Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Факты і падзеі (1 – 9 лютага 2005 г.) Валеры Буйвал У эканамічнай вайны Масквы супраць Беларусі ёсьць таксама некалькі дадатковых крыптонімаў. Адзін з іх – “тэндар”. Папулярна кажучы, тэндар – гэта конкурс паміж пастаўшчыкамі адной групы тавараў (гэта спрыяе канкурэнцыі, і пакупнік выбірае, у каго лепшы і таньнейшы прадукт). Беларускія прадпрыемствы (дзяржаўныя і прыватныя) стварылі былі ў мінулым дачэрнія фірмы дзеля выпрацоўкі неабходных прадуктаў і самазабесьпячэньня імі (ясна, што свая фірма будзе рабіць дэталі або паўфабрыкаты лепш і таньней – інтарэс агульны). А ў канцы студзеня згаданыя прадпрыемствы атрымалі новы загад ад рэжыму. Прачытаўшы яго, дырэктары схапіліся за галаву, таму што загад супярэчыць усім законам эканомікі. Цяпер прадпрыемствы абавязаны ў любым выпадку удзельнічаць у тэндары і выбіраць неабходны прадукт у шэрагу фірмаў. Такім чынам, яны абавязаны купляць не прадукт сваёй жа фірмы, а нейкай іншай, забясьпечваючы не сваіх жа калег, а чужых работнікаў грашыма і прыбыткам. Больш таго, на тэндар будуць дапускацца расейскія фірмы (вядомыя нізкаякаснай прадукцыяй). Ведаючы, што ў такіх умовах зьнешнія сілы будуць прымушаць прадпрыемствы выбіраць пэўны тавар “добровольно-прінудітельно”, мы разумеем, што гэта будзе чарговы ўдар па нашай гаспадарцы. Як кажуць у Навінках – геніяльна! З Украіны пачалі паступаць цікавыя зьвесткі пра ўдзел агентуры і псэўдаапазыцыі з РБ у лістападаўска-сьнежаньскіх падзеях. У Кіеве ўвесь той час тапталася агентура КГБ РБ (ёсьць, аказваецца, і гэбоўская “салідарнасьць”, пара ствараць адмысловы інтэрнацыянал!). Ну, гэтыя на працы. А вось у вольны ад грантаў час каля барыкадаў мітусіліся вялікія дэмакраты з-пад Ганса-Георга Віка, актыўна фатаграфаваліся і прыставалі да журналістаў, каб у іх узялі інтэрвію. Расказваюць, такі А. Лебедько пражываў колькі дзён у раскошным кіеўскім гатэлі. За ягоныя сутачныя выдаткі можна было б прыслаць на дапамогу ўкраінскаму народу невялікі бронецягнік. Але пераплюнуў усіх вядомы гэбоўскі правакатар Слава Сіўчык. Гэты нячысьцік, якога выкінулі нават з канторы вінцучка вячоркі, спэцыялізуецца цяпер на “індывідуальным тэроры”. А робіць так: падчас масавых акцыяў у Менску выпінаецца наперад і аддаецца ў рукі ОМОНа. Яго хапаюць, маладыя патрыёты кідаюцца яго ратаваць, у выніку маладых арыштоўваюць і судзяць цэлымі пачакамі. А Сіўчык красуецца ў грантаўскіх газэтках у ролі героя і палымянага Прамэтэя. Гэтая ягоная манэра настолькі аднастайная, што даўно можна было б здагадацца, дзеля чаго ўсё робіцца. Але подлая душонка ведае, што беларуская душа гатовая спачуваць чужой бядзе бясконца, гатовая штораз прыходзіць на дапамогу. У Кіеве Сіўчык зьмяніў амплуа. На барыкадах ён прадстаўляўся “лідэрам беларускай апазыцыі” і (чытайце ўважліва) падсоўваў пад нос украінцам даведку пра гэта, падпісаную яшчэ адным прафэсійным правакатарам — Пашам Севярынцам. Можна было б пасьмяяцца з гэтага абсурда, але ня сьмешна – да якой брыдоты дажыліся грантаўскія “апазыцыянэры”! Юнакі і дзяўчаты, дарагія патрыёты, не падстаўляйце свае галовы, не ратуйце гэбоўскіх правакатараў! Яшчэ адзін творчы экспэрымэнт, пасьпяхова праведзены ў Беларусі, знайшоў разьвіцьцё на прасторах Расеі. 2 студзеня расейскія масмэдыі з гонарам паведамілі, што днямі створаная першая ў РФ абьяднаная апазыцыя. Здарылася гэта ў Екацерынбурзе. Паказалі, як салідна сядзяць і засядаюць некалькі асобаў з “Яблока”, сацыял-дэмакратыі, пэнсійнай партыі etc. Адным словам, усе партыі, якія на апошніх выбарах не атрымалі неабходныя 5% ды не патрапілі ў Дзярждуму. А ў Думе цяпер, як кажуць журналістыя, — выключна людзі з “партыі ўлады”, г. зн., асобы з пуцінскага сьпісу (ну чым вам не “палаткі” у РБ?!). Цяпер у Думе можна й не галасаваць, усе зацятыя аднадумцы, ніхто слова не цяўкне. А дэбаты ў стылі пляжнага “море волнуется раз, море волнуется два, море волнуется три…” адбываюцца толькі на інтымна-кулуарных мікрафорумах расейскіх вінцучкоў-лебедько-шушкевічаў-статкевічаў. Мабыць, расейская “абьяднаная апазыцыя” і па гранцікі ўжо падаліся, жвава тупаючы па сьцяжынах, пратаптаных барыкаднымі дэмакратамі з РБ. Важна, што мы ведаем, якія падзеі разыграюцца паводле гэтай мадэлі ў Расеі ў недалёкай будучыне. Мы гэта ўжо перажываем: маразм рэжыму і прысьцёбнутай да яго “абьяднанай апазыцыі”, эканамічны калапс, ізаляцыя краіны ад цывілізаванага сьвету. Або як заключаюць дзеці: “Морская фигура на месте замри!” На прыканцы студзеня ажывіліся згаданыя “марскія фігуры”. У нармальнай эўрапейскай краіне, пасьля таго, як “абьяднаная апазыцыя” падлейшым чынам разам з антыбеларускім рэжымам заганяла народ на лукоўскі “рэфэрэндум”, яе ужо не існавала б. Псэўдаапазыцыйныя халуі рэжыму і Масквы з “пяцёрак плюс” саромеліся б выходзіць на вуліцу (насельніцтва сустракала б іх праклёнамі і ўлюлюканьнем, на платах віселі б зьдзеклівыя карыкатуры на прадажную пяцёрку і г.д. ), у Японіі ад сораму яны б рабілі харакіры. А тут хоць бы хны, яны зноў за сваё. Ужо рыхтуюцца да прэзыдэнцкіх выбараў, панавылучалі “адзіных кандыдатаў” – “адзіных” зноў некалькі! Найбольш экзатычны варыянт для нашага электарату – товарішч Калякін, генсек камуністычнай партыі РБ. Прычым, запрапанаваў яго на выбарчы бранявік Вінцук Вячорка, які з купачкай афіцэраў КГБ на вул. Варвашэні ў сталіцы называе сябе партыяй БНФ (спрабуючы такім чынам заблытаць людзей, якія ведаюць, што сапраўдная Партыя БНФ і Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне” дзейнічаюць пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка). Вінцучок канчаткова раскрыўся як асоба, кіруемая варожымі Беларусі сіламі, як агент уплыву. Ён бы, канешне, не хацеў так ганьбіцца – “фронтавец” (нават у двукосьсі) па любому сцэнару не мог бы прапанаваць на прэзыдэнта Беларусі калёнага бальшавіка, у якога ў партыйным статуце запісана “аднаўленьне Савецкага Саюза”. Але да гэтага дадумаўся не сам Вінцучок, ён проста зачытаў з паперкі тое, што яму падсунулі ягоныя гаспадары. Падсунулі б яму паперку, напрыклад, з імем Януковіча або Пуціна – ён бы й зачытаў “прапаную сп. Пуціна”… Раней пра свае канфэрэнцыі-тусоўкі псэўдаапазыцыя давала ў прэсе разгорнутыя рэклямныя артыкулы, славіла сябе на радыё Свабода. Два гады таму, калі яны згуртаваліся шчыльненькай кодлай, каб ісьці на рэжымныя мясцовыя выбары і цягнуць за сабой людзей (забясьпечваючы неабходны рэжыму кворум), тон зьмяніўся. Тады ў апошні раз “Нар. Воля” дала панарамны здымак партыяк і кааліцыяк, што сядзелі недзе ў Раўбічах. Здымак быў зроблены ззаду, каб ня было відно твараў, каб не засьвечваць удзельнікаў афёры (так зазвычай здымаюцца мафіёзі на Сіцыліі). Тады афёра ўдалася. Не, ніхто зь іх у мясцовыя саветы не патрапіў – рэжым праваліў усіх “абьяднаных апазыцыянэраў”. Але ім і ня трэба было гэтага. Яны атрымалі тады свае юдавы грошы з Масквы і з Нямеччыны на “развитие демократии” і разьвілі яе так, што доўга пасьля гэтага ў розных гарадах Беларусі людзі сустракалі іх з плякатамі “Аддайце нашыя грошы!” (Яны паабяцалі ад сябе ганарары ўдзельнікам выбарчай кампаніі, а потым забыліся грошы раздаць). У апошнія дні студзеня сёлета яны сабраліся на тусовачку ў Вільню. “Ізабражалі” замежны зьезд так ненатуральна, што ў “Нар. Волі” іх высьмеяў нават генэрал Валера Фралоў. 40 “славных сынов Белоруссии” (як называе іх маскоўскі правы інтэгратар Б. Нямцоў) высунулі ў Вільне новы лёзунг – “Тры крокі да лепшага жыцьця”. Зусім нядаўна яны тлумілі народу галаву з містычнымі “пяцьцю крокамі”. Значыць, два мы ўжо зрабілі. Толькі куды?.. Цяпер газэты не падалі ані фотаздымкаў “славных сынов”, ані іхных прозьвішчаў, ані агляду іхных дыскусіяў. Некаторыя сьведкі, аднак, расказваюць, што ў Вільне адбывалася традыцыйная раздача грантавых грошай “на развитие демократии”. Значыць, фальшывая антынародная афёра пачынае раскручвацца зноў. Іхны рэпэртуар не мяняецца. Дзіва, нават у танным шынку публіка гоніць са сцэны аркестрык, які ўсьцяж дундзіць адну і тую ж навязьлівую мэлёдыю. 2 лютага беларусы памінаюць вялікага Кастуся Каліноўскага (1838-1964), які нарадзіўся ў гэты дзень. Наш Кастусь — той выпадак у гісторыі, калі злачынцы, забіўшы героя, баяцца яго. На працягу 141 году пасьля забойства беларускага рэвалюцыянэра забойцы-маскалі пэрманэнтна і панічна баяліся яго, ягонага імя, памяці і праўды аб ім. І працягваюць баяцца, замоўчваюць, перакручваюць гістарычную праўду. У 1980-я гады ўрэшце выдалі ў БССР тэксты “Мужыцкай Праўды” – на мове забойцаў героя, па-расейску! Палымяны зварот Кастуся да беларусаў – Дзецюкі! – прагучаў у вычварэнскім перакладзе як “Ребята!” і г.д. Па ўсёй Беларусі стаіць толькі пару помнікаў Каліноўскаму (адзін з іх, што непадалёк ад мястэчка Сьвіслач, ёсьць антымастацкі і блюзьнерскі артэфакт – фігура босага чалавека). Вось ужо сапраўды любімы занятак акупантаў і іхных мясцовых паслугачоў – абуваць наш народ у лапці. У 1989 г. на вул. Каліноўскага ў Менску ўлады вымушаныя былі адсланіць сьціплую мэмарыяльную шыльду ў гонар героя. Мы памятаем, як тады падчас цырымоніі міліцыя кідалася на моладзь і рвала з рук ды нішчыла Бел-Чырвона-Белыя сьцягі, сьцягі Каліноўскага. Некалькі гадоў таму акупацыйная ўлада зьнішчыла гэтую шыльду, спакойна жыць не магла. Вечна так ня будзе. Сапраўдная беларуская ўлада адновіць справядлівасьць. Але пажадана будзе пакінуць вуліцу Кастуся Каліноўскага менавіта на ўсходней ускраіне сталіцы, дзе яна цяпер, каля маскоўскай шашы. Паставіць тут прыгожы архітэктурна-плястычны комплекс, прысьвечаны паўстаньню пад кіраўніцтвам героя. І няхай маскалёў, што едуць у нашую сталіцу, будзе сустракаць несьмяротны вобраз нашага Кастуся – вечнага абаронцы Айчыны ад маскоўскай арды. 4 лютага пуцінскі рэжым распачаў новы этап стабілізацыі імпэрскага самадзяржаўя. Пасьля некалькіх гадоў гульняў у дэмакратыю і марокі з выбарамі рэжым пераходзіць да простай мадэлі кіраваньня тэрыторыямі. Па рэкамэндацыі Пуціна ва Ўладзівастоку мясцовае Законодательное собраніе Прыморскага краю зацьвердзіла губэрнатарам краю С. Дарькина – гэта дэбют у маштабах усяе РФ. Нават журналісты зьдзівіліся нахабнай фармальнасьці ўсёй цырымоніі. Дэпутаты без абмеркаваньня кандыдатуры пабеглі да ўрнаў і прагаласавалі “за” (адзін голас “супраць”). Пад фанфары і барабанны бой ад японскіх марэй пачынае крочыць па РФ новы таталітарызм. Наступным крокам трэба чакаць абвяшчэньне Уладзімірам Першым новай манархічнай дынастыі. 60 гадоў таму, 4 лютага 1945 г. у Лівадзійскім палацы каля Ялты пачалася знакамітая канфэрэнцыя, на якой Сталін, Рузвэльт і Чэрчыль дзялілі пасьляваенны сьвет. З лёгкасьцю азартных гульцоў заходнія дэмакратыі аддалі ў пашчу маскальскаму монстру шэраг краінаў і народаў Эўропы і Азіі. Дагэтуль сьвет ня вылячыўся ад гэтай ялцінскай язвы. Ясна, што для Масквы заўсёды, а цяпер асабліва Ялцінская канфэрэнцыя азначала надзвычайную перамогу над Захадам: заходніх выгадніцкіх наіўнячкоў Крэмль тады вельмі хватка “кінуў”. Маскалі задумалі ня толькі ўрачыста адсьвяткаваць юбілей канфэрэнцыі (заўважым – на тэрыторыі сувэрэннай Украіны), але й адсланіць на плошчы перад Лівадзійскім палацам скульптурную кампазыцыю з выявамі згаданых ўдзельнікаў. Аўтар – скандальна вядомы маскоўскі грузін Цэрэтэлі, які ў Маскве і па ўсяму сьвету панаставіў манумэнтальных монстраў. Крымска-татарская абшчына выступіла з рэзкім пратэстам супраць помніка, у кампазыцыі якога ёсьць выява Сталіна (помнік адлілі ўжо ў Пецярбурзе). Русскіе люді “сталі сьцяной” на абарону свайго любімага важдзя. НТВ паказала жыдзенькі пікет з транспарантамі “Памятнику Сталину быть!” і сказала, што “вэтэраны вайны патрабуюць помніка”. Аднак, мы не сьляпыя, убачылі, што ўсе “вэтэраны” нараджэньня не раней за 1940 г. і нават маладзейшыя. Але аднаго сапраўднага ўсё ж з Расеі завезьлі. Бадзёры, як кажуць цяпер маладыя, “ветеринар НКВД” Капитонов рэзка махаў рукамі перад тэлекамэрай і гукаў: “Да это же умнейшие люди тут мир делили. Это один товарищ Сталин войну выиграл и закончил! Ему должен быть заслуженный памятник!” Хто-хто, а Капитонов праўду ведае, ён ахоўваў тую канфэрэнцыю. Помнік імпэтна баранілі таксама крымска-рускія “искусствовед в штатском” і проста “искусствовед”: начальнік рэспублікі Крым Казарин ды дырэктарка Лівадзійскага палаца-музэя Ковалёва. Нават гэты лякальны канфлікт дае дзіўную экспэрымэнтальную чысьціню (хаця беларусы ўжо даўно гэтаму не зьдзіўляюцца) – на фоне агульначалавечага праклёну сталіншчыне, бальшавізму і іхнай імпэрыі расейцы ліхаманкава чапляюцца за гістарычную мерцьвячыну, жыць без яе ня могуць. Яшчэ раз пра “пролетарскую сознательность”. Танныя гарэлка і віно дазваляюць сотням тысячаў людзей забыцца пра свае праблемы, пра безграшоўе і маразм жабрацкага жыцьця. Масавы алькагалізм усур’ёз пагражае нармальнаму функцыянаваньню прадпрыемстваў у Беларусі. На некаторых адміністрацыя вынайшла спосаб зьмягчэньня праблемы і падтрымкі пралетарскай сьведамасьці. Рабочы чалавек, які суткі ўпіваўся, а да брамы фабрыкі дапоўз роўна ў момант пачатку зьмены, заслужыў гуманнага абыходжаньня. А інакш давялося б звальняць лепшых байцоў індустрыяльнага фронту. На менскім падшыпнікавым заводзе робяць так… Нядаўна там быў арыштаваны за невыкананьне пляну дырэктар. На месца, якое мясцовыя вострыя языкі празвалі “расстрэльным”, ніхто не хацеў садзіцца. Таму новага боса прывезьлі ажно з Горадні. І вось, калі праз прахадную няпэўным крокам перасоўваецца “сьведамы рабочы”, ахова праводзіць з ім тэст: “Скажы імя новага дырэктара!” – “Забж… Забж… Забж… Забжыдоўскі!” Таго, хто ня змог вымавіць заходняе прозьвішча, накіроўваюць у “рэабілітацыйны пакой”. Рабочы можа адляжацца, нават прыняць душ і выпіць пігулкі. Ды ісьці на зьмену. Хто як можа дае рады вынікам эканамічнай вайны, якую вядзе расейская імпэрыя супраць нашай краіны. 6 лютага Расея назаўжды разьвітвалася з выбарчай дэмакратыяй. Разьвітаньне адбывалася на апошніх губэрнатарскіх выбарах – а менавіта губэрнатара Ненецкай аўтаномнай акругі (гэта на поўначы Архангельскай вобласьці). Галасаваньне прайшло актыўна, хаця галасоўшчыкаў было даволі няшмат, насельніцтва акругі – усяго 40 тысячаў чалавек. Пуцінская прапаганда называе гэты рэгіён расейскім Кувэйтам. Усё тут, маўляў, стаіць на нафце, толькі пампуй. Але ў сапраўдным Кувэйце мясцовыя грамадзяне жывуць, як шэйхі (нават заробак атрымліваюць за кувэйцкае грамадзянства – гэта адсоткі ад здабычы нафты, якімі дзеліцца з усімі мясцовы шэйх). У ненцаў усё наадварот. Іх самых засталася купка, іх расейскія акупанты спайвалі насьмерць на працягу некалькіх стагоддзяў. Спайвалі, аж покуль ня сьпіліся самы. Мясцовыя “кувэйтцы” – ненцы жывуць у чумах, раз на паўгады да іх прылятае вэрталёт з таварамі. Займацца гадоўляй аленяў немагчыма, таму што даўно крамлёўская мафія рассыпала гандлёвыя сувязі і на адным вэрталёце раз на паўгады гандаль не наладзіш. Краявіды паселішчаў нафтавікоў нагадваюць цёмныя стагоддзі сярэднявечча. Вось за гэты кавалак прамерзлай зямлі сышліся ў апошнім выбарчым змаганьні “русские баре”. Ненцамі хацелі б пакамандваць такія Кашин, Баринов ды яшчэ некалькі белых звышчалавекаў. Самае цікавае, што пад уладай гэтых “белых” рэгулярна няма чым абаграваць будынкі (гэта на зямлі, прасякнутай нафтай!). Хаця што тут зьдзіўляцца? На Калыме, якая стаіць на золаце, няма нічога, акрамя брацкіх магілаў рабоў расейскага ГУЛАГу ды разваленай золатаздабыўчай індустрыі, якая жыве на бюджэтнай датацыі (!!!). І вось гэтыя “белыя” намерыліся зьявіцца ў якасьці калянізатараў-культуртрэгэраў у нашай Беларусі. Яны ўжо атрымалі адлуп ва Ўкраіне, нарвуцца на адлуп і ў Беларусі. Гісторыя дае часам дзіўныя знакі чалавецтву. Іх трэба ўмець прачытаць і інтэрпрытаваць, а галоўнае своечасова заўважыць. Напрыклад, яшчэ сучасьнікі заўважылі, што імя апошняга імпэратара непадзельнай Рымскай імпэрыі, якога скінулі з трону германскія варвары ў 476 г. – Рамулус Аўгустус – складалася з імені заснавальніка Рыма Рамула і з імені першага рымскага імпэратара Аўгуста: імпэрскі цыкл замкнуўся. Калі на гэбоўска-крамлёўскі трон ўлез У.У. Пуцін, многія заўважылі сугучнасьць прозьвішча “ленінградца бранскага паходжаньня” з жудаснай постацьцю Грыгорыя Распуціна. Як вядома, неадукаваны і брудны сібірскі мужык зрабіў бліскучую кар’еру ў Пецярбурзе. Валодаючы сатанінскімі сіламі ўплыву на людзей, ён здолеў ня толькі ўвайсьці ў давер да царскай сямьі, але й фактычна зрабіцца кіраўніком імпэрыі. Менавіта Распуцін у прамежках паміж пьянкамі і распутствам з прастытуткамі і прыдворнымі дамамі прызначаў міністраў, камандаваў дваром, распараджаўся дзяржказной. Замежныя дыпляматы, разьзявіўшы рот, глядзелі на гэты шабас азіяцкай імпэршчыны. Французкі амбасадар Палеалёг так і заўважыў аднойчы: “Расеяй кіруе кодла лунатыкаў…” Тады ўжо пачалі складвацца адносіны да Расеі як да непрадказальнага хаўрусьніка, як да хворага на шызафрэнію дзяржаўнага арганізму. Канец Распуціна, якога ненавідзела як арыстакратыя, так і народ, быў страшны. Яго па-зьверску забілі сябры царскай сямьі (іх за гэта не аддалі пад суд). Праз месяц у імпэрыі пачалася рэвалюцыя, у віры якой загінулі Раманавы і іхны дзяржлад. З гадамі пуцінскага кіраваньня гэтая змрочная сугучнасьць імёнаў крыху сьцерлася, але не забылася зусім. Назіраючы за працэсамі гніеньня, дэмаралізацыі і развалу цяперашняга расейскага імпэрскага грамадзтва, ягоных дзяржаўных і вайсковых структураў, разумееш, што экзатычная імпэрыя набліжаецца да свайго чарговага і ўжо апошняга калапсу. У 1917 г. імпэрыю выратавалі бальшавікі з іхным тэрорам. Новы Распуцін, які ўжо не з царскай спальні, а непасрэдна, у адкрытую з крамлёўскага трону рэалізуе тэрарыстычную праграму па выратаваньні імпэрыі, скончыць таксама страшна. Гэта непазьбежна. 6 лютага расейская тэлевізія паспрабавала зьмягчыць гэтыя асацыятыўныя сувязі. У праграме, прысьвечанай Распуціну, пра Пуціна ня згадвалі. Але ўсё падкрэсьлівалі, што Распуцін быў супраць удзелу Расеі ў вайне, што ён штурхаў цара на выйсьце з антыгерманскай кааліцыі (во, які быў “правідзец”!). І забілі яго, маўляў, прадстаўнікі англа-французкага дыпляматычнага корпусу. Вось які пакутнік, аказваецца, можна ў РПЦ новага “сьвятога” упісваць разам з Міколкам Крывавым. Нічога, акрэм сьмеху і агіды, ня могуць выклікаць марныя спробы “русской патріотіческой історіографіі” адмыць найбольш брудныя і крывавыя старонкі іхнай гісторыі, якая ўсьцяж дае знакі блізкім і далёкім народам: сьцеражыся Масквы — Вавілёнскай Блудніцы! 7 лютага ў Менск (сталіцу СНД!) зьехаліся сакратары гэтага падкрамлёўскага фантому. Міністэрскія камандыровачныя, банкеты і гатэлі, аплочаныя падаткаплацельшчыкамі, марна не прападуць. Надта важнае пытаньне абмяркоўваюць хаўрусьнікі. А менавіта – падрыхтоўку да 20-х угодкаў Чарнобыльскай катастрофы. Яшчэ больш за год засталося да трагічных угодкаў, а бюракратам ужо засьвярбела, як бы гэта ўсё абставіць. Можна чакаць якіх-небудзь тыпова цынічных сьвяткаваньняў. Маскоўскім лётчыкам-героям, што скінулі на беларускую зямлю і на нашых людзей радыёактыўныя хмары ў 1986 г., уручаць ордэн “Дружбы народаў”. Дазволяць жулікам з “пяцёркі плюс” прайсьціся на бангалёрскі сабачнік у Менску і г.д. І будуць працягваць асьвенцымскі экспэрымэнт над мільёнамі людзей, што жывуць на атручанай тэрыторыі ды жывяцца атручанай прадукцыяй. У гэты ж дзень НТВ паказала Кадырава-малодшага, які ў Грозным перад журналістамі запрашаў легітымнага Прэзыдэнта Чачэнскай Рэспублікі Аслана Масхадава здавацца ў палон. У Маскве ваеннае міністэрства сабрала замежных ваенных аташэ пад тую ж тэму. У зале сядзелі дзядзькі ў экзатычных уніформах. Толькі дысцыпліна і этыкет не дазвалялі ім зарагатаць, слухаючы самаўпэўненую лухту маскоўскіх “банапартаў”, якія няздольныя ўжо адзінаццаты год даць сабе рады з партызанскім супрацівам статыстычна невялікай чачэнскай арміі. Беслан гучаў як галоўны аргумант “канстытуцыйнай місіі” крамлёўскіх забойцаў. Але ўсе ўжо ведаюць, што менавіта расейцы арганізавалі масавае забойства ў асэцінскай школцы, што слабо маскалям перамагчы змагарны народ і захапіць яго лідэраў. Але трэба прызнаць, што яны наўчыліся танкамі і агнемётамі змагацца супраць невялічкіх партызанскіх груповак. Так, 15 студзеня маскоўскія карнікі разграмілі цэлы квартал на ўскраіне Махачкалы, каб забіць некалькіх партызанаў. 7 лютага перад будынкам мясцовай улады сабраліся семьі, дамы якіх былі зьнішчаныя падчас гэтай апэрацыі. Людзі дагэтуль не атрымалі ніякай кампэнсацыі, ніякіх дакумантаў, вымушаныя жыць у гатэлі. Самы маскалі настойліва падказваюць каўказцам, што для Масквы яны ўсе пагалоўна ёсьць ворагамі. Калі ў 1911 годзе распачыналася Кітайская рэвалюцыя, то адным з яе лёзунгаў быў – “Кітайцы ніколі ня будуць кулі!” Шмат часу прамінула, а русские товарищи неяк забыліся пра гэта. І ня толькі наконт кітайцаў. На эгіпецкіх курортах пьяныя расейскія ўблюдкі традыцыйна паводзяць сябе агрэсіўна і распярэзана, ведаючы пра беспакаранасьць. Тое самае на пляжах Паўднёвай Азіі, дзе яны дэманструюць сваю быдлячую натуру каля гаротных ахвяраў нядаўняга цунамі. 7 лютага яны атрымалі лекцыю кітайскай мовы ў памежным мястэчку Хэйхэ. Пачалі хаміць і сьвінячыць на мясцовай дыскатэцы. Падобна, што кітайцы паводле Канфуцыя доўга цярпелі варвараў з поўначы. А сёньня цярплівасьць скончылася. Моладзь накінулася на хамаў, аднаго забіла, пяцёх на насілках ледзь зацягнулі за мяжу. Паліцыя ня ўмешвалася. Відаць, яны ўсім даўно даліся ў знакі. Па НТВ тонкагалосая дзеўка камэнтавала лекцыю: “Был большой шум, а потом наши здоровые мужики побежали. Я обернулась и увидела, что несколько из них лежат на полу и об них разбивают стулья…” Самае цікавае, што аўтары тэлерэпартажу не выказалі ніякага празьмернага спачуваньня суайчыньнічкам. Ясна, што гэтыя “здоровые” даліся ў знакі і ў сваім Благавешчанску. Беларусы, што служылі ў савецкім войску каля мяжы з Нарвэгіяй, памятаюць уражальны кантраст паміж двума сьветамі. На расейскім баку – бруд, баракі з тлустымі крысамі, гнюсная ежа, гнюсная, непрыстасаваная вопратка, зьверства міжчалавечых адносінаў, панаваньне шэрых і чорных фарбаў. На скандынаўскім баку – сучасныя аўтамабілі, весела пафарбаваныя домікі, нэонавыя рэклямы крамаў. Цікава было паслухаць 7 лютага выступ генсека міжпарляманцкай асамблеі СНД (мы ўжо й забыліся, што ёсьць такая) товарішча М. Кротова. Нікому невядомы генсек маляваў галавакружныя пэрспэктывы: “В реформированной России Евросоюз может и должен увидеть “Большую Норвегию”. Норвежцы тоже не вступают в ЕС и контактируют с ним в специальном режиме в соответствии со своими интересами. Мы нужны Европе, которая является перенаселённым континентом, бедным на природные ресурсы”. Яшчэ нядаўна ў Крамлі шумелі, што на працягу 15 гадоў РФ дагоніць і перагоніць Партугалію (апошнюю па разьвіцьцю ў Эўразьвязе). Але ў гэтай “апошняй” такі ўзровень, што нат самы расейскія брахуны зразумелі, што ў бліжэйшыя 1500 гадоў ім Партугалію не дагнаць. Цяпер абралі дзеля навязьлівай балбатні і тандэтных абяцанак культурную паўночную краіну з яе самаарганізаваным і талковым народам. Кротаў забыўся сказаць, што гэта самы нарвэжцы ня хочуць уступаць у ЭЗ, а вось Расею ніхто ня думае запрашаць тудой. Мы памятаем паведамленьні, як багатая на рэсурсы Расея крала нарвэжскую дзяржмаёмасьць: выпампоўвала нафту з яе падземных радовішчаў, лавіла рыбу ў яе водах, труціла выкідамі жудасных хімкамбінатаў нарвэжскую экалёгію. Расейцы й цяпер працягваюць гэта рабіць. Эўрапейскія народы на сваёй скуры ўсё больш разумеюць, што з РФ сапраўды трэба мець “спэцыяльны рэжым”, г. зн. трымацца падалей ад гэтага небясьпечнага імпэрскага сьметніка. Расейская, а за ёй і менская прапаганда працягваюць апяваньне “рыцараў НКВД-КГБ”. Расейская тэлевізія прысьвяціла апошнюю такую канцлягерную гарбушку, размаляваную пад пернік, генэралу Цвігуну. Ён даслужыўся да першага намесьніка начальніка КГБ СССР Ю. Андропава (у 1984-85 гг. генсек КПСС). А ў 1982 г. быў застрэлены (ці застрэліўся) на сваёй дачы, стаўшы ў цэнтры самага гучнага скандалу позьняга брэжнявізму. Тады казалі, што Цвігун быў адной з галоўных фігураў банды (у склад якой уваходзіла дачка Л. Брэжнява Галіна), што нагандлявала мільярды на скрадзеных у савецкага народу брыльянтах. Адмываньню жуліка-гэбіста Цвігуна і ягонай канторы ў асноўным і прысьвечаная тэлеэпапейка. Нам паказалі камсамольскае юнацтва чэкіста, які прыйшоў “у ворганы” у 1938 г. Не ўдакладнілі, аднак, чым маладзён там пачаў займацца. Хаця мы і самы здагадваемся, чым займаліся ў той пэрыяд гэтыя ворганы: зьнішчалі мільёны людзей. Падчас вайны наш герой камандаваў СМЕРШам у Краснадарскім краі (таксама страляў у патыліцу нашым дзядам). Пасьля вайны змагаўся з антысавецкім падпольлем у Малдове (не пакладаючы рук зьнішчаў патрыётаў). Знойдзеныя ўжо кіназдымкі зьверстваў НКВД (або інакш “славных дел органов”), але ў гэтым фільме іх нам не паказалі. У 1950-я гады Цвігун “исколесил на чекистской работе весь советский союз” – пад гэты камэнтар у фільме лірычна забрынькалі балалайкі, ствараючы настальгічны фон. Тут яго заўважыў Брэжняў і запрасіў у Маскву. Цвігун быў адказны сярод іншага за арганізацыю “туфты”. Падчас міжнародных фэстываляў, Маскоўскай алімпіяды 1980 г. ды іншага ён выпрацаваў бяспрыкладную па эфэктыўнасьці сістэму ізяляцыі замежнікаў ад простых савецкіх людзей. З неграмі і заходнімі камсамольцамі танцавалі на вуліцах Масквы выключна гэбістыя. Ён арганізоўваў парады на Краснай плошчы з усім гэтым жудасным фараонскім манумэнталізмам. Выявіў таксама талент сцэнарыста і накруціў тры фільмы пра СМЕРШ. Яго вельмі цаніў Андропаў. Вось тут стоп! Аказваецца, Андропаў — найвярнейшы ахоўнік КПСС і лічно тов. Брежнява, ланцуговы сабака (як казаў пра такіх Іван Жахлівы) – не любіў Брэжнява і душой не прымаў ягоную сістэму (у той жа час целам дзесяцігоддзямі мацуючы яе – бываюць і такія парадоксы!). А андропаўскія супрацоўнікі ня тое што брыльянты ня кралі, але й жылі вельмі сьціпла. Нам паказалі ведамственную дачу Цвігуна з банальнымі крэсламі, старэнькім тэлевізарам і на ўсіх прадметах біркі з нумарамі – усё, маўляў казённае, ніякай раскошы! Путчыст 1991 году Кручкоў (апошні начальнік КГБ СССР), на якога манструальную фізіяномію глядзець без агіды цяжка, гарантаваў з экрану, што “честным и скромным работникам органов стало трудно в те годы”. Цвігуна прымусілі легчы на мэдабсьледваньне і, як сьведчыць ягоная дачка, закармілі там транквілізатарамі (відаць, спрацавала створаная самым Цвігуном зь сябручкамі гэбоўская тэрарыстычная “мэдыцына” – гэта як бы Гімлера ўзялі ды засунулі ў газавую камору). А потым Цвігуна застрэлілі на дачы, Андропаў вельмі сумаваў. Далей кінагрупа завяла нас у архіў ФСБ. А тут, аказваецца, няма справы па сьмерці Цвігуна. Вось так. А быў такі ўсьмешлівы і гуманны ва ўсіх адносінах чэкіст! Гэта і ёсьць галоўнае, што павінен вынесьці пасьля тэлепрагляду постсавецкі глядач. Рэабілітацыя і рамантызацыя вечна жывога савецкага гестапа працягваецца. Штодня па расейскаму тэлеканалу паненка прыемнай зьнешнасьці падае паўгадзінную статыстыку злачынстваў у Расеі. 9 лютага распавядалі пра забойствы па найму. Паказалі тры эпізоды, якія сьведчаць пра шырыню жанравых праяваў гэтага віду. У Пецярбурзе злавілі гр. Крыжэўскага, які за 5 тысячаў доляраў “заказаў” свайго канкурэнта. А канкурэнт замінаў яму ў бізнэсе. Справа ў тым, што Крыжэўскі арганізоўвае сталоўкі ў школах і ПТВ. Калі прадстаўніка гуманнай прафэсіі сталі распранаць, то адкрыліся старыя блізны. Ён прызнаўся, што ў мінулым атрымаў шэсьць куляў падчас нападаў і перастрэлак, а цяпер таксама знаходзіцца пад сьледствам. У Маскве ў той жа дзень абстралялі з аўтаматаў машыну дырэктара футбольнага клюбу ЦСКА. Паранены кіроўца-ахоўнік здолеў вывесьці машыну з-пад абстрэлу і ўцячы. Міліцыянты і журналісты згодныя ў тым, што дырэктара “хацелі проста папалохаць” (таму зрабілі з джыпа рэшата). У Прыморскім краі канкурэнты дырэктара буйнога санаторыя падаслалі да яго забойцу супэрклясы, замаскіраванага пад бамжа. Той цэлы дзень зьбіраў у навакольлі пустыя пляшкі. Калі ахвяра пад’ехала на машыне, “бомж” кінуў пляшку ў лабавую шыбу. Дырэктар імпэтна выскачыў, каб разабрацца, і быў застрэлены. Праўда, праз пару дзён “бамжа” таксама застрэлілі, каб ня было сьведкаў. У некаторых гарадах існуюць нават адмысловыя могілкі для адпрацаваных кілераў. Нягледзячы на гэта, у шэрагі прафэсіяналаў забойнага рамяства становяцца новыя і новыя выканаўцы. Статыстыка сьведчыць, што сярод кілераў найбольш былых спарцмэнаў, міліцыянтаў і вайскоўцаў, якія вярнуліся з баявых дзеяньняў. Вось такая РФ – дзяржава, што займае другое месца па заказных забойствах у сьвеце. Тэлепаненка не называе нам краіну-лідэра, усьміхаецца і разьвітваецца да заўтра… 9/2/2005 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |