Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Факты і падзеі (8-23 сакавіка 2005 г.) Валеры Буйвал Падчас адступленьня ў 1941 г. НКВД расстраляла дзесяткі тысячаў палітычных вязьняў. Нездарма немцаў сустракалі ў Прыбалтыцы як вызваліцеляў. Толькі ў гітлерскіх сатаністаў былі свае пляны наконт балтыйскіх земляў. Немцы зьбіраліся не аднаўляць дзяржавы Прыбалтыкі, а германізіраваць гэтыя тэрыторыі. Гэта своечасова зразумела прыбалтыйская нацыянальная эліта (таксама як і эліта Украіны і Беларусі) і пачала ствараць свае нацыянальныя структуры і арганізацыі. Доўга, да самага разгрому пад Сталінградам немцы не дазвалялі стварыць нацыянальныя вайсковыя часткі. Прыбалтыйская моладзь ішла на змаганьне з маскалямі, каб абараніць свае краіны ад новай расейскай акупацыі, ад новых зьверстваў НКВД. Пасьля вайны міжнародныя камісіі разьбіралі справы нацыянальных прыбалтыйскіх легіёнаў, якія змагаліся супраць камуны. Быў вынесены афіцыйны вэрдыкт: прыбалтыйскія вайскоўцы змагаліся толькі супраць рэгулярных частак і ня ўдзельнічалі ў рэпрэсіях супраць мірнага насельніцтва. Няхай Масква ня брэша пра “пасобнікаў фашыстаў”. Да таго ж пасьля 1991 г. Крэмль рэгулярна лямантуе, калі ў балтыйскіх краінах арыштоўваюць і судзяць чарговага пэнсіянэра НКВД, які зьнішчаў людзей (паводле масквы, такія ёсьць “героямі”). Дзесяцігоддзі другой расейскай акупацыі спынілі разьвіцьцё цывілізацыі ў краінах Балтыі. Прыбалты заўсёды адэкватна ацэньвалі той факт, што нямецкі фашызм быў зьнішчаны, а вось расейскі фашызм застаўся і дзейнічае на іхнай зямлі. І ніколі не пагаджаліся прыняць русіфікацыю і акупацыю. Дык навошта ім цяпер ехаць у Маскву, каб разам з ардой, якая цяпер зьнішчае чачэнскі народ і пагражае ўсяму сьвету, стаяць на маўзалеі над трупам Леніна – гэтай эманацыі Сатаны, якую не прымае зямля? Бесланская трагедыя працягваецца. 8 сакавіка ў паўночнаасэцінскай сталіцы Уладзікаўказе выйшлі на цэнтральную плошчу тысячы жанчын. Яны патрабавалі ва ўладаў канчатковага высьвятленьня абставінаў і вінаватых у трагедыі, што адбылася 1 верасьня летась. НТВ крутанула тэлекамэрай па натоўпу. Сярод многіх плякатаў мы пасьпелі прачытаць толькі адзін (але вельмі важны): “Тэрарысты ва ўладзе страшней за Аль-Каеду!” Аддаўшы загад на забойства бесланскіх дзяцей, крывавы Пуцін ніколі не пагодзіцца на пакараньне ягоных мясцовых сатрапаў – кіраўнікоў Паўночнай Асэціі, якія паслухмяна выконвалі ўсі, ня толькі гэты, злачынныя загады Крамля. Бо ён цудоўна разумее, што наступным на пакараньне тады будзе ён сам са сваёй гэбоўскай бандай. Да няшчасных людзей гэта становіцца ўсё больш ясным. Асэцінскі народ прайшоў нетыповы гістарычны шлях. На прыканцы 18 ст. асэціны былі адзіным этнасам на Паўночным Каўказе, які прыняў расейскую акупацыю без узброенага супраціву і верна служыў імпэрыі пры ўсіх рэжымах. Мабыць таму Крэмль і абраў менавіта асэцінскі горад, каб зьдзейсьніць там забойства дзяцей ды абвінаваціць у злачынстве чачэнскіх барацьбітоў за незалежнасьць. Мы бачылі, як акупанты спрабавалі распаліць крывавы канфлікт паміж асэцінамі і чачэнцамі ды інгушамі. Але народам хапіла мудрасьці разабрацца ў сітуацыі. Людзі зразумелі подлую задумку ворагаў чалавецтва. Настане час, калі народ пакарае забойцаў дзяцей. 8 сакавіка расейскія генэралы весела рагаталі ў тэлекамэры. Яны радваліся з нагоды забойства легітымнага Прэзыдэнта Рэспублікі Ічкерыя Аслана Масхадава. Пяць з паловай гадоў Прэзыдэнт кіраваў узброенымі сіламі сваёй краіны, быў арганізатарам супраціву расейскім акупантам. Маскалям страшна ваяваць у Чачэніі. Колькі ні брэша іхная гебэльсаўская прапаганда пра “банды наёмнікаў”, колькі ні выстаўляе расейскую агрэсію “грамадзянскай вайной паміж чачэнскімі кланамі”, усе разумныя людзі бачаць, што гэта ёсьць народная вайна супраць дзікага маскоўскага агрэсара. Просты народ ня выдаў свайго Прэзыдэнта (гэта вымушаныя цяпер прызнаць самы маскалі). Колькі б ні брахала маскоўская прапаганда пра “здачу Масхадава ягонымі ахоўнікамі”, усім ясна, што гэта ёсьць подлая хлусьня. Прэзыдэнт загінуў у няроўным баі. Расейскім спэцназаўцам не было загаду браць Масхадава і ягоных штабных афіцэраў у палон. Забойцы з “Альфы” цяпер пазіруюць з ухмылачкамі (яны яшчэ ня ведаюць, што праз колькі дзён іх самых зьнішчыць як непажаданых сьведкаў іхнае ж ФСБ). Маскве не патрэбны быў жывы Масхадаў. Ён мог бы расказаць праўду пра маскоўскія злачынствы. Цяпер прапаганда называе яго “галоўным тэрарыстам і злачынцам, які аддаў загад на акцыі ў тэатры на Дуброўцы і ў Беслане, загадаў падрываць дамы і станцыі мэтро”. Расейскія СМІ брэшуць нават, што “пасьля кожнай з гэтых акцыяў Масхадаў заяўляў, што гэта ён кіраваў усім”. Подлая хлусьня – пасьля кожнага з тэрактаў, арганізаваных ФСБ, Масхадаў заяўляў, што ён і кіраўніцтва Рэспублікі супраць забойстваў мірных людзей. Нават заходнія СМІ прызнаюць, што Масхадаў быў галоўнай легітымнай постацьцю чачэнскай дзяржавы, якая ўвесь час заклікала да мірных перамоваў і спыненьня вайны. Маскве трэба было як мага хутчэй забіць такога Прэзыдэнта, Маскве патрэбная вайна на Каўказе. Цяпер трэба чакаць новай хвалі выбухаў і забойстваў у гарадах Расеі. Іх арганізуе ФСБ, каб пад выглядам “чачэнскай помсты” нанесьці ўдар па расейскаму грамадзтву і вымусіць яго канчаткова “благословіть” гэбоўскую дыктатуру (“московскій порядок”) у імпэрыі. Чачэнскі народ сапраўды будзе помсьціць за сьмерць свайго Прэзыдэнта, але яму ёсьць каго зьнішчаць: у краіне тысячы расейскіх вайскоўцаў са зброяй у руках, ня трэба далёка хадзіць. Калі глядзіш на гладкія, вясёлыя твары пуціных, патрушавых ды іхных падначаленых, успамінаецца даўні фільм “Сямнаццаць імгненьняў вясны”. Таленавітыя акцёры вывелі там вобразы фашыстоўскіх лідэраў апошняга пэрыяду вайны, перад самым крахам Нямеччыны. Гімлеры, борманы, шэленбэргі, кальтэнбрунэры ў перапынках паміж злачынствамі пілі шампанскае, вялі сьвецкія размовы, радваліся разгрому чарговай антыфашыстоўскай групы. А жыць ім заставалася пару месяцаў. Ужо скора іх будуць лавіць спэцпадраздзяленьні па ўсёй плянэце, іхныя трупы іхныя ж штабнікі будуць паліваць бэнзінам і паліць, каб не апазналі людзі. Некаторых зловяць і будуць судзіць у Нюрнбэргу. Мы не даглядзелі яшчэ маскоўскі серыял да канца. Пакуль што маскоўскія гаўляйтэры сьмяюцца і паціраюць рукі. Заключная серыя наперадзе. Міжнародны жаночы дзень адсьвяткавалі й у Турцыі, на мясцовы капыл. У Анкары на адной з плошчаў сабралася каля 300 жанчын. Гаварылі пра сваё, уладу зьвяргаць не зьбіраліся. Але ўлада кінула на іх мясцовы ОМОН, цемру дзецюкоў з дубінкамі. Усю Эўропу ўразілі кадры разгону бяскрыўднага мітынгу. Грамілы кідаюць жанчын на асфальт, бьюць каванымі ботамі па галаве, дубіны так і лётаюць над няшчаснымі (беларускам добра знаёмыя гэтыя сцэны). Уражанай аказалася й афіцыйная Эўропа, якая апошнім часам столькі галёкае пра неабходнасьць прыняць Турцыю ў Эўразьвяз. Але скептыкі сьмяюцца і выходзяць на дэманстрацыі пад транспарантамі “Турцыю ў Эўразьвяз толькі пасьля Кітаю!” Яшчэ больш скептычныя асобы кажуць: “А як гэта браць у Эўразьвяз Турцыю і ня браць эўрапейскую Украіну?” Вядома, што менавіта Нямеччына з Францыяй мітусяцца, арганізоўваючы гэты вычварэнскі і неадэкватны манэўр: прыняцьце азіяцкай ва ўсіх адносінах краіны ў чыста эўрапейскую арганізацыю. Прычым, “азіяцкае” азначае зусім ня горшае, а толькі “іншае, неэўрапейскае”, так распарадзілася прырода. Было б сумна, каб увесь сьвет быў Эўропай, ці ня праўда? Навошта спатрэбілася немцам з французамі цягнуць за вушы азіяцкую краіну ў Эўразьвяз? Загадку разгадала ўжо шэраг аналітыкаў і дастаткова даўно. Эўропа вельмі высокаразьвіты кантынент, асабліва заходняя яго частка. І дастаткова густа населены. Да таго ж з высокімі заробкамі (фантастычнымі ў параўнаньні з усім сьветам). Высокаразьвітасьць прывяла да таго, што немца, француза або швэда даўно ўжо не загоніш працаваць на будоўлю, у плавільны цэх або на сьметнік. Эўропа гатовая даплочваць вялікія грошы нават на сьметніку “за непрэстыжовасьць”, але капіталістычныя грамадзяне ўсё роўна шукаюць што-небудзь больш інтэлектуальнае, каля кампутара. Вось у канцы 1950-х – пачатку 60-х у Нямеччыну й запрасілі некалькі мільёнаў турак (у Францыю прыехалі мільёны алжырцаў). Яны пачалі закатваць асфальт і працаваць на канвэерах. А ў той жа час актыўна нараджаць дзяцей, жыць “камфортна і не працуючы на сацыяльнае пасоб’е па шматдзетнасьці. Яны разбудавалі чыста турэцкія кварталы, а потым мястэчкі, кудой часам баяцца заходзіць немцы. А самае галоўнае, з нямецкіх канвэераў пачала сыходзіць ненямецкая па якасьці прадукцыя. Потым яны заявілі пра свае “адмысловыя” правы, потым іхыя нашчадкі адмовіліся вучыць нямецкую мову… Здавалася б чаго прасьцей, узяць і запрасіць на нямецкі ці гішпанскі канвэер беларускага рабочага. Наш працаваў бы, як умее – з душой! Замест таго, каб ехаць на зьдзекі і сьмерць у Расею, зарабіў бы грошай у культурных краінах і вярнуўся б у Беларусь будаваць свой дом, адкрываць бізнэс і г.д. Не, беларусам, украінцам, малдаванам Эўразьвяз (арганізацыя, дзе камандуюць Нямеччына з Францыяй) адвёў іншую функцыю. Па дамоўленасьці з Расеяй Захад мяркуе накіраваць мільёны людзей з постсавецкіх краінаў у Сібір, каб там рабы пампавалі нафту і газ для Захаду (дзе няма сваіх энэрганосьбітаў). Два савецкіх саюзы – заходні і расейскі – падзялілі Эўропу і кінулі беларусаў з украінцамі ў расейскую зону. Разам з туркамі працаваць на канвэерах і будоўлях павінны, паводле гэтага пляну, палякі, чэхі, славакі, баўгары, румыны і прыбалты (гэтыя краіны або далучылі або зьбіраюцца далучыць да Эўразьвязу). Ужо цяпер патрыятычная эліта гэтых краінаў ясна ўбачыла і папярэджвае сваё грамадзтва пра працэс высмоктваньня працоўных і інтэлектуальных рэсурсаў на Захад. Захаду добра: ня трэба выдаткоўваць мільёны на навучаньне кваліфікаваных спэцыялістаў. Яны прыяжджаюць ужо вышкаленыя і гатовенькія ды адразу ўключаюцца ў працу. Падзел Эўропы на тры зоны, дзе немцы, французы і маскалі вызначылі розныя лёсы народам, не пытаючыся іх, — найвялікшая подласьць найноўшай гісторыі, зьява нэакаляніялізму. Таму трэба меркаваць, што Эўразьвяз з такім гніленькім прынцыпам доўгай і яркай будучыні ня мае. Амэрыка, дарэчы, глядзіць на гэты балаган зь недаверам і праводзіць больш рацыянальную палітыку падтрымкі дзяржаваў, што нядаўна вызваліліся ад камунізму і расейскай акупацыі. Менавіта таму ЗША так адкрыта падтрымалі рэвалюцыю на Украіне. У Расеі маштабны крызіс ва ўсіх галінах дзяржаўнага і грамадзкага жыцьця. Часткай яго зьяўляецца крызіс дэмаграфічны: насельніцтва імкліва сьпіваецца і вымірае паўсюль, а ў Сібіры з павышанай хуткасьцю. Выйсьцем для Расеі было б аддаць заўральскую тэрыторыю ў канцэсію заходнім фірмам. Але такое не для гэбоўскіх мазгоў. Вось і гоняць туды беларускіх рабоў, разбураючы беларускую эканоміку. Эўропа ў чарговы раз гуляецца з народамі, як з шахматнымі фігуркамі. Раней ейнымі партнэрамі па гульні былі Ленін, Сталін, Гітлер, Гарбачоў, Ельцын. Цяпер экзатычная пуцінская імпэрыя. На прыканцы мінулага году украінскі народ сказаў сваё слова і падставіў пад сыты нямецка-маскоўскі лыч тэмпэрамэнтна скручаную дулю. Толькі ад самых беларусаў залежыць цяпер, якое месца мы зоймем у Эўропе, дзе адбываецца чарговае перасяленьне народаў і распадаецца імпэрыя. Пуцін з Патрушавым пару дзён таму прылюдна дэманстравалі сваю радасьць па тэлевізіі з нагоды забойства Прэзыдэнта Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя Аслана Масхадава. Шэф крамлёўскай адміністрацыі паўтараў начальніку ФСБ: “Наградить всех участников операции, всех наградить…” Вось і “награділі”. 10 сакавіка непадалёк ад Грознага ўпаў і разьбіўся вэрталёт, на якім ляцела каманда спэцназаўцаў, якая зьдзейсьніла забойства Прэзыдэнта Чачэніі. Загінула 14 маскоўскіх галаварэзаў. Нават школьнікі ведаюць, што ў Расеі існуе традыцыя “прыбіраць” тых, хто выканаў злачынны загад. Прычым, правіла дзейнічае як у крымінальным сьвеце, так і ў дзяржаўных інтарэсах (што ў Расеі ёсьць адное і тое ж). Пра гэта ведаюць і афіцэры спэцслужбаў, якія рэгулярна ўцякаюць на Захад, не жадаючы быць “узнагароджанымі” куляй у лоб. Пра гэта распавядаў гэбіст, якому было даручана забіць у Лёндане Беразоўскага (ён своечасова ўцёк). Але спэцназаўцы пра традыцыю забыліся і пагарэлі. Самае ва ўсім гэтым цікавае, што ФСБ мае напагатове тысячы новых камікадзэ. 10 сакавіка прэмьер-міністар Японіі Каідзумі зрабіў афіцыйную заяву: дзяржаўныя прадстаўнікі Японіі не паедуць у Маскву на шоў 9 траўня. Сапраўды, што ім там рабіць? Саўдэпія дзесяцігоддзямі тлуміла галаву свайму насельніцтву наконт “вероломного нападения” фашыстоўскай Нямеччыны на СССР 22 чэрвеня 1941 г. Пазьней, праўда, высьветлілася, што немцы проста на колькі дзён апярэдзілі Сталіна, які сканцэнтраваў мільёны вайскоўцаў і армаду тэхнікі каля самай мяжы і зьбіраўся перці да самага Ла-Маншу. Нагадаем, што напярэдадні тых падзеяў СССР заключыў з Японіяй пакт аб ненападзеньні. А 9 жніўня 1945 г. без афіцыйнага абвяшчэньня вайны саўдэпія ўдарыла па японскіх войсках у Кітаі і Карэі. Дарэчы ў той самы дзень амэрыканцы скінулі атамную бомбу на Нагасакі. Савецкая прапаганда прадундзела вушы пра негуманны атамны выбух, забываючыся, што саўдэпія актыўна ўдзельнічала ў той сумеснай апэрацыі супраць японцаў. Беларусы памятаюць, як радасна галёкала тады сталінская прапаганда: так іх, японцаў, кінуць на іх яшчэ бомбу. Сапраўды, Японія нарвалася на тыя падзеі сама, злучыўшыся ў хаўрус з немцамі і зьнішчыўшы толькі ў Азіі сем мільёнаў чалавек. Але японцы памятаюць таксама, што з двух мільёнаў японскіх вайскоўцаў, узятых у палон саветамі, дадому вярнуўся ў 1955 г. толькі мільён. Палова была зьнішчаная ў ГУЛАГу. Японскі народ проста не зразумеў бы сваё кіраўніцтва, калі б яно ўстала на маўзалей разам з крамлёўскімі монстрамі. 11 сакавіка постсавецкі народ адзначыў слаўны юбілей. Роўна 20 гадоў таму на крамлёўскі трон паставілі Міхаіла Гарбачова. Пасьля мамантападобных маразматыкаў 54-гадовы (“малады”) сакратар ЦК КПСС сапраўды ўразіў мільёны людзей сваім майстэрствам гладка і нявымушана балбатаць без паперкі. У першым інтэрвію замежным журналістам ён ня здолеў схаваць радасьці на іхную ўступную заяву: “Міхаіл Сяргеявіч, цяпер, зразумела, пытаньне аб кіраўніцтве ў Крамлі вырашанае на бліжэйшыя дваццаць гадоў…” Рана радваўся. Многія беларусы паверылі ў перастройку, якую ён абвясьціў. Верылі да самага чарнобыльскага выбуху. Памятаем, што Гарбачоў зьявіўся на экране тэлевізара з першымі камэнтарамі-тлумачэньнямі на 13-ты дзень пасьля 26 красавіка 1986 г. (што называецца, вельмі своечасова). Распавёў нам тады, што загінулі двое супрацоўнікаў ЧАЭС, што нічога асаблівага не адбылося і можна жыць ды працаваць. Хлусьня накладалася на хлусьню, зьверства на зьверства, праз шэсьць гадоў, у 1991-м пасыпалася імпэрыя. З Гарбачова ўжо сьмяяліся, Ельцын лёгка вытурыў яго з улады. КГБ меркавала правярнуць ракіровачку, адпусьціўшы на кароткі час некалькі калёніяў, каб праз пару гадоў аднавіць саўдэпію зноў. Ды пралічылася кантора, працэсы аказаліся гістарычнымі, і цяпер сама Расея стаіць на парозе канчатковага развалу. 12 сакавіка пасьля выбараў у Малдове й там пачаліся першыя арышты прадстаўнікоў папярэдняй рэжымнай эліты (стрэлаў пакуль ня чуваць). З Масквы прыляцеў у Кішынёў былы міністар абароны Малдовы Валеры Пасат. Прама ў аэрапорце яго ўзялі пад белыя ручкі афіцэры спэцслужбаў і павезьлі ў казённы дом. Яму прыпомнілі і высоўваюць цяпер у якасьці абвінавачваньняў факт продажу замяжу супэрсучасных зьнішчальнікаў МІГ падчас ягонага міністэрскага служэньня ды факт прысабечваньня вялікай часткі сумы ад гэтай дзяржаўнай трансакцыі. Але гэта з вобласьці былых грахоў. Ёсьць і больш актуальныя факты. В. Пасат (як і “наш” Ганчарык ды іншыя маскоўскія падстаўныя халуйкі) працаваў апошнімі гадамі ўжо ў Маскве, дзе служыў начальнікам РАО ЕЭС “Россія”. А заадно займаўся арганізацыяй вяртаньня Малдовы пад імпэрскае панаваньне. Так, перад апошнімі парляманцкімі выбарамі ён актыўна ствараў у Маскве падстаўную прамаскоўскую “апазыцыю” пад назовам “Дэмакратычная Малдова”, зьбіраў на крамлёўскія грошы ў Маскве зьезд малдаўскіх гастарбайтэраў, заклікаў галасаваць за “дэмакратаў”. Вось і дазаклікаўся. 13 сакавіка НТВ зашумела пра шматтысячную дэманстрацыю ў Грузіі “за тое, каб расейскія вайсковыя базы засталіся ў Грузіі”. Потым паказала плошчу невялікага мястэчка. На плошчы сапраўды было шмат маладых людзей, але ніводнага транспаратнту або сьцяга. На эстрадзе сьпявалі і прытанцоўвалі рок-гурты (сьпявалі не па-расейску, бо НТВ не падала гуку). Канцэрт для мясцовай моладзі расейская прапаганда хацела б выставіць як прарасейскую дэманстрацыю пратэсту. Зусім забрахаліся. 15 сакавіка расейскія СМІ падалі інфармацыю пра ўспышку гепатыту ва Ўльянаўскай вобласьці. Прычым, пахварэлі дзеці ў інтэрнатах, больш падобных на паўразбураныя начлежкі. Абласная адміністрацыя шчыра прызналася, што дзіцячыя дамы фінансуюцца “по остаточному прінціпу”. Гэта значыць, што сіратам кідаюць пад стол тое, што засталося на панскім стале. Да таго ж абласныя начальнікі сказалі, што галоўная задача наконт інтэрнатаў – гэта шукаць спонсараў. Расея пнецца ў васьмёрку наймагутнейшых дзяржаваў, вядзе каляніяльныя войны, аплочвае антынародныя рэжымы і маштабныя дывэрсіі (у прыватнасьці супраць Беларусі і нашага народу), а сваіх сіратаў забясьпечвае “по остаточному прінціпу”. Ганебная і дзікая імпэрыя павінна быць ізаляваная ад цывілізаванага сьвету. У той жа дзень зноў пабеглі расейскія жаўнеры. У Чыцінскай вобласьці на памежнай заставе тры жаўнеры застрэлілі начальніка заставы, двух афіцэраў і пабеглі, абвешаныя зброяй. Па дарозе яны расстралялі міліцэйскі патруль, забіўшы трох міліцыянтаў. Доўга і ўпарта адстрэльваліся, калі іх атачылі спэцчасткі. Штодня па ўсёй Расеі ідуць лякальныя грамадзянскія войны. 16 сакавіка ў Латвіі народ адзначаў дзень Латвійскага легіёну. У цэнтры Рыгі і многіх іншых гарадоў краіны адбыліся ўрачыстасьці, парады вэтэранаў змаганьня супраць расейскага бальшавізму. Дзядоў, якія перажылі ГУЛАГ, віталі тысячы маладых латышоў, трымаючы нацыянальныя сьцягі ў руках. На магілы герояў антымаскальскага змаганьня ўскладаліся вянкі, у храмах адбываліся памінальныя службы. Першая савецка-расейская акупацыя 1940-41 гг. прымусіла латышоў і іншых прыбалтаў забыцца на іхную 700- гадовую нянавісьць да немцаў. Расейцы расстралялі і выслалі ў Сібір дзесяткі тысячаў людзей, распачалі ненавісную калектывізацыю і русіфікацыю балтыйскіх краінаў. Калі прышлі немцы, то яны не зьбіраліся аднаўляць латвійскую дзяржаву. У плянах была германізацыя гэтых былых тэрыторыяў Нямецкага Ордэну. Толькі пасьля паразы на Курскай дузе немцы дазволілі ствараць вайсковыя латышскія часткі. І прыляпілі Латвійскаму легіёну лэйбу СС, каб запляміць у сваіх злачынствах і гэты народ. Аднак, міжнародныя камісіі пасьля сканчэньня вайны прыйшлі да высновы, што Латвійскі легіён ня можа падзяляць адказнасьці за злачынствы фашыстаў. Легіён ніколі ня дзейнічаў супраць мірнага насельніцтва, змагаўся выключна на фронце супраць савецкай арміі, баронячы сваю краіну ад новай расейскай акупацыі. Нават НТВ вымушанае было паказаць некалькі інтэрвію з дзядамі-легіянэрамі, якія казалі ў камэру: “Мы былі маладыя, самы пайшлі на вайну дабраахвотнікамі, каб змагацца зь ненавісным бальшавізмам”. НТВ паказала й тэатральную акцыю мясцовай расейскай шпаны, якая “ізабражала” барацьбу супраць латышскага фашызму. Дзецюкі ўзростам ад 18 да 45 гадоў нацягнулі на джынсовыя касьцюмы стылізаваныя пад канцлягерныя робы паласатыя піжамы і кідаліся на латышоў. Іх хуценька прыбіралі палісмэны, каб не заміналі народнаму сьвяткаваньню. Маскалі гарлапанілі пра перасьлед “герояў-партызанаў” цяперашняй латвійскай адміністрацыяй (гэта яны так пра суды над катамі з НКВД, якія зьнішчалі латышоў, а цяпер дачакаліся пакараньня за свае злачынствы). Прыём з піжамамі – падлейшы. Сапраўды, ёсьць такая форма пратэсту ў Эўропе. Калі былыя вязьні нямецкіх канцлягераў пратэстуюць супраць нэанацыстаў. Але ж там гэта сапраўдныя ахвяры нямецкага ГУЛАГу, а не падстаўныя маладзёны. Брыдка было глядзець на гэтую тандэтную маскальскую правакацыю, арганізаваную з мэтай зганьбіць Латвію. Але ня ўдасца вырадкам сфальсіфікаваць гісторыю і памяць латышскага народу, а ў свой час прыйдзецца ўцякаць з гэтай культурнай краіны ў сваю пьяную і дурную фашыстоўскую РФ. 17 сакавіка расейская тэлевізія паказала чарговую салодзенькую праграму пра яшчэ аднаго савецкага “сьвятога”. Быў такі савецкі дзіцячы пісьменьнік Гайдар, напісаў аптымістычныя і бадзёрыя кніжкі для дзятвы пра дабро і дружбу. Падчас грамадзянскай вайны Гайдар (сапраўднае прозьвішча Голікаў) камандаваў палком, потым карніцкімі часткамі. Вызначыўся ў апэрацыі пад камандай яшчэ аднаго “сьвятога” – Тухачэўскага — па зьнішчэньні сялянскай арміі, якая бараніла ад бальшавікоў Тамбоўшчыну. Калі антыбальшавіцкая вайна ахапіла ў 1922 г. Хакасію, туды паслалі як спэцыяліста будучага любімца савецкай дзятвы. Засталіся ўспаміны старых хакасаў пра жах, які ахопліваў сялян пры зьвестцы “Хайдар-Голік ідзе!”. Карнікі пад камандай Гайдара зьнішчалі цэлыя вёскі за супрацоўніцтва з партызанамі і проста так, каб нагнаць страху. Ён сам расстраляў і закатаваў сотні сялянаў. У тэлепраграме пра гэтыя факты расказвалі сярод іншага і расейскія гісторыкі ды архівісты. Гэта ў першай частцы. А ў другой тыя ж навукоўцы пачалі расказваць пра тое, што “время было такое”, што белыя вось Лазо спалілі ў топцы паравоза і ўсе займаліся гэтым. З расейскай гістарычнай навукай усё ясна, так сама ж як ясна й з расейскай дзіцячай літаратурай. Гэбоўскі рэжым, які ад 1917 г. дагэтуль без перапынку існуе ў Расеі, патрабуе “сьвятых”, патрабуе апраўданьня і ўслаўленьня сваіх злачынстваў. 19 сакавіка НТВ падарыла гледачам сэнсацыйны рэпартаж з пецярбургскага ФСБ. Гэбоўскі архівіст паказаў у тэлекамэру пыльную папку са справай “нямецкага камэнданта Ленінграда”. У папцы пад фотаздымкамі мужчыны сярэдняга ўзросту ляжаць таксама пратаколы допытаў. Жыхар блакаднага Ленінграду расказваў суседзям, што ён нямецкі шпіён. Што пасьля захопу немцамі гораду яго, маўляў, прызначаць камэндантам Ленінграда і ён будзе езьдзіць па Неўскаму праспэкту ў карэце са свастыкай. НКВД арыштавала гэтага чалавека і пасьля допытаў расстраляла як шпіёна. НТВ прызналася, што па матар’ялах савецкай контрразьведкі і паводле прызнаньняў самых немцаў вэрмахт ня меў ані воднага свайго агента ў блакадным Ленінградзе. Гэта немагчыма было, ды й навошта? Атрымліваецца, што ФСБ праз 60 гадоў выхваляецца забойствам псіхічна хворай асобы, якой павінныя былі займацца мэдыкі, а не расстрэльная каманда. Ад голаду і холаду тысячы людзей гублялі розум у страшнай аблозе. У нармальнай краіне такі выпадак з “камэндантам” разглядаўся б як прыклад тэрарыстычных дзеяньняў дзяржавы супраць уласных грамадзянаў. Ясна, што тады НКВД паслала ў Маскву паведамленьне на поўным сур’ёзе аб раскрыцьці важнага нямецкага агента. З адзінай мэтай, каб бэрыеўскіх галаварэзаў не паслалі б на фронт. З імі зразумела. А вось адкуль столькі радасьці ад такога ганебнага раскрыцьця ў сёньняшніх гэбэшнікаў. А адтуль, што нічым яны ад сваіх настаўнікаў-папярэднікаў ня лепшыя. У Чачэніі, Беларусі ды й па ўсім сьвеце яны дзейнічаюць тымі ж мэтадамі. Гітлераўцы на прыканцы 30-х гадоў моцна разрэклямавалі злачынную апэрацыю “эўтаназіі” – зьнішчэньня псіхічна хворых і непаўнавартасных немцаў. Нават зьнішчылі некалькі тысячаў няшчасных хворых. Але каталіцкі і пратэстанцкі касьцёлы Нямеччыны мужна выступілі супраць дзяржаўнага забойства, і Гітлер вымушаны быў спыніць зьнішчэньне. Ніхто ў Нямеччыне не сьмяецца з гэтай нагоды. А ў ненармальнай Расеі сьмешна. 22 сакавіка па БТ паказвалі тэлесюжэт, прысьвечаны 60-гадоваму юбілею будынку менскага дому афіцэраў. Расказалі пра будоўлю чырвонаармейскага клюбу ў цэнтры сталіцы БССР у 1934 г., паказалі цяперашніх дубінагаловых начальнікаў гэтай антыбеларускай канторы (яны ўсё славілі “наше отечество”). Журналісты ні слова не цяўкнулі пра тое, што бальшавіцкая новабудоўля ўзьнікла на месцы кляштарнага комплексу 17-18 ст. Што цяперашняя заля дома афіцэраў – гэта зьнявечаны інтэр’ер перабудаванага касьцёлу. Што расейскія акупанты зьнішчылі на нашай зямлі больш помнікаў культуры, чымсьці ўсі нашэсьці і войны разам узятыя. А самае галоўнае, яны не маглі сказаць – савецка-расейскі акупанцкі клюб будзе зьліквідаваны, калі ўсталюецца беларуская народная ўлада. Сьцены сьвятыні будуць вызваленыя ад слаёў чужынскай гнюснасьці. Гораду будзе вернуты ў першасным выглядзе старажытны беларускі храм. Што ні вэрталёт, то палкоўнік. Апошнімі днямі ў Чачэніі разьбіліся разам з пасажырамі яшчэ два вэрталёты. Прычым, у кожным сядзела па адному палкоўніку ФСБ. Пуцінская кантора прыбірае выканаўцаў злачыннага забойства Прэзыдэнта Чачэніі Аслана Масхадава. 24/3/2005 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |