Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (20-31 студзеня 2005 г.)

Валеры Буйвал
Беларусы, перажыўшы свой шок пасьля антыканстытуцыйнага “рэфэрэндуму” 17 кастрычніка летась, ахвотна абмяркоўваюць падзеі на Ўкраіне. І многім ясна, што адбылося ў суседняй краіне і чаму падзеі разгарнуліся менавіта так. Але ж зь нядаўняга часу армія гэбоўскай агентуры (такзваныя “сексоты”), атрымаўшы ў сваёй канторы “уводную”, пачала апрацоўваць нашае стомленае насельніцтва. Іхная аргумэнтацыя даўно вядомая, лёгіка знаёмая сваім прымітыўным тупізмам. Аказваецца, паводле стукачоў, рэвалюцыю на Ўкраіне арганізавалі некалькі генэралаў украінскіх спэцслужбаў. Вось, якія там магутныя спэцслужбы – сьвіснулі, і на майдане Незалежнасьці сабралося паўтара мільёны чалавек. Наступная гэбельсаўская тэза стукачоў: а ўсё адно было, што Януковіч, што Юшчанка – абодва кандыдаты ад Масквы і ўся палітыка ва Ўкраіне застанецца, як была. Тады навошта было падсоўваць атруту кандыдату Юшчанку на банкеце на гэбоўскай дачы? Навошта было забіваць украінскага кандыдата, каб расчышчаць дарогу Януковічу? ГБ любіць расказваць байкі пра сваю ўсемагутнасьць, усюдыпрысутнасьць ды ваўсімінфармаванасьць. Любіць згадваць, як яны арганізавалі перастройку ў 1986-87 гг. Гэта так, перастройку распачалі яны са сваім Гарбачовым. Нават слоўцы “дэмакратыя” і “галоснасьць” вынайшлі на Лубянцы. Але ўжо хутка чэкісты згубілі ініцыятыву. Паняволеныя саветамі народы абралі сапраўдных лідараў, усталі з каленаў, гэбоўская мадэлька пачала сыпацца, а ў 1991 г. маскоўская імпэрыя ня вытрымала экспэрымэнту і ўпала пад напорам народаў, што дамагліся незалежнасьці. Упала так, што дагэтуль ня можа сабраць касьцей. Перамога на Ўкраіне – гэта перамога ўкраінскага народу, якую ня скрадзе ў яго цяпер ніякая спэцслужба.

На высьпе Ісляндыя жыве 250 тысячаў грамадзянаў. Дык у савецкі час маленькая скандынаўская краіна мела ў сваёй маскоўскай амбасадзе роўна тры супрацоўнікі. А вось СССР трымаў у сваёй амбасадзе ў Рэйк’явіку каля ста супрацоўнікаў. Такая была актыўнасьць “авангарду барацьбы за мір ва ўсім сьвеце”. Цяпер зьмянілася толькі тое, што маскоўскія дыпляматычныя прадстаўнікі актыўна далучаюць да сваёй дзейнасьці пазаштатных супрацоўнікаў. У гэльсінскай паліцыі цяпер шмат працы. Расейскае дзяржаўнае гандлёвае прадстаўніцтва здымала ў прэстыжовым раёне фінскай сталіцы некалькі дзесяткаў кватэраў, здымала афіцыйна, пад маркай зьнешнегандлёвай дзейнасьці. На кватэрах актыўна працавалі з кліентамі “пазаштатныя” – прастытуткі (як паведаміла расейскае тэлебачаньне) з Расеі і Прыбалтыкі. Нармальныя беларускія журналісты ўжо пачалі б разьбірацца, колькі сярод “пазаштатных” было грамадзянак Беларусі, якіх актыўна выкарыстоўваюць маскалі. Такіх зьвестак мы, відаць, не дачакаемся. А ў Гэльсінках разгарэўся скандал. Супрацоўнікі гандлёвай місіі, якія маюць дыпляматычны статус, наварылі на сэксе кругленькія сумы. Фіны разьбіраюцца, хто з начальства стаяў за дробнымі арганізатарамі. У хуткім часе мы даведаемся новыя факты з расейскай гісторыі дыпляматыі.

Ва Ўкраіне сапраўды вырысоўваецца драматычная карціна. Расейскага стаўленьніка Януковіча на ўсіх этапах выбараў сапраўды масава падтрымалі выбарцы ў некалькіх усходніх вобласьцях краіны. Таму што большасьць там – або савецкія людзі, ахвяры грунтоўнай, зьнішчальнай русіфікацыі, або канкрэтна расейскія асаднікі, што ў любой частцы сьвету займаюцца падрывам нацыянальных дзяржаваў і зьяўляюцца крыніцай чалавеканенавісьніцтва. Але ў маштабах Украіны некалькі гэтых вобласьцяў пры любым раскладзе ня здольныя радыкальна паўплываць на вырашэньне агульнадзяржаўных справаў. Менавіта таму януковіцкая банда з некалькіх усходніх губэрнатараў спрабавала летась абвесьціць прамаскоўскую “аўтаномію” ад Данецка да Крыма. Ды толькі банда хуценька напалохалася, калі кіеўская пракуратура ўсчала супраць яе сьледзтва па справе антыдзяржаўнай дзейнасьці. Але маскальскі цмок працягвае пагражаць украінскаму народу. 20 студзеня Януковіч, атрымаўшы коша ў Вярхоўным судзе, зьявіўся на мітынгу ў Данецку. З імпэтам Гітлера пасьля правалу “піўнога путча” маскоўская крэатура зьвярнулася да натоўпу: “Это был только этап нашей борьбы. В марте 2006 г., на парламентских выборах мы её продолжим. Мы не проиграли, это не поражение…” Маскоўскі вораг у адкрытую заяўляе пра працяг барацьбы супраць Украінскай дзяржавы, пра непрызнаньне выбару народу. У 1924 г. улады Вэймарскай рэспублікі, спасылаючыся на дэмакратыю, не разграмілі фашыстоўскіх путчыстаў дашчэнту, дапусьцілі іх да наступных выбараў, гуляліся з імі ў прафэсійную палітыку. Для Нямеччыны і ўсяго сьвету гэтыя гульні скончыліся вельмі трагічна. Украінцам ня трэба забываць урокі гісторыі.

Прыехалі на першыя свае вакацыі беларускія студэнты (былыя навучэнцы Беларускага Гуманітарнага Ліцэю імя Якуба Коласа, які працягвае змаганьне за сваё існаваньне), што навучаюцца ў Чэхіі. Яны распавялі пра насычанасьць навучальных праграмаў, якія вядуцца выключна на чэшскай мове. Прыемна было пачуць, што беларусы значна хутчэй і лепш за іншых замежнікаў засвоілі чэшскую мову і робяць посьпехі ва ўчобе. У студэнцкім гарадку ў Падэбрадах каля Прагі пануе атмасфэра інтарнацыянальнай згоды, узаемнай павагі і творчай працы. Адзіным дысанансным момантам выступаюць расейцы. Большасьць з іх гэта “блатнікі”, што плоцяць па 5 тысячаў эўра за адзін год навучаньня (ясна, з якіх сямеяк гэтыя “ламаносавы”). На заняткі яны ня ходзяць, на ўсё ім напляваць. Яны ўхітрыліся ўвайсьці ў канфлікты і пабіцца з прадстаўнікамі ўсіх нацыянальных дыяспараў. Калі іх выклікаюць на дысцыплінарную камісію і падказваюць, што дзеля іхнай жа карысьці трэба было б вучыцца і паехаць дамоў з багажом ведаў, яны сьмяюцца: “Мы вам грошы плоцім, нас нішто не хвалюе…” Маскоўскіх прыдуркаў усе грэбліва абыходзяць збоку. Нават тыя з беларускіх студэнтаў, хто раней карыстаўся расейшчынай у штодзённым жыцьці, канчаткова перайшоў на беларускую мову – каб ня быць падобным да маскалёў, да якіх паўсюль адмоўнае стаўленьне. Вось як – трэба заехаць у чужую краіну, каб асэнсаваць каштоўнасьць роднай мовы! Дарэчы, выпускнікі Беларускага Ліцэя прыгадвалі й падзеі нядаўняй мінуўшчыны. Напрыклад, як да іх “па салідарнасьць” заявіліся аднойчы студэнцікі ЕГУ (памятаеце, была ў Менску такая навучальная кантора «истинно русская и под салютом всех вождей”, якая ўвесну 2004 г. нечакана таксама патрапіла пад лукоўскі зьнішчальны каток). Русскіе папрасілі беларусаў падзяліцца досьведам супраціву, шчыра хочучы абараніць сваю ЕГУ. Нават запрашалі на свае пікеты: “Приходите, постоим вместе. Только, пожалуйста, не надо белорусских флажков и лозунгов на этом языке…” Так што не даводзіцца шкадаваць, што рэжым пад агульную лавачку прыхлопнуў і вернападданую маскальскую пустышку.

Памятаем выказваньні ізраільскіх міністраў пра тое, што яны “разумеюць барацьбу Расеі з тэрарызмам” (гэта яны так пра масавыя забойствы людзей расейскімі эсэсаўцамі на Каўказе). Маскоўскія “барцы з тэрарызмам” тым часам усё актыўней бяруцца за справу традыцыйнага для Расеі агрэсіўнага антысемітызму. З пэўнай рэгулярнасьцю гараць сінагогі, нішчацца габрэйскія могілкі, насельніцтву падаецца цэлы набор антыгабрэйскіх лёзунгаў. Гэтым прафэсійна займаюцца РНЕ, лімонаўскія бальшавікі-фашысты, “Памяць” ды шэраг іншых фашыстоўскіх арганізацыяў, створаных і кіруемых ФСБ. Гэбоўскі рэжым хацеў быў заняць беспрацоўную моладзь і ў цэлым грамадзтва нейкай “стваральнай” справай. Вось яны й заняліся. 21 студзеня ў Маскве расейскія фашысты наляцелі на двух равінаў, якія ішлі з дзецьмі па вуліцы, і моцна пабілі іх. А 24 студзеня група дэпутатаў Дзярждумы высунула праект закону, у тэксьце якога іўдаізм характарызуецца як “чалавеканенавісьніцкая рэлігія”, як “традыцыя, варожая расейскаму народу і культуры” і прапануецца плян ліквідацыі іўдаізму ў Расеі. Заўважым, што гэты дэмарш дэманстрацыйна зроблены ў міжнародны дзень памяці ахвяраў нямецка-фашыстоўскага тэрору ў канцлягярох, дзе загінула шмат габрэяў. Галоўны равін Расеі Бэрл Лазар на прэс-канфэрэнцыі ў Маскве выказаў сваё неразуменьне такой палітыцы і такіх дзеяньняў. А даўно пара б зразумець расейскую палітыку, у тым ліку таксама й на Каўказе і ў Беларусі.

Хаця не, на Каўказе (як паведаміла расейская тэлевізія) ужо настаў мір і спакой. 25 студзеня у другім па значэньні пасьля Грознага горадзе Чачэніі Гудэрмэсе начальства ўрачыста закладала першую цагліну на будоўлі аквапарка – вось як! З тэлекадра акуратна прыбралі танкі і аўтаматчыкаў, паказвалі выключна пацёмкінскі краявід, які ажыўляла мясцовая здрадніцкае начальства ды маскоўскія госьці. Майстры расейскай эстраднай папсы імпэтна нахвальвалі ў тэлекамэру “парадак, наладжаны ў рэспубліцы”. Праўда, калі ў гітарыстаў спыталіся, ці баяцца яны, тыя шчыра адказалі: “Канешне ж, страшна”. Вось за гэтае “страшна” яны й атрымалі за свой выступ у мясцовым клюбе ганарар у памеры 50 тысячаў эўра. Можа лепш было б раздаць гэтыя асігнацыі гаротным семьям і сіратам, а не “ізабражаць” мір пасярод вайны? Капсулу з пасланьнем да будучых пакаленьняў чачэнцаў закладалі ў фундамэнт аквапарку Кадыраў-малодшы і Ксюша Сабчак (дачка ленінградзкага сімвала перастройкі, ў апошнія гады яна ўславілася разбэшчаным куражом у рэстаранах). Цікавая гэта была карцінка. Дзьве маладыя асобы кіравалі гнюснай тэатральнай фальшыўкай па загадзе Масквы. Няўжо яны ня ведаюць, што менавіта Пуцін і ягоная кантора забілі іхніх бацькоў: Сабчака атруцілі, бо шмат ведаў (нікому не вядомы афіцэр У.У. Пуцін быў у свой час кіраўніком выбарчага штабу Сабчака ў Ленінградзе), а Кадырава-старэйшага падарвалі на стадыёне пазалетась, бо шмат хацеў. Фарс набірае абароты.

Расейскі “мір” на Каўказе – цікавая субстанцыя. Зусім нядаўна амаль суткі ішоў бой на ўскраіне сталіцы Дагестана Махачкалы. З прыватнага дома вельмі ўдала адстрэльваліся партызаны, а вакол зьбіралася ўсё больш танкаў і пехоты ў бронекамізэльках. Расейцы прымянілі аблюбаваныя імі ў апошні час агнемёты, потым разбілі гарматамі дом, а ў канцы танкам зраўнялі руіны з зямлёй. Трупы пяцёх партызанаў выкапвалі з сутарэньняў некалькі гадзінаў. 27 студзеня больш маштабны бой адбыўся ў сталіцы Кабарды Нальчыку, дзе расейцы штурмавалі больш за 12 гадзінаў кватэру жылога дома тыпу “хрушчоўка”. У выніку разьбілі і спалілі кватэры на трох паверхах. Забітыя сямёра асобаў: трое партызанаў і чатыры жанчыны (іх адразу абвесьцілі снайпэрамі). Журналісты пранюхалі, што ў аточанай кватэры магло знаходзіцца таксама дзіця. Суседка расказала, што бачыла, як адна з жанчын бегала па даху з дзіцём на руках. Можна быць упэўненым, што пра лёс гэтай ахвяры мы не даведаемся ніколі. Тэлежурналісты паспрабавалі падысьці бліжэй да месца боя. Спэцназаўцы зьбілі іх з ног і далей не пусьцілі (камэра засьняла гэты “гераізм”). Галоўнае для расейскіх уладаў, безумоўна, гэта не дапусьціць любых “уцечак” інфармацыі, зрабіць немагчымым сапраўднае адлюстраваньне падзеяў. Расейскія генэралы і палкоўнікі так апантана расказвалі пра шматгадзінны бой, пра “цэлы арсенал зброі ў кватэры баевікоў на трэцім паверсе”. А потым НТВ паказала, што партызаны мелі ўсяго тры аўтаматы і два пісталеты. Вось такі “арсенал” і такая “шматгадзінная апэрацыя” цэлага палка расейскіх галаварэзаў. Мір, больш падобны на вайну, ёсьць таксама станам існаваньня іншых рэгіёнаў імпэрыі. 27 студзеня ў екацерынбургскай турме ахова знайшла задушаным А. Хабарава. Гэта быў ня проста зэк, а зэк, які шмат ведаў. Дырэктар вялікага заводу “Уралмаш”, дэпутат мясцовай гарадзкой думы, Хабараў сядзеў па абвінавачваньні ў хабарніцтве. Сядзеў ня доўга. Нават пракуратура заявіла, што гэта не самагубства. Расейская мір-вайна штодня зьнішчае чалавечыя жыцьці.

Яшчэ ў верасьні генпракурор РФ Усцінаў заявіў, што “пара браць у закладнікі семьі баевікоў”. Расейскія начальнікі, мабыць, упэўненыя, што з іхнымі семьямі нічога ня можа здарыцца. Толькі праз амаль два месяцы пасьля падзяў НТВ паведаміла пра дзеяньні Крамля з пазыцыі беспакаранасьці. 3 сьнежня летась у розных населеных пунктах Чачэніі групы ў камуфляжы захапілі і зьвялі ў невядомым накірунку шэраг сваякоў легітымнага Прэзыдэнта Рэспублікі Чачэнія-Ічкерыя Аслана Масхадава (якія ня мелі дачыненьня да ягонай урадавай і ваеннай дзейнасьці). Сярод іншых закладнікаў захопленыя два браты, сястра і пляменьнік Прэзыдэнта. Акупацыйныя і калябарацыйныя ўлады паведамілі, што “нічога ня ведаюць” пра лёс гэтых людзей. Тэлевізія паведаміла таксама, што такія спэцапэрацыі праводзіліся шмат разоў, і ў выніку “шэраг паўстанцкіх камандзёраў здаліся ўладам”. Расейцы не выпадкова хавалі столькі часу інфармацыю пра гэты свой найпадлейшы спосаб вядзеньня вайны. Колькі яшчэ расейска-фашыстоўскага монстра будуць прымаць “як роўнага” на сытым Захадзе? Мабыць да тае пары, пакуль маскалі не пачнуць браць закладнікаў у Эўропе.

На прыканцы леташняга году з Прагі паступіла інфармацыя, што расейская рэдакцыя радыё Свабоды ў поўным складзе зьбіраецца пераехаць у Маскву і працаваць там. Такі жэст азначаў бы, што Расея “зьяўляецца дэмакратычнай краінай і няма патрэбы сядзець замяжой”. Зразумела, што ў такім выпадку расейская Свабодка канчаткова і фармальна зробіцца паслухмяным прыдаткам прапагандысцкай пуцінскай гэбоўскай сістэмы. Хаця, такой яна зьяўляецца ўжо шэраг гадоў. Вось, напрыклад, днямі расейская Свабода перадала інтэрвію з “великим и ужасным Гудвином” расейскай дэмакратыі Барысам Нямцовым, які спрабаваў у чарговы раз напяліць на слухачоў зялёныя акуляры, каб яны ясней маглі разглядзець палітыку “изумрудного города” Масквы. 27 студзеня паслужлівая “Нар. Воля” апэратыўна надрукавала тэкст гэтага інтэрвію. Цытуем ізумруднага Нямцова: “У Крамля вельмі кепскія адносіны з Лукашэнкам, і гэта ніякім чынам не зьвязана з геапалітычнымі абставінамі, гэта зьвязана з крайней асабістай няпрыязьзю Пуціна да Лукашэнкі (вось як, аказваецца), якая фармавалася гадамі і зьвязаная з тым, што Лукашэнка рэгулярна, цынічна, і, я б сказаў, вераломна падманваў асабіста Пуціна як па буйных пытаньнях, такіх як аб’яднаньне валютаў альбо стварэньне газатранспартнай сістэмы, так і па зусім дробных пытаньнях, скажам, з цаной на газ… Таму ў Пуціна разьвілася такая алергія на Лукашэнку, якую наўрад ці ўдасца пераадолець, таму што ў палітыцы вельмі шмат якраз асабістага. Акрамя таго, сам Лукашэнка ні да якой сур’ёзнай – нават эканамічнай – інтэграцыі з Расеяй не гатовы. Усе размовы аб інтэграцыі – гэта балбатня, самая сапраўдная дэмагогія. Таму я ня думаю, што падзеі на Ўкраіне і, скажам так, правал там палітыкі Пуціна можа неяк радыкальна паўплываць на сітуацыю ў Беларусі. Больш таго, мала хто заўважыў, што Пуцін не павіншаваў Лукашэнку з вынікамі фальсіфікаванага рэфэрэндуму і не зьбіраецца гэтага рабіць. Крэмль ніводнага пазітыўнага сігнала з гэтай нагоды не падаваў, таму што і Пуцін, і адміністрацыя выдатна ведаюць, што “рэфэрэндум” татальна сфальсіфікаваны і што ніводзін прыстойны кіраўнік ніводнай краіны сьвету Лукашэнку ў якасьці легітымнага прэзыдэнта не прызнаў. Так што я ня думаю, што цяпер будуць нейкія абдымкі, пацалункі. Адносіны будуць па-старому нацягнутыя, таму што ў Крамлі ведаюць цану Лукашэнку” (канец цытаты). Слухаючы і чытаючы гэтую гэбельсаўска-інтэлігенцкую лухту, успамінаецца, як у канцы 80-х – пачатку 90-х гадоў прадстаўнікі Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” езьдзілі ў Маскву і Ленінград на канфэрэнцыі, дзе зьбіраліся прадстаўнікі нацыянальных рухаў розных паняволеных народаў разам з айцамі расейскай дысідэнцкай дэмакратыі. Мы скора перасталі тудой езьдзіць, але пасьпелі заўважыць і зразумець, што Крэмль, тыя, што каля Крамля, і тыя, што нібыта супраць Крамля – гэта ўсё адна і тая ж імпэрская страва толькі пад рознымі соўсамі. Нямцоў сапраўды лічыць беларусаў за дурачкоў, разважае пра нейкі канфлікт паміж крамлёўскім і мясцовым паханамі, пра балбатню аб інтэграцыі. Мы не сьляпыя, мы цудоўна бачылі тандэтныя шоў, наладжаныя пад кіраўніцтвам Крамля, крыклівыя псэўдаканфлікты на тэму “газавай вайны” і “інтэграцыі”. Памятаем, да чаго гэта прывяло на цяперашнем этапе – да рэзкага падвышэньня камунальных выплатаў і ў цэлым цэнаў на ўсі тавары для беларусаў, да інтэнсіўнага разбурэньня беларускага бізнэсу. Пуцін, паводле Нямцова, не прызнаў сфальшаваны “рэфэрэндум”. А навошта яму,– галоўнаму з ягонай ФСБ арганізатару гэтай фальшыўкі,– віншаваць банальных выканаўцаў ягонага ж, пуцінскага загаду, лішні раз засьвечвацца. Пацалункаў можа й ня будзе, але думскі начальнік Грызлоў, палатныя начальнічкі Чаргінец і Канаплёў ды шэраг іншых прадстаўнікоў сістэмы публічна і рэгулярна заяўляюць у гэтыя дні пра актывізацыю распрацоўцы такзванага “канстытуцыйнага акту” – нелігітымнага дакуманту, паводле якога зьбіраюцца анэксаваць у склад Расеі незалежную Беларускую дзяржаву. У сувязі з сакрушальнай паразай расейскай імпэрыі на Украіне Масква прысьпешвае, актывізуе “інтэграцыйныя” (чытай – акупацыйныя) працэсы, Масква баіцца спазьніцца і наляцець на арганізаваны супраціў беларускага народу. Названы ўжо нават і тэрмін чарговага вітка “інтэграцыі-акупацыі” – сёлетні сакавік. Нямцоў сядзіць на ланцугу ў пуцінскай канторы і брэша са шчырасьцю сытага і задбанага Палкана. У яго, такога правага і такога дэмакрата, адзін галоўны інтарэс разам з гнілой пуцінскай сістэмай – любым коштам захаваць імпэрыю, любым коштам наладзіць канчатковы пагром незалежнай Беларусі, любым коштам працягваць падманваць мільёны людзей. А хто выконвае і будзе выконваць подлую функцыю “дэмакратычнага” па афарбоўцы і гэбоўскага па сутнасьці пагрому нашай дзяржавы, культуры, мовы, нацыянальнай будучыні, Нямцоў не забыўся сказаць: “У Беларусі ёсьць пэўныя палітычныя сілы, ёсьць кааліцыя “5+”, куды ўваходзяць і камуністы, і лібэральныя партыі, напрыклад, Аб’яднаная грамадзянская партыя Анатолія Лебедько. Акрамя таго, ёсьць вельмі пэрспэктыўны рух “Зубр”, які можа забясьпечыць вулічную падтрымку апазыцыі. На мой пагляд, адзіны шанец для апазыцыі – шукаць падтрымку, у тым ліку – у Расеі” (канец цытаты). Вось так, дорогие товарищи. Мы й бачым, як па падтрымку ад расейскіх спэцслужбаў рэгулярна матаюцца ў Маскву вечерко-лебедько-шушкевічы-краўчанкі-садоўскія ды іншыя “дэмакраты” з невялікай купкі падкормленай прамаскоўскай псэўдаапазыцыі, якая зусім нядаўна заклікала нашых людзей “пойти и сказать своё НЕТ” на “рэфэрэндуме”. Ня можа быць даверу юдам-здраднікам, месца якіх на палітычным сьметніку!

26-27 студзеня ў Кракаве і ў Асвенцыме праводзіліся жалобныя ўрачыстасьці ў памяць аб 60-гадавіне вызваленьня самага вялікага канцлягеру Другой сусьветнай вайны, у якім немцы зьнішчылі больш за паўтара мільёны чалавек. Яшчэ жывых вязьняў вызвалілі ў 1945 г. савецкія войскі. Нібыта лягічным было запрашэньне на цырымоніі прадстаўніка Расеі (правапераемніцы СССР) Пуціна. Ён прыехаў з некалькімі вэтэранамі таго вызваленьня і былымі вязьнямі. Але каля гатэлю, дзе ён меўся спыніцца, некалькі дзесяткаў маладых польскіх патрыётаў арганізавалі дэманстрацыю пратэсту, скандуючы: “Забойца чачэнскага народу, забойца бесланскіх дзяцей, прэч з Польшчы!” Такім чынам яны нагадалі грамадзтву, што Расея ў цэлым і Пуцін асабіста зьяўляюцца таксама й пераемнікамі СС. Што прадстаўніку імпэрыі, якая зьнішчае цэлы народ на Каўказе, дзе змрочна ўславіўся расейскі канцлягер Чарнакозава ды іншыя, нельга верыць, калі ён пралівае кракадзілавыя сьлёзы. Спэцыяльныя часткі паліцыі стаўклі дэманстрантаў, але мужны ўчынак моладзі нагадаў усім, што нямецкія эсэсаўцы навучыліся масавым мэтадычным зьдзекам і забойствам менавіта ў Савецкім Саюзе, дзе яны стажыраваліся ў лягярох ГУЛАГу і набіраліся досьведу. У адрозьненьне ад пакаранага і забаронена нямецкага нацызму расейскі рэжым НКВД працягвае сваё існаваньне ў створанай ім імпэрыі.

У Каралявецкім порце (цяперашні Калінінград) мітусяцца людзі ў чорных шынялях з залатымі пагонамі. На балтыйскім флёце РФ чарговы скандал. На працягу шэрагу гадоў група афіцэраў наладжвала “замену” старых рухавікоў на эсьмінцах і транспартных караблях. А рабілі так: на карабель завозілі новы рухавік у скрыні, афармлялі паперы на “пераўкамплектаваньне” і, не адкрываючы скрыні, у тым самым масле вывозілі рухавік спачатку з карабля і порта, а потым праз мяжу на продаж у Польшчу. Цяпер польскія рыбакі лётаюць на гэтых маторах, як браненосцы. Гуманітарныя памкненьні афіцэраў коштам дзесяткаў тысячаў доляраў мясцовая пракуратура цяпер ацэньвае мэтадамі сьледства (мабыць, маракі забыліся падзяліцца з сухапутным начальствам). У Расеі гніе ўсё: армія, флёт, цывільнае грамадзтва. Або, як спявалі энтузіясты 30-х гадоў: “А вместо сердца – пламенный мотор…”

Замітусіліся й мужчыны ў смокінгах на швэйцарскім курорце ў Давосе. Там цяпер адбываецца штогадовы міжнародны фінансава-эканамічны форум. Памятаем, як у мінулыя гады на форуме куражылася “новая руская дэмакратыя”: Ельцын, Гайдар, Чубайс ды іншыя. Як перад імі кланяліся заходнікі, навыперадкі прыслужвалі, каб прабіцца на “необ’ятный русскій рынок”. Вось і прабіліся… Вярхоўны суд ЗША 27 студзеня ўзяў пад сваю апеку амэрыканскія ўклады разгромленага і па-жульніцку прысабечанага пуцінскай дзяржсістэмай “ЮКОСа”. Амэрыканскія ўкладчыкі баяцца, што іхныя грошы праваляцца ў крамлёўскую прорву. Днямі ў Лёндане папрасілі палітычнага прытулку некалькі дырэктароў таго ж “ЮКОСа”, каб самым не праваліцца ў згаданую прорву. У тым жа Лёндане Эўрапейскі Банк рэканструкцыі і разьвіцьця ўшчаў судовую справу супраць Абрамовіча, расейскага “якута”, што, як памятаем, купіў футбольны клюб “Чэлсі”. Аказваецца, што “якут” любіць ня толькі фізкультуру. Эўрабанк выдаў быў гэтаму прадстаўніку “вялікай усходняй дэмакратыі” 17 мільёнаў доляраў на нейкі індустрыяльны праект. А потым банкіры даведаліся, што на гэтыя грошы Абрамовіч купіў сябе дзьве раскошныя яхты, ягоная жонка аплаціла паслугі ў касмэтычных супэрсалёнах, а разам сужонства пражыла рэшткі валюты ў супэргатэлях. Подзьвігі расейскіх супэржулікаў, спадзяемся, паслужаць харошай лекцыяй тупым заходнікам. Каб паразумнець, яны нават арганізавалі 28 студзеня ў Давосе адмысловую канфэрэнцыю пад тытулам “Расейская загадка” (так і назвалі!), дзе з удзелам пуцінскіх прадстаўнікоў і запісных расейскіх дэмакратаў шукалі разгадку. Невядома, ці знайшлі. Але на суботні вечар 29 студзеня прызначылі забаўляльную праграму. Забаўляць заходнікаў будзе Расея. З Масквы прыехалі лепшыя тамтэйшыя кухары, наварылі-насмажылі прысмакаў, адкаркавалі бочкі з ікрой і г.д. Зоркі опэры і расейскай папсы падрыхтаваліся “услаждать” (па-беларуску так не сфармулюеш) давоскіх гурманаў. І гэта ўсё на фоне жудаснай галечы па ўсёй Расеі, на фоне дзесяткаў тысячаў пэнсіянэраў, што на марозе патрабуюць ад ўладаў не вырываць з іхніх рук апошнія капейкі, на фоне зьнішчэньня расейскай сволаччу цэлага народу на Каўказе. І самае галоўнае, на фоне вайны супраць заходніх войскаў і мясцовага насельніцтва, якую вядуць у Іраку тэрарысты пад кіраўніцтвам ФСБ дзеля захаваньня крывавага статус кво на нафтавым рынку, які дае Крамлю мільярды халяўных нафтадоляраў. Хаця што там, Захад не сароміўся цалавацца ні з фашыстамі, ні з афрыканскімі прэзыдэнтамі-людаедамі. У Крамля ёсьць даўняя традыцыя пусканьня пылу ў вочы. Падчас Вялікага Голаду, арганізаванага маскалямі на Ўкраіне ў 1933-34 гг. (тады загінула больш за сем мільёнаў украінцаў), заходнія прадстаўнікі наведалі амбасаду СССР у Лёндане, каб прамацаць магчымасьць арганізацыі гуманітарнай дапамогі насельніцтву. Яны адмовіліся тады ад свайго намеру, убачыўшы, што савецкія дыпляматы занялі ў іхнай сталіцы раскошны палац, унутры якога таксама лезла ў вочы раскоша. Яны зразумелі, дзе апынуцца гуманітарныя грошы.

28 студзеня на архангельскі бераг высадзіўся дэсант мясцовых рыбакоў. Ужо некалькі месяцаў тысячы іх ня могуць выйсьці ў мора, сядзяць без працы і без грошай. Караблі ржваеюць каля прычала. Не, цунамі тут ня было, усё стаіць нібыта не разбуранае. Проста расейская бюракратыя замяніла адну паперку на другую. Раней рыбацкая дзейнасьць праходзіла ў рамках фэдэральнай кампаніі “Рыбпрам”, а летась паперкі перааформілі пад новай назвай – акцыянэрнае таварыства “Прамрыб”. Толькі начальства “забылася” атрымаць ад дзяржуладаў дазвол на здабычу рыбы для новай назвы. Рыбакі ўсталі перад архангельскім гарвыканкамам з плякатамі “Не губіце рыбацкі флёт!”, “Ня зьдзеквайцеся зь людзей!” Ясна, што чыноўным жулікам выгадна згнаіць караблі, сеткі і людзей, каб у працэсе гніеньня некалькі разоў пракруціць і адмыць свабодныя капіталы, а потым здаць за тры капейкі якому-небудзь новаму гаспадару прыгонных памораў разам з іхнымі шхунамі.

Санкт-Пецярбург, як вядома, сталіца расейскай культуры. Тэлевізія паказала, што ў самым культурным горадзе (пяць мільёнаў жыхароў – цэлая краіна!), аказваецца, у большасьці паліклінікаў няма аніводнага кампутара. А тут гуманнае начальства дало ўводную са Смольнага: забясьпечыць пэнсіянэраў бясплатнымі лекамі. Старыя штурмуюць паліклінікі і аптэкі. Мэдыкі выдаюць ім бясплатныя рэцэпты, а аптэкары тлумачаць, што лекаў няма і ня будзе. Якое знаёмае для гома савецікуса “всё на благо человека”! У гэты самы час агромністыя расейскія транспартныя самалёты вязуць гуманітарныя грузы ў зону нядаўняга азіяцкага цунамі. Ясна, што адзіная мэта РФ – па-пацёмкінску выставіць сябе нараўне з багатымі цывілізаванымі краінамі. Розьніца толькі ў тым, што тыя паклапаціліся перш за ўсё пра сваех лядашчых і хворых. Дарэчы, у гэтыя ж дні ў другой сталіцы – Маскве – непаўторны флегматык, прэм’ер РФ Фрадкоў паведаміў грамадзтву, што сёлета бюджэтныя выдаткі на ФСБ падвышаны на 25%. Вось адкуль ногі растуць у “бясплатных” рэцэптаў.

29 студзеня ў Сілічы на Лагойшчыне сагналі некалькі тысячаў людзей на чарговы рэжымны баль Сатаны: адкрывалі “горналыжны курорт-Швэйцарыю”. Над натоўпам дамінавалі чырвоныя (мабыць, меўся на ўвазе бальшавізм) і зялёныя (дзяржаўны сцяг Лівійскай Джамахэрыі) сцягі. Султанскі стыль адлюстраваўся й на трыбуне, дзе пасьцялілі велічэзны дыван, а ў самы цэнтар тканага ўзору паставілі мясцовага “прэзыдэнта”. Ён дэманстраваў пэрлы мастацтва афарызму: “Надо меньше есть и больше бегать. Тогда будете здоровые и красивые. Это касается мяса, картошки и хлеба… Надо отказаться от часа сна и бегать…” Дзякуй, што растлумачыў, як рабіць далей. У 1989 г. Хонэкэр у сваім ГДР публічна не заклікаў адмаўляцца ад ежы і сну, але грамадзяне усё роўна не прымалі камуністычны маразм і расейскую акупацыю. І яны пабеглі… На працягу статыстычнага тыдня ад 20 да 30 тысячаў усходніх немцаў уцякалі з бальшавіцкага раю на Захад. А на пачатку кастрычніка яны пачалі ламаць Бэрлінскі мур і дэмантаваць абрыдлую сістэму. Фізкультурнік Хонэкэр, як вядома, у тыя дні ледзь пасьпеў дабегчы да Масквы.

Мільён за ману. Свярдлоўская кінастудыя закончыла працу над чарговым фільмам. Стужка называецца “Нашы першыя на Месяцы”, а тэма – “рамантычныя 30-я гады”. Грунтуючыся на рассакрэчаных нядаўна архівах, кінематаграфісты сагналі ў поле палутаркі, апранулі сотні людзей у касьцюмы эпохі і пачалі круціць казачку пра высадку на Месяц савецкіх людзей на трыццаць гадоў раней за амэрыканцаў. Рэжысэр апантана казаў у тэлеінтэрвію: “Мы хотели вернуться в то время, когда была вера, э-э-э, вера в будущее. Из нашего времени безверия”. Хацелася б спытаць гэтага “творцу”: калі вы пра веру ў будучыню, то гэтая будучыня вось даўно настала, і такая яна страшная. А што да згаданага бязвер’я, то гэта рэдкая ацэнка сёньняшняга камісарскага панаваньня ў Расеі і па-за яе межамі бацюшак з РПЦ. У рэчышчы малпечага падражаньня “творцамі” з РБ усяго, што накруцілі ў РФ, трэба чакаць хвалі рамантызацыі жудасных 30-х гадоў на “Беларусьфільме”: як было рамантычна ў калгасах, сутарэньнях НКВД, у Курапатах і г.д. Свярдлоўская стужка абышлася коштам у адзін мільён доляраў. Агульнадзяржаўная пуцінская кампанія праслаўленьня “органов” і “савецкіх важдзей”, такім чынам, пашырана на ўвесь той гістарычны час, калі “савецкія людзі так шчасліва жылі і ва ўсё верылі”. Прапануем для поўнай натуральнасьці запрасіць некалькіх лубянскіх вэтэранаў з кагорты Бэрыі, выдаць ім музэйныя наганы і расстраляць веруючага рэжысэра з камандай рамантыкаў (менавіта так скончылася жыцьцё іхных прататыпаў – навукоўцаў АН СССР, якія пад сталіншчыну экспэрымэнтавалі з Месяцам). Няхай бы адчулі, як было “рамантычна” жыць у 1937 годзе.

31/1/2005 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2005
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024