Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (24-31 сакавіка 2005 г.)

Валеры Буйвал
З сярэдзіны сакавіка ўвесь сьвет сачыў за падзеямі ў Кыргызтане. Многія нават падумалі, што там адбываецца чарговая народная рэвалюцыя. Сапраўды, зьява мела пэўныя прыкметы народнага рушаньня. З паўднёвых рэгіёнаў краіны рушылі на сталіцу шматтысячныя натоўпы людзей. Прычынай пратэсту была нязгода насельніцтва з вынікамі ўшчэнт сфальшаваных (паводле беларускага сцэнару) парляманцкіх выбараў. “Акаева гэть!” – разносілася па-кыргызку па горах і долах. У Бішкеку рэжым кінуў на мясцовых дэманстрантаў паліцыю, якая арыштавала дзесяткі людзей. Але пратэст распачаўся ўжо па ўсёй краіне. 24 сакавіка калёны людзей з розных рэгіёнаў сабраліся на плошчы перад парлямантам. Пастаялі, а потым пачалі разганяць паліцыю і ўрэшце занялі будынак. Прэзыдэнт Акаеў пасьпяшаўся ўцячы (некалькі дзён невядома было, у якой краіне ён хаваецца). У Бішкеку пачаліся грабяжы і пагромы, улады практычна не кантралявалі сітуацыю. Калі патушылі пажары і ўгаманілі пагромшчыкаў, аказалася, што “новы” рэжым зусім не зьбіраецца адмяняць вынікі сфальшаваных выбараў, а ўладу бяруць нядаўнія найбліжэйшыя сябрукі і паплечнікі дыктатара Акаева. Вось дык рэвалюцыя! Гэта тое ж самае, як бы пасьля перавароту ўладу ў Беларусі ўзялі б нейкія жулікі, накшталт Лебедько, Вінцучка Вечерко альбо Марыніча. Можна сабе ўявіць іхныя першыя дзеяньні і дэклярацыі – мацаваць інтэграцыю (акупацыю) з Расеяй ды прызнавацца Маскве ў вернасьці і любові. Дакладна так зрабілі “новыя” кіраўнічкі Кыргыстану. Адразу ж зьвярнуліся па дапамогу да Расеі. Ясна, што яны не зьбіраюцца адмяняць акаеўскія пастановы пра наданьне расейскай мове дзяржаўнага статусу. Ды й наагул, усё застаецца па-старому, адно што без Акаева. Такім чынам, за кошт народу быў праведзены звычайны палацавы пераварот. Кіраўнічкі цудоўна разумеюць гэта, яны баяцца народнага гневу. Адразу закрычалі, пагражаючы рэпрэсіямі за любую форму пратэсту. Адразу атачылі сябе паліцэйшчынай і войскамі. Час пакажа, хто сапраўды стаіць за гэтай подлай правакацыяй. Акаеў урэшце зьявіўся ў Маскве. Там ужо цэлая калекцыя вытураных дыктатарчыкаў з усяе постсавецкае прасторы, каго толькі няма! Мабыць, Масква засвойвае новы мэтад запабяганьня нацыянальна-вызваленчых рэвалюцыяў, арганізоўваючы прэвэнтыўныя палацавыя перавароты. Гэта яшчэ адзін урок народам, што змагаюцца супраць прамаскоўскіх рэжымаў.

Яшчэ колькі месяцаў таму па Менску пачалі распаўсюджвацца заклікі на акупанцкай мове: “25 марта – революция на Октябрьской площади”. Заклікі-воззванія пісаў і падпісваў гэткі скандальна вядомы Клімаў, экс-дэпутат Вярхоўнага Савету. Гэтая асоба заўсёды вызначалася сваёй падкрэсьленай русскостью ва ўсіх адносінах, нават публічна заяўляла, што ейныя “дзеяньні аплочвае Расея”. Многія людзі даўно заўважылі псіхічна неадэкватныя паводзіны гэтай асобы. Замест таго, каб лячыцца, Клімаў шумеў пра “революцію”. І вось настаў Дзень Волі. На подступах да цэнтру сталіцы сабралася да 300 маладых хлопцаў і дзяўчат. Яны ўзьнялі два Бел-Чырвона-Белыя сьцягі. На гэтым беларускі нацыянальны сэнс падзеі скончыўся. Клімаўцы раздавалі мінакам сьцяжкі Эўразьвязу. Тусаваліся яшчэ некалькі сотняў прадпрымальнікаў. А таксама цемра пераапранутых правакатараў з ГБ і міліцыі. Камандвалі парадам згаданы Клімаў і Шумчанка. Першы махаў рукамі, як млын, і істэрычна роў: “Вы хотите повышения цен?!” Натоўп адказваў: “Нет, не хотим…” Вось такая “русская революція в Белоруссіі”. Цяжка сказаць, каторы з двух архіправакатарў больш гнюсны. Клімаву можна паспачуваць як хвораму. А вось Шумчанка здаровы. Апошнімі тыднямі нам прадундзелі вушы пра героя-прафсаюзьніка, які “пакутуе ў турме”, супраць якога “распачатая крымінальная справа”. Пачала ўжо нават складацца легенда пра панфілаўцаў-прадпрымальнікаў Леванеўскага, Шумчанку ды іншых, што засланілі сабой Расею і нас з вамі. Гэбоўскія агенты, яны ўжо завялі ў тупік пратэсты эканамічна актыўных людзей. А 25 сакавіка паспрабавалі заштурхнуць у тупік палітычны пратэст моладзі. Зьяўленьне Шумчанкі на клімаўскай “революціі” немагчыма было б, калі б ён сапраўды быў пад жорсткім перасьледам рэжыму. Гэта нагадвае іншы эпізод: як у 1999 г. рэжым “выпусьціў з турмы Л. Баршчэўскага”, каб той праводзіў зьезд БНФ, на якім агентура зьбіралася (але так і ня здолела) адхіліць з пасады старшыні Зянона Пазьняка – стары прыёмчык. Падонкі павялі беларускую моладзь пад амонаўскія дубінкі і арышты. Рэжым разумее, што ў грамадзтве сасьпелі пратэстныя настроі. Рэжым баіцца сапраўднай рэвалюцыі. Таму прымае прэвэнтыўныя захады, высылаючы наперад правакатараў і гапонаў, якія нясуць над сабой абсурдныя і шызафрэнічныя лёзунгі. Але дастойныя Навінак экспэрымэнты над людзьмі ня могуць працягвацца вечна. Рэжым ужо спаліў 17 кастычніка летась на “рэфэрэндуме” сваю каштоўную агентуру – прадажную “пяцёрку плюс”. Цяпер спаліў Клімава з героямі-прадпрымальнікамі. Публіка пачынае ўжо голасна сьмяяцца з “апазыцыянэра” Казуліна. Колькі яшчэ засланых паяцаў і монстраў пабачым мы ў мутнай вадзе нашага часу?

26 сакавіка каталікі Беларусі пачалі адзначаць Вялікдзень. Але рэжым напалохаўся і гэтага рэлігійнага сьвята, ведаючы, што Касьцёл – гэта вам не гэбоўская ўшчэнт расейская, псэўдаправаслаўная РПЦ. Па ўсёй краіне рэжым забараніў шэсьці ў гонар каталіцкіх сьвятаў, мабілізаваў паліцыю. Многія храмы, у якіх адбываліся вігілійныя службы, былі шчыльна ачэпленыя паліцэйскімі кардонамі. Маскальскі Сатана падлез пад самыя брамы храмаў. Паліцэйшчына спрабавала сваёй грознай прысутнасьцю навесьці страх на вернікаў. Але з беларусамі Бог! Сьвятары, абыходзячы паству крапілі й паліцэйшчыну сьвянцонай вадой. Людзі ўсё зразумелі. Антынародны рэжым апантаны панічным страхам. Толькі сатаністы ня выратуюцца ад правалу.

Трэба ўсё ж чытаць савецкія газэты. Ёсьць такі штотыднёвы ўкладыш да рэжымных выданьняў пад назвай “Союзное вече”. У нумары за 16-24 сакавіка там зьявілася інтэрвію з адыёзным жырыноўцам, дэпутатам расейскай Дзярждумы А. Мітрафанавым пад выразным тытулам “Мы доиграемся до того, что потеряем главного союзника”. Вялікі сатырык і назіральнік расейскага маразму Салтыкоў-Шчадрын даўно ўжо вывеў вобраз Мітрафанушкі, у якім увасобіўся жах расейскага жыцьця. Паслухаем аж надта шчырыя прызнаньні сёньняшняга Мітрафанушкі: “Решать проблемы с паспортами, например, раздавать их по национальному признаку. Русским – по ускоренной схеме, гражданство им давать тоже в упрощённом порядке. А белорусов приравнять к гражданам России”. Што ж чакае “белоруссов” у гэтай “схэме роўнасьці”? А вось што: “Необходимо отстраивать деревни, заселять их, вспомнить, как царская Россия заселяла Сибирь. У нас огромные территориальные возможности. Ребят брать в армию.” Сапраўды беларусам гэтае шчасьце сібірскіх перасяленьняў знаёмае з царскіх часоў. Мітрафанушка працягвае свае шчыраваньні: “СССР не восстановить в силу реальных обстоятельств. Единственное объединение возможно только с Беларусью. Это реальная перспектива, и все это хорошо понимают. Единственный случай, когда оба народа готовы объединиться хоть сейчас”. Ня церпіцца маскоўскаму дракону заглынуць беларускі народ, які “готов хоть сейчас”. Нас трактуюць, як дурачкоў, якія адзіныя на ўсёй плянэце не разабраліся, што Расея – гэта жах, ад якога трэба ўцякаць і трымацца як мага далей. Але паслухаем Мітрафанушку: “В НАТО пойдут Украина, Молдова, Грузия. Центрально-азиатские республики уже под контролем американцев – там стоят их базы. Исходя из этого, в самое ближайшее время нам надо принципиально поставить вопрос о государственном объединении с Беларусью – так, как это сделали ФРГ и ГДР. Другого пути у нас нет”. Расейскі палітык сьвядома паблытаў аб’яднаньне адзінай нямецкай нацыі з плянамі захопу расейскай імпэрыяй незалежнай Беларусі (даўні гэбоўскі эўфэмізм). Чытаем далей: “История не даёт нам больше времени. Сейчас сближение с Беларусью во многом держится на личности Александра Лукашенко. Поэтому Запад сделает всё, чтобы отстранить его от власти. Если мы потерям время, планы Запада могут осуществиться. Тогда Беларусь уйдёт от нас, как Украина. Между Россией и Украиной всегда существовали щекотливые моменты, потому что часть Украины с антирусскими настроениями. А ближе Беларуси у нас никого нет. Надо использовать этот исторический шанс для государственного объединения”. Сапраўды, у Масквы застаецца няшмат часу, антырасейскія, антыімпэрскія настроі мацнеюць у Беларусі з кожным днём. Што да нашай моладзі, то акрамя агентуры з БРСМ, усе імкнуцца да заходняй культуры і традыцыі, якой гістарычна заўсёды жыла Беларусь. А вось дзеля чаго патрэбнае “узьяднаньне”, Мітрафанаў паведамляе ў канцы маналёгу: “Необходимо решить множество практических вопросов. Например, как белорусскую армию (кстати, очень хорошую) интегрировать в российскую. Нужны политические шаги”. Вось яно ў чым справа. Увесь апошні час лукоўская прапаганда “ізабражае” рэзкі канфлікт паміж менскім рэжымам і Расеяй (многія нават паверылі ў гэтую сістэму Станіслаўскага). А на самай справе, усё якраз наадварот: “всё держітся на лічності Лукашенко”. Няхай задумаюцца мацеркі і іхныя сыны над словамі афіцыйнага прадстаўніка Расеі, які зьбіраецца “інтэграваць” беларускіх вайскоўцаў у крывавую каўказкую вайну. Дзякуй за шчырасьць, Мітрафанушка.

31/3/2005 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2005
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024