Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (15-22 красавіка 2005 г.)

Валеры Буйвал
Уладзімір Першы Всея Русі адраджае царскія традыцыі. 16 красавіка на саборнай плошчы Крамля забаўляліся ў лейб-гвардыю. Аркестр надрываўся архаічнымі маршамі, а юнакі ў ківэрах і сініх камзолах маршыравалі, задзіраючы ногі пад самы падбародак, як алавянныя жаўнерыкі Андэрсэна. Кавалерыя танцавала карагодам. Усе былі апранутыя ва ўніформы лейб-гвардыі першай паловы 19 ст., часоў цара Мікалая І (у народзе і сярод эліты празванага Мікалаем Палкіным за ўкараненьне зьверскага абыходжаньня з жаўнерамі ды й з усім насельніцтвам імпэрыі). Глядзелася ўсё гэта сьмешна і грэшна. Якраз у цараваньне Мікалая Палкіна Расея вяла зьнішчальную вайну супраць чачэнскага народу. Дзесяткі гадоў расейцы не давалі сабе рады на Каўказе, ажно склалі цэлую традыцыю ў сваёй літаратуры. Загінулі ад чачэнскіх куляў і шабляў дзесяткі тысячаў імпэрскіх жаўнераў і афіцэраў. Гэта ім было не па крамлёўскім пляцы маршыраваць. І пра гэта трэба ўспомніць аматарам маскоўскіх дэфілядаў. Хаця пра гэта нагадвае ім каўказкая сучаснасьць. 15 красавіка ў сталіцы Дагэстану Махачкале з даху суседняга дому скінулі на дах мясцовай пракуратуры моцную бомбу. Па ўсім квартале разьбягаліся падпаленыя пракуроры (потым яны казалі журналістам, што ім добра пашэнціла), а ад пракуратуры застаўся попел. У той жа дзень у цэнтры Грознага адбыўся 10-гадзінны бой. Маскалі спалілі цэлы шматпавярховы дом, каб забіць некалькіх партызанаў, што зацята адбіваліся і не здаваліся ворагу. Бравурная музыка ня йграла, сініх гвардзейскіх камзолаў бачна ня было. Расейская моладзь у камуфляжы актыўна адпаўзала і зарывалася носам у асфальт.

Крылатыя беларусы пазбаўляюцца ад ілюзіяў. Падчас нядаўніх беларуска-расейскіх вайсковых вучэньняў беларускія афіцэры атрымалі брыдкую лекцыю расейскага хамства. Як вядома, на нашых аэрадромах прызямляліся расейскія стратэгічныя самалёты. Насустрач экіпажам выходзілі паненкі ў нацыянальных строях з хлебам-сольлю, потым беларускія афіцэры наладжвалі банкет для “слаўных хаўрусьнікаў”, імкнуліся дапамагчы ў вырашэньні ўсіх праблемаў. Адным словам, дэманстравалі звычайную ў нашай краіне гасьціннасьць. Праз колькі дзён беларускія самалёты паляцелі ў Расею. Іх сустрэлі пустыя аэрадромы, раўнадушная варта і адказ на любое пытаньне: “А хрен его знает, распоряженій не было…” Рускія “сябры” так і не зьявіліся, каб пабачыцца з калегамі. Галоўным было, каб уначы ніхто ня скраў нашыя самалёты (нашым ня далі нават месца ў ангарах). Нават палкоўнікі вымушаныя былі начаваць прама ў кабінах самалётаў. Пабылі ў гасьцях і галодныя-халодныя вярнуліся на радзіму. Трэба зазначыць, што так не паступаюць з хаўруснымі вайскоўцамі ня тое што ў эўрапейскіх арміях, але нават у афрыканскім паспалітым рушэньні, калі да іх зьяўляюцца размаляваныя і ў пер’ях госьці з-за ракі. Хаця справа тут ня толькі ў звычайнай расейскай мярзотнасьці, знаёмай кожнаму, хто пабыў у іхнай арміі. Дадатковай матывацыяй расейскім хамам паслужыла, безумоўна, сьцьверджаньне крамлёўскай прапаганды аб тым, што беларускія вайскоўцы толькі й мараць аб “зьліцьці” з расейскай армадай, каб гінуць на Каўказе і гніць у Сібіры. Дык вось і трэба нашым афіцэрам лішні раз патлумачыць маскоўскім калегам, што яны зьбіраюцца ў выпадку чаго абараніць Беларусь ад расейскага нашэсьця.

Расейскае вэтэранства рыхтуецца да Дня Перамогі. 16 красавіка пэнсіянэры Прымор’я падхапілі ініцыятыву пэнсіянэрак Ленінграда. Тыя ўжо дастаткова даўно ходзяць групамі і паасобку на пошту і пасылаюць па адрасе “Крэмль. Пуціну” свае мізэрныя і зьневажальныя чалавечую годнасьць “прэзыдэнцкія дадаткі” да пэнсіі памерам у 30 рублёў (каля 1 доляра). Ва Уладзівастоку туды ж і той жа асобе паслалі свае ламаныя грашы 60 вайсковых пэнсіянэраў. Да пажылых людзей пачала даходзіць, што жвавы крамлёўскі чэкіст надурыў іх. Нешта з пераможаных у Другой сусьветнай вайне краінаў – напрыклад, Нямеччыны або Японіі – такіх зьвестак не паступае.

17 красавіка на чарговай канфэрэнцыі сямі найбольш індустрыялізаваных краінаў сьвету прагучалі ўрэшце рэалістычныя заявы. “Сямёрка” вуснамі сваіх міністраў замежных справаў ясна і адназначна заявіла, што Расея ня можа быць у “сямёрцы”. Доўгачаканая ў Крамлі “васьмёрка” не рэалізавалася. Згаданыя міністры заявілі, што прычынай недапушчэньня Расеі ў элітны клюб ёсьць яе эканамічная недаразьвітасьць і сацыяльны правал.

19 красавіка канклаў кардыналаў абраў новага Папу Рымскага – нямецкага кардынала Ёзэфа Ратцынгера, які прыняў імя Бэнэдыкт XVI. Мільёны людзей ва ўсім сьвеце выказвалі радасьць, перадавалі віншаваньні пантыфіку. Расейская шпана (што называе сябе “журналістамі”, “палітолягамі”, “навукоўцамі”, “палітыкамі”) камэнтавала гэтую падзею так, нібыта нешта атрутнае зьела. Дабалбацеліся да параўнаньня абраньня папы з “чарадой састарэлых генсекаў КПСС”. Ролю “галоўнага ватыканіста” выконваў на працягу ўсяго тэледня гэбоўскі блазан Жырыноўскі. Маскалі брахалі, што “нават у Нямеччыне не было відаць радасьці з нагоды абраньня папы”. А якія кіслыя, гнюсныя грымасы яны корчылі з тэлеэкрану! Паводзіны мясцовай менскай шпаны не паддаюцца камэнтару. БТ назвала галоўнай падзеяй дня выступ “прэзыдэнта” у палатках і г.д. Як кажуць на лаціне – дзяржаўнай мове Ватыкану – vox porcae (сьвінячыя галасы)…

20 красавіка расейскія каналы паказалі чарговы тэлежах на тэму “расейская армія”. З вэрталётнай школы (на слэнгу “вучэбкі”) каля Саратава днямі зьніклі чацьвёра жаўнераў. Пазьней іх знайшлі павешанымі ў лесе. Як сьцьвярджае пракуратура, можна меркаваць, што гэта было групавое самагубства. Начальства робіць выгляд, што ўжо нічога не разумее, таму што ўсе жаўнеры былі “стараслужачымі”, і звычайны матыў з “дзедаўшчынай” тут не пасуе. Лепш трымацца ад гэтай расейскай інстытуцыі падалей, здаравей будзеш.

Акт справядлівасьці. 20 красавіка ў Адзіс-Абэбу прыбыў італьянскі грузавы самалёт, зь якога выгрузілі частку Аксумскага абэліску. Абэліск (26 м вышынёй, 160 тонаў вагой) быў створаны ў 4 ст. н.э. і зьяўляецца нацыянальнай сьвятыняй Эфіёпіі. На чарзе вяртаньне астатніх фрагмэнтаў шэдэўра. Італьянцы вывезьлі сьвятыню ў 1937 г., паводле загаду Мусаліні. У 1935 г. Італія распачала інвазію супраць Эфіёпіі, апошняй афрыканскай краіны, якая захавала незалежнасьць падчас імпэрскіх захопаў у Афрыцы. Першы раз італьянцы паспрабавалі захапіць Эфіёпію ў 1896 г., але былі ўшчэнт разьбітыя эфіёпскай арміяй ў бітве пры Адуа. Праз сорак гадоў італьянцам супрацьстаяла эканамічна няразьвітая краіна і армія, што мела адну гармату і тры кулямёты. Але на патрыятычны заклік імпэратара Эфіёпіі Хайле Селасье адгукнулася большасьць шматнацыянальнага насельніцтва краіны. Атрады, ўзброеныя старамоднымі рушніцамі і нажамі, усталі на абарону радзімы. Італьянцы спадзяваліся вясёлага шпацыру па афрыканскай зямлі. А сустрэлі зацяты супраціў народу і бяспрыкладную мужнасьць і самахвярнасьць жаўнераў. Эфіёпы лавінамі беглі ў атаку, гінулі тысячамі, але калі дабягалі да італьянскіх шыхтоў, то секлі захопнікаў на кавалкі. Падчас наступу на сталіцу італьянская армія двойчы апыналася пад пагрозай поўнага разгрому і зьнішчэньня. Акупантаў выратавала недысцыплінаванасьць эфіёпаў, якія ня здолелі завяршыць баявыя апэрацыі і пакідалі пазыцыі. Акупанты ўжылі супраць арміі і мірных жыхароў баявыя атрутныя газы, адступаючыя эфіёпскія калёны італьянцы расстрэльвалі з самалётаў. Падчас бамбардовак сталіцы сам імпэратар страляў з пісталета па самалётах з даху палацу. Захапіўшы краіну, акупанты першым чынам пачалі вынішчэньне эліты (гэтак робяць усе захопнікі): забілі патрыярха Эфіёпскай Царквы, трох (адзіных у Эфіёпіі) асобаў з унівэсітэцкай адукацыяй, зьнішчалі сьвятароў і племянных лідэраў, тысячы простых грамадзянаў, ставіліся да эфіёпаў як да жывёлінаў. Хайле Селасье зьвярнуўся ў Лігу Нацыяў з патрабаваньнем спыніць агрэсара. Але, як вядома, Ліга была імпатэнцкай арганізацыяй (ня здолела, а хутчэй не хацела дапамагчы ані Фінляндыі, ані краінам Балтыі – ахвярам маскоўскай агрэсіі). Ніхто не хацеў рызыкаваць і адчуваць дыскамфорт за Эфіёпію, таксама як праз колькі гадоў “ніхто не хацеў паміраць за Гданьск” – Эўропа аддавала фашыстоўскім і савецкім агрэсарам краіну за краінай, спадзяючыся адседзецца і адкупіцца. Ліга абмежавалася фармальным асуджэньнем агрэсара і дробнымі эканамічнымі санкцыямі супраць Італіі. Кароль Італіі (марыянэтка фашыстоўскага рэжыму Мусаліні) стаў называцца імпэратарам. Італьянцы пачалі сістэматычнае разрабаваньне і эксплюатацыю нацыянальных багацьцяў і насельніцтва Эфіёпіі. Тады яны й вывезьлі Аксумскі абэліск і паставілі яго на адной з плошчаў у Рыме. Яны думалі застацца ў Эфіопіі назаўжды, набудавалі “эўрапейскіх” паселішчаў, завезьлі асаднікаў з семьямі. Але пачалася Другая сусьветная вайна. Правалам скончылася падвойная гульня Эўропы з агрэсарамі. Увесну 1941 г. брытанскія часткі ўступілі на тэрыторыю Эфіёпіі з Самалі і Кеніі. Наперадзе маршыраваў эфіёпскі авангард – арганізаваныя і ўзброеныя брытанцамі на выгнаньні нацыянальныя аддзелы. Яны рваліся ў бой, прагныя адпомсьціць захопнікам за зьдзек і прыніжэньні. Зламаўшы першую лінію італьянскай абароны, эфіёпы нікога не бралі ў палон, пагалоўна зьнішчалі вайскоўцаў і асаднікаў. На наступны дзень да брытанцаў прыбеглі італьянскія парлямэнцёры з белымі сьцягамі. Яны крычалі: “Ратуйце нас ад сьмерці, прыбярыце гэтых эфіёпаў! Здаемся, здаемся!” 6 траўня 1941 г. была вызвалена Адзіс-Абэба, а скора і ўся краіна. Ня лішнім будзе маскальскім асаднікам і крамлёўскай імпэрскай гадзіне пазнаёміцца з гэтым павучальным эпізодам афрыканскай гісторыі ды й беларускую гісторыю пачытаць. Масква за стагоддзі нарабавала безьліч нашых каштоўнасьцяў, няхай вяртае іх нашаму народу.

Газэтка “Нар. Воля” працягвае выконваць ролю бальшавіцкага арганізатара. 20 красавіка на першай яе балёнцы быў надрукаваны каляровы праекцік з заклікам абмяркоўваць яго. Аказваецца, трэба абмяркоўваць бел-чырвона-белыя геральдычныя колеры і выяву “Пагоні”. Прапануе гэтае абмеркаваньне казулінская кантора пад назовам “Воля Народа”, якая мяркуе выставіць сябе пад сьвятымі сымбалямі. Спэцслужбы гадамі спрабавалі сьцерці, растварыць, разьбіць, сфальсіфікаваць нацыянальна-дзяржаўныя сымбалі Беларусі – сьвятыні Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і Гэрб “Пагоня”. Праз сваю агентурку падсоўвалі ўсякую ўсячыну – бусьлікаў, зуброў, капусту БССР, анархісцкую чарнату. Нічога ня выйшла. Нягледзячы на забароны і перасьлед, фальшыўкі і словаблуддзе, народ дагэтуль успрымае сьвятыя сымбалі як знакі змаганьня за незалежную Беларусь, што вядуць нас у барацьбе супраць расейскай агрэсіі. Казулінская зграя спрабуе прысабечыць і зганьбіць нашыя сьвятыні. Пачытаем іхны “зварот-заклік” да абмеркаваньня. Яны ўспомнілі і паліцаяў і Хрыста, “вясну БНР” і “вясну БССР” (аказваецца, была такая). Наяўнай ёсьць спроба сатанінскіх антыбеларускіх, антыадраджэнскіх сілаў ў чарговы раз заблытаць нашае грамадзтва і міжнародную супольнасьць. Зноў скалочваецца “каардынацыйная рада грамадзкай ініцыятывы па стварэньні руху”. Мы памятаем такую ж гэбоўскую пастку ў выглядзе “Хартыі-97”. Яна даўно зганьбілася, раскрыла сваю падсадную сутнасьць. І вось нам падсоўваюць тую ж самую “туфту”. Пракукарэкаюць, што сабралі сто тысячаў подпісаў грамадзянаў, абвесьцяць групку асобаў “каардынатарамі ініцыятывы” і будуць “руліць рэвалюцыяй”. Гэта ўжо гучыць у гэбоўскім тэксьціку, надрукаваным у “Нар. Волі”: “Не такія мы багатыя, каб дзесяцігоддзямі дзяліцца на сваіх і чужых, правых і левых. Давайце разам здабываць сваё шчасьце, разам шукаць нашу Папараць-кветку”. Тая ж публіка ўжо навязвала нашаму грамадзтву “помнік” і Курапатах у выглядзе падковы – “сымбаля шчасьця”. Яны ж заклікалі “не памятаць пралітай крыві” і “аб’яднацца ўсім”. Тады нашае грамадзтва адкінула подлую правакацыю спэцслужбаў. Цяпер зрабіць трэба тое ж самае: высьмеіваць і гнаць ад сябе казулінскіх балбатуноў. Прыкрываючыся Богам і “Пагоняй”, гэтыя камунякі-бязбожнікі дзейнічаюць у клясічным стылі сатаністаў. Іхныя праекцікі – гэта сцэнар чорнай сатанінскай імшы, дзе ёсьць перакулены Крыж, свае заклінаньні і рытуал. Настае цяжкі пэрыяд. Трэба разабрацца, ня даць падмануць сябе шызафрэнікам тыпу Клімава і намэнклятуршчыкам тыпу Казуліна, памятаючы, што яны ўсе аднолькавыя – імі кіруюць расейскія спэцслужбы. Іхная мэта – здача Беларусі ў расейскі палон.

22 красавіка ў розных сталіцах быў дзень палітычных выказваньняў. У Маскву прыляцеў “прэзыдэнт РБ”. Ён будзе дамаўляцца з Крамлём пра хутчэйшае ўвядзеньне расейскага (акупацыйнага) рубля ў Беларусі. Прама на лётным полі журналісты спыталі яго пра Кандалізу Райс, якая назвала Беларусь апошняй дыктатурай Эўропы і разважала пра блізкасьць рэвалюцыі ў нашай краіне. “Прэзыдэнт” выказаўся ў стылі сходу мэханізатараў. Заадно пакпіў з расейскай мовы Райс: “Пусть она научітся падежам нашего родного языка…” “Родным языком” для “прэзыдэнта” зьяўляецца маскальшчына. Яшчэ адна зьняважлівая дэманстрацыя да нашай мовы і культуры ўжо нікога не зьдзіўляе. Па-руску ў гэты дзень выступаў таксама й прэзыдэнт Грузіі Саакашвілі. На саміце постсавецкіх краінаў – Грузіі, Украіны, Малдовы, Азэрбайджана — у Кішынёве (туды Расею не запрасілі) ён заявіў, каб зразумела было ў Крамлі: “Масква павінна ведаць, што расейскія вайсковыя базы знаходзяцца ў Грузіі насуперак волі грузінскага народу. Мы супраць знаходжаньня расейскай арміі на нашай тэрыторыі…” На кішынёўскім саміце ўсьцяж гучалі галасы палітычных лідараў пра неабходнасьць уваходзіць у НАТО і арыентавацца на Эўропу. Маскоўская каляніяльная мадэль працягвае сыпацца.

Людзі сталага ўзросту памятаюць, як шумела бальшавіцкая прапаганда задоўга да 100-годдзя Ульянава-Леніна. Набліжаўся дзень 22 красавіка 1970 г. і насельніцтва чакала яго, як чакаюць нейкага сьвята. Людзі закупілі гарэлку, дамовіліся пра пікнікі і маёўкі. І раптам крамлёўскія маразматыкі скамандвалі: юбілей фюрэра будзе днём ударнай працы. Нават афіцыйныя стаханаўскія тэлерэпартажы не маглі схаваць выраз раздражненьня і нуды на тварах цьвярозых працоўных, якім каля станкоў раздавалі граматы. Калясальны тактычны правал прапаганды быў знакам глыбокага крызісу, які пачынаў ужо разьядаць савецкую схэму. Нават яе фасад даў трэшчыну. Закупленую гарэлку працоўныя выпілі ў наступныя выходныя. Але ўжо са шчырымі словамі праклёну, адрасаванымі ЦК КПСС і лічно товарішчу Брежневу. Ня верыцца, што прамінула ўжо 35 гадоў. Ляснула ленінская імпэрыя, зьмяніўся сьвет, а мільёны постсавецкіх дзяцей ня ведаюць, хто такі Ленін.

22/4/2005 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2005
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024