Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Факты і падзеі (1-7 красавіка 2005 г.) Валеры Буйвал Афіцыйная прапаганда РБ зрабіла выгляд, што згон папы рымскага ня мае ніякага значэньня. Па радыё і тэлебачаньні іграе вясёлая музыка, раскручваюцца забаўляльныя праграмы. Дзікунскі рэжым робіць выгляд, што не існуюць сотні тысячаў беларусаў-каталікоў. Для дзяржаўных сатаністаў няважна, што наш традыцыйна талерантны народ заўсёды з павагай ставіўся да рымскага біскупа. Дзякуй, канешне, што пакуль рэжым не наважыўся на адкрытае блюзьнерства (але чакаць ад гэтых “праваслаўных атэістаў” можна чаго заўгодна). Эфір на пачатку красавіка заняты іншай сэнсацыяй: адбываюцца чарговыя вайсковыя манэўры з удзелам расейскіх частак. У гарнізоны прыяжджае “галоўнакамандуючы”. Шклоўскі маёр выстаўляецца вялікім стратэгам і пазіруе перад мапамі і шыхтамі. Да чаго ж уражвае савецкі выгляд нашага беларускага войска: старыя, задрыпаныя шынялі, шапкі-ушанкі, какарды з чырвонымі зоркамі, сьмешныя “аэрадромы”-картузы на галовах палкоўнікаў і генэралаў (такое ня носяць ужо нават у афрыканскім племянным паспалітым рушэньні – настолькі безгустоўная і дурная форма гэтых галаўных убораў, якія ўсё ж цудоўна перадаюць сутнасьць таго, што хаваецца пад картузамі). Шклоўскага маёра падвялі да танкавай калёны. Ён сам аддаў каманду: “заводісь!” БТ ў захапленьні камэнтавала: “Все танки завелись! Правда, не все с первого раза. Боевая задача выполнена!” І сьмех і грэх, чым яны задумалі палохаць НАТО і сусьветны капіталізм. Далей БТ з надрывам камэнтавала сумесныя з маскалямі манэўры войскаў супрацьпаветранай абароны ў нашым небе. Наша супрацьпаветраная абарона ўжо даўно ўключаная ў сістэму аховы Крамля і іхнай імпэрыі. Маскоўскія сьвінападобныя генэралы камандуюць нашымі вайскоўцамі. БТ не стамляецца паўтараць “Белорусское ПВО – это щит рубежей России”. Колькі яшчэ наш народ будзе цярпець і аплочваць гэты антыбеларускі імпэрскі маразм? Кіраўніцтва Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі заявіла днямі, што ліквідуе праграму замежнай практыкі для сваіх студэнтаў. Летась, напрыклад, у Вялікую Брытанію выяжджалі 600 студэнтаў-аграрыяў. Яны працавалі і вучыліся брытанскаму досьведу на мясцовых фэрмах (славутых сваёй эфэктыўнасьцю з часоў раньняга сярэднявечча). Моладзь зарабляла харошыя грошы, вярталася дадому ўзбагачаная веданьнем эўрапейскай культуры. Зразумела, што новы загад – прыдумка не дэканата, а значна вышэйшай дзяржінстанцыі РБ. Гэтая забарона зьяўляецца часткай антыбеларускай праграмы татальнай ізаляцыі нашага народу ад цывілізаванага сьвету, якую інтэнсіўна праводзяць маскоўскія акупанты і іхныя мясцовыя халуі. Гэтага трэба было чакаць, бачна было, куды ідзе разьвіцьцё палітычнага і сацыяльнага крызісу ў залежнай ад Масквы Беларусі. Аднак, маладым людзям не хапіла фантазіі, яны думалі, што права на вольны выезд замяжу ёсьць нечым натуральным і неад’емным. Яны думалі, што можна не змагацца супраць антыбеларускага рэжыму і маскоўскай акупацыі, а наладзіць сабе паралельнае камфортнае жыцьцё пры любых умовах. Маладыя забыліся, што права на свабоду перамяшчэньня і паездак замяжу заваяваў дзеля беларусаў Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне” пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка, які дамогся развалу савецкай імпэрыі (адкуль ніхто са звычайных грамадзянаў у Брытанію ніколі ня выяжджаў) і адбудовы незалежнай Беларусі. І трэба падтрымліваць Фронт і Кансэрватыўна-Хрысьціянскую Партыю – БНФ у іхнай барацьбе за эўрапейскую цывілізаваную Беларусь. Вось, з паралельным жыцьцём нічога ня выйшла. Сваё права трэба ўмець абараніць. Рэжым прапануе моладзі творчую практыку на прасторах пьянай і дурной Расеі. Многія з нас чулі на працы, у транспарце, у чэргах балбатню гэбоўскай агентуры. Адна з папулярных канторскіх баек прысьвечаная “благотворному вліянію чернобыльской радіаціі на людей”. Гэбіст раскажа вам, як хораша стала жыць пасьля Чарнобыля на Гомельшчыне і Магілеўшчыне, як тамака моладзь здаравейшая за ўсіх і як маладых там бяруць адразу ў гвардыю – такія яны моцныя целам і духам. Антыбеларускі рэжым пад камандай міжнародных атамных лоббі і паганай масквы праводзіць чарнобыльскі экспэрымэнт над сотнямі тысячаў беларусаў, прымушаючы жыць і працаваць людзей на атручаных радыяцыяй тэрыторыях. Замест таго, каб за гэтыя гады рэалізаваць сацыяльныя праграмы па перасяленьню насельніцтва (прынамсьці, дзяцей і моладзі) у чыстыя раёны нашай краіны. І вось у “Нар. Волі” за 6 красавіка мы чытаем паведамленьне пад тытулам “Радыяцыйныя хлопчыкі”: “40 і больш адсоткаў прызыўнікоў хворыя. Кожны чацьверты прызыўнік Магілеўскай вобласьці летась быў прызнаны нягодным для вайсковай службы. 427 чалавек (1,7% ад колькасьці прызыўнікоў) не зьявіліся на выклік ваенкаматаў. Мяркуецца, што яны або выехалі на працу ў Расею, або падаліся ў Заходнюю Эўропу”. Цяжкая статыстыка. “Сага о бесценном кадре”. Так можна было б назваць фэльетон, прысьвечаны аднаму з самых вядомых гэбоўскіх правакатараў апошняга дзесяцігоддзя Славе Сіўчыку. Шэраг гадоў гэтая асоба рабіла шкоду, непасрэдна знаходзячыся ў шэрагах БНФ. І арганізацыя і шмат людзей нацярпеліся ад подлай правакацыйнай дзейнасьці розных вінцучкоў, хадыкаў і сіўчыкаў. Ім, аднак, ня ўдалася зганьбіць і разбіць народны рух – сапраўдныя фронтаўцы былі і ёсьць самаадданымі патрыётамі Бацькаўшчыны. Таму менавіта ГБ ўтварыла падстаўны псэўда-Фронт пад кіраўніцтвам Вінцучка Вечерко. Трэба прызнаць, што на адным са сходаў Сіўчыка вынесьлі з залі паседжаньняў нават псэўда-Фронту і выкінулі на вуліцу, як Панікоўскага ў вядомым рамане. А яму хоць бы што. Сіўчык засьвяціўся падчас аранжавай рэвалюцыі ў Кіеве, дзе ён прадстаўляўся “лідарам беларускай апазыцыі”. Ён працягвае ўзначальваць любыя калёны і шыхты пад любымі сьцягамі і лёзунгамі – абы падставіць пад рэпрэсіі як мага больш маладых людзей. Падчас “революціі”, наладжанай хворым правакатарам Клімавым 25 сакавіка ў сталіцы Сіўчык быў на сваім месцы. Яго зноў схапілі і пасадзілі на 15 сутак. Зноў газэткі пішуць пра “бесценного героя”. За яго рэгулярна ўступаецца на старонках “Нар. Волі” нават акадэмік АН БССР Р. Гарэцкі: “Я с табой Слава! Слава Славе!” Лепш, мабыць, мясцовым акадэмікам займацца акадэмічнай навукай, калі яны няздольныя разглядзець звычайны і сто разоў паўтораны гэбоўскі экспэрымэнт. 6 красавіка пабеглі расейскія матросы. У горадзе-сатэліце Пецярбурга Араніенбаўме з мясцовага гарнізону ўцяклі адразу 12 маладых матросаў. Яны доўга ня блукалі, а зьявіліся ў пецярбургскую ваенную пракуратуру ды зрабілі заяву пра зьдзекі і гвалт, які чынілі над імі афіцэры і “дзяды”. НТВ паказала выступ пракурора, які зьдзіўляўся нахабству начальнікаў гэтых уцекачоў. Начальнікі заявілі, што матросы ўцяклі, таму што не хацелі служыць на караблях, а да таго ж, што ніхто іх ня біў і ня зьдзекваўся (самы ўсё прыдумалі). Мэдычны агляд паказаў, што на целах матросаў ёсьць пашкоджаньні. З гнілога і хворага расейскага флёту уцякаюць пакуль што экіпажамі бронекацероў, на чарзе ўцёкі цэлымі эсьмінцамі і лінкорамі. 7/4/2005 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |