Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Першая сёлета талака ў Курапатах

Каля чатырох дзясяткаў сяброў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ правялі першую сёлета талаку ў Курапатах. Людзі прыбіралі сьмецьце, паваленыя дрэвы, рабілі клюмбы. 26 красавіка, у дзень гадавіны Чарнобыльскай трагедыі, сябры партыі зноў прыйдуць у Курапаты.

Людзі некалькі гадзінаў прыбіралі ўсю тэрыторыю мэмарыяльнага комплексу “Курапаты”. За зіму было зламана некалькі вялікіх крыжоў, устаноўленых уздоўж дарогі. Яшчэ некалькі маленькіх крыжоў невядомыя вандалы папросту спалілі ў вогнішчы. Зьнікла маленькая каплічка.

Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ падзялілі паміж сабой працу. Жанчыны рабілі новыя клюмбы, садзілі кветкі і прыбіралі гальлё. Мужчыны займаліся рэстаўрацыяй крыжоў, выносілі на поле ў вогнішча старыя паваленыя дрэвы і сьмецьце, якое засталося ў лесе пасьля ўік-эндаў жыхароў мікрараёну.

Я сустрэла Ўладзімера Юхо, калі той нёс вялікі мех са сьмецьцем.

(Юхо: ) “У гэтых месцах, дзе крыжы – няма вогнішчаў, і яны абыходзяць гэтае месца. Безумоўна, ведаюць, нават калі пытаеш, усе кажуць – мы ведаем, што гэта сьвятое месца, і тут ужо нічога ладзіць ня будзем – сыходзяць далей у Курапаты. За гэтую зіму зьнікла каплічка, якая стаяла на полі, калі пачыналі весьці дарогу. Казалі, што вось тут будзе праваслаўная каплічка, і нельга вакол Курапат весьці дарогу, дык вось яна зьнікла”.

Каардынатар партыі па Менскай вобласьці Генадзь Банкевіч дадаў:

(Банкевіч: ) “Напалохала надвор’е, таму што ішоў сьнег страшэнны, мяне сама жонка не пускала: куды ты, яшчэ там захварэеш ці што, але ж бачыце, Бог на нашым баку, надвор’е файнае, і я рады, што людзей цяпер шмат выйшла, больш-менш. За нас ніхто ня зробіць. Тое, што мы зробім тут, тое й будзе”.

Аліна Дуброўская адмыслова прыехала зь Дзяржынску ў Менск на талаку.

(Дуброўская: ) “Я не прапусьціла ніводнай талакі. Сюды ежджу зь вялікім задавальненьнем. Прыбаўляюцца сілы, хочацца працаваць. Тут вельмі прыемныя людзі, мае аднадумцы. Я як папрацую тут адзін дзень, мне дадаюцца сілы, і цэлы тыдзень я думаю аб тым, што зрабіла нешта карыснае для сваёй краіны”.

Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ падалі заяўку ў Менгарвыканкам, каб 26 красавіка ім дазволілі сабрацца ў сквэры Янкі Купалы, але атрымалі адмову. 26 красавіка а 18 гадзіне сябры Беларускага Народнага Фронту і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ зьбяруцца ў Курапатах каля Крыжа “Пакутаў” і запаляць сьвечкі ў памяць ахвяраў Чарнобыльскай трагедыі.

Паводле RFE/RL, Любоў Лунёва, Менск

24/4/2005 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2005
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024