Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: “Гэта крымінальнае злачынства крамлёўскай улады” Сяргей Навумчык, Прага Інфармацыю пра забойства Аслана Масхадава камэнтуе па тэлефоне зь Нью-Ёрку старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Зянон Пазьняк. (Пазьняк: ) “Гібель Аслана Масхадава – гэта ёсьць крымінальнае злачынства крамлёўскай улады. Статус Масхадава стварыўся такі, што забойства яго не спрыяла б пэрспэктыве міру на Каўказе, і рабіць гэтага было нельга. Паколькі гэта зрабілі, дык зразумела, што легітымнага прэзыдэнта Чачэніі забілі тыя, хто зацікаўлены працягваць вайну на Каўказе. Гэта зразумела і абсалютна відавочна. Зразумела таксама, што забойства Масхадава адбылося на згоду Пуціна, а можа, і па яго асабістым указаньні. Гэта пацьвярджае мае здагадкі, што пасьля правалу крывавага злачынства расейскіх спэцслужбаў у Беслане крамлёўская мафія вырашыла зьмяніць Пуціна, які ўжо стаіць па горла ў крыві, і становіцца адмоўнай фігурай у міжнародным пляне. Гэтае чарговае подлае забойства павісае на ім. Крамлёўская ўлада павінна добра разумець, што пасьля забойства Масхадава чачэнцы могуць палічыць, што яны атрымалі маральнае права на забойства ў адказ, і можна не сумнявацца, што ў гэтым таксама будзе замешаны расейскі КГБ, які трымае цяпер абсалютную ўладу ў Расеі. На маю думку, сьвет у чарговы раз пераконваецца, што Расеяй кіруе бандыцкі рэжым, які дзейнічае не па людзкіх, а па крымінальніцкіх законах. Я хачу выказаць сваё шкадаваньне родным і блізкім Аслана Масхадава і ўсяму гераічнаму чачэнскаму народу”. Паводле радыё “Свабода”. 11/3/2005 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |