Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Канфэрэнцыя Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 3 красавіка Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ правяла ў Менску традыцыйную ІV канфэрэнцыю “Ідэалы Беларускай Народнай Рэспублікі і Адраджэньне Беларусі”. У ДК МАПІД сабралася вялікая грамада, заля была ўпрыгожаная Бел-Чырвона-Белымі сьцягамі. Канфэрэнцыя распачалася сьпяваньнем гімну “Магутны Божа”. Грамада ўшанавала хвілінай маўчаньня памяць папы рымскага Яна-Паўла ІІ, вялікага рэлігійнага дзеяча, які ўсё сваё жыцьцё прысьвяціў служэньню Богу і чалавецтву, нястомна працаваў дзеля справы пагадненьня і дружбы паміж людзьмі і народамі розных рэлігіяў. Быў заслуханы даклад кандыдата мастацтвазнаўчых навук Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, “Ідэалы БНР у кантэксьце часу” . З дакладамі выступілі доктар гістарычных навук, прафэсар Анатоль Грыцкевіч, кандыдат пэдагагічных навук Уладзімер Старчанка, кандыдат гістарычных навук Эдвард Зайкоўскі, якія распавялі пра падзеі 1918 году, пра гістарычнае значэньне Беларускай Народнай Рэспублікі. Выканаўца абавязкаў старшыні Фронту і Партыі Юры Беленькі і намесьнік старшыні Фронту і Партыі Сяргей Папкоў выступілі з дакладамі на тэму сучаснага палітычнага і эканамічнага становішча ў Беларусі і барацьбы патрыётаў супраць расейскага імпэрыялізму. Адказны сакратар Управы Сойму Фронту і Партыі Алесь Чахольскі прысьвяціў свой выступ абароне Курапатаў — сьвятыні беларускага народу. Сакратар Управы Сойму Фронту і Партыі Валеры Буйвал выступіў з дакладам “Беларусы на румынскім фронце ў 1917-18 гг.” Удзельнікі канфэрэнцыі дзяліліся думкамі, абмяркоўвалі гісторыю і сучасныя праблемы. Усе прыйшлі да агульнай высновы, што дзякуючы рэвалюцыйнаму ўздыму 1918 году і абвяшчэньню незалежнасьці БНР існуе цяперашняя Беларуская дзяржава, наш народ мае гістарычную пэрспэктыву вольнага і цывілізаванага разьвіцьця. Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 4/4/2005 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |