![]() |
|||
![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Віцебскі сябар Партыі БНФ пасьля размоваў зь міліцыяй трапіў у кардыялягічны шпіталь
Віцебскага апазыцыянэра Ўладзімера Плешчанку міліцыянты спрабавалі затрымаць за ягоны плякат пра вылучэньне Зянона Пазьняка на пасаду прэзыдэнта ды за агітацыю ў ініцыятыўную групу патэнцыйнага партыйнага кандыдата. Супрацоўнікі міліцыі зьявіліся ўжо праз паўгадзіны пасьля таго, як апазыцыянэры выйшлі да так званага “Сіняга дому”, і пасьля гутаркі зь імі спадару Плешчанку зрабілася дрэнна з сэрцам. Так што пра акалічнасьці затрыманьня ён распавёў ужо па тэлефоне з абласнога кардыялягічнага шпіталю. (Плешчанка: ) “Міліцыянты прыехалі ды пачалі крычаць. Мне дрэнна зрабілася ад іхнага крыку. Я запатрабаваў, каб выклікалі хуткую дапамогу. Прыехалі дактары, памерылі ціск. Ціск быў завялікі, і мяне завезьлі ў кардыялёгію, там далі мне ўколаў”. Уладзімер Плешчанка мае групу інваліднасьці па сардэчных хваробах. Што да астатніх удзельнікаў падзеяў каля “Сіняга дому”, то ў Чыгуначны райаддзел міліцыі давялося трапіць Барысу Хамайду. Яго затрымалі з асобнікамі газэты “Выбар” ды “БДГ”, якія ён распаўсюджваў, але неўзабаве адпусьцілі. Сёньняшні выхад з плякатам у падтрымку кандыдатуры Зянона Пазьняка быў ужо трэці, і, нягледзячы на пагрозы міліцыянтаў ды парады лекараў, Уладзімер Плешчанка разам са сваімі паплечнікамі зьбіраецца і надалей выходзіць у пікет. Паводле Радыё “Свабода”, Браніслава Станкевіч, Віцебск 4/2/2005 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты — беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 2000—2025 |