Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Віцебскі сябар Партыі БНФ пасьля размоваў зь міліцыяй трапіў у кардыялягічны шпіталь

Міліцыянты зьявіліся каля так званага “Сіняга дому” — дому №28 па вуліцы Леніна, калі сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ выйшлі туды з плякатам “Ствараецца ініцыятыўная група дзеля вылучэньня Зянона Пазьняка на пасаду прэзыдэнта”.

Віцебскага апазыцыянэра Ўладзімера Плешчанку міліцыянты спрабавалі затрымаць за ягоны плякат пра вылучэньне Зянона Пазьняка на пасаду прэзыдэнта ды за агітацыю ў ініцыятыўную групу патэнцыйнага партыйнага кандыдата.

Супрацоўнікі міліцыі зьявіліся ўжо праз паўгадзіны пасьля таго, як апазыцыянэры выйшлі да так званага “Сіняга дому”, і пасьля гутаркі зь імі спадару Плешчанку зрабілася дрэнна з сэрцам. Так што пра акалічнасьці затрыманьня ён распавёў ужо па тэлефоне з абласнога кардыялягічнага шпіталю. Далей...

4/2/2005 › Навіны



Глёрыя Патрыя – хвала айчыне

Валеры Буйвал
Gloria Europa! Эўропа сьвяшчэнных камянёў, як казаў сусьветна знакамiты прадстаўнiк шляхецкага роду з маёнтку Дастоева, што каля Ігумена. Хрысьцiянства, якое стала душой, стрыжнем культуры кантынэнту, угрунтавалася на антычнай традыцыi. На высакародных руiнах грэцкага мармуру ўзьняўся Крыж як сiмвал збавеньня i жыцьця вечнага. Беларусы ўжо больш за тысячу гадоў як далучаны да вялiкай сям’i народаў эўрапейскай цывiлiзацыi. Калi на ўсход ад Смаленска яшчэ былi адно тайга i тундра. Далей...

4/2/2005 › Зянон Пазьняк

 


Кастусь Каліноўскі. Мужыцкая праўда

Спадарства, прапануем да вашай увагі нумары нелегальнай беларускай газэты “Мужыцкая Праўда”, якую выдаваў наш вялікі зямляк Кастусь Каліноўскі (2/02/1838 - 22/03/1864) і ягоныя “Пісьмы з-пад шыбеніцы”.
“Толькі тады народзе зажывеш шчасьліва, калі маскаля над табой ужо ня будзе” - пісаў Каліноўскі - гэтыя словы славутага змагара ня страцілі сваёй актуальнасьці і сёньня. Далей...

4/2/2005 › Старонкі гісторыі

 


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2005
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024