Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Прысьцёбнутыя да рэжыму

Юры Беленькі
Прапагандысцкі ролік, што нядаўна пракруціла БТ, нагадаў пра абвешчаную Лукашэнкам напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 1994 года ягоную прэзыдэнцкую канцэпцыю — “кіравацца здаровым сэнсам”.

Уяўленьні пра здаровы сэнс, як вядома, у кожнага свае, але што абсалютна відавочна не ўваходзіць у азначанае паняцьце лукашэнкаўскай каманды – дык гэта ўсё беларускае. Як шалёныя ваўкі, па камандзе маскоўскага КГБ накінуліся лукашэнкаўскія “прагматыкі” на беларушчыну— рвалі беларускі сьцяг, зьневажалі беларускую мову, вынішчалі беларускую адукацыю… Праз пэўны час Масква выканаўцаў бруднай работы стала пераводзіць у ствараемую ёй “апазыцыю”. Так “спэцпрадстаўнік прэзыдэнта ў Вярхоўным Савеце” Анатолій Лябедзька пасьля ўзьведзенай пад ягоным куратарствам “вертыкалі ўлады” быў накіраваны ў АГП, кіраўнік лукашэнкаўскага выбарчага штабу і адміністрацыі Леанід Сініцын — у рэзэрв “кандыдатаў у прэзыдэнты” і г.д. Тэндэнцыя была настолькі імклівай і адпаведна вызначанай, што нехта з журналістаў пажартаваў — “калі так пойдзе, то скора і Ваня Ціцянкоў стане апазыцыянэрам”. І сапраўды, Ціцянкоў пабег ад свайго гаспадара ў эміграцыю, нават ўстаў у позу змагара супраць рэжыму. Гэта быў апафэёз!

“Апазыцыянэры” з лукашэнкаўскага прызыву добра папрацавалі на боса падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2001 года. Выставілі супраць яго поўную электаральную нікчэмнасьць – Ганчарыка, забясьпечылі патрону “элегантную перамогу”. Масква так была задаволена сваёй “апазыцыяй”, што самазаспакоілася і празявала момант, калі беларусы нешта зразумелі наконт маскоўскага паходжаньня як рэжыма, так і “апазыцыі”. Калі ж, у рэшце, Масква больш-менш уцяміла , што беларусы ня хочуць зьлівацца ў адзіную дзяржаву з РФ і зусім ня маюць піэтэту да Расеі, то тут, як кажуць , ужо было не да “канстытуцыйнага акту”. Масква спадзявалася захаваць хаця б на гэтым этапе свайго галоўнага агента і статус-кво ў Беларусі. Таму так пнулася, губляючы ўсе прыкметы канспірыцыі “апазыцыя”, зазываючы беларусаў на лукашэнкаўскі рэфэрэндум 17 кастрычніка 2004 г. Народ убачыў здрадніцкую, прамаскоўскую сутнасьць усіх гэтых “пяцёрак плюс”. Выйсця ня было, Масква вымушана спаліла гэтую “апазыцыю”.

Пасьля рэфэрэндуму Маскве тэрмінова спатрэбіліся сьвежыя “апазыцыйныя” сілы. Антыбеларускаму рэжыму патрэбная раскрутка “апазыцыянэраў” з лукашэнкаўскага прызыву, тых, хто ўжо праявіў сябе ў справе зьнішчэньня асноў Беларускай Дзяржавы і ня быў “спалены” ў нетрах псэўдаапазыцыі.

Днямі некаторыя незалежныя СМІ выбухнулі матэр’яламі прысьвечанымі прышэсьцю чарговага “апазыцыянэра”, былому рэктару БДУ Аляксандру Казуліну. Трэба паспачуваць экс-рэктару, бо ня так-та лёгка і апазыцыянэрам стаць і боса не пакрыўдзіць. Вось і кажа: “Корень зла — в обществе, в спящей гражданской позиции каждого из нас… Как бы мы не говорили, но Лукашенко сделал много полезного для нашей страны.” (Народная Воля, №35) Карацей кажучы – харошы прэзыдэнт і кепскі народ.

Добра б было, каб сп. Казулін распавёў беларусам пра тое добрае, што зрабіў для іх маскоўскі стаўленік, так бы мовіць, вуснамі апазыцыянэра, а то мы ўсё больш пра гэтыя даброты чуем ад БТ. Цікава было б адчуць розніцу.

А вось у інтэрв’ю “Комсомольской правде в Белоруссии (№32) на пытаньне: “А белорусским языком владеете?”, Казулін адказаў: “Нет, но обещаю выучить”.

Гэта ж як трэба ставіцца да беларусаў, каб будучы намесьнікам міністра адукацыі, рэктарам галоўнай вышэйшай навучальнай установы краіны, не парупіцца каб вывучыць мову народа? А можа гэта знак маскоўскім працадаўцам, маўляў—глядзіце які я! Ненавіджу беларусаў ня меньш за Лукашэнку!

Але сп. Казулін ня быў толькі пасыўным назіральнікам за ганебным антыбеларускім шаленствам, што адбываецца ў краіне пачынаючы з рэфэрэндуму 1995 года (калі рэжым маштабна сфальшаваў вынікі і забараніў беларускія нацыянальна-дзяржаўныя сімвалы ды надаў статус дзяржаўнай чужой нам расейскай мове, загнаўшы беларушчыну ў рэзэрвацыю). Казулін быў актыўным выканаўцам антыбеларускай палітыкі, пра гэта ёсьць шмат сьведчаньняў. Таму ў згаданым інтэрв’ю “Народнай воле” спагадлівы інтэрв’юер ставіць пытаньне такім чынам: “Вас не смущает референдум 1996 года, президентские выборы 2001 года?”

Ня робіцца нават узгадка пра антыканстытуцыйную, ганебную акцыю праведзеную лукашэнкаўскім прызывам, у тым ліку і спадаром Казуліным у 1995 годзе па загаду Масквы. Бо любая узгадка на гэты конт можа выклікаць у чытачоў напамін не толькі пра сутнасьць тагачасных падзеяў, але і асацыяцыі з пэўнымі імёнамі. Выглядае такім чынам, што ўзгадка пра 1995-ты сёньня стала табу ў асяродку “апазыцыі” маскоўскай гадоўлі – пра гэтае сьведчаць шматлікія іхныя інтэрв’ю і артыкулы. Але марная іхная маскоўская справа, шыла ў мяшку ня ўтоіш. А падзеі сьведчаць – набліжаецца час беларускай улады.

27/2/2005 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2005
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024