Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Мы прапануем падпарадкавацца Закону

Кіраўніцтва і Управа Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай
Партыі – БНФ
18 красавіка 2005 г.
г. Менск
Спадару Аляксандру Лукашэнку

МЫ ПРАПАНУЕМ ПАДПАРАДКАВАЦЦА ЗАКОНУ

Спадар Лукашэнка, наш зварот адрасаваны Вам як палітыку, які адзінаццаты год узначальвае выканаўчую ўладу ў Беларусі.
Нам вядома, што ў 2006 г. насуперак закону Вы плянуеце ўдзельнічаць у чарговых прэзыдэнцкіх выбарах у нашай краіне. Дзеля гэтага 17 кастрычніка мінулага году па вашай ініцыятыве быў праведзены незаконны рэфэрэндум, вынікі якога мы не прызналі. Гэты рэфэрэндум не прызнала таксама міжнародная супольнасьць.
Паколькі Вы не валодаеце юрыдычным правам балатавацца, мы прапануем Вам падпарадкавацца Закону і ня ўдзельнічаць у чарговых выбарах прэзыдэнта Беларусі. Мы зьвяртаем Вашу ўвагу на тое, што ў сьвятле палітычных падзеяў і тэндэнцыяў, якія разьвіваюцца ва Ўсходней Эўропе і Паўночна-Заходней Азіі, адмаўленьне ад незаконнага ўдзелу ў выбарах ёсьць найлепшым варыянтам асабіста для Вас і таксама для нашай краіны. Выбары прэзыдэнта Беларусі павінны адбыцца ў 2006 г. без Вашага ўдзелу.

Зянон Пазьняк
Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ,
Юры Беленькі
Намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ,
Сяргей Папкоў
Намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ,
Алесь Чахольскі
Адказны сакратар Управы Сойму Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

P.S. Гэты ліст 25.04.2005 г. накіраваны А.Лукашэнку на яго e-mail і паштовым адпраўленьнем. Таксама разасланы шырока ў СМІ і прадстаўніцтвы замежных краінаў. Заклікаем усіх беларусаў рашуча стаць на абарону Канстытуцыі і Закону.

25/4/2005 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2005
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024