Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Прадпрымальнікі без палітыкі і Лукашэнка зь яго палітыкай (Некаторыя ўрокі пратэсту дробных прадпрымальнікаў супраць увядзеньня падатку на дабаўленую вартасьць.) Сяргей Папкоў Што яшчэ трэба зрабіць, якія правесьці апэрацыі эканамічнага, сацыяльнага і інфармацыйнага кірункаў, каб беларусы пабеглі галасаваць за «канстытуцыйны акт», за далучэньне да крымінальнай Расеі, абы «пазбавіцца» ад Лукашэнкі. Ад крамлёўскіх жулікаў і нягодгікаў, падобных Павлу Барадзіну, трэба чакаць чарговых афёраў і подласьцяў. Страйк дробных прадпрымальнікаў, які праводзіўся з 1-га па 10-е сакавіка, прадэманстраваў, як гэбоўскі рэжым дзейнічае па драбленьні беларусаў на асобныя катэгорыі з наступным іх прыніжэньнем і падпарадкаваньнем. Апэрацыя з падаткам на дабаўленую вартасьць, праведзеная па рашэньні ўраду Расеі, ударыла па ўсіх прадпрыемствах і ўсяму насельніцтву Беларусі. Пачаўся новы віток росту цэнаў на камуналку. Рэзка палезьлі ўверх цэны на прадукцыю беларускіх прадпрыемстваў, што робіць іх не канкурэнтаздольнымі нават на расейскім рынку. У якасьці прыкладу можна прывесьці сытуацыю на Мінскім аўтазаводзе. Рост кошту расейскіх камплектуючых, металу, энерганосьбітаў натуральна пацягнуў за сабой падвышэньне кошту аўтамабіляў. У Расеі (галоўным спажыўцы) адмаўляюцца купляць мінскія аўтамабілі па больш высокай цане. Тое самае на іншых прадрыемствах. Няма з чаго плаціць заробак рабочым. У гэтых умовах «важачкі» павялі дробных прадпрымальнікаў на страйк. Вывелі іх на плошчы з прашэньнем да Лукашэнкі адмены ўплаты падатку на дабаўленую вартасьць для індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП), гэта значыць прасіць палёгкі толькі для сябе. Ад «важачкоў» увесь час гучалі заклікі: «нікакой політікі», « мы вне політікі» Была задзейнічана спэцыяльная служба аховы, каб гасіць любыя спробы ўзбуджэньня палітычных патрабаваньняў. Замест пошукаў салідарнасьці ў грамадзтве, кіраўнікі і «ахоўнікі» імкнуліся ізаляваць прадпрымальнікаў: «Неча прымазвацца да нашай забастоўкі». Зразумела, што страйк з такімі патрабаваньнямі быў на карысьць Лукашэнкі (што і было задумана) . Прапаганда рэжыму супроцьпаставіла ІП іншым катэгорыям працоўных. «Невозможно понять каменщику, работающему в частной строительной фирме, на ветру и на морозе, что он, как закон, должен платить налог со своей зарплаты, можно сказать прибыли, а его коллега по бизнесу почему-то этого не хочет и даже картинно бастует… Не очень сладкая жизьнь и у литейщика, шахтера, да и учителя средних школ не ездят у нас в Куршавель.» –блюзьнерскі «канстатавала» «Советская Белоруссия» (№ 41 за 3.03.2005 г.). Такім чынам ініцыіраваная рэжымам “забастоўка” ІП, загнала ІП ў адмысловую рэзэрвацыю, паставіла іх пад кантроль рэжыму. Цяпер на кожным рынку будзе свой “савет прадпрымальнікаў” . Гэтаму “савету” будзе дазволена займацца “палітычнай працай” , канешне, пад наглядам адміністрацыі рэжыму і на карысць рэжыму. Скарыстаны “страйк” прадпрымальнікаў і ў якасьці “інфармацыйнай жуйкі” . Трэба было адхіліць увагу грамадзтва ад агульнага падвышэньня цэнаў, скіраваць увагу на лякальны канфлікт, выгодны рэжыму. Урокі “страйку” прадпрымальнікаў паказалі ў чарговы раз, што пры існуючай палітычнай сытуацыі ў Беларусі лякаліныя пратэстныя патрабаваньні прыносяць толькі шкоду людзям, якія выходзяць на пратэстныя акцыі. Пратэстныя акцыі будуць мець сэнс і вынік толькі тады, калі будуць ставіцца агульнанацыянальныя патрабаваньні у тым ліку і эканамічныя, якія закранаюць большасьць грамадзянаў краіны. Толькі салідарнае змаганьне дасьць плён. Зусім іншыя адносіны былі б да пратэсту прадпрымальнікаў у грамадзтве, калі б яны арганізавана ставілі эканамічныя патрабаваньні : Прадпрымальнікам трэба адмовіцца ад паслугаў “важачкоў”, якія ізалююць іх ад грамадзтва і супрацьпастаўляюць іх спажыўцам іхных тавараў. Трэба ігнараваць “саветы на рынках”, што “дэмакратычна” зьбіраецца арганізоўваць адміністрацыя рэжыму. 21/3/2005 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |