Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Глёрыя Патрыя – хвала айчыне

Валеры Буйвал
Gloria Europa! Эўропа сьвяшчэнных камянёў, як казаў сусьветна знакамiты прадстаўнiк шляхецкага роду з маёнтку Дастоева, што каля Ігумена. Хрысьцiянства, якое стала душой, стрыжнем культуры кантынэнту, угрунтавалася на антычнай традыцыi. На высакародных руiнах грэцкага мармуру ўзьняўся Крыж як сiмвал збавеньня i жыцьця вечнага. Беларусы ўжо больш за тысячу гадоў як далучаны да вялiкай сям’i народаў эўрапейскай цывiлiзацыi. Калi на ўсход ад Смаленска яшчэ былi адно тайга i тундра.

Грэцкi фiлосаф Зянон з Элеi (490-430 г. да н.э.) прысьвяцiў сваё духоўнае жыцьцё бясконцасьцi, адкрыцьцю абстрактных катэгорыяў рэчаiснасьцi, якiя ён, апантаны гэамэтрыяй, прадстаўляў у выглядзе гэамэтрычных канструкцый. Аднак Умбэрта Эка не забыўся сказаць аб iм: “Зянон не вымяраў свае дзеяньнi паводле Быцьця, але ў адпаведнасьцi з палiтычнай драмай сваех суайчыньнiкаў, паняволеных тыранам. І барацьба супраць тырана здавалася яму адзiным спосабам сьцьвярджэньня волi розуму”. Гiсторыя захавала iмя нiкчэмнага тырана Нэарка толькi дзякуючы ягонаму вялiкаму сучасьнiку i супрацiўнiку. Гэрастратава слава…

Глёрыя Патрыя! Наш Зянон усхваляе Бацькаўшчыну. Беларуская Вiльня падарыла нам яшчэ адну кнiгу, якая не магла б убачыць сьвет у цяперашнiх дзяржаўных межах Беларусi. Вечная сьпiраль дыялектыкi гiсторыi вярнула наша пакаленьне на арэну барацьбы за дэмакратыю, зноў паставiла народ перад выбарам - воля альбо сьмерць.

Песьнi сьпяваў бы
на схiле гадоў.
Але змоўкнi, душа,
не iграй.
Прывiд прускага барда
стаiць уваччу
i жменя
пустых
арэхаў.

(верш “1989 год”)

Ня хочацца верыць, што гэта апошнi твор Зянона-паэта. Выданьне прадстаўляе ягоныя вершы i фатаграфii 80-х гадоў. Народная рэвалюцыя, якая асьвятлiла канец таго дзесяцiгоддзя, рэзка зьмянiла многiя творчыя лёсы.

Паэт выдаў iранiчны прысуд эпосе, што адыходзiла ў нябыт: “Рухнула iмперыя. На руiнах блукаюць iмперыялiсты. І не могуць зразумець, як гэта ўсё развалiлася.” Зянон-трыбун пакiнуў сваю музу, каб разам з сябрамi iсьцi ў змаганьнi.

Гартаючы кнiгу на арабскi манер з апошнiх старонак, нецярплiва шукаеш фiнал апавяданьня, што аўтар “пiсаў для сябе проста так, i старыя фатаграфii, дзе белыя вiшнi, дарогi ды шэры пыл…” i дарэмна. Бо кнiга Зянона ня скончана. Кожны дзень творцы абавязкава пакiне свой сьлед у творчасьцi. iнакш не бывае.

Кнiга “Глёрыя Патрыя” адкрые шмат для каго малавядомага Зянона Пазьняка, якi запоўнiўся сёньняшняму пакаленьню перш за ўсё як ярчэйшая асоба ў палiтыцы. Вершы ўразяць чытача шчырасьцю давернага маналогу. Любоўю да ўсяго жывога (а для яго ўсё жывое - яркае сонца з нябёс, сосны, цёплы вецер i вiленскiя вежы…), што была ўласьцiвая для гуманiстаў Рэнесансу, якiя ўславiлi чалавека i сьвет насуперак цемрашальству iнквiзыцыi.

Ноччу маланка пакой асьвятлiла.
Дождж шапацiць па дахоўцы i лiсьцях
i гулка гром грымiць
За мокрым лесам.
Цёпла ў доме маiм дарагiм.

Тэмы вершаў Зянона - вечныя тэмы паэзii i мысьлярства. Прырода, вера, каханьне, малая радзiма i Бацькаўшына… Толькi ня знойдзе нiхто ў гэтых радках замiлаваньня ў стылiзатарстве або дэкадэнцкага саманазiраньня, чым грашаць калялiтаратурныя пiгмеi, саркастычныя крытыканы нашага Зянона. Іхны прадукт - як нейкая фанта, штучны напой салонных задавакаў. Беларускае сэрца адгукнецца на нявымушаныя словы i вобразы, што нарадзiлiся з натхненьня, у хаўрусе пачуцьця i розуму.

О, Вiльня, як жывiш Ты маё сэрца.
У час спатканьня iду на пляц.
Вось мур,
Дзе апошнi позiрк Калiноўскага.
Доўга гляджу,
Каб панесьцi з сабой у душы.

(”Запаветнае”)

Вершы афарбаваны дарагiмi нам някiдкiмi, графiчнымi тонамi нашай зямлi. Натуральна зьнiтаваны з шэрагам фотакарцiн, створаных Зянонам. Краявiды, партрэты, аўтапартрэты, фотаэкспромты i фотапомнiкi… Вытанчаны эстэт убачыць у iх цудоўную эфэктнасьць ракурса i фрагмэнта, сьмелую панарамнасьць i ярка асьветленыя характары. А неспрактыкаваны тэарэтызаваньнямi глядач убачыць вачыма творцы (што больш важна) найпрыгажэйшую ў сьвеце зямлю i яе народ, наш куток Эўропы.
Зянон вяртаецца да нас, што жывуць у час, якi нашчадкi назавуць эпохай Васiля Быкава. І можа нам згадаюць забытага калгаснага тырана, якi прадаваў Бацькаўшчыну i марна замахнуўся на яе Хвалу.

Зянон. “Глёрыя Патрыя”. ( Вершы i фатаграфii 80-х гадоў.) Вiльня, Таварыства беларускай культуры ў Лiтве, 2000. - 350 ст.

4/2/2005 › Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2005
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024