Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
10 красавіка ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ:
З дакладамі выступілі Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі, і Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі. Яны ахарактарызавалі палітычнае і эканамічнае становішча ў краіне. Паводле дакладчыкаў, Масква і прарасейскі рэжым рыхтуюць пасьля шумных сьвяткаваньняў 9 траўня сёлета шэраг дзеяньняў па разбурэньні Беларускай дзяржавы, эканомікі і грамадзтва. Рыхтуецца прапагандысцкая кампанія, за якой ворагі Беларусі мяркуюць правесьці альбо прэзыдэнцкія выбары альбо рэфэрэндум па прыняцьці так званага “канстытуцыйнага акту”. Масква актыўна рыхтуе таксама ўвядзеньне расейскай (акупацыйнай) валюты на тэрыторыі Беларусі. Мэтай усіх гэтых антызаконных дзеяньняў зьяўляецца ліквідацыя незалежнасьці і сувэрэнітэту Беларусі. Апошнія вайсковыя расейска-беларускія манэўры на тэрыторыі Беларусі на пачатку красавіка сьведчаць пра агрэсіўныя пляны Масквы ў дачыненьні да Заходняй Эўропы: на беларускіх аэрадромах і ў нашым небе дзейнічала стратэгічная авіяцыя Расеі з ядзернымі ракетамі, а расейскія генэралы публічна заяўлялі, што “беларускія аэрадромы служаць для скачка расейскім самалётам”. Працягваецца сумесная праца канстытуцыйных судоў Беларусі і Расеі над незаконным “канстытуцыйным актам”. Расейскія палітыкі робяць публічныя заявы пра неабходнасьць засяленьня Расеі мільёнамі імігрантаў, якія будуць працаваць у Сібіры і на Поўначы (маюцца на ўвазе беларусы, якіх плянуецца выціснуць з разбуранай, зьбяднелай Беларусі ў Расею). Дзеля гэтага акупацыйны прарасейскі рэжым разбурае беларускую эканоміку і бізнэс, зьнішчае беларускую культуру і мову. Апошні “дэкрэт” Лукашэнкі аб “возрождении села” – гэта ёсьць праграма канчатковага разбурэньня беларускай вёскі і эканомікі ў цэлым. Лукашэнка зацьвердзіў выдаткаваць на “праграму” толькі ў гэтым годзе 10 трыльёнаў рублёў Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 11/4/2005 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |