Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Сёньня раніцай у Канадзе на 86-ым годзе жыцьця памёр намесьнік Старшыні Рады БНР Барыс Рагуля. Барыса Рагулю можна назваць легендай беларускай дыяспары, адным з выбітных асобаў паваеннай хвалі эміграцыі. Ён нарадзіўся на Наваградчыне. У канцы 30-ых гадоў быў арыштаваны ворганамі НКВД як быццам бы польскі шпіён, з турмы ўцёк у першыя дні вайны і вярнуўся ў Наваградак. Рагуля належаў да тых, хто ў часе нямецкай акупацыі спрабаваў адрадзіць беларускую дзяржаўнасьць, яму ўдалося арганізаваць беларускую самаахову. Пасьля вызваленьня Беларусі ад нямецкай акупацыі і прыходу Чырвонай Арміі пасьля вайны ў ліку тысячаў беларускіх патрыётаў Рагуля быў вымушаны шукаць прытулку ў Заходняй Эўропе. Скончыў мэдычны факультэт, быў лідэрам беларускага студэнцтва, потым пераехаў у Канаду, дзе зрабіў выбітную мэдычную кар’еру. Аднак Беларусь заўсёды заставалася ягоным клопатам. Ён зьбіраў сродкі для ахвяраў Чарнобылю, дапамагаў былым ахвярам бальшавіцкіх рэпрэсіяў. Менавіта Барыс Рагуля ў 1997 годзе ініцыяваў абнаўленьне Рады БНР. Вось як сам Рагуля ацэньваў свой жыцьцёвы шлях у інтэрвію для “Свабоды” летась у сьнежні : (Рагуля: ) “Так, я задаволены. Я маю ўражаньне, што я зрабіў усё, што можна было зрабіць. Хацелася б большы ўдзел браць у жыцьці Беларусі. Надзея ёсьць, што пасьля падзеяў ва Ўкраіне магчыма гэта неяк пазытыўна паўплывае і на Беларусь. Маё пакаленьне жыве ўспамінамі і надзеяю, што тое, што было зроблена, не змарнуецца і дасьць пазытыўныя вынікі. Праўда, надзея невялікая, але я думаю, што ў Беларусі беларускае жыцьцё ня будзе зусім зьліквідаванае. Я маю надзею, што маладыя людзі глядзяць з надзеяю на будучыню… Тыя, што прыехалі зь Беларусі, шмат хто зь іх добрыя патрыёты, і працягваюць нашу працу тут на чужыне”. Гаворыць Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла: (Сурвілла: ) “Гэтак як і ўся беларуская дыяспара, і беларусы Канады, я зь вялікім сумам даведалася пра сьмерць доктара Барыса Рагулі. Барыс быў чалавекам шчодрым і разумным. Быў ён вялікім беларусам. Я моцна цаніла ягонае супрацоўніцтва як у Радзе БНР, так і ў Канадыйскім Фондзе дапамогі ахвярам Чарнобыля ў Беларусі. Цяжка будзе безь яго. Дык вечная яму памяць!” На сувязі зь Нью-Ёрку – Зянон Пазьняк. (Пазьняк: ) “Адыходзяць Рыцары беларускай справы. Адыйшоў сьмелы беларускі афіцэр, які змагаўся за беларускую справу. Вечная яму памяць!” Барыс Рагуля – аўтар кнігаў успамінаў “Беларускае студэнцтва на чужыне” і “Жыцьцё пад агнём” (супольна зь Лявонам Юрэвічам). Апошняя кніга, напісаная ім па-ангельску, выйдзе ў канцы гэтага году ў Канадзе. Разьвітаньне з Барысам Рагулем пройдзе ў суботу ў горадзе Лёндан (Канада), пасьля, паводле ягонай волі, адбудзецца крэмацыя. Паводле RFE/RL, Сяргей Навумчык, Прага 22/4/2005 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |