Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

КГБ “оказал содействие” Анатолію Лябедзьку.

Юры Беленькі
“Белорусская газета” ў нумары ад 21 лютага сёлета зрабіла рэклямны матэр’ял прысьвечаны кіраўніку АГП Анаталію Лябедзьку. Вартыя ўвагі словы сп. Лябедзькі працытаваныя газэтай.
“Спортом я увлекаюсь с армейских времён. Пошёл служить практически по блату, обратившись за содействием к знакомому в КГБ в 1985г….” Далей...

28/2/2005 › Актуаліі



Факты і падзеі (20-28 лютага 2005 г.)

Валеры Буйвал
“Московская родина помнит своих героев!” У Маскве 20 лютага сьвяткавалі 100-годдзе Аляксея Кузняцова. Месца сьвяткаваньня сімвалічнае – Дом Саюзаў (пры цары палац дваранскага сходу Масквы). У гэтым будынку адбываліся знакамітыя палітычныя працэсы 1920-30-х гадоў. Клясічны будынак памятае таксама шэраг паніхідаў: усіх генсекаў КПСС і шмат каго іншага трымалі ў труне на паказ народу менавіта тут. Аднак, Кузняцоў – герой Ленінграда. НТВ паказала газэтку 1937 г. з артыкулам пра славутага бальшавіка Кузняцова, “который беспощадно выкорчёвывал врагов народа в общественных местах – Эрмитаже, ЛГУ, Русском музее и консерватории”. Менавіта тады пачалася бліскучая кар’ера сталінскага монстра, які спэцыялізаваўся на зьнішчэньні інтэлігенцыі. Ён вызначыўся таксама як “таленавітый арганізатар” падчас ленінградзкай блакады. Хаця не зусім зразумела, што гэта была за бліскучая арганізацыя, у выніку якой на вуліцах ляжалі стосы трупаў, а за часы аблогі ў асноўным ад голаду і холаду загінула да 2 мільёнаў людзей. Далей...

28/2/2005 › Актуаліі



А мог жа і шабляй секануць !

Юры Беленькі
Газэта “Наша Ніва”, якая рэпрэзэнтуе сябе як “Першая беларуская газэта” у сваім нумары ад 25 лютага 2005 года прысьвяціла былому рэктару БДУ, антыбеларусу Аляксанндру Казуліну амаль пяць палос! Сярод матар’ялаў розных публітыстычных жанраў друкуюцца успаміны “студэнтаў і выкладчыкаў БДУ, якія пацярпелі пры Казуліну”. Далей...

28/2/2005 › Актуаліі



Прысьцёбнутыя да рэжыму

Юры Беленькі
Прапагандысцкі ролік, што нядаўна пракруціла БТ, нагадаў пра абвешчаную Лукашэнкам напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 1994 года ягоную прэзыдэнцкую канцэпцыю — “кіравацца здаровым сэнсам”. Далей...

27/2/2005 › Актуаліі



Антыбеларуская выхадка

Юры Беленькі
Ці можна ўявіць, каб, да прыкладу, амэрыканская газэта, хай сабе і “жоўтая”, напісала: “…эсэсаўскія аддзелы актыўна мачылі зорна-паласатых…”? Пытаньне рытарычнае. Немагчыма. Прычым, ня толькі ў ЗША. У любой краіне немагчымая публічная зьнявага, з ужываньнем крымінальнай лексікі ў дачыненьні да змагароў за свабоду і незалежнасьць сваёй айчыны. Нават “жоўтая прэса” не пераступае праз пэўныя межы.

18 лютага сёлета ў “беларускай газэце” “Наша ніва” у матэр’яле такзванага Алега Новікава (друкуецца пад псэўданімам Лёлік Ушкін) чытаем: “Я добра стаўлюся да РСЧА, але мне не падабаецца, што чырвоныя беларусы актыўна мачылі бел-чырвона-белых беларусаў – слуцкіх інсургентаў ці “балахоўцаў”. Далей...

27/2/2005 › Актуаліі



Рыгору Барадуліну – 70 гадоў

24 лютага народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну спаўняецца 70 гадоў.

З гэтай нагоды Рада БНР накіравала яму прывітальны ліст, у якім гаворыцца:

“Хочам засьведчыць Вам сваю павагу як выдатнаму паэту, клясыку беларускай літаратуры і слыннаму дзеячу нацыянальнага Адраджэньня.

З самага пачатку свайго творчага шляху і вось ужо паўстагодзьдзя, пры розных палітычных абставінах, Ваш голас заўсёды гучаў шчыра і сумленна, а Вашае паэтычнае слова зрабілася каштоўным унёскам у скарбонку нацыянальнай культуры. Разам з Васілём Быкавым і Зянонам Пазьняком Вы былі натхняльнікам аднаўленьня беларускай дзяржаўнасьці, і гэта назаўсёды ўпісала Вашае імя ў гісторыю краіны.

Сёньня, калі зьнішчэньне беларушчыны зрабілася часткаю палітыкі афіцыйнага Менску, Вы, спадар Рыгор, выяўляеце і гонар, і мужнасьць, і прыклад вернасьці нацыянальным ідэалам, не дазваляючы “чужынцамі быць” ня толькі суайчыньнікам у Беларусі, але і ўсім беларусам па-за межамі Бацькаўшчыны. Жадаем Вам, дарагі спадар Рыгор, шмат плённых гадоў жыцьця і верым, што разам сустрэнем у Менску сьветлы дзень Вызваленьня пад нашым сьвятым бел-чырвона-белым сьцягам”.

Паводле RFE/RL

23/2/2005 › Навіны



Факты і падзеі (10-20 лютага 2005 г.)

Валеры Буйвал
Па расейскім тэлеканале ТВЦ ідзе размова двух акадэмікаў: фізікаў С. Капіцы і Ю. Кагана. Але сказанае імі тычыцца таксама й лірыкаў. Размаўлялі пра лёсы расейскай навукі. Параўналі маштаб уцёкаў навукоўцаў з сёньняшняй Расеі з тым, што адбывалася ў Нямеччыне пад рэжымам Гітлера (нават паказалі фюрэра, а потым Эйнштэйна ў Амэрыцы). Паказалі й цяперашні Кітай, куды пачалі вяртацца кітайскія навукоўцы, што гадамі сядзелі ў ЗША і Эўропе. Ім даюць там выдатныя ўмовы для жыцьця і працы. Далей...

20/2/2005 › Актуаліі



Васіль Быкаў. Лідэр

Нататкі да палітычнага партрэта Зянона Пазьняка

Час, які ўвайшоў у нашу гісторыю пад назвай перабудовы і які, мяркуючы па ўсім, беззваротна мінае, адзначыўся, апроч іншага, радыкальным пераглядам многіх маральных каштоўнасцей, банкруцтвам казённых псеўдалідэраў і выхадам на грамадска-палітычную арэну сапраўдных народных аўтарытэтаў. Так было ў шмат якіх рэспубліках дзяржавы, дзе хвалі народнага пратэсту часам праз няўдачы і крывавыя катаклізмы рушылі з тронаў атлусцелых стаўленікаў таталітарызму, і на іх месца заступілі іншыя людзі. Малаважна, што не ўсе яны і не адразу ўпісваліся ў рамкі звыклых афіцыйных структур. Узначаліўшы народныя рухі, некаторыя з іх хоць і не дамагліся ўлады, затое набылі папулярнасць і агульнанацыянальнае прызнанне. Менавіта яны сталі сапраўднымі выразнікамі нацыянальных інтарэсаў, спакутаванай волі народа. Адным з такіх лідэраў нацыі стаў беларускі навуковец, самаадданы палітычны дзеяч Зянон Пазьняк. Далей...

19/2/2005 › Зянон Пазьняк

 


Інтэрвію са старшынёй Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Зянонам Пазьняком (па тэлефоне зь Нью-Ёрку)

(Навумчык: ) “Спадар Зянон, я прапанаваў бы прысьвяціць гутарку тэме беларуска-расейскіх дачыненьняў. Вы сьцьвярджаеце, што Лукашэнка выконвае волю Масквы. Але палітолягі адзначаюць, што ў апошнія год-два Лукашэнка адносна незалежнасьці Беларусі гаворыць літаральна “словамі Пазьняка”, ва ўсялякім разе, ён мае пэрманэнтны канфлікт з Масквой, з Пуціным. Ці ня бачыце Вы супярэчнасьці паміж гэтымі назіраньнямі і сваімі словамі?”

(Пазьняк: ) “Калі яны кажуць, што Лукашэнка гаворыць словамі Пазьняка – дык трэба спытаць, а ці праводзіць ён палітыку Пазьняка? А то гэтыя так званыя палітолягі кажуць “А”, але ня кажуць “Б”. Далей...

18/2/2005 › Навіны

 


Аб падрыўных дзеяньнях супраць беларускага народу і аб палітыцы ліквідацыі незалежнасьці Беларускай дзяржавы

(Заява)

У студзені 2005 года рэжымы Пуціна і Лукашэнкі ўвялі ў дзеяньне новы парадак забраньня падатку на дададзеную вартасьць (ПДВ) паміж Расеяй і Беларусьсю. Цяпер падатак забіраецца ў бюджэт па краіне прызначэньня тавару (да гэтага моманту быў парадак – па краіне пастаўшчыку).
Вынікі гэтай, здавалася б простай трансфармацыі для Беларусі, наступныя:
- больш чым на 25% павялічыліся кошты на газ, нафту і электраэнэргію і, адпаведна, яшчэ ў большым памеры кошты на камунальныя паслугі для насельніцтва;
- спыненыя грашовыя разьлікі і пастаўкі тавараў і прадукцыі паміж беларускімі і расейскімі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі; Далей...

14/2/2005 › Навіны

 


Лютаўскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

13 лютага ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Быў заслуханы даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Беларусаў хочуць загнаць у кут”:

“Гледзячы на тое, што творыцца цяпер у Беларусі, я думаю: як добра, што захавалі мы наш адраджэнскі Фронт і стварылі ягоную Партыю. Калі б гансы вікі і КГБ зьнішчылі б тады, у 1999 г., Народны Фронт, то што б сталася цяпер? Нават слова праўды сказаць не было б каму. Але жыве Беларусь і будзе жыць! Далей...

14/2/2005 › Навіны



The Soim of the Belarusan Popular Front “Adradzennie” and the Conservative Christian Party - BPF

February 13, 2005 the Soim of the Belarusan Popular Front «Adradzennie» and the Conservative Christian Party - BPF took place in Minsk. The Soim has heard the report by Mr. Zianon Pazniak, Chairman of the Belarusan Popular Front «Adradzennie» and the Conservative Christian Party - BPF — «They Are Trying to Drive the Belarusan People into a Deadlock»:

«We see that Moscow is preparing some variants of a plan of the quickly occupation of Belarus. Doing it Russia would like to avoid the campaign of presidential elections. They are accentuating their plan on the introducing of the Russian currency in Belarus. Because of that Russia is carrying on a subversive operation based on the new tax of the complementary value and destroying totally the Belarusan economy, commerce and business. Russia is trying to drive the Belarusan people into a deadlock basing its policy on the economical aggression and propagandistic brainwashing. They would like to open the door of trap for the Belarusan people and let it enter this trap under the pretext of its salvation. Далей...

13/2/2005 › English

Камэнтаваць


On the subversive actions the Belarusan people and policy of liquidation of the independent Belarusan state

(Statement)

In January 2005 the Putin regime and the Lukashenka regime have adopted a new procedure of the taxation on the complementary value (TCV) of the transactions between Russia and Belarus. Nowadays this tax is paid to the budget of the country which acquires the goods (previously this tax has been paid by the country which sold the goods).

The results for Belarus of this it would seem simple transformation are following:
– the prices on gas, oil, and electricity have been increased more than on 25% as well as prices for the public utilities for the Belarusan population; Далей...

13/2/2005 › English

Камэнтаваць


Факты і падзеі (1 – 9 лютага 2005 г.)

Валеры Буйвал
Працягваецца чарговы акт эканамічнай вайны Расеі супраць Беларусі пад крыптонімам “НДС” (па-беларуску “ПДВ” – падатак на дадатковую вартасьць). 1 лютага “Нар. Воля” адгукнулася на падзеі артыкулам “Ультыматум”. Цытуем матар’ял А. Новікавай: “З пачатку 2005 года буйныя беларускія прадпрыемствы былі паралізаваныя, бо не маглі рэалізаваць кантракты з Расеяй” (канец цытаты). Хаця чаму “былі”, чаму “не маглі”?—паралюш нашых прадпрыемстваў працягваецца па сёньняшні дзень. Калі расейская пуцінская дзяржмафія задумвала гэты плян разбурэньня беларускай эканомікі, крамлёўскія мафіёзі падлічылі, што наша эканоміка з 1994 г. штучна прывязвалася да РФ. А ў выніку такога ідыёцкага курсу мясцовага прамаскоўскага рэжыму 70% нашага агульнага зьнешнегандлёвага абароту цяпер завязана на непрадказальную Расею, на краіну, якая адкрыта заяўляе, што зробіць усё, каб акупаваць (“інтэграваць”) Беларусь. Для расейскай эканомікі спыненьне гандлю з Беларусяй нічым не пагражае – надта нікчэмны адсотак гандлёвых сувязяў расейскага бізнэсу з нашай краінай – да 1%. Такім чынам – 70% у нас і 1% у іх! Яўным ёсьць рацыянальная задумка кінуць нас на калені і прымусіць паўзьці ў Расею ды з галадухі прадавацца там у рабства за кавалак чэрствага хлеба. А як прадстаўляюць праблему, то яна нібыта сьмешная: прыдумалі, што трэба плаціць 18% “НДС” у краіне прызначэньня, а выдаць інструкцыі па выкананьні новых правілаў “забыліся” (!): таму, маўляў, спыніліся вытворчасьць і гандаль. Далей...

9/2/2005 › Актуаліі

 


Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому (старонкі кнігі)

Галоўным рэдактарам “ЛІМа” у 1988 годзе быў Анатоль Вярцінскі, ён намагаўся рабіць газэту пісьменьнікаў актыўным барацьбітом за перабудову, надрукаваў шэраг сьмелых і глыбокіх артыкулаў пра палітыку і асабліва пра стан беларускай мовы. Аднойчы ён пазваніў мне і папрасіў пра адну паслугу. Рэч была ў тым, што два аўтары – Зянон Пазьняк і Леанід Шмыгалёў – прынесьлі яму артыкул пра знойдзеныя пад Менскам пахаваньні ахвяраў НКВД 30-х гадоў. Каб надрукаваць артыкул, трэба “паплавок” – кароценькая прамова кагось з аўтарытэтных аўтараў, якога ён бачыць у асобе Быкава. Зь Зянонам Пазьняком я ня быў знаёмы, ведаў толькі, што ён піша кніжкі па краязнаўстве і ёсьць аўтарам вельмі добрага артыкулу пра мову, надрукаванага ў эстонскім часопісе “Радуга”. У той жа дзень Пазьняк пазваніў мне, і мы спаткаліся каля знакамітай у Менску турмы – Пішчалаўскага замку. Пазьняк выглядаў старэйшым за свае няпоўныя пяцьдзесят гадоў, быў стрыманы і ветлівы, перадаў мне рукапіс артыкулу, які я прачытаў дома і напісаў кароценькую ўрэзку. Прадбачачы, вядома, які вэрхал паднімецца пасьля публікацыі. Далей...

7/2/2005 › Зянон Пазьняк

 


Праца па cтварэньні ініцыятыўнай групы

Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

Пастанова

1. Сойм пацьвярджае ініцыятыву па вылучэньні Зянона Пазьняка, лідэра Беларускага Нацыянальнага Адраджэньня, кандыдатам на выбары Прэзыдэнта Беларусі як асабовую альтэрнатыву ад беларускай народнай плятформы.
2. Сябрам Партыі,арганізацыйным структурам Партыі разгарнуць падрыхтоўку да выбарчай кампаніі Прэзыдэнта Беларусі і гэтую задачу лічыць прыярытэтнай на перыяд 2004-2006 гады.

12 сьнежня 2004 г.

◊◊◊

Кожны чалавек, адданы Беларусі, можа ўзяць удзел у стварэньні ініцыятыўнай групы. Калі Вы маеце жаданьне стаць сябрам ініцыятыўнай групы, альбо жадаеце дапамагчы справай ці ахвяраваньнямі - напішыце ліст на адрэсу (пазначце як з Вамі зьвязацца)
Пошта: 220005, Менск-5, а/с 154
E-mail: inigroup [ падстаўце @ ] gmail.com

ці прыходзьце у Менску па адрасе пр. Ф. Скарыны 133-147 (каля ст. мэтро “Усход”).

Толькі салідарнасьць дасьць беларусам шанец здабыць незалежнасьць і свабоду сабе ды сваёй Бацькаўшчыне.

6/2/2005 › Зянон Пазьняк



Віцебскі сябар Партыі БНФ пасьля размоваў зь міліцыяй трапіў у кардыялягічны шпіталь

Міліцыянты зьявіліся каля так званага “Сіняга дому” — дому №28 па вуліцы Леніна, калі сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ выйшлі туды з плякатам “Ствараецца ініцыятыўная група дзеля вылучэньня Зянона Пазьняка на пасаду прэзыдэнта”.

Віцебскага апазыцыянэра Ўладзімера Плешчанку міліцыянты спрабавалі затрымаць за ягоны плякат пра вылучэньне Зянона Пазьняка на пасаду прэзыдэнта ды за агітацыю ў ініцыятыўную групу патэнцыйнага партыйнага кандыдата.

Супрацоўнікі міліцыі зьявіліся ўжо праз паўгадзіны пасьля таго, як апазыцыянэры выйшлі да так званага “Сіняга дому”, і пасьля гутаркі зь імі спадару Плешчанку зрабілася дрэнна з сэрцам. Так што пра акалічнасьці затрыманьня ён распавёў ужо па тэлефоне з абласнога кардыялягічнага шпіталю. Далей...

4/2/2005 › Навіны



Глёрыя Патрыя – хвала айчыне

Валеры Буйвал
Gloria Europa! Эўропа сьвяшчэнных камянёў, як казаў сусьветна знакамiты прадстаўнiк шляхецкага роду з маёнтку Дастоева, што каля Ігумена. Хрысьцiянства, якое стала душой, стрыжнем культуры кантынэнту, угрунтавалася на антычнай традыцыi. На высакародных руiнах грэцкага мармуру ўзьняўся Крыж як сiмвал збавеньня i жыцьця вечнага. Беларусы ўжо больш за тысячу гадоў як далучаны да вялiкай сям’i народаў эўрапейскай цывiлiзацыi. Калi на ўсход ад Смаленска яшчэ былi адно тайга i тундра. Далей...

4/2/2005 › Зянон Пазьняк

 


Кастусь Каліноўскі. Мужыцкая праўда

Спадарства, прапануем да вашай увагі нумары нелегальнай беларускай газэты “Мужыцкая Праўда”, якую выдаваў наш вялікі зямляк Кастусь Каліноўскі (2/02/1838 - 22/03/1864) і ягоныя “Пісьмы з-пад шыбеніцы”.
“Толькі тады народзе зажывеш шчасьліва, калі маскаля над табой ужо ня будзе” - пісаў Каліноўскі - гэтыя словы славутага змагара ня страцілі сваёй актуальнасьці і сёньня. Далей...

4/2/2005 › Старонкі гісторыі

 


Для выкарыстаньня зброі байцам Унутраных войскаў цяпер дастаткова загаду Лукашэнкі

З 1-ага лютага ўступілі ў дзеяньне папраўкі ў Закон “Аб Унутраных войсках МУС Рэспублікі Беларусь”, якія былі прынятыя Палатай прадстаўнікоў на прапанову Адміністрацыі прэзыдэнта. Цяпер байцы ўнутраных войскаў будуць прымяняць спэцыяльныя сродкі, баявую тэхніку, а таксама зброю — паводле загаду прэзыдэнта краіны. Далей...

2/2/2005 › Навіны

Камэнтаваць


« Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2005
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024