожніцтва і чалавеканянавісьці. Нашыя народныя страты - велізарныя, мераюцца касьмічным маштабам.
І ўсё ж такі мы жывем і змагаемся пад нашым найсьвяцейшым Бел-Чырвона-Белым Сьцягам за будучыню.
У XXI-м стагоддзі нас чакаюць новыя выпрабаваньні, новая навала з Усходу і з Захаду. Навала хцівасьці, бездухоўнасьці і граху.
Мы мусім абараніць беларускую цывілізацыю.
Адпор і сіла - у нас самых, у абароне каштоўнасьцяў, якія мы стварылі і на якіх стаім у нашым яднаньні і ў нашай веры.
Гэтыя артыкулы спэцыяльна разьлічаныя на шырокага чытача, на людзей, якія любяць Бацькаўшчыну, і пададзеныя як разважаньні на падставе існуючых здабыткаў і фактаў, прапушчаных праз досьвед і перажываньні ўласнага вопыту.
Пісалася, галоўным чынам, для тых беларусаў, якія (у выніку агульных абставінаў) ня мелі магчымасьці атрымаць беларускую адукацыю і карысталіся чужой сыстэмай ведаў.
То няхай жа гэтая кніжка прыдасца беларусам дзеля ўгрунтаваньня іхных ведаў пра Беларусь.
Зянон Пазьняк

Спампаваць - [Image] (11,4 mb.)

28/1/2005 › Аналітыка


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2005
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024