Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Сяргей Папкоў Гэты матэрыял толькі пазначае тэму. Маладыя беларусы, якія зьвяртаюцца да палітычных пытаньняў, павінны навучыцца фільтраваць варожую інфармацыю. Вораг выкарыстоўвае і інтэрнэт-прастору. Відавочна, што створана цэлае падразьдзяленьне “інфармацыйных агентаў уплыву”, якое дзейнічае на беларускіх інтэрнэтаўскіх сайтах і форумах. Не застаўся бязь іх “увагі” і сайт і форум “Беларускай Салідарнасьці”. Адны дзейнічаюць нахабна адкрыта, іншыя – закамуфлявана, як яны лічаць «вытанчана». Вось узорчык такой «вытанчанай працы» Скутара на http://www.bielarus.net/forums/index.php?showtopic=29&st=0entry265 1. Як я ўжо пісаў вышэй - пакуль сп. Зянон Пазьняк адсутнічае на Беларусі, рэальную групу падтрымкі сабе ён і ягоная каманда ніколі не зьбярэ, асабліва калі ўлічыць 2 галоўныя фактары: інфармацыйны вакуум у СМІ, і нявер’е ў Перамогу нават прыхільнікаў сп. Пазьняка. З усёй гэтай слоўна-аўтаматнай чаргі зьвернем увагу на «прапанове» Зянону Станіслававічу Пазьняку прыехаць і сесьці ў турму. Гэтая прапанова ўкідываецца ў беларускае грамадзтва ня першы раз і з розных крыніцаў. Нават былыя «сябры-добразычліўцы» выказвалі яе неаднаразова. Маскве хацелася б ізаляваць Зянона Станіслававіча, каб на Захадзе непасрэдна не ўздымалася галоўнае беларускае пытаньне, а менавіта, пытаньне агрэсіі Расеі супраць Беларусі. Тое, што расейскі гэбізм інфармацыйную зброю зрабіў сталай прыладай сваёй палітыкі, сьведчаць «навуковыя» распрацоўкі расейскіх спэцоў. Ніжэй прыведзены ўрыўкі з адной такой працы маёра С.В.Маркава, слухача Ваеннага ўнівэрсытэту (у перакладзе на беларускую мову). Аб некаторых падыходах да вызначэньня сутнасьці інфармацыйнай зброі. …Інфармацыйная зброя (ІЗ) – гэта спэцыяльна падабраная інфармацыя, пад узьдзеяньнем якой адбываюцца зьмены інфармацыйных працэсаў у інфармацыйных сістэмах (фізічных, біялагічных, сацыяльных і г.д.) у адпаведнасьці з задумкай суб’екта яго прымяненьня. Асноўнымі аб’ектамі ўздзеяньня ІЗ можна лічыць: інфармацыйна-тэхнічныя сістэмы; чалавек, сацыяльныя сістэмы. Прымяненьне інфармацыйнай зброі трэба разглядаць як у шырокім, так і ў вузкім сэнсе разуменьня. У шырокім сэнсе разуменьня ІЗ можа выкарыстоўвацца нашмат раней да пачатку вядзеньня баявых дзеяньняў, а ў некаторых выпадках баявыя дзеяньні ўвогуле могуць не плянавацца і змаганьне за дасягненьне мэтаў супроцьборства носіць выключна інфармацыйны характар. Пры гэтым асобна ўлічваецца адмоўнае інфармацыйнае ўзьдзеяньне на кіруючыя сістэмы ў дзяржаве: палітычныя, эканамічныя, духоўныя, сацыяльныя, ваенныя і г. д. У вузкім сэнсе … прымяненьне ІЗ павінна спрыяць абцяжарваньню атрыманьня праціўнікам своечасовай, поўнай і аб’ектыўнай інфармацыі, што прывядзе да выпрацоўкі неадэкватных рашэньняў і таму прымусіць дзейнічаць сабе на шкоду. Асобнай складнай часткай прымяненьня ІЗ зьяўляецца інфармацыйнае ўзьдзеяньне, якое выяўляецца як: З разьвіцьцём вылічальнай тэхнікі, аўтаматызаваных сістэмаў кіраваньня, электронных сістэмаў інфармацыйнага абмену і г.д. зьяўляюцца новыя, атакуючыя сродкі інфармацыйнага ўзьдзеяньня, да якіх можна далучыць: З дапамогай ІЗ могуць вырашацца наступныя задачы: У палітычнай сфэры з дапамогаю ІЗ могуць вырашацца наступныя задачы: Па меркаваньні ваенных экспэртаў, новыя віды інфармацыйна-псыхалягінай зброі адлюстроўваюць тэндэнцыю пераходу ад войн індустрыяльнай эпохі са зьнішчэньнем праціўніка да войнаў эры інфарматыкі, калі упор робіцца на тым, каб паралізаваць, дэмаралізаваць, праціўніка, не абавязкова зьнішчая яго фізічна. Узьдзеяньне ІЗ на вайскоўцаў і насельніцтва зьвязана перш за ўсё з падаўленьнем волі да супраціву, «замбіраваньнем» псыхікі (маніпуляваньнем і перабудовай мысьленьня), праграмаваньнем паводзінаў людзей у паўсядзённых і баявых абставінах і, у рэшце рэшт, зь іх дэмаралізацыяй і псыхічнай дэградацыяй. 20/3/2005 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |